222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
На грудзях Сяргея ЖУКА – мадаль “За баявыя заслугі”. Нават самы недасведчаны чалавек зразумее: такую ўзнагароду за проста так не атрымаеш. Не марыў пра яе і юнак з вёскі Баркі, калі прызываўся ў войска. Аднак яшчэ ў вучэбцы, калі яго сталі рыхтаваць у сапёры, западозрыў, што “могуць кінуць у Афган”. Толькі прыступіў да асваення спецыяльнасці, як яго адшукаў яшчэ адзін жыхар Валожыншчыны. Павел Падрэз з вёскі Зарэчная вучэбку прайшоў і ў якасці вадзіцеля адбываў у Афганістан. Маладыя людзі пазнаёміліся, трошкі пагутарылі і сталі развітвацца. Павел ужо паспеў адысці на некалі метраў, як раптам вярнуўся і моцна абняў земляка. Гэта была адзіная іх сустрэча. Менавіта там, на афганскай зямлі, Сяргей даведаўся пра подзвіг Падрэза. Мужны юнак змог адвесці свой палаючы БТР ад калоны, загружанай боепрыпасамі…
Пра ўласны вопыт вайны Сягей Аляксандравіч узгадаць адмовіўся, толькі расказаў, што пры магчымасці стараўся не выпускаць з рук фотаапарат. Яму здавалася вельмі важным занатаваць кожнае імгненне. Толькі вось пераглядае здымкі рэдка. Балюча…
Влажную обработку повторить 3-5 раз (использованные при уборке ветошь и др. предметы, в герметичном пакете удалить из дома.)
Любой вид обработки желательно проводить в резиновых перчатках.
После проведения демеркуризационных работ, рекомендуется обратиться в аккредитованную лабораторию для контроля содержания паров ртути в воздухе жилых помещений.
Ураджэнец вёскі Буні паспеў за гэты час асвоіць некалькі ваенных спецыяльнасцей, у тым ліку артылерыста і механіка-вадзіцеля. Мужчына прызнаецца, што толькі ў апошнія гады яго паціху сталі пакідаць трывожныя сны, напоўненыя сцэнамі з таго перыяду жыцця. Колькі разоў давялося прасынацца ад страху і амаль насамрэч адчуваць гукі бою, жар распаленага пяску, што засыпае вочы і перакрывае дыханне.
Раман удзячны лёсу за падораную магчымасць вярнуцца жывым і тым самым зрабіць шчаслівымі сваіх родных. Сёння мужчына мае жонку, сыноў. Працуе вадзіцелем пагрузчыка ў ДЭУ-61. Яго калегі і родныя стараюцца не турбаваць пытаннямі наконт ваеннага мінулага. Ведаюць толькі: напярэдадні Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў Раман Мікалаевіч абавязкова на некалькі гадзін знікне з іх поля зроку і зноў адчуе сябе маладым савецкім салдатам, які жыве ад абстрэлу да абстрэлу і апантана, да болю, чакае сустрэчы з радзімай.
Боль афганскага канфлікту не пакідае сэрцы беларусаў вось ужо 31 год. Самі ж удзельнікі тых падзей успамінаць “не нашу вайну” лішні раз не імкнуцца – вялікім болем адгукаецца ў сэрцы кожны яе эпізод. Толькі раз у год, 15 лютага, у дзень вываду савецкіх войск з далёкай усходняй краіны, збіраюцца яны на традыцыйную сустрэчу. І тады зноў і зноў паглыбляюцца ў сваё юнацтва, апаленае гарачым сонцам, і ўшаноўваюць памяць аб сябрах, што навечна засталіся ў іх сэрцах, аддана выканаўшы інтэрнацыянальны абавязак.
На Валожыншчыне сёння пражываюць каля 60-і былых афганцаў. Але толькі палова з іх змаглі прыбыць у райцэнтр для ўдзелу ў мерапрыемствах да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Як паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, большасць маюць раненні, кантузіі, пакутуюць ад розных захворванняў. Таму не дзіўна, што побач з таварышамі ў гэты дзень быць не могуць. Ды і тым, каму пашчасціла пазбегнуць вялікіх праблем са здароўем, зусім няпроста зноў і зноў дакранацца да ранаў душы, што загойваюцца з такой цяжкасцю.
Чарговая сустрэча інтэрнацыяналістаў з кіраўніцтвам раёна прайшла ў зале райвыканкама. Віталі шаноўных людзей старшыня райвыканкама Яўгеній Круковіч і яго намеснік Ігар Шакун. Яўгеній Міхайлавіч пацікавіўся надзённымі клопатамі мужчын, якія па праве называюцца ветэранамі. Толькі не ў іх характарах “загружаць” кагосьці сваімі праблемамі. Таму гутарка была непрацяглай, пасля чаго ўдзельнікі сустрэчы накіраваліся ў сквер для ўдзелу ў памятным мітынгу.
Ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам сабраліся прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, родныя афганцаў. Яны шчырымі апладысментамі падтрымалі выступленні кіраўніка раённай улады Я. М. Круковіча і старшыні райарганізацыі ГА “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Р. М. Русакевіча. Рыгор Мікалаевіч у сваёй кароткай, але шчымлівай прамове ўзгадаў землякоў, якія вось ужо тры дзесяцігоддзі глядзяць на свет з помнікаў на могілках у Багданаве, Ракаве, Гародзьках. Павел Падрэз, Іван Мазура, Валянцін Сліж – імёны, вядомыя кожнаму валожынцу. Гэтыя юнакі даўно сталі сапраўднымі сімваламі мужнасці. Памятныя дошкі ва ўстановах адукацыі, чыімі выпускнікамі яны з’яўляюцца, нагадваюць сённяшняму пакаленню маладых, што любыя канфілікты, а тым больш такія, калі ў ход пускаецца зброя, – вельмі страшна.
