17 лістапада (у межах Тыдня фальклору) супрацоўнікі Ракаўскага ЦНТ прынялі ўдзел у раённым метадычным аб’яднанні выхавацеляў устаноў дашкольнага выхавання і музычных кіраўнікоў, якое адбылося на базе Выганіцкага дз/с “Буслік”. З задавальненнем дзеці слухалі казку “Лёгкі хлеб”, гулялі і танчылі. Асабліва ім спадабалася абрадавая гульня “На таку”. Кожны прычыніўся да абмалоту снапа новага ўраджаю. Напрыканцы дзеткі радасна віталі “Зайчыка Шарачка”, які пачаставаў усіх самым смачным “зайчыкавым” хлебам. Завяршылася праграма вясёлай “Лявоніхай”.



