222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
31 октября в Минске состоялось торжественное закрытие третьего трудового семестра-2022 где были подведены итоги 2022! Воложинский РК ОО «БРСМ» приняли участие в мероприятии, а также посетили музей Великой Отечественной войны, бойцы студенческих отрядов возложили цветы к архитектурно-скульптурному комплексу "Минск - город герой" и посетили экскурсию по музею.
Пашыранае пасяджэнне прэзідыума раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу адбылося 31 кастрычніка ў актавай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі.
У паседжанні бралі ўдзел:
Бельская Аксана Мікалаеўна, намеснік старшыні Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК;
Мотуз Аляксандр Васільевіч, галоўны тэхнічны інспектар працы Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК;
Якімава Вікторыя Юр'еўна, галоўны спецыяліст па інфармацыйнай, культурна-масавай і спартыўнай рабоце, працы з моладдзю Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК;
Нахай Сняжана Барысаўна, старшыня Валожынскага раённага аб'яднання прафсаюзаў.
Адамовіч Вікенцій Мікалаевіч, старшыня Валожынскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
На парадку дня разглядаліся пытанні выплаты заработнай платы ў арганізацыях аграпрамысловага комплексу Валожынскага раёна за 3 квартал 2022г.; аб запазычанасці наймальнікаў па пералічэнні членскіх прафсаюзных узносаў; аб стане работы першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Валожынская райаграпрамтэхніка» па выкананні статутных патрабаванняў і асноўных напрамкаў дзейнасці за студзень-кастрычнік 2022 года.
Адным з найважнейшых пытанняў на пашыраным пасяджэнні прэзідыума стала грамадскае абмеркаванне праекта законаў «Аб Усебеларускім народным сходзе» і «Аб змене выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь». Пра асноўныя змены законапраектаў расказала намеснік старшыні Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Бельская Аксана Мікалаеўна.
- Каб закон стаў дзеючым, ён павінен быць народным. Таму неабходна параіцца з народам, - адзначыла Аксана Мікалаеўна. У дыялогу прынялі ўдзел таксама старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый аграпрамысловага комплексу Валожынскага раёна.
Як адзначылі мадэратары, галоўная мэта сустрэчы - больш дэталёва пазнаёміць самых актыўных членаў грамадства са зменамі і дапаўненнямі, унесенымі ў Асноўны закон, абмеркаваць прадстаўлены праект, а таксама выказаць свае прапановы.
Кніга - гэта неад'емная частка выхавання дзетак. З яе дапамогай яны могуць знайсці адказы на цікавячыя пытанні, спазнаваць свет, перажыць гісторыі герояў, фантазіраваць і марыць.
«Тут жывуць кнігі» - з гэтых слоў пачалася экскурсія для выхаванцаў сярэдняй групы яслі-сад №2 «Вясёлка». Работнікі бібліятэкі сардэчна сустрэлі хлопчыкаў і дзяўчынак і прапанавалі здзейсніць займальнае падарожжа ў свет кніг. Дашкаляты з вялікай цікавасцю слухалі бібліятэкара, як выбіраць кнігі, як абыходзіцца з кнігай, як правільна паводзіць сябе ў бібліятэцы.
Хлопцы з вялікім захапленнем, а хто і затаіўшы дыханне, глядзелі на мноства кніг у прыгожых вокладках, на выдатна аформленых стэлажах. Такой колькасці кніг дзеці яшчэ ніколі не бачылі.
У чытальнай зале малых пазнаёмілі з маляўнічымі энцыклапедыямі, кнігамі, часопісамі.
Кожнае дзіця мела магчымасць паглядзець любую ўпадабаную кніжку.
Дзеці былі не толькі слухачамі і гледачамі, але і актыўнымі ўдзельнікамі: адгадваюць загадкі і ўдзельнічалі ў віктарынах.
Мерапрыемства прайшло вельмі цікава, дзеці атрымалі неапісальнае захапленне і змаглі адчуць сябе сапраўднымі наведвальнікамі бібліятэкі.
Маляняты растуць, а гэта значыць, што кожны дзень іх чакае ўсё больш новых уражанняў, яны актыўна спазнаюць свет і здзяйсняюць мноства адкрыццяў.
З працоўнымі калектывамі раёна сустрэўся старшыня райвыканкама Яўген Круковіч.
