Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

В воскресенье 14 мая на площади Свободы в г.Воложине состоялся митинг, посвящённый Дню Государственного герба и Государственного флага Республики Беларусь. Начало мероприятия было ознаменовано торжественным поднятием государственного флага, а также акцией «Споём гимн вместе», в которой приняли участие представители власти, общественных объединений, всех предприятий и организаций города. Ответственным моментом стало вступление учеников 4-х классов в ряды общественного объединения «Белорусская республиканская пионерская организация».

Продолжились мероприятия концертной программой ко Дню Государственного герба и Государственного флага Республики Беларусь и Дню семьи. Свои творческие работы представили солисты и коллективы художественной самодеятельности районного центра культуры и детских школ искусств, детских коллективов отдела образования, спорта и туризма. В рамках праздничной программы были подведены итоги Конкурса художественных работ учащихся детских школ искусств района, приуроченного ко Дню Государственного герба и Государственного флага Республики Беларусь.

Воложинский РОЧС представил познавательно-развлекательную программу в рамках республиканской акции «Не оставляйте детей одних!».

 

Республиканская акция «Не оставляйте детей одних» проходит в Беларуси с 12 мая по 3 июня. Спасатели хотят обратить внимание общества на проблему детской шалости с огнём и ее последствия, которые часто приводят к гибели детей. Акция проходит в несколько этапов.

1-й этап приурочен к Международному дню семьи и проходит в период с 12 по 15 мая в детских домах семейного типа. Также спасатели посетят детские развлекательные центры и организации общественного питания.

2-й этап начнется 16 мая и продлится до 30 мая. В него войдут беседы в дошкольных учреждениях и начальных классах школ. Именно на этом этапе спасатели выступят на родительских собраниях, проведуи профилактические встречи с гражданами в учреждениях здравоохранения.

Финальный этап акции пройдет в первые дни лета. Он включает в себя развлекательные мероприятия, который спасатели проведут в местах массового пребывания людей.

МЧС напоминает: лето уже не за горами, поэтому подумать о безопасном отдыхе детей во время летних каникул должны все, а в первую очередь – родители. Именно в семье ребенок получает первые навыки безопасности и неосознанно копирует поведение взрослых, а значит, он должен видеть только положительные примеры.

Таварыства роду Плевакаў з Польшчы набыло і перадало ў дарунак Івянецкаму музею традыцыйнай культуры кнігу Мірослава Кшыжанскага “Матэматычная манаграфія” ў двух тамах, выдадзеную ў 1971 годзе ў Варшаве.

Вядомы ў Польшчы матэматык М. Кшыжанскі мае непасрэднае дачыненне да нашага раёна і Івянецкага краю ў прыватнасці: ён з’яўляецца праўнукам В. Дуніна-Марцінкевіча. А ў 1943-1944 гадах ён працаваў у Валожыне, з 1944 па 1945 гады выкладаў матэматыку ў Івянецкай школе.

Пятница, 12 мая 2017 13:15

9 мая

9 мая состоялись торжественные мероприятия, посвящённые Дню Великой Победы в аг. Першаи начались 10.30 ч. на центральной площади. Шествие отправилось по улице К. Маркса в парк аг. Першаи, где  возле памятника воинам освободителям прошёл митинг, на котором присутствовали: председатель Першайского с/Совета – Кушель В.И., директор КСУП «Першаи-2014» - Скрундь Е.Е., воин интернационалист – Бродик А.П., бывший премьер-министр РБ (1990-1994) – Кебич В.Ф., бывший министр обороны РБ (1992-1994) – Козловский П.П., заслуженный работник культуры Воложинского района – Гончарик Н.Н.,

После митинга в помещении Першайского СДК состоялся праздничный концерт, в котором приняли участие работники Першайского СДК, учителя и ученики Першайской детской школы искусств, учащиеся Першайской СШ-сад и самодеятельные артисты СДК.

Военные мелодии и праздничная музыка возле Дома культуры звучали до позднего вечера.  

Пятница, 12 мая 2017 13:13

Муж даражэй за ўсіх на свеце!

Маленькі Арцёмка з’явіўся на свет у сям’і БАРЭЙКАЎ з Адамова, калі яго старэйшаму брату Аляксею было ўжо 22 гады. Падрасталі яшчэ тры сястры: Каця, Надзя і Віка. Але нараджэнне самага малодшага стала знакавай падзеяй, бо маці Вольга Феліксаўна была адзначана галоўнай для жанчыны ўзнагародай – ордэнам Маці.

