20 снежня ў Ракаўскім Цэнтры народнай творчасці адбылася гульнёва-забаўляльная праграма “Стрынаткі на калядкі” для дзяцей гімназіі № 21 г. Мінска. Каляднай песняй гасцей сустрэлі ўдзельнікі “узорнага” фальклонага гурта “Вянок” (маст. кір. Пятроўская Е.С.) Пасля знаёмства з працай установы дзеці пазнаёміліся з традыцыйнымі інструментамі і атрымалі майстар-клас па вырабе каляднай зоркі, шмат інфармацыі аб традыцыі святкавання каляд. Скончылася праграма супольным выкананнем традыцыйных танцаў.



