Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Понедельник, 16 ноября 2015 14:46

К сведению граждан

23 ноября 2015 года

в Воложинском райисполкоме

проводит выездной прием граждан

председатель Минского областного Совета депутатов

ИВАН ЭДУАРДОВИЧ  ЛИПНИЦКИЙ

Предварительная запись 18 ноября 2015г.

с8.00 до 16.00 по телефону 55286

 

 

24 ноября 2015 года

в Воложинском райисполкоме

проводит выездной прием граждан

помощник Президента Республики Беларусь –

 главный инспектор по Минской области

НИКОЛАЙ НИКОЛАЕВИЧ КОРБУТ

Предварительная запись 19 ноября 2015г.

с 8.00 до 17.00 по телефону 55641

Понедельник, 16 ноября 2015 10:16

К сведению граждан

 

17 ноября 2015 года

с 14 до 16 часов

в кабинете №411

Воложинского райисполкома

проводит выездной прием граждан

генеральный директор

УП «МИНСКОБЛГАЗ»

 

КУКЛИЦКИЙ ЮРИЙ  ВИКТОРОВИЧ

Четверг, 12 ноября 2015 14:10

Ушануюць хлебаробаў

1aseaf34dfРаённы фестываль “Дажынкі-2015” пройдзе 14 лістапада ў аграгарадку Бабровічы.

Ганаровае права – прымаць лепшых працаўнікоў вёскі з усяго раёна — СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” удастоена невыпадкова.

Па ўсіх асноўных паказчыках работы гэта сельгаспрадпрыемства займае лідзіруючыя пазіцыі. У прыватнасці, сёлета тут атрымалі самі высокі ў раёне намалот збожжа – 58,4 цэнтнера з гектара. У разліку на адну ўмоўную галаву БРЖ нарыхтавана 30 цэнтнераў кармавых адзінак (+7,52 да ўзроўню мінулага года). Ураджай цукровых буракоў склаў 385 цэнтнераў з гектара, кукурузы – 189. Ад адной каровы цяпер тут надойваюць па 13,75 кілаграма малака.

На свята, якое пройдзе ў Бабровіцкім культурна-спартыўным цэнтры, будуць запрошаны каля 200 чалавек. Сельскія Саветы сумесна са школамі і ўстановамі культуры арганізуюць свае падворкі. Прадукцыю ўласнай вытворчасці прадставяць Валожынскі філіял ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат”, СП “Івкон” ААТ, АП ТАА “Аграсэрвіс-6”, ААТ “Валожынскі льнокамбінат”, сялянская гаспадарка “Дзіўны сад”.

У альтанцы, што ўстаноўлена на тэрыторыі цэнтра, размесціцца сувенірная прадукцыя народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца”. Магазіны райспажыўтаварыства прапануюць у шырокім асартыменце тавары штодзённага побыту.

Святочны настрой удзельнікам і гасцям свята падораць самадзейныя артысты і калектывы мастацкай самадзейнасці раёна.

Четверг, 12 ноября 2015 14:09

Прэзентавалi прычоскi

У КУП “Валожынскі РКБА” прайшоў конкурс цырульніцкага майстэрства, у якім прынялі ўдзел 11 канкурсантаў. Трое з іх – работнікі Івянецкага КПП, адзін – з Ракава, астатнія прадстаўлялі Дом быту райцэнтра.

Мэта такога мерапрыемства — павышэнне прафесіяналізму цырульнікаў, абмен вопытам. Конкурс традыцыйна праходзіў на базе цырульні Дома быту райцэнтра.

На конкурсе былі прадстаўлены дзве намінацыі: восем майстроў чаравалі над жаночымі прычоскамі, трое – над мужчынскімі стрыжкамі. У першай намінацыі большасць цырульнікаў аддалі перавагу вячэрняй прычосцы, хаця былі прадстаўлены і дзелавая, і крэатыўная. Асабліва ўражвалі прычоскі на доўгіх валасах. У другой намінацыі былі прадэманстраваны тры віды мужчынскіх стрыжак: спартыўная, “тодэс” і “канадка”. Валоданне тэхнікай выканання ў спалучэнні з фантазіяй і выдумкай дазволілі ўдзельнікам конкурсу стварыць сапраўдныя шэдэўры. Кожная з прычосак аказалася сучаснай і прыгожай. Гледачы змаглі ўбачыць працэс іх стварэння.