На ўрачыстае мерапрыемства, якое праходзіла з гэтай нагоды ў Мінаблвыканкаме, запрасілі і галаву шматдзетнай сям’і – Уладзіміра Яўгеньевіча. Хваляваўся ён не менш за жонку, але душу цешылі вялікая радасць і задавальненне, што ўшаноўвалі іх разам. Безумоўна, прыродай на жанчыну ўскладзена вялікая місія – нараджаць дзяцей, аднак бацька ў сям’і такі ж важны, як і маці. Гэта пацвердзіла і сама Вольга Феліксаўна: “Неяк з жанчынамі завялі размову, ці шчаслівыя ў замужжы і што хацелася б змяніць. Розныя былі разважанні-меркаванні, а я з упэўненасцю сказала: “Мне муж даражэй за ўсіх на свеце! 27 гадоў у шлюбе, і што б у жыцці не здаралася – мы заўсёды разам”.

…Замуж Вольга Феліксаўна пайшла зусім маладой – у 18 гадоў: будучы муж свой намер ажаніцца выказаў ледзь не на першым спатканні. Для вясковай дзяўчыны юнак з Маладзечна, які зачасціў у госці да стрыечнага брата, быў вельмі галантным кавалерам, тым больш і жыць запрасіў у горад. Але ім абаім даспадобы была вёска з яе размераным, спакойным укладам. Так праз два гады маладая сям’я з маленькім сынам пераехала на пастаяннае месцажыхарства ў Адамова. Мясцовая гаспадарка ім прадаставіла жыллё і работу. Дарэчы, цяпер у ТАА “Адамова-агра” працуе не толькі Уладзімір Яўгеньевіч, але і іх сын Аляксей. Ён трывала пусціў карані на адамоўскай зямлі: жыве побач з бацькамі ў асобным доме, у сям’і летась нарадзіліся блізняты. Для іх трохгадовы Арцём – дзядзька, нягледзячы на тое, што яны разам гуляюць і забаўляюцца.

Дачка Каця таксама ўжо мае ўласную сям’ю, з якой жыве ў Маладзечне. Надзя вучыцца ў Мінску, а Віка ходзіць у шосты клас Вішнеўскай школы. Не так даўно ў дзіцячы сад пайшоў Арцём. Сваіх дзяцей Вольга Феліксаўна і Уладзімір Яўгеньевіч Барэйкі выхоўваюць у працы, павазе да людзей, а самі стараюцца быць прыкладам ва ўсім. На вёсцы ж заўсёды хапае работы, а калі працуеш кагалам, то лепшай навукі не трэба!

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Пятница, 12 мая 2017 13:12

Са згодай, ладам, пазітывам...

 

У рамках выканання мерапрыемстваў падпраграмы “Сям'я і дзяцінства” Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады”, напярэдадні міжнароднага свята ў Лагойскім раёне сёння, 12 мая, стартуе абласны конкурс “Шматдзетная сям'я года Міншчыны”.

14 красавіка ў Мядзелі адбыўся занальны конкурс нашага рэгіёну, дзе прынялі ўдзел шматдзетныя сем’і Валожынскага, Вілейскага, Маладзечанскага і Мядзельскага раёнаў.

Нашу малую радзіму дастойна прадставілі Марына Аляксандраўна і Міхаіл Іванавіч СЕЎРУКІ з Суднікаў, якія выхоўваюць пецярых непаўналетніх дзяцей. Марына Аляксандраўна цяпер працуе загадчыцай малочнатаварнай фермы ў ААТ “Суднікаўскі”, яе муж – жывёлаводам у той жа гаспадарцы. Старэйшы сын Аляксандр – навучэнец 9 класа Плешчаніцкага дзяржаўнага абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву, ён прафесіянальна займаецца лёгкай атлетыкай. Дочкі Маргарыта, Віялета і сын Ваня вучацца ў 8-м, 3-м і 1-м класах Суднікаўскай сярэдняй школы. А самы меншы – Коля – спасцігае мудрагелістасці свету ў дзіцячым садку.

Трэба адзначыць, што творчая сцяжынка, абраная за жыццёвы прынцып Сеўрукамі, прывяла да іх шырокай вядомасці. Багата і дасягненняў. Напрыклад, у ліпені 2016 года сям’я заняла 1-е месца ў раённым конкурсе “Уладар вёскі”. Пераможцамі яны сталі і на раённым конкурсе “Лепшая маладая сям'я-2016”, які ладзіўся пад эгідай БРСМ. Сама Марына Аляксандраўна ў 2015-м была ўзнагароджана ордэнам Маці.

