222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Заслуженный любительский коллектив Республики Беларусь фольклорный ансамбль «Гостинец» принимал участие в торжестве — праздновании 800-летия Несвижа.
У бягучым годзе калектыў БЕЛАЗа папоўніцца 225 маладымі кадрамі, з іх - 56 выпускнікі вышэйшых навучальных устаноў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.
Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва пройдзе з 23 па 27 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.
Паважаныя чытачы! Цэнтральная раённая бібліятэка паведамляе аб новым паступленні кніг. Цікавыя аўтары, разнастайныя жанры пацешаць многіх наведвальнікаў бібліятэкі.



Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне тлумачыць прымяненне норм Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.12.2020 № 496 «Аб наглядзе за таварамі» (далей – Указ № 496) і паведамляе наступнае.
У адпаведнасці з абзацам другім часткі першай пункта 14 Палажэння аб функцыянаванні сістэмы нагляду за таварамі, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2020 года № 496 «Аб наглядзе за таварамі» (далей – Палажэнне, Указ № 496), суб'екты гаспадарання пры ажыццяўленні аперацый, звязаных з абаротам тавараў, уключаных у пералік тавараў, звесткі аб абароце якіх з'яўляюцца прадметам нагляду, абавязаны выкарыстоўваць электронныя накладныя, парадак стварэння, перадачы і атрымання якіх устанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Даведачна. У адпаведнасці з пунктам 7 Пераліку тэрмінаў і вызначэнняў згодна з дадаткам да Указа № 496 пад электроннымі накладнымі разумеюцца таварна-транспартныя і таварныя накладныя ў выглядзе электронных дакументаў, а таксама ствараемыя грузаадпраўшчыкам пры адгрузцы тавараў у адрас арганізацыі, месцам знаходжання якой не з'яўляецца Рэспубліка Беларусь, і (або) замежнага грамадзяніна і (або) асобы без грамадзянства, якія ажыццяўляюць прадпрымальніцкую і іншую гаспадарчую (эканамічную) дзейнасць, электронныя паведамленні (далей - электронныя паведамленні).
Пры гэтым у адпаведнасці з пунктам 15 Палажэння ў выпадку ажыццяўлення міжнародных аўтамабільных перавозак тавараў пры выкарыстанні электронных паведамленняў патрабуецца складанне таварных накладных на папяровых носьбітах. У адпаведнасці з часткай трэцяй пункта 2 Інструкцыі аб парадку запаўнення таварна-транспартнай накладной і таварнай накладной, зацверджанай пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь ад 30.06.2016 № 58 «Аб формах таварна-транспартнай накладной і таварнай накладной і парадку іх запаўнення» (далей - Інструкцыя № 58), у выпадку, калі дагаворам прадугледжана ажыццяўленне разлікаў за тавары толькі замежнай валютай ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку, у таварнай накладной вартасныя паказчыкі па гэтых таварах указваюцца ў той замежнай валюце, у якой устаноўлена цана тавару ў дагаворы, пры гэтым словы «руб. кап.» закрэсліваюцца і паказваецца скарочанае найменне замежнай валюты. Такім чынам, першасным уліковым дакументам, які пацвярджае факт ажыццяўлення гаспадарчай аперацыі пры ажыццяўленні трансгранічнага гандлю таварамі, будзе з'яўляцца таварная накладная на папяровым носьбіце, створаная сумесна з электронным паведамленнем.
Пры гэтым у адпаведнасці з часткай трэцяй пункта 2 інструкцыі № 58 у такой 2 таварнай накладной магчыма ўказанне кошту, сумы ПДВ і агульнай сумы з ПДВ у замежнай валюце, названай у дагаворы куплі-продажу.
У адпаведнасці з пунктам 12 структуры і фармату электронных накладных, зацверджаных пастановай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь, Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.12.2019 № 12/76/42 /20 «Аб зацвярджэнні структуры і фармату электронных накладных» (далей – пастанова № 12/76/42/20), электронныя паведамленні павінны змяшчаць звесткі і рэквізіты, указаныя ў форме таварнай накладной, устаноўленай Міністэрствам фінансаў, за выключэннем звестак, якія запаўняюцца грузаатрымальнікам, а таксама звесткі, устаноўленыя падпунктам 2.2 пункта 2 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.12.2019 № 940 «Аб функцыянаванні механізма электронных накладных».
