222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2
Тэлефон прыёмнай: Рэжым работы:з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях
e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72
Казка - гэта чароўны свет, гэта свет дзяцей, у якім яны жывуць, у якім яны змагаюцца разам з героямі. Што можа быць дабрэй і мудрэй казкі?
У Валожынскай дзіцячай бібліятэцы прайшла літаратурная гульня «Казка ў дзверы стукаецца...». Дзеці з дзіцячага садка №3 трапілі ў чароўны свет казкі, дзе адбываюцца цуды, дзе дабро перамагае зло. У пачатку гульні дзяцей чакалі загадкі па казках. Затым хлопцы, выцягнуўшы з чароўнага куфэрка прадметы, павінны былі разгадаць назву казкі. Наступныя прыпынкi «Што гэта за герой?», «Чароўны куфэрак», «Скончы фразу» — дзяўчынкі і хлопчыкі справіліся з заданнямі лёгка і весела.
Аб'ект запланаванай дзейнасці «Знос жылога дома з інв. нумар 632/С-19999 і будаўніцтва магазіна на зямельным участку з кадастравым нумарам 622050100002000087, плошчай 0,1377 га па адрасе: Валожынскі раён, вул. Савецкая, 69». Заказчык запланаванай дзейнасці Таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кастом», юрыдычны адрас: Рэспубліка Беларусь, 222357, Мінская вобласць, Валожынскі раён, г. Валожын, вул. Карла Маркса, д. 8, пам. 4, тэл.: 8-029 3061510, е-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Абгрунтаванне неабходнасці запланаванай дзейнасці Знос жылога дома каля сярэдняй школы № 1 г. Валожына і будаўніцтва магазіна на яго месцы.
Апісанне запланаванай дзейнасці. Продаж матэрыялу для будаўніцтва і рамонту, а таксама бытавая тэхніка і тавары для побыту.
Валожынскім раённым выканаўчым камітэтам прынята рашэнне ад 28 лютага 2023 г. № 334 «Аб дазволе таварыству з абмежаванай адказнасцю «Кастом» правядзення праектна-пошукавых работ і будаўніцтва аб'екта». Месца размяшчэння запланаванай дзейнасці: Рэспубліка Беларусь, Мінская вобласць, г. Валожын, вул. Савецкая, д. 69.
Тэрміны рэалізацыі запланаванай дзейнасці Рэалізацыя праекта - 2023-2024 гг.
Тэрміны правядзення грамадскіх абмеркаванняў і накіровання заўваг і прапаноў па справаздачы аб АУНА з 14.08.2023 г. па 25.08.2023г. Са справаздачай аб АУНА можна азнаёміцца: у электронным выглядзе - на афіцыйным інтэрнэт-сайце Валожынскага раённага выканаўчага камітэта http://www.volozhin.gov.by; на папяровым носьбіце: 1) Валожынскі раённы выканаўчы камітэт па адрасе: 222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2, тэл.: (+3751772) 55953, факс (+3751772) 55672, сайт: http://www. volozhin.gov.by/ru/. Кантактная асоба – галоўны спецыяліст сектара архітэктуры і будаўніцтва Валожынскага раённага выканаўчага камітэта Гурскі Яўген Пятровіч, тэл.: (+3751772) 55672, факс (+3751772) 55672, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Заяву аб неабходнасці правядзення грамадскіх слуханняў (сходаў) можна накіраваць: Валожынскі раённы выканаўчы камітэт па адрасе: 222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2, тэл.: (+3751772) 55672, факс (+3751772) 55672, сайт: http://www.volozhin.gov.by. Кантактная асоба – галоўны спецыяліст сектара архітэктуры і будаўніцтва Валожынскага раённага выканаўчага камітэта Гурскі Яўген Пятровіч, тэл.: (+3751772) 55672, факс (+3751772) 55672, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Заяву можна падаць у тэрмін па 18.08.2023 г. У выпадку наяўнасці заявы ад грамадскасці аб неабходнасці правядзення сходу па абмеркаванні справаздачы аб АУНА, дата і месца яго правядзення будуць паведамлены пазней.