І дзеці, і дарослыя з вялікай адказнасцю, энтузіязмам, запалам і густам падышлі да падрыхтоўкі і ўдзелу ў занальным конкурсе. А пакуль што пажадаем такіх жа яркіх і ўпэўненых поспехаў нашай сям’і і на абласным узроўні!

Алена РАЙ,

загадчык аддзялення ТЦСАН

Пятница, 12 мая 2017 13:09

Велапрабег у гонар Перамогі

 

6 мая райцэнтр, Бабровічы, Яцкава-Карчомныя, Яцкава-Замосныя, Баркі, Белакорац сталі маршрутам веласіпеднага прабегу, прысвечанага 72-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Ініцыятыва правядзення спартыўна-патрыятычнага мерапрыемства належыць кіраўніцтву і калектыву УП “Мінскаблгаз”. Старшыня райвыканкама Мікалай Анатольевіч Астрэйка падтрымаў карысную ідэю, якая нарадзілася пасля прыняцця рашэння аб рэстаўрацыйных работах на воінскім захаванні ў Бабровічах. За помнікам замацаваны калектыў мясцовай гаспадаркі. Кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства палічыла – проста навесці парадак на тэрыторыі вакол памятнага месца недастаткова. Цэнтральны офіс даў дабро. Сіламі рабочай групы сельгаспрадпрыемства была заменена зорка на стэле. Саму стэлу і яе падножжа пафарбавалі. Прыведзены ў належны выгляд пляцоўка ля помніка і падыход да яго. Кіраўніцтва УП “Мінскаблгаз” адобрыла прапанову аб правядзенні ўрачыстасці ў гонар Дня Перамогі ля адрамантаванага помніка. Аднак было вырашана зрабіць акцыю больш маштабнай.

Велапрабег стартаваў з плошчы Свабоды райцэнтра. 70 веласіпедыстаў са сцягамі, георгіеўскімі лентамі і іншай атрыбутыкай Дня Перамогі накіраваліся па зададзеным маршруце. Усяго ж удзельнікамі мерапрыемства сталі больш за сто чалавек. Свае каманды прадставілі апарат упраўлення УП “Мінскаблгаз” і яго структурныя падраздзяленні з Барысава, Слуцка, Салігорска, Дзяржынска, Маладзечна, Стоўбцаў, Рудзенскай газанапаўняльнай станцыі, Бярэзінскага торфапрадпрыемства, Мінскага рамонтна-вытворчага ўпраўлення, СГУ “Бабровічы”.

Усяго 20 хвілін спатрэбілася спартсменам, каб у суправаджэнні матацыклістаў дабрацца да Бабровічаў. Байкерскі картэж быў арганізаваны Валожынскім таварыствам аматараў мотатранспарту. Ля помніка загінуўшым воінам прайшоў урачысты мітынг, падчас якога прагучалі шчырыя і пранікнёныя словы выступоўцаў – гендырэктара Юрыя Кукліцкага, старшыні прафкама УП “Мінскаблгаз” Сяргея Жардэцкага, а таксама дырэктара СГУ “Бабровічы” Генадзія Бычкоўскага. Прысутныя ўшанавалі памяць герояў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны хвілінай маўчання. Адбылося ўскладанне вянка і кветак.

Праз паўтары гадзіны велапрабег дасягнуў фінальнага пункту – зоны адпачынку “Экалагічная сцежка”. Тут, у адным з самых прыгожых куткоў Налібоцкай пушчы, удзельнікаў акцыі гасцінна сустракалі работнікі СГУ “Бабровічы”. Палявая кухня, што вабіла апетытным пахам стомленых веласіпедыстаў, распачала работу загадзя, таму падсілкавацца было чым. Частавалі салдацкай кашай, шурпой, шашлыком, юшкай, чаем з духмянай выпечкай. Пасля арганізатары запрасілі аматараў актыўнага адпачынку да ўдзелу ў спартыўных спаборніцтвах. Каманды бацькоў і дзяцей, што прынялі ўдзел у сямейнай эстафеце, вітаў сімвал года – певень Пятруша. Менавіта гэты персанаж прыўнёс у спартыўнае свята іскрынкі гумару і непасрэднасці. Вядучая і яе памочнікі былі апрануты ў форму медработнікаў і салдат мінулай вайны. Усе выпрабаванні яны таксама вытрымалі ў армейскім стылі. Гледачам весела было назіраць за дарослай і дзіцячай камандамі, якія выконвалі даволі няпростыя заданні. У выніку фартуна ўсміхнулася маладому пакаленню. Яшчэ адной забавай стала магчымасць пакатацца на агрэгаце “Раса”. Незвычайны атракцыён юным спартсменам і іх бацькам падарылі механізатары гаспадаркі.

