Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

ДУ “Івянецкі музей традыцыйнай культуры” уключаны ў праграму “Калядным шляхам”, якую прапануе турыстам фонд “Краіна замкаў”.

18.12.2018

      Першая сустрэча  адбылася 16 снежня 2018 г. На тэрыторыі сядзібна – паркавага комплексу гасцей чакаў смачны пачастунак і традыцыйная гульня “Ката пячы”. “Кот”, зроблены з цеста і з хвастом з кілбасы, выклікаў захапленне ў наведвальнікаў. Яны з ахвотай “скакалі “ на вілах да “ката”, каб адкусіць хвост.Той, хто быў спрытнейшы – выбіраў сабе пару, а хто не даскочыў – выконваў розныя вясёлыя заданні.

  Пасля гульні госці наведалі майстэрню “Кузня”, дзе даведаліся, “як куецца шчасце”. А на парозе “Музея местачковага побыту”  пагадалі на наступны год.

  Завяршальным акордам было знаёмства з вырабамі івянецкіх майстроў – керамічны посуд, цацкі – свістулькі, традыцыйныя лялькі павезлі госці з сабой разам з выдатным настроем.

     Наступныя экскурсіі будуць  23, 24, 30 снежня 2018 г.,  5, 6, 12, 13 студзеня 2019.

    Далучайцеся!

Задайте вопрос