Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

4 жніўня ў Івянецкай гарпасялковай бібліятэцы прайшла гадзіна бяспекі «Святлафор спяшаецца на дапамогу» у якой прынялі ўдзел дзеці аздараўленчага лагера «Планета здароўя» ДУА «Івянецкая сярэдняя школа». Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна адказвалі на пытанні віктарыны «Зялёны знак»,  удзельнічалі ў конкурсе «Намалюй знакі». Мерапрыемства прайшло весела і цікава.

Маладзечна ў рамках II Гульняў краін СНД прыме спаборніцтвы па пляжным валейболе. Тут размешчаны адзін з самых сучасных стадыёнаў для пляжнага валейбола, здольны прыняць у тым ліку міжнародныя спаборніцтвы. Да Гульняў на стадыёне адрамантавалі сістэму дрэнажу. Значна абнавілі раздзявалкі і іншыя бытавыя памяшканні для спартсменаў, тэхнічнага персаналу спаборніцтваў. Таксама былі закуплены неабходныя расходныя матэрыялы: стойкі, сеткі і іншы інвентар, які можа спатрэбіцца ў час спаборніцтваў. Беларускія атлеты ўжо заехалі ў спарткомплекс і вядуць актыўную падрыхтоўку да будучых матчаў.

У Беларусі намалацілі больш за 2 млн т збожжавых каласавых культур. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

У Валожынскім сельскагаспадарчым каледжы прыёмная камісія працуе ў звыклым рэжыме - панядзелак-субота з 9.00 да 18:00. Прыём дакументаў для атрымання прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў дзённай форме завершыцца 23 жніўня.

03 08 23 34

- На сённяшні дзень дакументы прыняты ад 60 навучэнцаў. Самымі прывабнымі спецыяльнасцямі апынуліся трактарыст-машыніст і экскаватаршчык. Нават дзяўчаты падаюць дакументы на гэтыя спецыяльнасці, — кажа адказны сакратар Наталля Белановіч.

Нашы выпускнікі карыстаюцца вялікім попытам у сельскагаспадарчых арганізацыях раёна. У гэтым годзе ў нас 50% мэтавага набору. 40 чалавек заключылі трохбаковыя дагаворы (навучэнец, сельгаспрадпрыемства і каледж – заўв.), для параўнання летась такіх было ўсяго 10, - далучыўшыся да размовы, кажа дырэктар каледжа Святлана Мучынская.

- Яшчэ адна перавага нашага каледжа заключаецца ў тым, што мы вядзем набор дзяцей і з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Такіх навучальных устаноў у вобласці няшмат. Хлопцы атрымліваюць у нас спецыяльнасць слесара па рамонце машын і швачкі. Мы будзем рады бачыць у сябе хлопцаў, якія хацелі б атрымаць запатрабаваныя цяпер спецыяльнасці ў эканоміцы, як нашага рэгіёна, так і краіны ў цэлым.

03 08 23 34

valozhin.by

Усе непаўналетнія ў нашай краіне абавязаны праходзіць штогадовы дыспансерны агляд у паліклініцы, да якой прымацаваны. Гэта прапісана ў пастанове Міністэрства аховы здароўя. Бацькі часам упэўнены, што даведку аб стане здароўя ў школу трэба прынесці да пачатку чарговага навучальнага года, але гэта не так. Разбіраемся ў нюансах афармлення меддаведкі ў школу.

Калі ісці за даведкай аб здароўі для школы

Пастанова Міністэрства аховы здароўя ад 9 жніўня 2022 г. №83 прадпісвае праходзіць школьнікам штогадовы прафагляд у месяц нараджэння дзіцяці.

У медустанове ўдакладнілі, што са жніўня па верасень дыспансерызацыі падлягаюць толькі дзеткі, якія нарадзіліся ў адным з гэтых месяцаў. Праходзяць у гэты час прафагляд і школьнікі, у якіх месяц нараджэння прыпадае на перыяд з мая па ліпень, але падчас летніх канікул яны не наведалі паліклініку і не атрымалі медыцынскую даведку.

Усе астатнія школьнікі робяць даведку аб здароўі для школы ў месяц свайго нараджэння. Яна сапраўдная на працягу года да наступных імянін дзіцяці.

Такім чынам, прадастаўляць даведку аб стане здароўя да 1 верасня новага навучальнага года павінны не ўсе навучэнцы школы. Гэтае ж правіла тычыцца і дзетак, якія наведваюць дзіцячы садок.