Прысутныя ўсклалі вянкі і кветкі да помніка, а затым у скверы стала ціха-ціха. Толькі аддалены гоман з ажыўленых вуліц горада і шчэбет птушак парушалі пранізлівы момант хвіліны маўчання. Кожны думаў аб хлопцах, якія развіталіся з жыццём тады, калі б маглі жыць і жыць, пра лёс матуль, што так і не дачакаліся любых сыночкаў. А пасля (о, цуд!) сонца зусім па-вясенняму ўсміхнулася ўдзельнікам мерапрыемства – нібыта яшчэ раз нагадала: вайна не для мірнага неба Беларусі.
Да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў аддзяленнем пярвічнага прыёму інфармацыі, аналізу і прагназавання ТЦСАН сумесна з раённым прадстаўніцтвам Беларускага саюза жанчын праведзена акцыя “Рэха вайны”. У першую чаргу спецыялісты і валанцёры завіталі ў вёску Зарэчную, дзе жыве Яніна Юльянаўна Падрэз. Яе сын Павел – адзін з маладых салдат, якія загінулі ў далёкія 80-я гады мінулага стагоддзя падчас баявых дзеянняў на тэрыторыі Рэспублікі Афганістан.
Маці, што страціла адзінага сына, не забываюць ні прадстаўнікі ўлады, ні актывісты грамадскіх аб’яднанняў, а сама жанчына, нягледзячы на страшнае выпрабаванне лёсу, захавала дабрыню і веру ў людзей. Многія стараюцца падтрымаць на жыццёвым шляху матулю героя. З радасцю атрымлівае яна дапамогу ад сацыяльнага работніка, часта наведваюцца вучні і настаўнікі Багданаўскай школы. А яшчэ яна заўсёды рада вітаць у сваім доме дружную каманду былых афганцаў. Кожны з гэтых мужчын даўно стаў для яе сынам. З адкрытым сэрцам сустрэла жанчына гасцей і на гэты раз, шчыра падзякавала за ўвагу і падарункі.
У бліжэйшы час акцыя будзе мець працяг. Дабрачыннікі плануюць наведаць і перадаць падарункі воінам-інтэрнацыяналістам з інваліднасцю.
14-16 лютага на спартыўнай базе «Галактыка» прайшла II зімовая спартакіяда ветэранаў фізічнай культуры і спорту. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 90 чалавек.
На спартакіядзе прысутнічалі намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Мінскага аблвыканкама Вячаслаў Міхайлавіч Шыбараў, алімпійская чэмпіёнка па спартыўнай гімнастыцы, старшыня рэспубліканскай арганізацыі ветэранаў фізічнай культуры і спорту Антаніна Уладзіміраўна Кошаль, старшыня Мінскай абласной ветэранскай арганізацыі Алена Васільеўна Белаусава і дырэктар Мінскага абласнога метадычнага цэнтра Алена Аркадзьеўна Чарняўская.
Усе пяць членаў каманды нашага раёна вярнуліся дадому з медалямі. У спаборніцтвах па настольным тэнісе першае месца заваяваў Аляксей Лях. Міхаіл Шыян заняў другое месца ў дартсе і трэцяе ў більярдзе. У стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі седзячы з рукі другі вынік паказаў Іосіф Сухавецкі. Сярод мужчын Вячаслаў Косік быў другім у шахматах, а Тамара Семяняга за шахматнай дошкай паказала трэці вынік. Залатыя прызёры былі ўзнагароджаны грашовымі прызамі і медалямі, за другое і трэцяе месцы ўручаны медалі і падарункі. Галоўны суддзя спаборніцтваў – Мікалай Рабцаў. Уся судзейская брыгада была прадстаўлена работнікамі фізічнай культуры і спорту нашага раёна.
Клуб пажылых людзей «Верас», што існуе пры РЦК, запрасілі выступіць івянчане. На сцэне мясцовага Дома культуры валожынцы паказалі праграму «Гады – не бяда», якая працягвалася амаль дзве гадзіны. Ларыса Дзмітрыеўна Гладчанка ў вершаванай форме расказала, каго аб’яднаў клуб «Верас» і чым там займаюцца ветэраны працы. Жыхарам Івянсамадзейныя артысты паказалі лепшыя нумары са свайго рэпертуару. Выступалі вакальная група, салісты, дуэты, трыа і квартэт. Віталі артыстаў шчырымі апладысментамі. Асабліва шмат іх дасталося мужчынскаму трыа ў складзе Рыгора Гладчанкі, Антона Таўгяня і Іосіфа Сухавецкага, якое выканала песню «Галіна». На ўра прымалі песні ў выкананні Людмілы Санталавай, Людмілы Нахай, Марыі Галоўчыц, Ларысы Гладчанкі і іншых выканаўцаў. На памяць пра першую сустрэчу артыстам засталіся грамата, керамічная ваза з надпісам «Клуб «Верас» Івянец» і кветкі. У той дзень у Доме культуры сабраліся каля 100 чалавек. Былі сярод іх і прадстаўнікі мясцовага аб’яднання пажылых людзей, якім было чаму павучыцца ў сваіх равеснікаў. Цёплыя словы адрасавалі гасцям старшыня пасялковага Савета дэпутатаў Т. Я. Ліпніцкая, дырэктар ДК С. І. Бурачэўскі і старшыня ветэранскай арганізацыі А. П. Нядвецкая. Праважалі артыстаў стоячы і запрашалі прыязджаць яшчэ.