222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
На конкурс было прадстаўлена 89 камплектаў матэрыялаў ад навучэнцаў і педагогаў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі.
У лютым 2021 года ў камунальным сельскагаспадарчым унітарным прадпрыемстве «Валожынскае» на базе Пугачоўскага сельскага дома культуры прайшла канцэртная праграма «Слава працаўнікам зямлі Валожынскай», прысвечаная Дню жывёлагадоўлі з удзелам салістаў Валожынскага раённага цэнтра культуры і народнага ансамбля народнай песні «Сваякі».
13 февраля 2021 года в коммунальном сельскохозяйственном унитарном предприятии «Воложинское» на базе Пугачёвского сельского дома культуры прошла концертная программа «Слава труженикам земли Воложинской», посвящённая Дню животноводства с участием солистов Воложинского районного центра культуры и народного ансамбля народной песни «Сваякі».
НОВЫЯ МАРШРУТЫ
Філіял “Аўтамабільны парк № 14” на мінулым тыдні адкрыў два новыя маршруты руху аўтобусаў – на Алянава і на Маладзечна.
Як расказалі ў арганізацыі, дагэтуль дабрацца ў райцэнтр алянаўцы маглі толькі ў чацвер на маршрутным аўтобусе, які ішоў на Багданава, зрабіўшы на шляху руху цэлы круг. Ідучы насустрач просьбам людзей, вырашылі пробна аднавіць колішні рэйс Валожын-Алянава, які будзе курсіраваць двойчы на тыдзень – у панядзелак і чацвер. Адпраўленне аўтобуса з вакзала першы раз у 8 гадзін раніцы, другі – у 12 гадзін 20 хвілін. Прыехаўшы на канчатковы прыпынак у Алянава, ён адразу ж будзе накіроўвацца назад. Прыгэтым на маршруце прадугледжаны 16 прыпыначных пунктаў па вёсках у Забрэзскім накірунку.
А вось новы маршрут Валожын-Маладзечна праз Сугвазды, Хохлава – ініцыятыва саміх работнікаў аўтапарка. І гэтаму, спадзяёмся, будуць рады не толькі валожынцы, але ў большай ступені сугваздаўцы і хохлаўцы, у якіх не было магчымасці на грамадскім транспарце даехаць у райцэнтр ці ў суседні раён. Аўтобус будзе хадзіць у выхадныя – суботу і нядзелю, а адпраўляцца – з новага мікрараёна ў Валожыне. Першы рэйс – у 7 гадзін 40 хвілін, другі – у 14 гадзін 30 хвілін. Безумоўна, час руху з-за заезду ў вёскі павялічыцца і складзе крыху больш за адну гадзіну.
Аўтатранспартнікі спадзяюцца, што новыя аўтобусныя маршруты знойдуць сваіх пасажыраў і “прыжывуцца”, бо ўсё гэта робіцца дзеля зручнасці людзей.