Як атрымаць даведку аб здароўі для школы?

Каб прайсці штогадовы прафілактычны агляд бацькам разам са сваім дзіцём (калі гаворка ідзе пра малодшага школьніка, у старэйшых класах дзіця можа зрабіць гэта самастойна) трэба папярэдне запісацца на прыём у амбулаторныя гадзіны працы і наведаць участковага ўрача-педыятра. Планаваць паход да педыятра рэкамендуюць з улікам месяца нараджэння школьніка. Педыятр растлумачыць, агляды ў якіх вузкіх спецыялістаў дзіця павінна прайсці ў яго ўзросце, прапіша неабходныя абследаванні і аналізы.

Што ўваходзіць у штогадовы дыспансерны агляд дзяцей?

Як вынікае з пастановы Міністэрства аховы здароўя №83, набор працэдур не такі ўжо і вялікі. У ходзе дыспансернага агляду школьнікаў прадугледжваецца правядзенне:

  • медыцынскага агляду ўрачом-педыятрам;
  • кансультацыі з урачамі-спецыялістамі (лорам, афтальмолагам, хірургам, неўролагам, лагапедам, гінеколагам);
  • лабараторных і дыягнастычных абследаванняў (здача аналізаў крыві, мачы, кала, ЭКГ);
  • індывідуальнай комплекснай ацэнкі стану здароўя; а таксама ў залежнасці ад паказанняў здароўя складанне рэкамендацый па рэжыме, сілкаванню, фізічнай нагрузцы, гартаванню, лячэнню.

Перад паступленнем у першы клас (у 6-7 гадоў) трэба наведаць:

педыятра; стаматолага;
неўролага;
хірурга;
афтальмолага;
лагапеда (дэфектолага);
даўрачэбны кабінет, дзе вымераць вагу і рост будучага першакласніка, вызначаць вастрыню зроку і слыху, памераюць артэрыяльны ціск.

Таксама першаклашкам трэба здаць:

агульны аналіз крыві;
агульны аналіз мачы;
аналіз крыві на глюкозу;
ЭКГ.

Нагадаем, што прыём дакументаў на залічэнне дзяцей у першы клас у школах Беларусі працягваецца да 15 жніўня, залічэнне на вольныя месцы ва ўстанове адукацыі не па месцы прапіскі - па 31 жніўня.

Для атрымання даведкі ў школу аб стане здароўя ў 7-14 гадоў трэба наведаць:

педыятра;
стаматолага;
даўрачэбны кабінет, каб вымераць вагу і рост, артэрыяльны ціск, праверыць вастрыню слыху і зрокі, ацаніць выправу, зрабіць ЭКГ (раз у 10 гадоў).

Медагляд у 14-15 гадоў уключае кансультацыі вузкіх спецыялістаў:

педыятра;
неўролага;
хірурга;
афтальмолага;
атарыноларынголага;
стаматолага.
Наведванне даўрачэбнага кабінета для вымярэння вагі і росту, артэрыяльнага ціску , ацэнкі выправы, вызначэнні вастрыні зроку і слыху.

Таксама трэба здаць:

агульны аналіз крыві;
аналіз крыві на глюкозу;
агульны аналіз мачы;
ЭКГ.

Медагляд у 15-17 гадоў прадугледжвае наведванне:

педыятра; стаматолага; даўрачэбнага кабінета, дзе вымераць вагу і рост, артэрыяльны ціск, ацэняць выправу, вастрыню слыху і зрокі.

Медагляд у 17 гадоў у рамках дыспансерызацыі ўключае наведванне:

педыятра;
неўролага;
хірурга;
афтальмолага;
атарыноларынголага;
стаматолага;
даўрачэбнага кабінета, дзе вымераць вагу і рост, артэрыяльны ціск , ацэняць выправу, вастрыню зроку і слыху.
Акрамя таго, трэба мінуць даследаванні, а для гэтага здаць: агульны аналіз крыві; аналіз крыві на глюкозу; агульны аналіз мачы; ЭКГ. Медыцынскую даведку аб стане здароўя для падачы ва ўстановы адукацыі афармляе ўчастковы педыятр. Дзіцячы ўрач устанаўлівае групу здароўя школьніка, улічваючы адхіленні, якія ў сваіх заключэннях указалі вузкія спецыялісты, і вынікі лабараторна-дыягнастычнага абследавання. Таксама ён складае індывідуальны план дыспансернага назірання на наступны год, пры неабходнасці выдае рэкамендацыі.

