Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.00 до 13.00 и с 14.00 до 17.00 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Увага ўсім!

05.03.2018
З 1 па 6 сакавіка ва ўсіх установах адукацыі Валожынскага раёна прагучалі тры трывожныя званкі. Пачуўшы трывожны сігнал, выконваючы неабходныя правілы, усе эвакуіраваліся з памяшканняў. Так як за кожнай установай адукацыі былі замацаваны работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, то дзеянням падчас правядзення эвакуацыі была дадзена прафесійная ацэнка. З пастаўленай задачай справіліся ўсе на выдатна. А гэта значыць, што дзеці знаходзяцца ў бяспецы. Працягам акцыі сталі ўрокі бяспекі, на якіх дзеці змаглі даведацца шмат новага і аднавіць свае веды ў галіне асноў бяспечнай жыццядзейнасці. Прагледжаныя відэафільмы дазволілі замацаваць веды, атрыманыя ад выратавальнікаў.