У рамках акцыі “Прафсаюзы – дзецям” на Валожыншчыне ўпершыню прайшло святочнае навагодняе мерапрыемства. Арганізатарам яго выступіла раённае аб’яднанне прафсаюзаў пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, работнікаў раённага Цэнтра культуры.
Як адзначыла старшыня раённага аб’яднанага прафсаюза Вераніка Віктараўна Загорская, у святочнай урачыстасці прынялі ўдзел 220 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад двух да адзінаццаці гадоў. Акрамя прыемных уражанняў ад прадстаўлення, кожны з юных гасцей свята атрымаў набор цукерак.
Падарункі набыты пры падтрымцы пярвічных прафсаюзных арганізацый працоўных калектываў, якія накіравалі дзяцей сваіх работнікаў на прафсаюзную ёлку.