222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Беларусь і Кітайская Народная Рэспубліка дамовіліся аб павелічэнні квот дазволаў на аўтаперавозкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінтранса.
З 8 чэрвеня па 31 жніўня Дзяржатваінспекцыя Мінскай вобласці правядзе прафілактычную акцыю «Школа дарожнай бяспекі».
На працягу ўсяго летняга перыяду вартавыя дарог Міншчыны будуць наведваць дзіцячыя аздараўленчыя і прышкольныя лагеры, каб пагутарыць з хлопцамі аб правілах дарожнага руху. Праграма цікавая і разнастайная, так што дзецям сумаваць не прыйдзецца.
Акцыя «Школа дарожнай бяспекі» пачынае свой добры шлях! Да сустрэчы!
ГАИ_МИНОБЛ
Напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа прадстаўнікі старэйшага пакалення горада Валожына і Валожынскага раёна наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь» і Курган Славы. Паездка была арганізавана работнікамі ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва». У мерапрыемстве прынялі ўдзел 45 чалавек: удзельнікі аддзялення дзённага знаходжання для пажылых грамадзян, члены Савета пажылых грамадзян, прадстаўнікі раённай ветэранскай арганізацыі.
7 чэрвеня на базе Валожынскага раённага цэнтра культуры была праведзена дзіцячая дыскатэка «Непаседы». Удзельнікамі дыскатэкі былі хлопцы, якія наведваюць аздараўленчы лагер на базе ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Валожына». Дыскатэка прайшла на хвалі пазітыву і весялосці. У кожнага ўдзельніка была магчымасць праявіць сваю індывідуальнасць у конкурсах «Зорка дыскатэкі» і «Танцавальны рынг». Рытмы сучаснай музыкі не далі хлопцам засумаваць ні на хвіліну. Дыскатэчную залу яны пакідалі з зарадам станоўчых эмоцый і выдатнага настрою!

2 чэрвеня 2023 года на базе ўстановы адукацыі «Барысаўскі дзяржаўны каледж» адбыўся рэспубліканскі семінар-практыкум «Фарміраванне сацыяльнай актыўнасці вучняў устаноў прафесійнай адукацыі праз развіццё вучнёўскага самакіравання». Валожынскі каледж прадстаўляў экатэатр «SOS».
31 мая і 1 чэрвеня 2023 года ў Санкт-Пецярбургу прайшлі фінальныя мерапрыемствы VIII Міжнароднага конкурсу прафесійнага майстэрства спецыялістаў дашкольных адукацыйных арганізацый краін СНД «Майстэрства без межаў», у якім бралі ўдзел спецыялісты з Расіі, Рэспублікі Арменіі, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан , Кіргізскай Рэспублікі, Рэспублікі Таджыкістан.
Сярод пераможцаў - педагог з Валожынскага раёна! Дыпломам III ступені VIII Міжнароднага конкурсу прафесійнага майстэрства спецыялістаў дашкольных адукацыйных арганізацый краін СНД «Майстэрства без межаў» у намінацыі «Лепшы загадчык» узнагароджана Матус Юлія Вікенцьеўна, загадчык ДУА «Дзіцячы садок № 4 «Вясёлы вулей» г.Валожына».
Арганізатарамі конкурсу высока адзначана прафесійнае майстэрства ўдзельнікаў конкурсу, іх творчы патэнцыял, зацікаўленасць у выніках сваёй дзейнасці, актыўны ўдзел у прафесійным узаемадзеянні. У рамках фінальных мерапрыемстваў удзельнікі конкурсу наведалі дзіцячыя сады Санкт-Пецярбурга і здзейснілі аглядную экскурсію па горадзе.
У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы для дзяцей гімназіі №1 прайшло краязнаўчае падарожжа, прысвечанае нашай малой Радзіме, роднаму гораду. Гутарка пачалася з аповяду аб тым, што ёсць такое паняцце "Малая Радзіма" і ў кожнага чалавека яна свая - гэта месца, дзе ён нарадзіўся і вырас. Гэта вобласць, раён, сяло, вуліца, дом - маленькі кавалачак нашай вялізнай краіны. Падчас падарожжа дзеці пазнаёміліся з гісторыяй заснавання горада, пра людзей, якія праславілі наш горад. На прыканцы бібліятэкары заклікалі ўсіх беражліва ставіцца да нашай Малой Радзімы, абараняць яе, ведаць і захоўваць яе гісторыю і з гонарам казаць "Я люблю свой родны горад!"

Міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Белагра-2023" адкрылася ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў уведзены ў 112 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўную інфармацыю Міністэрства лясной гаспадаркі.
Пазнавальна і цікава праходзяць мерапрыемствы ў аздараўленчых лагерах у перыяд летніх канікул.

З карысцю для дзяцей з аздараўленчага лагера «Крынічка» на базе ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. Валожына» прайшло мерапрыемства па вырабе эка-калажа «Прырода – наш агульны дом».
У аздараўленчым лагеры «Планета здароўя» ДУА «Івянецкая сярэдняя школа» Валожынскага раёна былі арганізаваны паходы і экскурсіі. Дзеці пазнаёміліся з храмамі свайго пасёлка, прайшліся зялёнымі сцяжынкамі і палюбаваліся прыродай сваёй мясцовасці.
Па інфармацыі uomoik.gov.by