Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID: 54

Школьнікі ў гасцях у “Руні”

01.11.2016

У першы дзень канікулаў у гасцёўні народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры адбылася сустрэча-знаёмства для вучняў 3 “А” класа СШ №1 і аматараў літаратурнай творчасці з 6-7 класаў гімназіі №1 г.Валожына.

Кіраўнік творчай суполкі валожынцаў, член Савета Мінскага абласнога аддзялення СПБ Валянціна Гіруць-Русакевіч расказала школьнікам аб тым, што ж такоў “Рунь”, калі і на аснове чаго было створана гэтае аб’яднянне, паказала партрэты і кнігі слынных землякоў, на ніве літаратурнай творчасці якіх зелянеюць і каласяцца новыя творчыя ўсходы, распавяла  пра сённяшнія яго набыткі “рунеўцаў”. З уласнай  творчасцю вучняў пазнаёмілі Галіна Радына-Марцінкевіч, Сафія Русецкая і Аляксандр Кулак. А тых, хто сам ужо спрабуе сябе ў вершаскладанні ці прозе, запрасілі прымаць удзел у раённым конкурсе “Маладыя галасы”, часцей наведвацца ў “Рунь”, дзе ім заўсёды будуць рады дапамагчы, параіць, падказаць.

Лейтматывам усёй сустрэчы былі  адданасць і гонар за  той куточак, дзе нарадзіўся і жывеш, павага, шанаванне  і зберажэнне  сваёй спадчыны, любоў да роднай мовы. Бо, як  пісаў у вершы  “Унуку”  наш слаўны зямляк настаўнік, паэт і перакладчык Пятро Іванавіч Бітэль:

Любіць сваё – зусім не значыць

Чужое ганьбіць, адмаўляць.

Вось за чужым свайго не бачыць,

Не вывучаць, не шанаваць –

Злачынствам будзе без сумнення,

Бо ёсць такі закон жыцця:

Шануй чужое аж да пакланення,

Сваё любі да самазабыцця.

Задайте вопрос