Яўген Міхайлавіч падрабязна распавёў аб асноўных нюансах дзейнасці УНС: яго прававым статусе і кампетэнцыях, механізме выбару дэлегатаў, паўнамоцтвах новага органа народаўладдзя і формах яго дзейнасці.
- Чым больш прагрэсіўных меркаванняў - тым лепш. Важна давесці законапраект да дасканаласці – бо ён вызначыць развіццё краіны на гады і дзесяцігоддзі. І прапановы як гэта было з папраўкамі ў Канстытуцыю, абавязкова ўлічаць, — падкрэсліў старшыня.
Нагадаем, што сёння завяршаецца грамадскае абмеркаванне праектаў законаў «Аб Усебеларускім народным сходзе» і «Аб змяненні выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь». Праекты законаў вынесены на грамадскае абмеркаванне з 24 кастрычніка і размешчаны ў спецыяльных тэмах на прававым форуме Беларусі. Свае заўвагі і прапановы па двух законапраектах можна выказаць яшчэ сёння.




Крыніца: valozhin.by
Аб стварэнні новых прафсаюзных арганізацый, гарантыях членам прафсаюза, прававой дапамозе работнікам, правядзенні кантролю за выкананнем заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях пагаварылі са старшынёй раённага аб'яднання Сняжанай Нахай.
Сняжана Барысаўна, тэма стварэння першасных прафсаюзных арганізацый не новая для прафсаюзаў?
— Папаўненне прафсаюзнай сям'і - менавіта так мы гаворым аб з'яўленні ў нашых шэрагах новых пярвічак - пастаянны працэс. У Валожынскім раёне ўжо сёлета створаны 3 новыя пярвічныя арганізацыі, адна знаходзіцца на рэгістрацыі і адна ў абкаме аграпрамысловага комплексу, а затым адправяцца дакументы на рэгістрацыю ў Валожынскі райвыканкам.
З якімі цяжкасцямі вы сутыкаецеся ў гэтай працы?
- На жаль, як і раней, ёсць наймальнікі, якія нас не чуюць. Ствараюць перашкоды ў нашай рабоце. Прыкрываюцца нібыта нежаданнем людзей, а па сутнасці, самі, дэзінфармуючы, настройваюць іх супраць прафсаюза. Хаця мы з вамі выдатна разумеем, што ніводзін работнік у здаровым розуме не стане адмаўляцца ад дадатковых звыш заканадаўства льгот, гарантый, кампенсацый, выплат, якія з'яўляюцца ў яго праз калектыўную дамову, дзякуючы прафсаюзу, як боку сацыяльнага партнёрства. Ніхто не стане адмаўляцца ад прававой дапамогі, абароны, шматлікіх магчымасцей працоўнай, творчай, фізкультурна-спартыўнай і іншай самарэалізацыі і самаразвіцця, якія дае прафсаюз. Зразумела, што не кожнаму члену прафсаюза сёння жыццёва неабходны кожны з гэтых элементаў, бо ёсць сярод нас і інтраверты і проста пасіўныя людзі. Але важна даць саму магчымасць, а далей кожны вырашае для сябе сам. Калі работнік сёння не хоча быць у прафсаюзе - гэта яго права. Але ў такім выпадку ён павінен разумець, што застаецца сам-насам з наймальнікам. Такі работнік мае права самастойна дабівацца для сябе асабіста тых жа льгот і гарантый ад наймальніка ў сваю працоўную дамову.
Якія правы атрымлівае работнік калі знаходзiцца ў прафсаюзе?
— Прафсаюзныя арганізацыі стаяць на абароне інтарэсаў работнікаў прадпрыемстваў, якім гарантаваны: атрыманне ўсіх сацыяльна-эканамічных норм і льгот, прадугледжаных калектыўным дагаворам, садзейнічанне прафсаюза і яго спецыялістаў па пытаннях аплаты працы, памеру заработнай платы і своечасовай яе выплаты; атрыманне матэрыяльнай дапамогі з прафсаюзных сродкаў пры хваробе, няшчасным выпадку і іншых жыццёвых сітуацыях, прадугледжаных калектыўнай дамовай.