Важнай умовай спаборніцтва было не толькі зрабіць прычоску, але і яскрава яе прэзентаваць. Задача цырульнікаў ускладнялася тым, што сваёй мадэлі трэба было падабраць адпаведны макіяж і адзенне, бо наперадзе чакалі імправізаваны подыум і дэфіле.

Пасля завяршэння конкурсу кампетэнтнае журы ацаніла тэхніку выканання, складанасць, арыгінальнасць вобраза, фантазію кожнага канкурсанта. У намінацыі “мужчынская стрыжка” першае месца заняла цырульнік мужчынскай залы Валожынскага Дома быту Ірына Іванаўна Юхнеўская. У намінацыі “жаночая прычоска” перамагла яе калега Святлана Яўгеньеўна Кербедзь. Другое месца журы прысудзіла Алене Валер’еўне Лукашык з Івянецкага КПП, трэцяе – маладому спецыялісту Крысціне Анатольеўне Радкевіч з гэтага ж КПП. Усе трое пераможцаў прадэманстравалі вячэрнія прычоскі.

Анжэла РАДЫНА

Четверг, 12 ноября 2015 14:08

Скарбы маёй краіны

У Івянецкім музеі традыцыйнай культуры адкрылася выстава нумізматыкі і баністыкі “Скарбы маёй краіны”. Свае зборы манет і папяровых грашовых знакаў прэзентуюць краязнавец Валерый Мазура і яго сябры Алег Будкевіч і Яўген Паплаўскі.

Энтузіясты калекцыйнай справы прадаставілі больш за тысячу экспанатаў, якія патрэбна было сістэматызаваць, апісаць, скласці дакладны каталог. Падрыхтоўчая работа, што правялі работнікі музея, заняла пэўны час, але вынік каштаваў гэтага. Як адзначыла дырэктар музея Валянціна Тадэвушаўна Адамовіч, у экспазіцыі музея шмат цікавых экспанатаў, якія дакладна адлюстроўваюць побыт і культурнае жыццё Івянца і Валожыншчыны ўвогуле, а вось грошы так шырока прадстаўлены ўпершыню.

У дзень адкрыцця выставы ў музеі было людна. Акрамя жыхароў гарадскога пасёлка і іншых населеных пунктаў сабраліся і сталічныя калекцыянеры.

Адметныя экспанаты маюць немалую каштоўнасць. У першую чаргу гэта: залаты дукат 1804 года, срэбныя орты, шастакі Вялікага Княства Літоўскага, так званы “ракаўскі” паўгрош 1564 года, рубель эпохі цара Аляксея Міхайлавіча (першы расійскі рубель), грошы СССР і іншыя.

Выставілі калекцыянеры таксама пярсцёнкі, гузікі, фальшывыя манеты. Безумоўным упрыгожаннем выставы з’яўляюцца пярсцёнак-пячатка ХVI стагоддзя, гузікі салдат і афіцэраў напалеонаўскай арміі 1812 г.

Шырока прадстаўлены і папяровыя грошы, пачынаючы з купюр, выпушчаных пры Мікалаі II, заканчваючы беларускімі “зайцамі” часоў перабудовы. Маладых людзей, безумоўна, зацікавіць рарытэт – картка карыстальніка купонамі. Такія дакументы замянялі грошы ў крызісныя 90-я гады. Прыцягвае позіркі наведвальнікаў і фантазійная інсталяцыя “Скарб”, у цэнтры якой размешчаны гліняны збанок з рассыпанымі манетамі.

Уражанне ад сустрэчы з мінуўшчынай падчас імпрэзы ўзмацнялі музыканты гурта “Рарог” пад кіраўніцтвам Кацярыны Радзівілавай, якія выконваюць творы розных гістарычных эпох. Як адзначыў В. Г. Мазура, збіральнікі спадзяюцца ў хуткім часе пазнаёміць з калекцыяй жыхароў райцэнтра, а таксама суседніх раёнаў, чые лёсы з прычыны гістарычных і геаграфічных умоў цесна звязаны з лёсам Валожыншчыны.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Валожыншчыну.  Азнаямленчую паездку для зацікаўленых асоб з Магілёўшчыны арганізавалі ў рамках праекта “Ад вытокаў да развіцця”, што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.