Где-то далеко, очень далеко На горке школа стоит… Там учителя там ученики. Идут уроки… (Радкі з песні, што гучала на вечары сустрэчы ў СШ № 2 у 2000 годзе)
Першая субота лютага… Дата гэта адгукаецца шчымлівым пачуццём у сэрцы кожнага, хто з удзячнасцю ўспамінае школьнае дзяцінства. Шкада, але з-за пандэміі ў бягучым годзе многія ўстановы адукацыі не змаглі адчыніць дзверы для сваіх выпускнікоў. Адсутнасць магчымасці для правядзення традыцыйнага мерапрыемства ні ў якім разе не азначае, што мы гатовы забыць свае almaВось мой выпуск, напрыклад, дачакаў прыгожай круглай даты – 20-годдзя! Такое хіба забудзеш? Ах, як хацелася б з гэтай нагоды наладзіць сапраўднае шыкоўнае свята! Веру і шчыра спадзяюся: яно абавязкова адбудзецца. А пакуль… Проста хачу падзяліцца з чытачамі раённай газеты матэрыяламі, што за два дзесяцігоддзі сабрала ў асабісты архіў, і прысвячаю гэты нарыс аднакласнікам, любімым настаўнікам, роднай школе…
Маё знаёмства з другой школай адбылося 30 гадоў таму. Якой вялікай, прыгожай яна мне падалася. Асабліва ўразілі яркія вітражы на вокнах. Для сямігадовай дзяўчынкі гэта быў сапраўдны казачны замак. Ён быццам пазіраў на Валожын з высокай гары. Праз нейкі час я зразумела, што зачароўвае школа не толькі велічным выглядам, але і неверагодна цёплай, душэўнай, амаль сямейнай атмасферай. Сёння ж мне хацелася б спыніцца на яе багатай гісторыі, што пачынаецца ў далёкім 1937 годзе.
Згодна з успамінамі Мойшы Перальмана, да таго часу ў горадзе ўжо існавала школа. Рашэнне аб будаўніцтве яшчэ адной сямігодкі было прынята старастам панам Трачынскім. Будынак на вуліцы Набярэжнай, які некалькі дзсяцігоддзяў лічыўся школай № 2, на шчасце, захаваўся. Праўда, большасці сучасных гараджан ён вядомы як былы вучэбна-вытворчы камбінат, а сёння ў прыгожым асабняку са свежым рамонтам размясціліся аддзяленні тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Сярэдняя школа №2 г.Валожына, 1950-я гады

ТЦСАН,2020 год.
Заняткі ў новай школе пачаліся 1 верасня 1938 года. Другі паверх і часткова першы займала школа, а ў некалькіх кабінетах першага паверха размясціліся гімназічныя класы. У перспектыве гімназія павінна была пераехаць у асобны будынак. Навучанне для гімназістаў было платным (25 злотых у месяц). Аднак з усталяваннем 17 верасня 1939 года савецкай улады ў гімназію сталі прымаць усіх жадаючых пасля 6 ці 7 класаў. Гэта былі падлеткі з горада і бліжэйшых да Валожына вёсак, у тым ліку і з малазабяспечаных сем’яў. У кастрычніку 1939 года сямігодку ператварылі ў дзесяцігодку.
Дырэктарам гімназіі лічыўся Канапніцкі (паляк, выкладаў матэматыку), а сярэдняй школай кіраваў Іода (згодна з успамінамі Васіля Гарбачэўскага, і аднаго, і другога дырэктараў рэпрэсіравалі і выслалі разам з сем’ямі). Пасля зімовых канікул у 1940 годзе гімназію і школу афіцыйна аб’ядналі, а дырэктарам прызначылі Пятра Іванавіча Біталя.
У перыяд з 1942 па 1944 гады заняткі ў школе не праводзіліся, вучні былі пераведзены ў СШ № 1. Дзейнасць другой школы аднавілася пасля вызвалення Валожыншчыны ў 1944 годзе. Маецца архіўны фотаздымак першага пасляваеннага набору.

Вучні СШ №2,1944 год.
У 2018 годзе з дапамогай вучняў 3 класа СШ № 2 мы зрабілі спробу паўтарыць легендарнае фота на ганку старога будынка. Вось такі калаж атрымаўся.

З 2018-га ў год 1944-ы

Канец 70-х.
У сучасны будынак школа пераехала ў кастрычніку 1980 года. Новая гарадская школа разлічвалася на 1176 вучняў.

Новы будынак школы,1981 год.

