Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Інфармацыйна-прапагандысцкая кампанія «Бяспека ў кожны дом!» працягваецца

22.02.2024

Валожынскія выратавальнікі ў рамках інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі «Бяспека ў кожны дом!» праводзяць маштабную прафілактычную работу сярод насельніцтва.

         Так, каб папярэдзіць пажары ў жылым фондзе і гібель ад іх, работнікі МНС сумесна с прадстаўніком Валожынскага РК ГА БРСМ правялі прафілактычнае мерапрыемства ў магазіне «Еўраопт». Арганізавалі для гараджан інтэрактыўную пляцоўку, на якой навучалі правілам бяспечных паводзін у паўсядзённым жыцці.

        Ратавальнікі пазнаёмілі наведвальнікаў гандлёвага аб'екта з інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніяй, якая праводзіцца ў Рэспубліцы, нагадалі пра важнасць выканання правілаў бяспекі ў побыце. Самым юным валожынцам прадстаўнікі выратавальнага ведамства нагадалі нумары службаў экстранага рэагавання і растлумачылі «5 крокаў выратавання».

       Бацькам выратавальники прывялі прыклады гібелі дзяцей на пажарах і заклікалі ні ў якім разе не пакідаць малых адных.

       «Прыбярыце ў недаступныя для іх месцы небяспечныя прадметы, такія як запалкі, запальніцы, лекі і бытавую хімію», – перасцераглі работнікі МНС.

       З гандлёвага цэнтра ніхто не сышоў з пустымі рукамі: усім удзельнікам ўручылі наглядна-выяўленчую прадукцыю з карыснымі парадамі па бяспецы.

 

Задайте вопрос