У Ракаўскім цэнтры народнай творчасці адбыўся спектакль антрыпрызнага тэатра “КОМЕДИЯ” (г. Мінск), з нагоды 50-годдзя нашага земляка, акцера тэатра і кіно, вядучага майстра сцэны Анатоля Голуба. Спектакль існуе ўжо 26 гадоў пры поўных аншлагах у Мінску. Гэта тэатральная пастаноўка з’яўляецца дыпломнай работай курса А.Андросіка БДМТІ (зараз Акадэмія мастацтваў), які і скончыў Анатоль Голуб. Таму менавіта гэты спектакль быў абраны да юбілею, як стаў знакавым ў жыцці акцёра.