Зараз школа яркая, нібы вясёлка.
Нават сёння, пасля столькіх гадоў блізкага знаёмства са школай, яе педагагічным калектывам і некалькімі пакаленнямі вучняў, я не ведаю адказу на пытанне: “Дык у чым жа сакрэт зачаравання гэтай установы адукацыі?” Магчыма ў тым, што ў яе сценах у розныя гады вучыліся дзеці з беларускіх, рускіх, польскіх, яўрэйскіх сем’яў. Былі яны жыхарамі як горада, так і вёсак, ды і сацыяльны склад іх вызначаўся вялікай разнастайнасцю. У апошні час школа стала школай інклюзіўнай. Яна гасцінна расчыняе свае дзверы перад дзяўчынкамі і хлопчыкамі з асаблівымі патрэбамі. Тут пануюць еднасць, узаемаразуменне, талерантнасць і павага да традыцый. Мяркую, менавіта ў гэтых паняццях яе сутнасць, якую так добра самімі сэрцамі разумеем мы, тысячы яе выпускнікоў.
Алена ЖДАНЮК


Аўтар выказвае падзяку за дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыяла Э. Унучаку, П. Галіеўскаму, З. Разанавай, Ф. Іода, Л. Зялкоўскай, В. Радыну, Л. Малянковіч, Г. Усавай, а таксама калектывам газеты “Працоўная слава”, СШ № 2.
Аматарскія аб’яднанні і клубы па інтарэсах – шырока распаўсюджаная, перспектыўная форма арганізацыі вольнага часу насельніцтва, паколькі дазваляе задаволіць патрэбы чалавека не толькі ў адпачынку, але і ў творчасці. На Валожыншчыне яны складаюць значную частку ад агульнай колькасці клубных фарміраванняў.
На базе клубных устаноў раёна арганізаваны і працуюць 33 аб’яднанні і клубы па інтарэсах, сярод іх – 14 дзіцячых. Займаюцца тут 358 чалавек, дзяцей і падлеткаў – 158.
Віды, тыпы і напрамкі дзейнасці гэтых фарміраванняў вызначаюцца вялікай разнастайнасцю. Іх галоўная задача – цікава арганізаваць вольны час для ўсіх узроставых катэгорый . Паколькі ў людзей розныя інтарэсы , то і работа вядзецца па розных напрамках . У раёне працуюць 14 грамадска -культурных аматарскіх аб’яднанняў , 8 – сямейна-бытавых , 5 – мастацкіх , 1 – гісторыка-краязнаўчае , 5 – традыцыйнай народнай культуры.
Сярод аматарскіх аб’яднанняў і клубаў па інтарэсах грамадска-культурнага напрамку ў сельскай мясцовасці дзейнічаюць падлеткавыя клубы “Арт- майстэрня ” і “ Вясёлка ” на базе Бабровіцкага КСЦ, “ Кругагляд ” Сакаўшчынскага СЦК, “ Забаўнік ” Багданаўскага СЦК, “ Сонейка ” Суднікаўскага СК, “ Жамчужынка ” Дорскага СДК і “ Сонейка ” Пугачоўскага СДК, “Забава” Падбярэзскага СЦК. Асноўнымі формамі іх працы з’яўляюцца забаўляльна-гульнявыя , конкурсныя праграмы , экскурсіі . Традыцыйным для іх стала правядзенне дзён імянінніка .
Паколькі ў сельскай мясцовасці ў асноўным пражываюць людзі сталага ўзросту , цэнтры , Дамы культуры і клубы вядуць вялікую работу па арганізацыі іх вольнага часу. 4 клубы ветэранаў працы : “ Натхненне ” Івянецкага ДК, “ Восень ” Суднікаўскага СК, “ Залаты ўзрост ” Пугачоўскага СДК. “ Натхненне ” Дорскага СДК наведваюць 37 чалавек . Апошні з’яўляецца прыкладам станоўчай дзейнасці сярод аматарскіх аб’яднанняў для пажылых людзей . Кіруе ім Валянціна Саўген . Нецікавых пасяджэнняў тут не бывае , удзельнікі самі плануюць і выступаюць з прапановамі па правядзенні мерапрыемстваў . Найбольш запамінальнымі для іх сталі чайная вечарына “На самаварную гадзіну мы запрашаем вас” і сустрэча з настаяцелем Свята- Пакроўскай царквы айцом Паўлам “ Пад Покрывам Прасвятой Багародзіцы ”.
