Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Месяц май прынёс Ракаўскай дзіцячай школе мастацтваў новыя перамогі як навучэнцам школы, так і творчым калектывам інструментальнага аддзялення.

Вучань 3 класа акардэона МЯДЗВЕДЗЕЎ СЦЯПАН (настаўнік Дварэцкая Е.В.) стаў ЛАЎРЭАТАМ III ступені Адкрытага рэгіянальнага конкурсу-фестывалю "Музыкі ля замка Сапегаў", які праводзіцца ў аграгарадку Гальшаны.

Навучэнец 4 класа фартэпіяна СОБАЛЬ МІРОН (настаўнік Ю. А. Брагінец) - ДЫПЛАМАНТАМ III ступені VII Адкрытага Рэспубліканскага конкурсу музычнага мастацтва Беларусі "Спадчына", г. Заслаўе

Ансамбль "МЕНЕСТРЭЛІ" (кір. Дварэцкая Е.В.) стаў лаўрэатам II ступені на Рэспубліканскім конкурсе мастацтваў "Толькi.by", г. Бабруйск

Віншуем пераможцаў!!!

5 чэрвеня на базе Валожынскага раённага цэнтра культуры прайшла інтэлектуальна-забаўляльная праграма «Самы разумны» з хлопцамі, якія наведваюць аздараўленчую пляцоўку на базе ДУА «Яршэвiцкая сярэдняя школа». Удзельнікі праграмы былі падзелены на 2 каманды і выконвалі розныя заданні ў 4 турах. Хлопцы паказалі сябе з самага лепшага боку, атрымалі масу станоўчых эмоцый і даведаліся шмат цікавага. У канцы мерапрыемства ўсе атрымалі салодкія прызы.

4 чэрвеня 2023 года на пляцоўцы перад Iвянецкiм Домам культуры прайшло свята «Дзяцінства – лепшая планета!», прысвечаны Міжнароднаму Дню абароны дзяцей. Адкрылася свята прывітальным словам старшыні Івянецкага пасвыканкама Т.Е. Ліпніцкай. Працягнулася свята канцэртамі мастацкай самадзейнасці Івянецкага Дома культуры, Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў, Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця, Івянецкай сярэдняй школы. Яркімі момантамі сталі касцюміраваныя гульнявыя праграмы і пенная дыскатэка для дзяцей, арганізаваныя Iвянецкiм Домам культуры. На працягу свята працавалі дзіцячыя атракцыёны, майстар-класы, аквагрым і гандлёвыя кропкі, можна было наведаць выставы Івянецкага Дома творчасці для дзяцей і моладзі і Івянецкай бібліятэкі.

У рамках міжведамаснай рэспубліканскай праграмы "Клопат" з мэтай папярэджання дзіцячага траўматызму і няшчасных выпадкаў у летні перыяд часу, бібліятэкары Валожынскай дзіцячай бібліятэкі, для дзяцей з аздараўленчага лагера дзённага знаходжання на базе гімназіі №1 правялі ўрок бяспекі "Добры дзень, чырвонае лета – бяспечнае лета!".

Дзеці ўспомнілі правілы бяспекі, якія дапамагаюць пазбегнуць пажару, даведаліся якія меры бяспекі неабходна выконваць, каб не атрымаць сонечны апёк. Таксама бібліятэкары пазнаёмілі рабят з правіламі бяспечнага знаходжання на прыродзе, правялі агляд кніжнай выставы "Азбука бяспекі", разам паглядзелі мультфільм «Бяспечнае лета».

У турніры па баскетболе, які праходзіў у г. Мінску 1 і 2 чэрвеня 2023 года ў праграме адкрытага першынства ФСЦДiМ сярод дзяўчат, прысвечанага "Дню Абароны дзяцей" каманда ДУ "ДЮСШ Валожынскага раёна" заняла 1 месца! Віншуем каманду і трэнера-выкладчыка Ланько С. В.

У адкрытым першынстве АСДЮШАР ім. А.М. Сапегі па настольным тэнісе сярод дзяўчынак і хлопчыкаў 2013 г.н., якое праходзіла 3 чэрвеня 2023 года ў г. Гродна, пераможцай стала спартсменка-навучэнка Ланько Анастасія.

Генеральны дырэктар ААТ "БЕЛАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БЕЛАЗ-Холдынг" Сяргей Нікіфаровіч у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА расказаў аб прыярытэтных вектарах развіцця прадпрыемства.