Выключэнні з правілаў

Звярніце ўвагу, калі ў школьніка выявяць хранічныя захворванні, дзіця абавяжуць праходзіць прафагляд па індывідуальным плане. Магчыма, наведваць урачоў давядзецца не радзей 2-х разоў у год.

valozhin.by

У суботу ў «Мінск‑Арэне» ўрачыста адкрыюцца II Гульні краін СНД, але фактычна яны пачнуцца днём раней спаборніцтвамі па мастацкай гімнастыцы.

На працягу дзесяці дзён Беларусь будзе жыць спортам, а дакладней — 20 відамі, за ўзнагароды ў якіх пазмагаюцца звыш дзвюх тысяч спартсменаў больш чым з двух дзясяткаў краін.

У суботу і нядзелю ў парку Маладзечна пройдуць спаборніцтвы II гульняў краін СНД па пляжным валейболе.

За медалі пазмагаюцца мужчынскія і жаночыя каманды Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Арменіі, Казахстана і Узбекістана.

У суботу гульні будуць праходзіць з 9.00 да 19.00 гадзін. У нядзелю - з 9.00 да 15.00.

Па выніках адбудзецца ўзнагароджанне каманд.

Уваход на стадыён вольны.

valozhin.by

Чацвер, 03 Жнівень 2023 15:47

Канікулы без дыму і агню

Акцыя “Канікулы без дыму і агню” прайшла сёння ў аздараўленчым лагеры “Дружба” Сівіцкай базавай школы. Гасцямі дадзенага мерапрыемства сталі супрацоўнікі МНС Валожынскага раёна, якія напомнілі выхаванцам пра асноўныя правілы паводзін пры надзвычайных сітуацыях.

Дзецям быў прапанаваны для прагляду фільм “Азбука бяспекі”,    а таксама інтэрактыўныя гульні з супрацоўнікам МНС.

Але самым цікавым было знаёмства са спецыяльнай тэхнікай выратавальнікаў.

Вынікам дадзенай акцыі стаў конкурс  малюнкаў "Бяспека дзяцей на вадзе".

03 08 23 21

03 08 23 21

03 08 23 21

03 08 23 21

03 08 23 21

sivica.volozhin-edu.gov.by

У Мінскай вобласці на ІІ Гульнях краін СНД задзейнічаюць 110 валанцёраў. Аб гэтым паведаміў у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць" намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама Уладзімір Губарэвіч.

Абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 52 раёнах Беларусі. Гэта вынікае з інтэрактыўнай карты забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў у раёнах Беларусі Міністэрства лясной гаспадаркі, паведамляе БЕЛТА.

Серада, 02 Жнівень 2023 16:59

Помніць, каб не паўтарыць

2 жніўня выхаванцы аздараўленчага лагера “Дружба” Сівіцкай базавай школы  прынялі  ўдзел у рэспубліканскім экскурсійным марафоне “Дзіцячы аўтапоезд” па накірунку “Помніць, каб не паўтарыць”.

7 жніўня споўніцца 80 гадоў са дня жудаснай трагедыі, якая адбылася ў в.Вуглы ў 1943 годзе. Там карнікамі былі расстраляны 38 мірных жыхароў. На месцы той трагедыі  зараз стаіць помнік.

Выхавацель Аксана Паўлаўна Лукашык паведаміла дзецям гісторыю таго дня.

Выхаванцы ўсклалі кветкі да помніка, прыбралі вакол яго, успомнілі загіўшых мінутай маўчання.

Аляксандр Бібік выказаў свае ўражанні аб пачутым так: "Шуміць гаямі Налібоцкая пушча. Здаецца ў яе пошуме чуецца шэпт тых, хто загінуў ад рук фашыстаў у сорак трэцім. Нам варта прыслухацца да іх бязмоўнага голасу, да голасу сваёй душы, каб любой цаной зберагчы мір на зямлі".

У завяршэнні сённяшняга дня выхаванцы паглядзелі фільм (у рамках праекта "Глядзі і помні") "В бой идут одни старики".

02 08 23 53

02 08 23 53

02 08 23 53

 

 

sivica.volozhin-edu.gov.by

Старонка 490 з 1388

Задайте вопрос