Сям’я – галоўнае складаемае чалавечага жыцця . Вольны час, праведзены разам, дае магчымасці для актыўнага адпачынку і асобаснага развіцця ўсіх яе членаў , улічваючы індывідуальныя інтарэсы і патрэбы кожнага , а яшчэ ўмацоўвае сувязі пакаленняў . Ва ўстановах культуры клубнага тыпу нашага раёна працуюць 8 аб’яднанняў сямейна-бытавога напрамку : клубы “ Гармонія ” Дорскага СДК, “ Сустрэча ” Дубінскога СЦК, “ Сямейная гасцёўня ” Бабровіцкага КСЦ, “Я і мая сям’я ” Багданаўскага СЦК, “ Традыцыя ” Падбярэзскага СЦК, “Свет сям’і ” Пугачоўскага СДК, “ Сямейнае шчасце ” Суднікаўскага СК, “ Гаспадынька ” Сакаўшчынскага СЦК. Агульная колькасць іх удзельнікаў складае 100 чалавек , 44 – дзеці . Планы аб’яднанняў уключаюць сумесныя сямейныя святы, конкурсы, экскурсіі , спартыўныя мерапрыемствы , танцавальныя і песенныя нумары , тэатралізаваныя ранішнікі і гульнявыя праграмы для дарослых і малых. Дзеці рыхтуюць невялікія канцэрты . Жанчыны прыносяць хатнюю выпечку, нарыхтоўкі на зіму , дзеляцца паміж сабой найбольш удалымі рэцэптамі.
У мастацкім кірунку ў сельскай мясцовасці працуюць чатыры клубы: дзіцячы літаратурны клуб “ Гасціба ” і маладзёжны клуб аматараў сучаснай музыкі “ Дыскаманія ” Івянецкага ДК, падлеткавы клуб “Юны дзіджэй ” Пугачоўскага СДК, аматарскае аб’яднанне “ Натхненне ” Дубінскога СЦК. Займальна , змястоўна і творча праходзіць кожнае іх пасяджэнне . З дапамогай удзельнікаў клуба “ Дыскаманія ” вядзецца падборка музыкі для дыскатэк , тэматычных і дзіцячых музычна-забаўляльных праграм . Акрамя таго , ажыццяўляюцца мерапрыемствы па прафілактыцы правапарушэнняў , прапагандзе здаровага ладу жыцця , бяспекі жыццядзейнасці .
Па гісторыка-краязнаўчым кірунку ў раёне працуе дзіцячае аб’яднанне “Родная старонка ” на базе Вішнеўскага СДК. Разам з кіраўніком Таццянай Каланцэр рабяты збіраюць і вывучаюць матэрыялы па гісторыі роднага краю, знаёмяцца з традыцыямі , арганізоўваюць сустрэчы з цікавымі людзьмі , у тым ліку майстрамі народнай творчасці , выставы малюнкаў , экскурсіі і іншыя мерапрыемствы . На свае пасяджэнні хлопчыкі і дзяўчынкі запрашаюць сяброў і знаёмых .
Над выкананнем мэтавай праграмы па адраджэнні народных промыслаў , рамёстваў і традыцыйнай народнай культуры ў Ракаўскім ЦНТ працуюць аматарскія аб’яднанні “ Рошчына ” і дзіцячае “Юны этнограф”. А ў Багданаўскім СЦК дзейнічае жаночы клуб аматараў беларускай кухні “ Гаспадыня ”, удзельнікамі якога праведзены конкурсна-гульнявая праграма “Ану, гаспадынька ”, дні імянінніка , сумесна з удзельнікамі дзіцячых фарміраванняў – традыцыйны абрад калядавання “ Святло Віфлеемскай зоркі ” і г. д. Асноўнай задачай вышэйпералічаных аб’яднанняў з’яўляецца адраджэнне і захаванне народных традыцый , свят і абрадаў , гісторыі сваёй вёскі , раёна .
Хочацца адзначыць , што людзі , якія наведваюць аматарскія аб’яднанні і клубы па інтарэсах , любую сваю сустрэчу ператвараюць у сапраўднае свята. Разам яны збіраюцца не толькі для таго , каб заняцца любімай справай , але і проста выпіць кубак гарбаты ці кавы з сябрамі .
Ва ўстановах клубнага тыпу гасцінна запрашаюць і з радасцю сустракаюць кожнага наведвальніка. Калі ў некага ўзнікне жаданне стаць удзельнікам аднаго з аб’яднанняў, не сумнявайцеся, прыходзьце, тут прымуць як добрых сяброў. У вас з’явіцца цудоўная магчымасць выдатна правесці час са сваімі аднадумцамі.
Воложинцы, як і ўся наша краіна, 15 лютага адзначаюць дзень памяці аб тых, хто выконваў службовы абавязак за межамі Айчыны.
15 лютага ў г. Валожыне на пл. Свабоды прайшоў урачысты мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

