Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Народны хор ветэранаў працы “Спяваючыя сэрцы” і асобныя салісты клуба “Верас” пабывалі ў Маладзечне

07.02.2019

 30 студзеня народны хор ветэранаў працы “Спяваючыя сэрцы” і асобныя салісты клуба “Верас” раённага Цэнтра культуры з адказным візітам пабывалі ў Маладзечне, дзе выступілі ў Доме культуры чыгуначнікаў.

Канцэртная праграма называлася “Нам старэць не дадзена”.

Маладзечанцы цёпла віталі сваіх суседзяў, праважалі самадзейных артыстаў шчырымі апладысментамі. Цёпла сустракалі кожны канцэртны нумар: песні ў выкананні хору і яго салістаў, салісткі РЦК Валянціны Далговай і салісткі клуба “Верас” Ліліі Саевіч, задорныя прыпеўкі ў выкананні кіраўніка хору Галіны Філяноўскай і ўдзельніцы Ганны Марачэўскай.