222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
Валожынскі раён газазабеспячэння філіяла ВУ “Дзяржынскгаз” УП “Мінскаблгаз” ажыццявіў акцыю “Дзень бяспекі пры карыстанні газам у быце”. Вядома, што недахоп пэўных ведаў і практычных навыкаў прыводзіць да сумных наступстваў, ахвярамі якіх часцей за ўсё аказваюцца дзеці.
Колькасць занятых у аграрным сектары з кожным годам памяншаецца. Гэта тэндэнцыя назіраецца і ў ААТ "Агра-Вішнеўскі". У 1999 годзе, калі мясцовую прафсаюзную пярвічку сельгаспрадпрыемства ўзначаліў Фёдар Іванавіч ЮША, на ўліку стаялі 150 членаў прафсаюза. Зараз жа іх толькі 66. Хаця, як гаварыў рускі палкаводзец А. В. Сувораў, ваююць не колькасцю, а якасцю...
У ААТ “Суднікаўскі” працягваецца вясенне-палявая кампанія. Палеткі гаспадаркі складаюць 5119 гектараў, з іх 4323 – пасяўная плошча. Сяўба яравых зерневых завершана, зараз механізатары працуюць на палях, дзе будуць расці цукровыя буракі, лён, куруруза. Чакаецца, што ў бягучым годзе парадуюць ураджаем пшаніца, ячмень, жыта, авёс, бульба… Ходам работ задаволены кіраўнік гаспадаркі, спецыялісты. Не хаваюць эмоцый і тыя, хто шчыруе на палях, – вось-вось сяўба будзе завершана! А гэта самы важны і адказны крок у бок будучага ўраджаю.
Былі часы, калі ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” з’яўлялася самым жаданым месцам працы. Тут людзі зараблялі нядрэнныя грошы, мелі пэўныя сацыяльныя гарантыі. Немалую ролю ў гэтым адыгрывала прафсаюзная арганізацыя прадпрыемства, якой 15 гадоў кіравала старшыня Ірына Іванаўна ЛУЖЫНСКАЯ. Сёння яна з настальгіяй успамінае, як у прыёмнай Уладзіміра Іванавіча Глябовіча штодня стаяла чарга з пяцідзесяці чалавек з просьбай: вазьміце на работу!
2019 год праходзіць пад знакавай для Беларусі датай перамогі над фашызмам. З гэтай нагоды адбываюцца мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне і аднаўленне культурна-гістарычнай спадчыны, грамадзянска-патрыятычнае выхаванне моладзі.
У 1988 годзе ў філіял КУП “Мінскаблдарбуд”-“ДРБУ № 167” атрымала накіраванне малады спецыяліст, інжынер-механік дарожных машын і абсталявання Таццяна Іосіфаўна РЭДЗЬКО. Старэйшыя калегі адразу ж распазналі ў ёй патэнцыял высакакласнага спецыяліста і лідарскія задаткі. Таму і не дзіва, што зусім хутка яе абралі старшынёй прафсаюзнай пярвічкі. Вось ужо чвэрць стагоддзя займае Таццяна Іосіфаўна гэту пасаду. 10 мая ў прафарганізацыі запланаваны справаздачна-выбарны сход. І, верагодней за ўсё, працоўны калектыў ДРБУ не захоча мяняць вопытнага прафсаюзнага лідара. Сама ж Т. І. Рэдзько зусім не супраць перадаць свае паўнамоцтвы. Аднак канчатковае рашэнне залежыць ад галасавання…
У нашай краіне законныя інтарэсы работніка любой сферы дзейнасці абараняе прафсаюз. Быць членам прафсаюза – значыць быць пад аховай.
На Міншчыне прайшоў XII абласны бацькоўскі сход “Бяспека дзяцей – адказнасць дарослых”. У гэты дзень больш за 200 прадстаўнікоў бацькоўскай грамадскасці Валожыншчыны сабраліся ў раённым Цэнтры культуры. У фае для гасцей былі аформлены тэматычныя выставы па пытаннях бяспекі непаўналетніх.
В регионе Организации по безопасности и сотрудничеству в Европе накопилось много проблем, и закрывать глаза на них ни в коем случае нельзя. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил сегодня на встрече с председателем Парламентской ассамблеи ОБСЕ Георгием Церетели, передает корреспондент БЕЛТА.
В Новосибирске состоялся X Международный фестиваль Экранной Культуры «Человеческое Кино» – 2019.