25 лютага, работнікамі Сакаўшчынскага СЦК, на тэрыторыі школы, было праведзена свята "А ў нас сёння Масленіца". У рамках мерапрыемства ўдзельнікаў пазнаёмілі з традыцыямі святкавання Масленіцы, правялі з імі гульні і розныя конкурсы. А на прыканцы свята ўсе удзельнікі вадзілі карагод, а таксама адбылося спальванне пудзіла Зімы.



