Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Батлейка з Касяй Радзівілавай

14.01.2019

Стала традыцыяй у івянецкім музеі традыцыйнай культуры праводзіць батлеечнае прадстаўленне для ўсіх ахвочых.

На гэты раз спектаклю папярэднічала невялікая дзея, дзе "сям'я" рыхтавалася да вігіліі.

Накрывалі стол з сенам, расстаўлялі стравы, якімі пазней частавалі наведнікаў, клікалі продкаў куццю есці.

Як зачараваныя госці сачылі за дзеяй, якую ладзілі супрацоўнікі музея Мікалай і Таццяна Задрэйкі, Крысціна Ціхановіч, Валянціна Адамовіч.

Нікога не пакінула раўнадуўным музычнае суправаджэнне ў выкананні Касі Радзівілавай і гурта "Рарог" івянецкай школы мастацтваў.

Задайте вопрос