Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Пятница, 28 февраля 2020 21:55

На крылах творчасці

На нарадзе па падвядзенні вынікаў работы за 2019 год, якая прайшла на мінулым тыдні, Граматай аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама адзначана кіраўнік дзіцячага інструментальнага ансамбля “Менестрэлі” Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў Кацярына Уладзіміраўна ДВАРЭЦКАЯ. А напрыканцы мінулага года за перамогу ў рэспубліканскім творчым радыёконкурсе “Маладыя таленты Беларусі” калектыў стаў дыпламантам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Са сваімі канцэртамі маладыя музыканты пабывалі далёка за межамі нашай краіны і ўпэўнена трымаюць высокую планку. На рахунку “Менестрэляў” вялікая колькасць узнагарод. Пра стварэнне калектыву, яго выступленні, поспехі і дасягненні мы пагутарылі з натхніцелем юных талентаў, мэтанакіраваным, адораным і вельмі апантаным педагогам.

Пятница, 28 февраля 2020 21:53

Сямёрка лепшых

На базе ДЮСШ Валожынскага раёна прайшоў адкрыты рэспубліканскі турнір па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат 2009, 2010, 2011 г. н. і маладзейшых. У ім прынялі ўдзел тэнісісты з Дзяржынска, Барысава, Баранавічаў, Слуцка, Валожына.

Пятница, 28 февраля 2020 21:51

Валожынцы выступілі годна

Нядаўна на базе дзяржаўнай установы “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Валожынскага раёна” прайшоў 4-ы тур дзіцяча-юнацкай баскетбольнай лігі. За права звацца лепшымі ў сваім дывізіёне змагаліся юнакі 2005-2006 гадоў нараджэння.

Да Міжнароднага дня роднай мовы ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб'яднання "Рунь" на чале са сваім кіраўніком Валянцінай Гіруць-Русакевіч і члены клуба "Летуценнік" правялі літаратурную сустрэчу "Сэрцам роднага слова краніся" для вучняў 4 класа сярэдняй школы № 1 г. Валожына.

Пятница, 28 февраля 2020 21:48

Ладзілі вячоркі

У Дубінскім сельскім цэнтры культуры нядаўна адбылася прэм’ера новай пастаноўкі ў выкананні народнага гурта народнага гумару “Дубінскія фанабэры”, рэжысёрам якой традыцыйна выступіў Валерый Мазура.

Пятница, 28 февраля 2020 21:46

Талент – падстава для поспеху

Другі год у цэнтры творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна кіраўніком аб’яднання па інтарэсах “Свет хобі“ працуе Ірына ЖАБКО. Работы маладога спецыяліста і яе выхаванцаў паспелі заваяваць шматлікія ўзнагароды на конкурсах рознага ўзроўню.

Пятница, 28 февраля 2020 21:44

Балет, каратэ і юрыспрудэнцыя…

Усё вышэйпералічанае – складальнікі лёсу юнай асобы, якая толькі-толькі адзначыла 20-годдзе.

Пятница, 28 февраля 2020 21:42

Насустрач VIII з’езду

Мінулы год быў вельмі адказным для прафсаюзнага руху. Па ўсёй краіне, у тым ліку і ў нашым раёне, прайшлі справаздачна-выбарныя сходы канферэнцыі ў прафсаюзных арганізацыях. Мы падвялі вынікі, якіх дасягнулі за пяць гадоў работы і намецілі планы на будучае. Сёлета справаздачна-выбарная кампанія падыходзіць да свайго фіналу і заканчваецца 28 лютага VIII з’ездам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Пятница, 28 февраля 2020 21:40

Дзяржаўны клопат – пажылым

Згодна з пратаколам пасяджэння міжведамаснай камісіі па праблемах пажылых людзей, ветэранаў і асоб, што пацярпелі ад наступстваў войн (мерапрыемства адбылося пры Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у лістападзе 2019 года), у Валожынскім раёне праведзены маніторынг дзейнасці ў азначаным кірунку.

Пятница, 28 февраля 2020 21:38

Ветэран жыве побач

Напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны на Валожыншчыне дадзены старт акцыі “Ветэран жыве побач”.

Страница 1605 из 2150

Задайте вопрос