У эстафеце для дарослых патрабавалася прадэманстраваць уменні бегаць у ластах, забіваць цвікі, трапна кідаць шышкі, скакаць у мяшках, пераадольваць тунэль, лавіць курыцу і транспартаваць дзяўчыну на насілках. Спаборніцтвы выклікалі сапраўдны азарт ва ўдзельнікаў і выбух эмоцый у гледачоў.

Перад святочным канцэртам, што прайшоў пры падтрымцы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, адбылося падвядзенне вынікаў спартыўнай часткі мерапрыемства. Кожны веласіпедыст велапрабегу атрымаў пасведчанне з указаннем пераадоленага ім маршруту. Пераможцы – каманды апарату ўпраўлення, вытворчых участкаў з Маладзечна і Стоўбцаў – атрымалі дыпломы за 1-е, 2-е і 3-е месцы, а кожнага з членаў гэтых трыа (у склад каманд уваходзілі двое мужчын і жанчына) у хуткім часе чакаюць грашовыя прэміі. Юныя спартсмены таксама не засталіся без узнагарод – салодкіх падарункаў і памятных сертыфікатаў.

Тэматычныя канцэртныя нумары на адкрытай сцэне экалагічнай сцежкі прадставілі самадзейныя артысты УП “Мінскаблгаз”. Акрамя песень ваеннай тэматыкі ў выкананні Уладзіміра Данчанкі, Людмілы Калечыц, Алены Прыёмкі, Вольгі Круцько, Аляксандра Яцэвіча, былі падрыхтаваны літаратурна-музычныя кампазіцыі “Вставай страна огромная!”, “Жди меня и я вернусь”, “Успаміны вайны”. Актуальнымі былі і нумары на тэмы кахання, вернасці, сяброўства…

У гэты прыгожы веснавы дзень дружны калектыў газавага прадпрыемства Міншчыны змог не толькі аддаць даніну памяці гераічнаму мінуламу беларускага народа, але і з карысцю правесці вольны час. Няхай гэта стане добрым прыкладам для іншых працоўных калектываў.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

С 12 мая по 3 июня на Минщине пройдет республиканская акция «Не оставляйте детей одних», посвященная Международному Дню семьи и Дню  защиты детей.

Основная цель акции предупреждение чрезвычайных ситуаций с участием детей.

Акция пройдет в 3 этапа. На первом этапе спасатели посетят многодетные семьи, детские дома семейного типа. На втором этапе будет уделено внимание молодым мамам. На третьем этапе работники МЧС напомнят в игровой форме о правилах безопасности в учреждениях образования.

Уважаемые родители, спасатели напоминают, не оставляйте детей без присмотра. Даже нескольких минут достаточно, чтобы ребенок попал в беду. Защитите своего ребенка – сделайте его  жизнь безопасной.

 

На дорогах Воложинского района за текущий период 2017 года произошло 5 дорожно-транспортных происшествий, в которых 3 человека погибло, 4 человека получили ранения, 1 ДТП произошло по вине нетрезвого водителя.  Наиболее распространенный вид дорожно-транспортных происшествий являются превышение либо неправильный выбор скорости движения, а также нарушение правил обгона.

          На сегодняшний день безопасность дорожного движения пока проигрывает лихачеству, невнимательности, разгильдяйству, и определяющим в совершении аварий является, так называемый человеческий фактор.

         Дорожно-транспортные происшествия из-за превышения скорости страшны своими последствиями. Именно в результате таких происшествий чаще всего погибают его участники.

         В целях предотвращения гибели людей в автоавариях на территории Воложинского района в период с 12 по 16 мая 2017 года проводится профилактическая акция «Скорость».

Госавтоинспекция Воложинского района обращается к водителям! Строго соблюдайте Правила дорожного движения, не рискуйте своей жизнью и жизнью окружающих, не нарушайте скоростной режим, будьте предельно внимательны за рулем - ведь дома вас ждут живыми и здоровыми.

Ст. инспектор ДПС ГАИ Воложинского РОВД

майор милиции                                                                   А.М. Бобрик

 

1 copy copy copy copy copy copy copy copy copy copy

Страница 1979 из 2145

Задайте вопрос