Беларусь і Кітай пацвердзілі гатоўнасць да развіцця шматпланавага партнёрства. Аб гэтым было заяўлена ў час сустрэчы міністра замежных спраў Сяргея Алейніка з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітая ў Беларусі Се Сяаюнам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Поле ў аграгарадку Бабровічы стала пляцоўкай для спаборніцтваў сярод умельцаў сапраўднага ручнога пакосу. Тут прайшло першае раённае свята-конкурс па ручной касьбе «Валожынская касавіца».

05 06 23 11

Арганізатарам конкурсу выступіла раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу пры падтрымцы раённага аб'яднання прафсаюзаў, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.05 06 23 12

Паказаць свае ўменні і паўдзельнічаць у спаборніцтвах вырашылі Мікалай Іванчык з адкрытага акцыянернага таварыства «Агра-Дубінскае», Васіль Язерскі з сельгаспрадпрыемства «Гародзькаўскае», Валянцін Гупаловіч з адкрытага акцыянернага таварыства «Суднікаўскі», Сяргей Ярашэвіч – адкрытае акцыянернае таварыства «Валожынская райаграпрамтэхніка», Вікенцій Адамовіч – старшыня Валожынскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК. Гледзячы з якім азартам удзельнікі конкурсу прыступілі да самой касьбы да іх далучыўся і старшыня сельскагаспадарчага ўпраўлення «Бабровічы» УП «Мінаблгаз» Юрый Бяляўскі.

Канкурсанты да выпрабавання падрыхтаваліся грунтоўна: падтачылі косы, прыбраліся ў нацыянальныя касцюмы і саламяныя капелюшы. Перад выхадам на касавіцу ўсе касцы атрымалі вузельчыкі з ежай. Бо як раней жонка збірала мужа ў полі? Клала малако, хлеб і кавалачак сала. Гэты рытуал не парушылі і на конкурсе, бо сіл на кантрольны ўчастак трэба выдаткаваць нямала.

Узяўшы ў рукі працоўны інструмент, канкурсанты пачалі касьбу. Кожны ўдзельнік павінен быў скасіць участак поля памерам -1,5 на 15 метраў хутка і самае галоўнае якасна. Конкурснае заданне праходзіла пад кантролем суддзяў. Яны ацэньвалі просталінейнасць, чысціню, эстэтычны выгляд і вышыню травы пасля пакосу.

05 06 23 13 Пераможца конкурсу Васіль Язерскі

05 06 23 14 3

05 06 23 14 3

Конкурс атрымаўся відовішчным і азартным, сапраўдным спартыўным спаборніцтвам. А калі спаборніцтва - ёсць і пераможцы. У выніку — першае месца заняў Васіль Язерскі з сельгаспрадпрыемства «Гародзькаўскае». Усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі ад старшыні раённага аб'яднання прафсаюзаў Сняжаны Нахай.

05 06 23 14 3

valozhin.by

Панядзелак, 05 Чэрвень 2023 15:23

Даведаліся, хто стаў уладаром сяла

Раённы этап конкурсу «Уладар сяла» прайшоў у аграгарадку Бабровічы.

Арганізатарамі сямейнага сельскагаспадарчага праекта традыцыйна выступілі раённы камітэт ГА «БРСМ», аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

05 06 23 15 9 сям'я Ланзар
05 06 23 15 9 сям'я Іванчык

Сёлета ўдзельнікамі раённага этапу конкурсу сталі чатыры сям'і. Сям'я Шумскіх з Валожынскай райаграпрамтэхнікі, сям'я Ландзар са СХУ «Бабровічы», сям'я Гупаловіч з ААТ «Суднікаўскі», сям'я Іванчык з ААТ «Агра-Дубінскае».

05 06 23 15 9

05 06 23 15 9

Удзельнікі распавядалі пра сябе ў конкурсе візітовак; спаборнічалі ў спрыце і хуткасці на эстафетах, прадстаўлялі кулінарныя вынаходствы і творчыя нумары.

Кожная сям'я выступіла годна, але ў праекце заўсёды ёсць пераможцы.

05 06 23 15 9

05 06 23 15 9

05 06 23 15 9 сям'я Гупаловіч

05 06 23 15 9

05 06 23 15 9

Па выніках праекта сям'я Шумскіх набрала самую вялікую колькасць балаў і стала уладаром сяла. У падарунак ад арганізатараў конкурсу яна атрымала мультыварку.

05 06 23 15 9

Усе ўдзельнікі атрымалі дыпломы і падарункі. Канцэртную праграму для праекта падрыхтавалі салісты раённага цэнтра культуры і народны ансамбль народнай песні «Сваякі».

valozhin.by

Старонка 518 з 1391

Задайте вопрос