Добрая матывацыя прафсаюзнага членства - прававая кансультацыйная падтрымка. З верасня 2022 года ў Валожынскім раёне актыўна праходзяць прававыя прыёмы з удзелам намесніка пракурора Інгай Сіманавай і прававых інспектараў Мінскай вобласці. Члены прафсаюза, не звяртаючыся да адвакатаў, могуць атрымліваць у прафсаюзных органах бясплатную кансультацыю і іншую юрыдычную дапамогу па ўсіх хвалюючых іх пытаннях, у тым ліку і практычную дапамогу пры звароце ў суд з іскам аб аднаўленні парушаных правоў.
Прафсаюзы выконваюць яшчэ і функцыю грамадскага кантролю за выкананнем наймальнікамі заканадаўства аб працы і правілаў аховы працы.
Прывабным бокам членства ў прафсаюзе з'яўляецца магчымасць аздаравіцца самім і наладзіць адпачынак дзецям: на ўсе пуцёўкі для аздараўлення ў санаторыях Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі для членаў прафсаюза і іх дзяцей (ад 4 да 14 гадоў) прадугледжана скідка 25%. Да гэтай скідкі дадаецца яшчэ і скідка ад першаснай прафсаюзнай арганізацыі, райкама, абкама. Таксама пры размяшчэнні ў прафсаюзных гасцінічных комплексах для членаў прафсаюза дзейнічае 25% скідка. Прафкамы сумесна з кіраўніцтвам арганізацый вырашаюць пытанні, звязаныя з набыццём пуцёвак, асабліва ў дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, ажыццяўляюць патанненне кошту пуцёвак са сродкаў прафсаюзнага бюджэту.
Без перабольшання, прафсаюзы трымаюць руку на пульсе жыцця: бачаць рэальныя праблемы чалавека працы і, не чакаючы падказак, самі прапануюць дзейсныя рэцэпты іх вырашэння. Якія цікавыя прыклады прафсаюзных ініцыятыў вы прывядзеце да тэмы?
- Згадзіцеся, на рахунку прафсаюзных арганізацый шмат добрых спраў. Бо яны арганізоўваюць экскурсійныя паездкі, раённыя мерапрыемствы, віншаванні і ўшаноўванне членаў прафсаюза з прафесійнымі святамі, дапамагаюць шматдзетным сем'ям і тым, хто аказаўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі. Удзел у дабрачынных акцыях «Прафсаюзы - дзецям», «Збяром партфель у школу», «Нашы дзеці», «Павіншуем маму разам!», і іншых не пакідаюць нікога абыякавым. Падарункі, матэрыяльная дапамога і проста ўвага - гэта вельмі каштоўна.
І гэта не проста словы.
Крыніца: valozhin.by
2 лістапада ў гарадскім пасёлку Івянец адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнай дошкі ў гонар Эдуарда Аўрэліянавіча Каверскага — ваеннага тапографа і геадэзіста, вядомага картографа, ініцыятара будаўніцтва касцёла Святога Аляксея.
Ініцыятарам выступіла грамадскае аб'яднанне «Беларускае геаграфічнае таварыства». У гэтым яго падтрымалі Дзяржкаммаёмасць, дзяржаўнае прадпрыемства «БелПСХАГІ», дзяржаўнае прадпрыемства «Белгеадэзія», РУП «Праектны інстытут Белгіпразем», РУП «Белкартаграфія».
Намеснік старшыні Дзяржкаммаёмасці Мікалай Бабёр:
— Вельмі сімвалічна, што гэта мерапрыемства мы праводзім у Год гістарычнай памяці. Цяперашняе і будучыя пакаленні павінны ведаць і ганарыцца дасягненнямі такіх людзей як Эдуард Каверскі. Апроч сваёй навуковай дзейнасці ён не забываў і пра духоўныя каштоўнасці, прыкладам таму служыць касцёл Святога Аляксея. Сённяшняе мерапрыемства знакава не толькі для жыхароў Івянца, Валожынскага раёна, геадэзістаў і картографаў, але і для ўсёй нашай беларускай грамадскасці. Гэта яшчэ адна магчымасць ушанаваць памяць выбітнага нашага суайчынніка, дзейнасцю якога мы можам ганарыцца.