Тэрмін падачы заявы грамадзянамі і юрыдычнымі асобамі аб неабходнасці правядзення сходу па абмеркаванні справаздачы аб АУНА складае дзесяць працоўных дзён з даты пачатку грамадскіх абмеркаванняў (п. 47 главы 5 Пастановы № 458). Заяву аб намеры правядзення грамадскай экалагічнай экспертызы можна накіраваць: Валожынскі раённы выканаўчы камітэт па адрасе: 222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2, тэл.: (+3751772) 55953, факс (+3751772) 55672, сайт: http://www.volozhin.gov.by. Кантактная асоба – галоўны спецыяліст сектара архітэктуры і будаўніцтва Валожынскага раённага выканаўчага камітэта Гурскі Яўген Пятровіч, тэл.: (+3751772) 55672, факс (+3751772) 55672, e-mail Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду..
Заяву можна падаць у тэрмін да 18.08.2023 г.. Заявы, пададзеныя пасля ўказанага тэрміну, разглядацца не будуць. Заўвагі і прапановы па справаздачы аб АУНА на працягу аб'яўленага тэрміну можна накіраваць: 1) Валожынскі раённы выканаўчы камітэт па адрасе: 222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2, тэл.: (+3751772) 55953, факс (+3751772) 55672, сайт: http://www.volozhin.gov.by. Кантактная асоба – галоўны спецыяліст сектара архітэктуры і будаўніцтва Валожынскага раённага выканаўчага камітэта Гурскі Яўген Пятровіч, тэл.: (+3751772) 55953, факс (+3751772) 55672, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.. 2) Заўвагі і прапановы ўдзельнікаў грамадскага абмеркавання, якія паступілі ў пісьмовай або электроннай форме, рэгіструюцца і накіроўваюцца арганізатарам грамадскага абмеркавання ў 5-дзённы тэрмін у адрас архітэктурна горадабудаўнічы савет камітэта па архітэктуры і будаўніцтву Мінскага абласнога выканаўчага камітэта.
Мясцовы выканаўчы і распарадчы орган, адказны за прыняцце рашэння ў адносінах да гаспадарчай дзейнасці: Валожынскі раённы выканаўчы камітэт, паштовы адрас: 222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2, тэл.: (+3751772) 55672, факс (+3751772) 55672, сайт: http://www.volozhin.gov.by/, e-mail: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.. Месца і дата апублікавання апавяшчэння: у друкаваных СМІ - газета «Працоўная слава» ад 11 жніўня 2023 г.; у электронным выглядзе - на сайце Валожынскага раённага выканаўчага камітэта ў раздзеле «Грамадскія абмеркаванні» http://www.volozhin.gov.by/ru/.
Намеснік старшыні Д.М. Протас
У раёне працягваюць ушаноўваць лідараў жніва. Сёння віншаванні прымаў вадзіцель-тысячнік ААТ «Агра-Дубінскае» Аляксандр Маманько.
Павіншаваць з першай перавезенай з палёў тысячай тон збожжа працаўніка паспяшаліся прадстаўнікі прафсаюзаў. Падзяку тысячніку ўручыў старшыня райкама галіновага прафсаюза Вікенцій Адамовіч. Да слоў віншавання далучылася і прадстаўніца гаспадаркі Жанна Часноўская.

У рамках пастаяннай дабрачыннай акцыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Прафсаюзы – дзецям» прадстаўнікі самай масавай грамадскай арганізацыі краіны традыцыйна прымаюць актыўны ўдзел у падрыхтоўцы дзяцей да школы.
Напярэдадні Дня ведаў пяршоўкі арганізоўваюць для сваіх супрацоўнікаў і іх дзяцей яркія святы, аказваюць дапамогу ў набыцці школьнай формы, канцылярскіх прылад і дораць патрэбныя для школьнікаў падарункі. Пры гэтым асаблівая ўвага надаецца першакласнікам.

