Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID: 54

Гульнёва-забаўляльная праграма “Прыгоды на востраве скарбаў”

10.11.2016

“Прыгоды на востраве скарбаў” – пад такой назвай прайшла гульнёва-забаўляльная праграма для ўдзельнікаў гуртка сучаснага танца “Апельсін” Ракаўскага ЦНТ і іх бацькоў.

Адпаведная атмасфера адчувалася ўжо ў фае: бывалы капітан Лінда (Школіна І.І.) (яна ж па-майстэрску завяршала пірацікам вобраз пры дапамозе аквагрыму) і Аднавокі Джо (Пятроўскі С.К.) знаёміліся з дзецьмі і набіралі навабранцаў у небяспечнае падарожжа на востраў скарбаў. Тут жа размясцілася пляцоўка юных мастакоў, якім  была зададзена тэма марскіх прыгодаў. Пасля фарміравання каманд усе накіраваліся на гульнёвую пляцоўку, дзе іх ужо чакаў пірацкі карабель і выпрабаванні на шляху да вострава скарбаў. Дзятва з задавальненнем  выконвала ўсе заданні сваіх капітанаў. Кожная перамога была адзначана фрагментам карты, якая дапамагла на фінішы знайсці куфар з падарункамі. Пасля гульнёва-забаўляльнай праграмы дзяцей чакала сапраўдная пірацкая пірушка.

Задайте вопрос