У нядзелю, 30 кастрычніка,на плошчы Свабоды райцэнтра, адбыўся “Валожынскі кірмаш”. Яго наведвальнікі змаглі не толькі зрабіць неабходныя пакупкі, але і паслухаць выступленні мастацкіх калектываў і асобных выканаўцаў клубных устаноў раёна. Святочны настрой стваралі калектывы Івянецкага дома культуры і Суднікаўскага сельскага клуба, Сакаўшчынскага сельскага цэнтра культуры і Вішнеўскага сельскага дома культуры, Бабровіцкага культурна-спартыўнага цэнтра і Дубінскога сельскага цэнтра культуры. Завяршыў выступленне народны гурт народнай песні “Сваякі” ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры”