Даведачна. Структура і фармат электроннага паведамлення (BLRSPT) у фармаце XML прыведзены ў табліцы 4.6 дадатку 4 да структуры і фармату электронных накладных, зацверджанага пастановай № 12/76/42/20 (далей – табліца 4.6).
Так, у адпаведнасці з пунктамі 68-72 табліцы 4.6 адзінкай вымярэння вартасных паказчыкаў, паказаных у электронных паведамленнях, з'яўляецца беларускі рубель.
Улічваючы выкладзенае, пры рэалізацыі тавараў, якія падлягаюць нагляду, за межы Рэспублікі Беларусь на суб'екты гаспадарання ўскладаецца абавязак па стварэнні электронных паведамленняў з указаннем кошту, сумы ПДВ і агульнай сумы з ПДВ рэалізуемых тавараў у беларускіх рублях. У выпадку адлюстравання ў дагаворы куплі-продажу цэн на тавар, што прасочваецца, у замежнай валюце мяркуем неабходным ажыццяўляць пералік замежнай валюты ў беларускія рублі па афіцыйным курсе беларускага рубля да адпаведнай замежнай валюты, устаноўленым Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь на дату здзяйснення гаспадарчай аперацыі.
Пры гэтым у мэтах устанаўлення ўзаемасувязі вартасных паказчыкаў, якія змяшчаюцца ў таварнай накладной на папяровым носьбіце з ствараемым электронным паведамленнем, а таксама ў мэтах адлюстравання ў электронным паведамленні інфармацыі аб кошце, суме ПДВ і агульнай суме з ПДВ рэалізуемых тавараў у замежнай валюце, устаноўленай у адпаведнасці з дамовай куплі-продажу, лічым магчымым паказваць дадзеныя звесткі ў падраздзеле «Дадатковыя палі накладной».
10.08.23 Народная арт-група «Журавінка» ДУК «Івянецкі Дом культуры» наведала працаўнікоў палёў ААТ СВК «Суднікі». Падчас абедзеннага перапынку, артысты парадавалі іх сваёй творчасцю.
Цікава і пазнавальна праводзяць час выхаванцы ў аздараўленчым лагеры “Дружба” Сівіцкай базавай школы. Сённяшні дзень не выключэнне. “У святлафора няма канікул” – пад такім дэвізам прайшоў дзень, у ходзе якога дзеці паўтарылі правілы бяспекі на дарозе. Выхаванцаў наведалі супрацоўнікі ІСН, якія яшчэ раз нагадалі правы, абавязкі, адказнасць за ўласныя ўчынкі, адказалі на пытанні дзяцей.



Спаборніцтвы па вольнай барацьбе II Гульняў краін СНД прыняў Салігорск. За перамогу змагаюцца прадстаўнікі моладзі ва ўзросце да 23 гадоў у 10 вагавых катэгорыях. На спаборніцтвах прысутнічаюць і легенды спорту. У тым ліку шматразовы чэмпіён свету Аляксандр Мядзведзь, прызнаны лепшым барцом вольнага стылю XX стагоддзя.
У Беларусі ўбралі амаль 60 працэнтаў плошчаў збожжавых і зернебабовых. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
З мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да праблемы траўматызму і гібелі дзяцей ад пажараў з прычыны пакідання іх без нагляду з 21 жніўня па 15 верасня ў Валожынскім раёне пройдзе двухэтапная акцыя «У цэнтры ўвагі – дзеці!».
У ходзе правядзення 1-га этапу акцыі, які пройдзе з 21 па 31 жніўня ратавальнікі наведаюць гандлёвыя аб'екты, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі тавараў для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту.
2-і этап акцыі пройдзе з 1 па 15 верасня ў ходзе, якога работнікі Валожынскага РАНС наведаюць установы адукацыі і правядуць тэматычныя «Урокі бяспекі», пагутарыць з бацькамі на бацькоўскіх сходах, а таксама пройдуць навучальныя эвакуацыі.