Як сказаў старшыня Беларускага геаграфічнага таварыства Аляксей Яротаў:
— Для мяне гісторыя пачалася 20 гадоў таму, калі я пазнаёміўся з пробашчам касцёла айцом Лехам Баханекам. Мы шукалі рэшткі знакамітага аргана, які ахвяраваў касцёлу Эдуард Каверскі, усё жыццё якога было прасякнута любоўю да Бога, да Радзімы, да жонкі. Шляхціц са збяднелай сям'і, скончыў дзве акадэміі, пабудаваў чыгунку, спраектаваўшы ландшафтнае рашэнне, заснаваў картаграфічную школу. Але самае галоўнае, што ён зрабіў у сваім жыцці, — пабудаваў касцёл у Івянцы. Толькі асабістае знаёмства з Плеве (міністр унутраных спраў Расійскай імперыі – Заўв.) і абяцанне назваць храм у гонар цэсарэвіча Аляксея, каб ён паправіўся, дапамагло заснаваць касцёл. Дзякуй вам вялікі, што вы захоўваеце памяць аб гэтым чалавеку.
Кіраўнік раёна Яўген Круковіч выказаў словы падзякі арганізатарам мерапрыемства:
— Хачу ўсіх павіншаваць з такой значнай падзеяй. Памяць аб кожным з нас будзе жыць роўна столькі, колькі пра нас будуць памятаць. Сімвалічна, што ў Год гістарычнай памяці мы ўпісалі ў летапіс нашага рэгіёна яшчэ адну старонку пра сапраўды вялікага чалавека.
Аўтар памятнага знака скульптар Сяргей Аганаў распавёў як увасабляў ідэю памятнага знака:
— Калі прыступіў да дадзенай работы, чытаў пра Эдуарда Каверскага, даведваўся і зразумела, што ў галаве нараджаецца вобраз чалавека, хоць ты яго і не ведаеш. Для мяне стала зразумела тое, што чалавек пражыў сваё жыцьцё ў гармоніі і для мяне было вельмі важна не парушыць гэтую гармонію. Па магчымасці памятны знак павінен быў арганічна ўпісацца ў сераду. Невыпадкова была абрана круглая форма дошкі, яна звязана з элементамі храма, таксама гэта сімвал зямнога шара, компаса. Нават камень быў патрэбнага памеру і патрэбных прапорцый, на адваротным баку якога ёсць штыфты, магчыма яго раней хацелі выкарыстоўваць, таму ўсё склалася так удала.
З гісторыі
Эдуард Каверскі нарадзіўся 17 сакавіка 1837 года ў Мазыры ў небагатай шляхецкай сям'і польскага паходжання. Меў брата і чатырох сясцёр. У раннім узросце застаўся без бацькі. На выхаванне быў аддадзены ў Аляксандраўскі Брэсцкі кадэцкі корпус, які скончыў у 1855 годзе. Найвышэйшым загадам ад 11 чэрвеня 1855 года праведзены ў прапаршчыкі гвардыі з залічэннем у лейб-гвардыі Грэнадзёрскі полк.
Для атрымання вышэйшай ваеннай адукацыі паступіў у Міхайлаўскую артылерыйскую акадэмію, якую скончыў у 1857 годзе ў чыне паручніка артылерыі. Прызначаны рэпетытарам у 2-i кадэцкі корпус. У 1858 годзе пераведзены ў 1-ю артылерыйскую брыгаду. У 1860 годзе паступіў у Мікалаеўскую акадэмію Генеральнага штаба на геадэзічнае аддзяленне, якое скончыў па другім разрадзе ў 1862 годзе. 1 красавіка 1863 года праведзены ў штабс-капітаны з залічэннем па Генеральным штабе. Пасля заканчэння акадэміі праходзіў двухгадовую практыку ў Пулкаўскай абсерваторыі.
3 студзеня 1865 года прызначаны выканаўцам хранаметрычнай экспедыцыі ў Пермскай губерні. 2 мая 1867 года назначаны на пасаду памочніка начальніка Картаграфічнай установы Ваенна-тапаграфічнага аддзела Галоўнага штаба. З 1876 года - выконваючы пасаду загадчыка Геадэзічнага аддзялення Ваенна-тапаграфічнага аддзела Галоўнага штаба. 5 красавіка 1881 года назначаны начальнікам гэтага аддзялення.
З 1881 года да 1 мая 1903 года быў членам Ваенна-навуковага камітэта Галоўнага штаба. 11 студзеня 1904 г. прызначаны начальнікам тапаграфічнай здымкі Санкт-Пецярбургскай губерні і Фінляндыі. Знаходзіўся на гэтай пасадзе да сваёй смерці.