Нагадаем: акцыя «Прафсаюзы - дзецям» пастаянна дзейнічае з 2002 г. Падчас яе правядзення з прафсаюзных сродкаў аказваецца фінансавая дапамога сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей школьнага ўзросту, дзецям, якія ідуць у першы клас, дзецям-сіротам, прыёмным, а таксама шматдзетным, маламаёмасным сем'ям, выхоўваючым дзяцей-інвалідаў або апынуўшымся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі сем'ям. Агульная сума матэрыяльнай і фінансавай падтрымкі прафсаюзнымі арганізацыямі ўсіх узроўняў у ходзе падрыхтоўкі дзяцей да школы ў 2020 г. складала 5,8 млн руб., у 2021-м - перавысіла 6 млн, а ў мінулым годзе было выдзелена ўжо каля 8 млн руб. Гэта значыць з кожным годам памер дапамогі павялічваецца.
Варта адзначыць, што прафсаюзы надаюць увагу не толькі дзецям, чые бацькі працуюць на тым ці іншым прадпрыемстве. Пад шэфствам прафарганізацый знаходзяцца таксама дзіцячыя сацыяльныя прытулкі, школы-інтэрнаты, дамы сямейнага тыпу.
- У сапраўдны момант большасць калектыўных дагавораў краіны ўтрымліваюць дадатковыя нормы па падтрымцы супрацоўнікаў, якія выхоўваюць дзяцей школьнага ўзросту. І гаворка не толькі пра выплату матэрыяльнай дапамогі. У шэрагу выпадкаў гэта таксама прадастаўленне вольнага дня 1 верасня з захаваннем заработнай платы, каб бацькі змаглі пабыць побач з дзіцём у асаблівы для яго дзень і г.д., – пракаментавалі спецыялісты галоўнага ўпраўлення па культуры і грамадскай працы ФПБ.
Паколькі Дзень ведаў - асаблівае свята для будучых першакласнікаў, прафсаюзныя камітэты праводзяць яркія тэатралізаваныя паказы, конкурсы, забаўляльныя праграмы з уручэннем падарункаў (партфеляў, набораў для творчасці, пазнавальных гульняў). Такім чынам, у рамках акцыі «Прафсаюзы – дзецям» робіцца максімум, каб першы ці чарговы Дзень ведаў асабліва запомніўся дзецям, і яны з яшчэ большым жаданнем прыступілі да заняткаў. Адзначым, што акцыя праводзіцца круглы год, а канкрэтна дапамога па падрыхтоўцы дзяцей да школы аказваецца як на працягу лета, так і восені. Па дадзеных на 28 ліпеня, па ўсёй краіне каля 4 тыс. работнікаў атрымалі матдапамогу на суму звыш 300 тыс. руб. акрамя таго, ідзе аказанне дапамогі інтэрнатным установам. У актыўную фазу гэты этап акцыі ўступіць у другой палове жніўня.
Фота з адкрытых інтэрнэт-крыніц, носіць ілюстрацыйны характар
Працоўную дзейнасць Ірына Сяргееўна прысвяціла сферы адукацыі.
Пачынала свой працоўны шлях настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў Манькаўшчынскай васьмігадовай школе. Працавала сакратаром райкама камсамола Валожынскага раёна, была кансультантам райкама Камуністычнай партыі Беларусі. Больш за 30 гадоў працавала ў Валожынскім сельскагаспадарчым прафесійным вучылішчы (цяпер каледж).

Павіншаваць юбілярку прыйшлі старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Бібік, начальнік арганізацыйна-кадравага аддзела райвыканкама Анжэла Тышкевіч, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Таццяна Ціганіна, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Сняжана Нахай, старшыня райкама прафсаюзаў работнікаў АПК Вікенцій Адамовіч і дырэктар сельскагаспадарчага каледжа Святлана Мучынская. Імянінніца прымала ад гасцей цёплыя словы віншаванняў, кветкі і падарункі і, у сваю чаргу, дзякавала за тое, што пра яе не забываюць.