На Вішнеўскім аператыўна-эксплуатацыйным пункце Валожынскага РЭС працуюць 12 чалавек. Узначальвае ўчастак майстар Віктар Рамуальдавіч Садоўскі. У зоне абслугоўвання – чатырыста кіламетраў ліній электрасетак: тры падстанцыі – у Вішневе, Багданаве і Сакаўшчыне – магутнасцю 35 кілават і больш за 130 размеркавальных пунктаў па вёсках.

Асноўны клопат электрыкаў – бесперабойнае забеспячэнне спажыўцоў святлом, дзеля чаго маюцца вышка і два аўтамабілі. Так, сёлета ў студзені работнікам давялося шэсць разоў уначы выязджаць на абрывы ліній электраперадач: пашкоджанні адбываліся з-за падзення дрэў падчас вялікіх снегападаў. Як заўсёды, спрацавалі аператыўна, бо над аднаўленнем падачы электрычнасці шчыравалі прафесіяналы: электраманцёры Уладзімір Раманавіч Маркоўскі, Віталій Эдуардавіч Чарняўскі, Уладзімір Раманавіч Чэрнік, Аляксандр Іванавіч Зюзікаў, машыніст трактарнай вышкі Аляксандр Аляксандравіч Булыга.
У сувязі з увядзеннем у дзеянне Астравецкай АЭС у людзей з’явілася магчымасць абагрэву дамоў электрычнасцю. Гэту выгоду ўжо пачалі выкарыстоўваць вяскоўцы з Подберазі, Багданава і Вішнева. Падключэннем электракатлоў у дамах спажыўцоў займаюцца спецыялісты Вішнеўскага АЭП.
Алена ЗАЛЕСКАЯ
Фота Сяргея БОБРЫКА

Вёска Зарэчная, што ля Багданава… Дом № 31… Тут жыве Яніна Юльянаўна Падрэз – маці воіна-інтэрнацыяналіста Паўла Падрэза, які гераічна загінуў у Афганістане.
На працягу многіх гадоў пра матулю, што страціла адзінага сына, не забываюць сябры-афганцы, прадстаўнікі сацыяльнай службы, валанцёры грамадскіх арганізацый. Вось і на гэты раз веснічкі ў заснежаны двор адчыніў атрад прадстаўнікоў БРСМ – навучэнцаў сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя пад кіраўніцтвам першага сакратара раённага камітэта маладзёжнай арганізацыі Уладзіміра Ціханоўскага. Гаспадыня не чакала гасцей і была моцна ўражана іх візітам. Юнакі і дзяўчаты хутка расчысцілі двор, прынеслі дроў, а заадно пацікавіліся, чым яшчэ могуць быць карыснымі. Яніна Юльянаўна запэўніла моладзь, што ўвагі ёй хапае – сацыяльны работнік пільна сочыць, каб у пажылой жанчыны ўсё было ў парадку.

У гэты ж дзень маладыя людзі пабывалі і ля магілы Паўла, якую таксама расчысцілі ад снегу, пасля чаго схілілі галовы ў хвіліне маўчанне, аддаючы даніну павагі мужнаму земляку.