На “Славянскім базары-2016” на канцэрце “Віцебск збірае сяброў” пабывалі члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі апарата райвыканкама. Арганізавала выезд раённае аб’яднанне прафсаюзаў. У канцэрце ўдзельнічалі спевакі, якія нарадзіліся ў Беларусі, — Глеб Матвяйчук, Сярога, Ірына Мядзведзева, Руслан Аляхно і інш. А на наступны дзень у Віцебск адправіліся больш за 40 членаў прафсаюзнай арганізацыі лясгаса з сем’ямі. Іх чакаў першы дзень конкурсу маладых выканаўцаў, а ў заключэнні – выступленне членаў журы. Незабыўным застанецца сам дух юбілейнага свята, наведванне Горада майстроў. Дарэчы, там дэманстравалі і прадавалі свае вырабы івянецкія ганчары.