222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
02.01.2022 года ўдзельнікі ўзорнага фальклорнага гурта “Вянок” (кіраўнік Пятроўскі Дамінік Казіміравіч) Ракаўскага цэнтра народнай творчасці правялі абрад калядавання “А мы ходзім, калядуем…” у аграгарадку Ракаў і в.Аксакаўшчына Мінскага раёна. Пад час абрадаў для гаспадароў гучалі песні, музыка, танцавала Каза.
Высказать свою гражданскую позицию по различным вопросам, внести предложения по изменениям и дополнениям в законодательство, выступить с частной инициативой – именно таковы цели общественных приёмных. На одной из них, которая состоялась 13 января дежурила Татьяна ТИГАНИНА – председатель районной организации Белорусского объединения ветеранов.
Воложинским РК ОО "БРСМ" с учащимися ГУО "Городьковский учебно - педагогический комплекс детский сад - средняя школа" была проведена интеллектуальная игра, просвещённая Году исторической памяти, в ходе которой учащимся были вручены памятные подарки.
Адзначаць Раство - адна з прыгожых старажытных традыцый Беларусі. Многія ўнікальныя абрады, якія захаваліся ў розных рэгіёнах краіны, прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю.

Сёння ў Валожынскім сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы. 45 удзельнікаў з 94 адзначаны дыпломамі.


Дыплом 3-й ступені з рук дырэктара ліцэя Святланы Мучынскай атрымала ўдзельніца ад Валожынскага раёна, гімназістка Соф'я Курбацкая.

Такія ж дыпломы атрымалі яшчэ 23 удзельнікі.



Дыпломамі 2-й ступені 13 дзяцей узнагародзіла начальнік упраўлення па спорце і турызме райвыканкама Таццяна Крыкала.



Дыпломы 1-й ступені 8-і ўдзельнікам уручыў старшыня журы, загадчык кафедры геаметрыі, тапаграфіі і методыкі выкладання матэматыкі механіка-матэматычнага факультэта БДУ Дзмітрый Базылеў.
У адрас удзельнікаў гучалі словы прывітання, віншаванні і падзякі за імкненне праслаўляць свае навучальныя ўстановы, раёны, вобласць і краіну ў цэлым. Завяршылася свята канцэртнай праграмай.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ
Інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе выконваючага абавязкі начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандра Загорскага, начальніка планава-эканамічнага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Вольгі Павіч, старшыні Валожынскай раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Вікенція Адамовіча сустрэліся з калектывам ААТ «Багданаўскае».
13 студзеня Валожынскі РК ГА «БРСМ» правёў адкрыты дыялог «Сіла Асноўнага Закона» з маладымі педагогамі і навучэнцамі ДУА «Гарадзькоўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа». Падчас гэтага мерапрыемства з моладдзю абмеркавалі праект змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
13 студзеня 2022 года была праведзена вучоба агранамічнай службы раёна па пытаннях тэхналогіі вырошчвання яравых збожжавых культур, кукурузы на збожжа і асаблівасцях ранневясновага догляду за азімымі збожжавымі культурамі.
13 студзеня ў Валожыне прайшла сустрэча рабочай групы па абмеркаванні праекта рэканструкцыі Валожынскай ешывы. У яе склад увайшлі намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван МАРКЕВIЧ, начальнік галоўнага ўпраўлення культуры Мінаблвыканкама Ала ШАХОЦЬКА, галоўны архітэктар праектаў Інстытута «Мінскграмадзянпраект» Валянціна ЦЫЁНСКАЯ, кандыдат архітэктуры, прафесар Белдзяржуніверсітэта Ігар ДУХАН, намеснік старшыні Валожынскага райвыканкама Ігар ШАКУН.

- Сёння ў Рэспубліцы Беларусь надаецца вельмі сур'ёзная ўвага гісторыка-культурнай спадчыне. У прыватнасці, нездарма 2022 год абвешчаны Годам гістарычнай памяці, - распавяла Ала Шахоцька. - Валожынская ешыва гістарычна мае сусветнае значэнне і вядома як маці ўсіх ешыў. Таму не надаваць ёй увагу проста немагчыма. Адсюль нарадзілася ідэя аднавіць не проста будынак ешывы, а вярнуць Валожыну яго гістарычнае значэнне, якое меў сам горад і выхадцы з яго, а гэта прадстаўнікі сусветнай палітыкі, культуры, прамысловасці.
На сённяшні дзень створана рабочая група пры Мінскім абласным выканаўчым камітэце, куды ўвайшлі ўсе зацікаўленыя прадстаўнікі ведамстваў, якія будуць прымаць удзел у рэалізацыі гэтага праекта. Ідзе пошук крыніц фінансавання.
- Вядзецца гаворка пра тое, каб стварыць сур'ёзную турыстычную прастору ў горадзе Валожыне для прыцягнення ўвагі не толькі да ешывы, а ў цэлым да гісторыі Валожына. Уплыў ўсёй той адукацыйна-асветніцкай дзейнасці, якую вяла ешыва і яе выпускнікі, адыграла важную ролю ў станаўленні Яўрэйскай дзяржавы, – падкрэсліла Ала Шахоцька.

- Тут плануецца стварыць шматфункцыянальную прастору з магчымасцю выкарыстання важных для яўрэйскай абшчыны артэфактаў. Экспанавання кніг, прадметаў мастацтва для выстаў сучаснага мастацтва, для правядзення мерапрыемстваў з мэтай асветы моладзі, якой трэба абавязкова перадаваць гісторыю – адзначыла Валянціна Цыёнская.
- Рэалізацыя гэтага праекта абмяркоўвалася на ўзроўні губернатара Мiнскай вобласці – падкрэсліў Іван Маркевіч. - Ад Валожынскай ешывы ідуць карані вялікіх сусветных палітыкаў, культурных дзеячаў. Сёння ідзе размова аб стварэнні ў Валожыне яўрэйскай абшчыны. Плануецца рэалізаваць праект і прыцягнуць зацікаўленыя ведамствы. Думаю, што дзякуючы сур'ёзным падыходам і суладнай працы ў нас усё атрымаецца.
| 1. Инструментальный ансамбль «Менестрели» (руководитель – Дворецкая Е.В.) - Лауреат I степени Международного творческого конкурса «Остров талантов» (РФ, г. Москва) | ![]() |
| 2. Инструментальный ансамбль «Менестрели» (руководитель – Дворецкая Е.В.) - Лауреат Гран-при и специального диплома «Лучший мастер-педагог» Международного конкурса-премии педагогического мастерства педагога-руководителя творческого коллектива «Мастер-педагог» (РФ, г. Майкоп) | ![]() |
| 3. Вокальный ансамбль «Iслачанка» (руководитель – Скурко Ю.В.) – IV Белорусско-Китайский Международный конкурс-фестиваль «Один пояс – один путь» (РБ, г. Минск) Ждём результатов. | ![]() |
| 4. Хор средних и старших классов «Iслачанка» (руководитель – Скурко Ю.В.) –International multi-genre Contest-festival «WE ARE NEW STARS» (USA, Tehas/США, Техас). Ждём результатов. | ![]() |
| 5. Сейчас в камерном зале ГУО «Раковская ДШИ» проходит выставка зимних работ «Чудесная зима» учеников отделения «ИЗО» (ответственная за выставку учитель отделения «ИЗО» - Мамонько В.В.) | ![]() |