Справы сардэчныя
Па выхадзе з корпуса ў чыне прапаршчыка грэнадзёрскага палка Эдуард прыязджае ў Івянец да маці. У той самы драўляны домік, які яна выкупіла ў Пятра Плявакі.
Сустракае дачку гаспадара маёнтка і ўлюбляецца… Эльжбета, як пішуць польскія крыніцы, сваёй прыгажосцю і абаяннем нагадвала анегінскую Таццяну.
Была дзяўчынай разумнай і адукаванай, зачытвалася рускай класікай. Маладому чалавеку, зразумелая справа, запал як не жадаецца пакідаць каханую. Але ён выдатна разумее, што акрамя гарачага сэрца яму прапанаваць няма чаго. Каб прапанаваць ёй руку, на якую можна абаперціся, яму трэба яшчэ шмат чаго дамагчыся… Яны пажэняцца толькі праз дзесяць гадоў.
Будаўніцтва касцёла ў Івянцы
У 1904-м генерал Каверскі падаў прашэнне на будаўніцтва касцёла ў Івянцы на Найвышэйшае імя.
Садзейнічанне да разгляду гэтага прашэння аказваў і тагачасны міністр унутраных спраў Плеве. Дазвол на будаўніцтва быў атрыманы. У падзяку за дазвол храм атрымаў імя святога Аляксея, апекуна царэвіча Аляксея Мікалаевіча, які толькі што з'явіўся на свет. Першыя грошы на будаўніцтва - трыццаць тысяч рублёў - вылучыў асабіста ад сябе генерал Каверскі. Храм быў узведзены за тры гады.
Памёр Эдуард Каверскі 30 студзеня 1916 года ў Санкт-Пецярбургу. Ён і жонка яго, якая памерла чатырма гадамі раней, былі пахаваны ў касцёльным склепе пад алтаром.
З 2 лістапада 2022 года ў Івянецкім Доме культуры размешчана выстава да 140-годдзя з Дня нараджэння Якуба Коласа. Наведвальнікі могуць азнаеміцца з літаратурнымі творамі славутага беларускага пісьменніка і малюнкамі вучняў Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў, прысвечаных роднаму краю.

З творчасцю і натхненнем правесці школьныя канікулы. У Лагойскай дзіцячай школе мастацтваў юныя тэатралы падрыхтавалі пастаноўку "Пунсовыя ветразі". Час адпачынку сумяшчаюць з падрыхтоўкай да мастацкіх конкурсаў. На нядаўнім пад назвай "Сябруюць дзеці на планеце" - дыплом першай ступені. Наперадзе рэспубліканскі конкурс імя Савіцкага, арт-сесія, святкаванне міжнароднага дня мастака.
У Беларусі зацверджаны графік пераносу рабочых дзён у 2023 годзе, адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.
29 кастрычніка ў Валожынскім раённым Цэнтры культуры прайшоў раённы фестываль-конкурс юных выканаўцаў «Звонкае рэха». Конкурс праходзіў у трох узроставых катэгорыях: 6-10 гадоў; 10-14 гадоў; 14-18 гадоў. Ацэньвала творчасць юных выканаўцаў кампетэнтнае журы пад старшынствам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама І.Л. Жданюк. Выступленні ўдзельнікаў ацэньваліся па 5-бальнай шкале. Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі сталі творчы падыход маладых талентаў, выканальніцкае майстэрства, артыстызм, эмацыянальнасць, сцэнічны вобраз.
У зале сабраліся родныя і блізкія ўдзельнікаў, падтрымліваючы апладысментамі і падбадзёрваючымі ўсмешкамі сваіх юных выканаўцаў. Маленькія таленты бадзёра і смела выходзілі на сцэну, здзіўляючы ўсіх прысутных яркімі нумарамі. Кожны нумар суправаджаўся гучнымі апладысментамі.
Па выніках ацэнкі журы ў намінацыі «За выканальніцкае майстэрства» дыпломы атрымалі Ждановіч Марат (Дорскі СДК), Палуйчык Андрэй (Ракаўскі ЦНТ), Санюковіч Ганна (Валожынскі РЦК); Далбаносава Паліна (Валожынскі РЦК), Адамовіч Пётр (ДУ «Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця»), Ганна Матус (Багданаўскі СЦК). Усе ўдзельнікі атрымалі салодкія прызы і дыпломы за ўдзел у фестывалі-конкурсе «Звонкае рэха».