Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Клопат улады

06.10.2015

06102015

Напярэдадні Дня пажылых людзей старшыня райсавета Сяргей Глінскі разам са старшынёй Валожынскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Веранікай Загорскай і першым сакратаром РК БРСМ Аленай Грыбоўскай наведалі жыхароў раёна, якія перашагнулі стогадовы рубеж. На сённяшні дзень такіх на Валожыншчыне ўсяго пяцёра, сярод іх адзін мужчына – Піліп Сільвестравіч Мірошнік, які пражывае ў вёсцы Русакі. 1 кастрычніка да гэтай дабрачыннай місіі падключылася старшыня раённага савета жанчын Зоя Дубіна. Невялікія падарункавыя наборы, падрыхтаваныя раённым аб’яднаннем прафсаюзаў, былі для старых людзей не самым галоўным. Больш ім патрабаваліся проста ўвага і цеплыня, шчырыя спагадлівыя словы. У такім шаноўным узросце менавітага гэтага ім больш за ўсё не стае. Не засталося равеснікаў, ды і дзеці, з якімі старыя дажываюць свой век, таксама ўжо немаладыя. А вось Марыя Вікенцьеўна Канановіч (на здымку) з вёскі Лістапады Гародзькаўскага сельсавета ўвогуле пражывае адна. Па дакументах жанчыне ідзе 111-ты год, аднак выглядае яна яшчэ бадзёра і здольная сама сябе абслугоўваць. Нечаканым гасцям вяскоўка была вельмі рада.

Задайте вопрос