Галоўная мэта трохдзённага падарожжа – набыццё ведаў у аграэкатурыстычнай дзейнасці. Госці наведалі тры аграсядзібы, экамузей, экапасяленне, пешаходную экалагічную сцежку, для іх правялі экскурсію па Валожыне. У першы дзень удзельнікаў сустракалі ў адзіным у сваім родзе ў Беларусі экамузеі “Свет Пчол”. Прыемна здзівілі нестандартныя падыходы і, вядома ж, асаблівы “пчаліны” стыль дзейнасці. Гэта не толькі тэматычныя адукацыйна-забаўляльныя праграмы, але і “мядовая” кухня, уніформа і шматлікія іншыя дробязі, якія маюць важнае значэнне для канчатковага выніку.

Затым чакала сапраўдная шляхецкая сядзіба “Марцінова Гусь”. Па словах яе гаспадара, тут увесь час 1862 год – вялікая камінная зала, адпаведны інтэр’ер, шляхецкае ўбранства прымушала перанесціся на 150 гадоў назад.

Сядзіба здзіўляе анімацыйнымі праграмамі, сярод якіх вясельная анімацыя “Пінская шляхта”, незвычайны святочны сцэнарый “Карчэмныя авантуры”, таксама тут рады гасцям на Каляды і іншыя святы.

Наведалі слаўгарадчане і самае буйное на тэрыторыі нашай краіны экапасяленне “Росы”. Тут уладальнікі аднаго з радавых памесцяў расказалі аб прынцыпах экалагічнага жыцця ў гармоніі з прыродай. У памесці ўсё не зусім звычайна: замест плота – жывая агароджа, замест звыклых прадуктаў і нават касметыкі – практычна ўсё прыроднае.

Абед другога дня адбыўся на сядзібе “Хутар Дудара”. Назва сябе апраўдала – сядзібу сапраўды знайсці было нялёгка, яна размясцілася ў глыбіні сасновага лесу, на беразе рэчкі Яршоўка. Ужо на пад’ездзе госці пачулі гукі беларускай дуды – гаспадары сустракалі з “музыкай на парозе”. Дудар захапляў усіх не толькі сваім глыбокім аповедам пра музычныя інструменты, але і ігрой на кожным з іх, дуэтам разам з гаспадыняй выконваючы дзіўныя мелодыі.

Пазнаёміўшыся з гісторыяй беларускага фальклору, група накіравалася ў вёску Эпімахі ў аграсядзібу “Ганка”. Яе ўладальнік, ён жа старшыня грамадскага савета па развіцці аграэкатурызму, правёў экскурсію па велізарнай тэрыторыі аграсядзібы, плошча якой 3,4 га, растлумачыў, як функцыянуе савет, расказаў пра перспектывы турыстычнай дзейнасці ў раёне.

Завяршальны дзень дазволіў прагуляцца па экалагічнай сцежцы, прасякнуцца запаведнай прыродай Налібоцкай пушчы, паслухаць невялікі аповед пра Валожын.

Аляксей РЫМША

Вторник, 10 ноября 2015 12:44

Не прожигай свою жизнь

С целью предупреждения пожаров и гибели людей от них по причине неосторожного обращения с огнем при курении в состоянии алкогольного опьянения Воложинским районным отделом по ЧС с 13 по 28 ноября будет проведена   акция «Не прожигай свою жизнь!». Потому как основной причиной гибели людей на пожарах, является курение в постели в нетрезвом состоянии.

В  акции примут  участие активисты Белорусской молодёжной организации спасателей-пожарных.  Это не заменимые помощники работников службы МЧС, ведь они точно так же, как и спасатели, ведут борьбу с пожарами. Стартует акция на автовокзале
 г. Воложина. С пассажирами автобусов активисты БМООСП проведут профилактические беседы, раздадут листовки, напомнят о не допустимости курения в постели и об печальных последствиях.

Второй этап акции пройдёт в трудовых коллективах организаций района, где пройдут тематические беседы.

Третий этап пройдёт в Воложинском сельскохозяйственном профессиональном лицее, где будет организована тематическая программа с демонстрацией профилактических и обучающих видеофильмов.

Заключительный этап пройдёт на улицах города с участием БМООСП совместно с акивистами РК БРСМ.  Всем прохожим раздадут памятки и листовки на противопожарную тематику, а также предложат поменять сигарету на конфету.

Перечень сельскохозяйственных объектов,

подлежащих сносу в 4 квартале 2015 г.

(согласно решения Минского облисполкома от 23.04.2015г. №375

«О вовлечении в хозяйственный оборот неиспользуемого и неэффективно используемого имущества, находящегося в собственности Минской области и ее административно-территориальных единиц»).