Ад усёй душы віншуем Ірыну Сяргееўну, жадаем моцнага здароўя і доўгіх гадоў жыцця ў асяроддзі родных і блізкіх людзей.
БЕЛАЗ паставіў чатыры новыя паліваарашальныя машыны БЕЛАЗ-76473 з цыстэрнай на 32 кубаметры вады ў кожнай для аднаго з вядучых прадпрыемстваў Кузбаса, што распрацоўвае Бярозаўскае каменнавугальнае радовішча, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БЕЛАЗа.
У Беларусі намалацілі 4,069 млн т збожжа з улікам рапсу. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Сума, якую трэба ўнесці за карыстанне школьнымі дапаможнікамі, у параўнанні з мінулым навучальным годам крыху вырасла. Але шэраг сем'яў, дзе выхоўваюць школьнікаў, атрымаюць ільготы на аплату падручнікаў. Разбіраемся, колькі трэба заплаціць бацькам навучэнцаў пачатковай школы, сярэдняга звяна, старэйшых класаў.
Нагадаем, што ў пастанове ўрада ад 24 чэрвеня 2011 г. №839 агаворваюцца памер і парадак спагнання платы за карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі. Дакумент прадугледжвае, што аплата разлічваецца зыходзячы з базавай велічыні і складае 50 працэнтаў ад гэтага нарматыву. Распаўсюджваецца дадзенае правіла на ўсіх навучэнцаў ад 1-га да 11-га класа.
Пастановай Савета Міністраў ад 30 снежня 2022 г. №967 з 1 студзеня 2023 г. базавая велічыня ў Беларусі павялічана да 37 рублёў.
Такім чынам, заплаціць за карыстанне падручнікамі ў 2023/24 навучальным годзе трэба 18 руб. 50 кап. У мінулым навучальным годзе сума была меншая на 2 руб. 50 кап. і складала 16 руб., паколькі базавая велічыня ў 2022 была роўная 32 рублям.
Варта адзначыць, што падручнікі выдаюцца навучэнцам пры ўмове, што атрыманыя ў папярэднім навучальным годзе дапаможнікі былі здадзены зваротна.
Хто мае права на льготы па аплаце падручнікаў?
Для навучэнцаў школ, якія выхоўваюцца ў шматдзетных сем'ях, прадугледжана льгота па аплаце за карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі. Для гэтай катэгорыі школьнікаў яна зменшана на 50% ад устаноўленага памеру платы.
Каму падручнікі даюцца бясплатна?
Заканадаўцы вылучылі шырокую групу дзяцей, якія могуць карыстацца падручнікамі на бязвыплатных умовах, у іх ліку:
Якія дакументы трэба падаць, каб атрымаць ільготу?
Каб атрымаць ільготу за карыстанне падручнікамі і навучальнымі дапаможнікамі на 2023/24 навучальны год, бацькам неабходна напісаць заяву на імя дырэктара школы, а таксама прадставіць адпаведныя дакументы ў сваю ўстанову адукацыі:
Як ажыццявіць аплату за школьныя падручнікі
Аплаціць за карыстанне падручнікамі і школьнымі дапаможнікамі можна некалькімі спосабамі:
праз інфакіёск;
наведаць аддзяленне банка або паштовай сувязі;
скарыстацца сістэмай плацяжоў «Разлік» (АРІП).
Унесці аплату за карыстанне школьнымі падручнікамі трэба да 1 кастрычніка 2023 года і прадаставіць квітанцыю ў школу.
Аляксандр Антонавіч на ўласным вопыце апрабаваў водны маршрут па рацэ Іслач. Ацаніў добраўпарадкаванне зон адпачынку.

Прафсаюзны актыў Мінскага ДВЛГА правёў актыўныя выхадныя. 3-х гадзінны сплаў па рацэ Іслач пакінуў незабыўныя ўражанні! Чароўная прырода, выдатны настрой і зарад пазітыўных эмоцый!