  1. КУП «Сивица» ворохосулка д.Погорелка
  2. КУП «Сивица» сушилка д.Погорелка
  3. ОАО «Лоск» красный уголок д.Ганьковичи
  4. ООО «Тарасово» пилорама д.Выгоничи
  5. ООО «Тарасово» сарай для сена д.Юржишки

Работниками инспекции надзора и профилактики Воложинского РОЧС были проведены согласно Координационного плана контрольной (надзорной) деятельности на второе полугодие 2015 года в Минской области плановые проверки следующих объектов: фирменная торговля «Першаи» (д.Першаи, директор Протасевич Т.В.), ЧУП «ЭВЕНТУС-ИМ» (г.Воложин, директор Балдовский И.М) и ЧСУП «СтройРеспект» (г.Воложин, директор Щербитов Ю.П.).

В ходе проверки фирменной торговли «Першаи» было установлено, что автоматическая пожарная сигнализация не обслуживается и находится в неисправном состоянии; план эвакуации людей и материальных ценностей не дополнен текстовой частью о действиях персонала в случае возникновения пожара; участки электропроводки в торговом зале магазина окрашены краской; в помещениях магазина для подключения отдельных электроустановок допускается эксплуатация электропроводок-времянок; в помещении гардероба автоматический выключатель подключения кондиционера не установлен в соответствии с правилами устройства электроустановок, а висит на проводе.

За выявленные нарушения к административной ответственности привлечена директор Протасевич Т.В..

С положительно стороны хочется отметить руководителей ЧУП «ЭВЕНТУС-ИМ» и ЧСУП «СтройРеспект», которые не допустили нарушений правил пожарной безопасности на своих объектах.

Вторник, 03 ноября 2015 14:26

Прэзентацыя-справаздача

        У своеасаблівую творчую  справаздачу перад землякамі вылілася прэзентацыя зборніка ўдзельнікаў народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага Цэнтра культуры “Помнім і жывём”, які быў прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі, 75-годдзю Валожынскага раёна і 615-годдзю г.Валожына (выдавецтва “Чатыры чвэрці”).  Сярод  гледачоў-слухачоў, а іх сабралася поўная зала, былі як людзі сярэняга і “залатога” ўзросту, так і моладзь – навучэнцы Валожынскага сельскагаспадарчага ліцэя. 

      Шчырыя словы віншавання з нагоды выхаду чарговага калектыўнага зборніка “рунеўцы” прымалі  ад намесніка старшыні райвыканкама П.І.Бібіка, галоўнага спецыяліста Мінскага абласнога адзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Т.М.Якаўлевіч, дырэктара Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы раёна І.М.Зянько.

     Аўтары ж дарылі ўсім прысутным свае вершы, якія прамяжоўваліся сугучнымі ім  песнямі на ўласныя тэксты і на словы сяброў па пяру.У гэтых творах расказваецца аб пачутых, прачытаных,  убачаных на экране і прапушчаных праз уласнае сэрца падзеях Вялікай Айчыннай вайны, выказваецца бязмерная павага і падзяка да тых, каму ўсе наступныя пасляваенныя пакаленні абавязаны шчасцем жыць, вучыцца, працаваць пад мірным небамі, а таксама  апяваецца Радзіма, родны сэрцу бацькоўскі куток, само жыццё ва ўсім яго шматгранні. Усе 18 вершаў і 13 песень удзельнікаў “Руні”, якія прагучалі падчас прэзентацыі, як і цудона падрыхтаваная мулітымедыйная прэзентацыя, былі сустрэты шчырымі, дружнымі апладысментамі ўдзячных прыхільнікаў творчасці землякоў. Вядома ж, прыгучалі далёка не ўсе творы і не ўсіх аўтараў, бо ў зборніку змешчана каля 200 вершаў трыццаці пяці ўдзельнікаў народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання.

    На вялікі жаль, у гэтай сустрэчы па аб’екыўных прычынах не змаглі прыняць удзел  выдаўцы  і адна з фундатараў кнігі, наша дарагая зямлячка Л.А.Кушнерская, якая жыве ў Мінску. Але яны, як сказалі ў тэлефоннай размове, усім сэрцам і душою былі ў гэты дзень з “рунеўцамі”, і мы выказалі  ім перад поўнай залай самыя шчырыя словы падзякі.

Валянціна Гіруць-Русакевіч, кіраўнік

народнага літаратурна-мастацкага

аб’яднання “Рунь” Валожынскага РЦК.

 

 

  

    

 

Страница 2065 из 2143

Задайте вопрос