222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
Дзіяна РУДОВІЧ з вядучым балю, вядомым беларускім акцёрам Русланам Чарнецкім
Калі на канале АНТ мільгнулі першыя кадры трансляцыі з навагодняга балю для моладзі, які з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі прайшоў нядаўна ў Палацы Незалежнасці, я амаль адразу пазнала ў адной з прыгажунь-удзельніц нашу зямлячку і тут жа патэлефанавала яе бацькам. Працаўнікі жылкамунгаса Ганна і Дзмітрый Рудовічы пацвердзілі: на экране сапраўды была іх дачка. Літаральна назаўтра мы ўжо гутарылі з Дзіянай, студэнткай-трэцякурсніцай Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва.
Ад удзелу ў грандыёзным мерапрыемстве дзяўчына ў захапленні. Па яе сцвярджэнні, цяжка прыдумаць больш значную падзею, якая б так упрыгожыла біяграфію юнай асобы ў 20-гадовым узросце. “Ведаеце, яшчэ ў дзяцінстве, чытаючы казкі і прыходзячы ў захапленне ад шыкоўных касцюмных кінастужак, не магла і падумаць, быццам насамрэч мяне, дзяўчыну з простай валожынскай сям’і, калісьці запросяць на сапраўдны баль, дзе навагодняе віншаванне і памятны падарунак атрымаю ад самога кіраўніка краіны,”– усхвалявана падзялілася ўражаннямі суразмоўца.
Дзіяна Рудовіч – выключная актывістка, спартсменка і разумніца. Нягледзячы на маладосць, яна па-сапраўднаму глыбокі, адукаваны чалавек, інтэлектуалка і цудоўны субяседнік. Наша інтэрвью паважаныя чытачы змогуць прачытаць у адным з бліжэйшых нумароў “Працоўнай славы”. А сёння непасрэдная ўдзельніца значнай для грамадска-палітычнага жыцця рэспублікі падзеі перадае жыхарам Валожыншчыны прывітанне і самыя лепшыя пажаданні з Новым годам і Калядамі.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ

У Валожыне адбылася галоўна ёлка раёна. Чароўнае свята з хвойным водарам прайшло ў адноўленай зале РЦК. Сюды з розных куткоў Валожыншчыны з’ехаліся пераможцы прадметных алімпіяд, навуковых канферэнцый, творчых конкурсаў і фестываляў, якія сваімі здольнасцямі здабываюць славу і гонар установам адукацыі і раёну ў цэлым.


Удзельнікаў свята асабіста вітаў старшыня райвыканкама Яўгеній Круковіч. Яўгеній Міхайлавіч павіншаваў хлопчыкаў і дзяўчынак, пажадаў шчасця і здароўя, веры ў свае сілы і імкнення да поспеху. Кіраўнік раённай улады ўзгадаў, што кожны чалавек – родам з дзяцінства, таму нават дарослым зразумела радаснае адчуванне надыходзячага Новага года, а для дзетвары любога пакалення гэта свята і ўвесь перыяд, што папярэднічае яму, застаюцца самымі любімымі момантамі жыцця.






Работнікі культуры і адукацыі зрабілі прадстаўленне па матывах казкі “Брэменскія музыканты” цікавым і зразумелым кожнаму гледачу, незважаючы на ўзрост. Напрыканцы насычанага падзеямі, музыкальнымі нумарамі і гульнёвымі момантамі мерапрыемства Дзед Мароз і Снягурка са сваімі памочнікамі раздалі дзетвары падарункі ад раённага выканаўчага камітэта. Прыгожы куфэрак з салодкім напаўненнем дастаўся кожнаму.

Вучаніца 9 класа СШ №1 г. Валожына Лізавета СУЧКЕВІЧ:
– Я не аднойчы абараняла гонар школы на раённай алімпіядзе па фізічнай культуры, бо ўсё сваё жыццё займаюся спортам. Вельмі радавалася запрашэнню на гэта свята. Яно сапраўды шыкоўнае.

Вучаніца 3 класа Ракаўскай школы Ксенія ЯРМАКОВІЧ
– Мне падабаецца ўдзельнічаць у анлайн-акцыях патрыятычнага кірунку. Відаць таму мяне ўключылі ў спіс удзельнікаў галоўнай ёлкі. Я шчаслівая, бо тут так цікава! З радасцю дасылаю прывітанне маёй любімай, дарэчы, шматдзетнай сям’і.

Вучань 3 класа СШ № 2 г. Валожына Аляксей БОЛВАХ:
– Такога прадстаўлення я яшчэ не бачы! Усе героі – сапраўдныя артысты, быццам з тэлевізара. А якая прыгожая сцэна! Люблю Новы год. Віншую з гэтым святам усіх дзяцей. Няхай кожнаму Дзед Мароз прынясе жаданы падарунак.

Вучні гімназіі № 1 г. Валожына 4-класніца Варвара ТРУС і 5-класнік Мацвей Радзівілка:
– Сёння нам выпаў гонар павітаць старшыню райвыканкама, падзякаваць за віншаванне і ўручыць памятны падарунак. Радуемся, што не разгубіліся. Усё, што ўбачылі, у чым паўдзельнічалі, уразіла. Асабліва вадкакрысталічны экран на сцэне, з дапамогай якога стваралася ілюзія прысутнасці дэкарацый падчас прадстаўлення.

Вучаніца 10 класа СШ№ 1 г. Валожына Настасся Ракавец:
– Я хутка стану выпускніцай. Аднак навагодняе свята мне спадабалася. Арганізатары зрабілі так, што і першакласнікам, і вучням старэйшых класаў было весела і цікава. Сама я – актыўная ўдзельніца розных мерапрыемстваў як у школе, так і на ўзроўні раёна, таму смела магу сказаць: сённяшняе відовішча – адно з лепшых. Сцэнарый, гук, ігра выканаўцаў роляў, іх касцюмы, сама атмасфера літаральна зачаравалі.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара
В гости к персонажам главной районной ёлки Воложинщины пригласили детей из многодетных семей, детей-инвалидов и детей, которые воспитываются в семьях, находящихся на учёте по причине социального неблагополучия.
Поприветствовать ребят прибыл депутат Палаты представителей Национального Собрания Республики Беларусь Олег Семенчук. Так же девочки и мальчики услышали поздравление и от председателя районного Совета депутатов Петра Бибика.
Юные участники праздника получили подарки, предоставленные спонсорами мероприятия – районным исполнительным комитетом и районной организацией «Белорусский союз женщин».

Пад такім дэвізам 22 снежня ў Мінскай вобласці стартавала акцыя, удзел у якой прымаюць прадстаўнікі абласнога і раённых выканаўчых камітэтаў, розных арганізацый і прадпрыемстваў цэнтральнага рэгіёна, прафсаюзы. Сёння да яе далучылася Валожыншчына: 22 машыны-ўдзельніцы пераднавагодняга аўтапрабегу прыехалі ў Івянецкі дзіцячы дом-інтэрнат.

Да выхаванцаў завіталі прадстаўнікі Мінскага малочнага завода № 1, аблаўтатрансу, абласных саюза спажывецкіх таварыстваў, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прафсаюзаў работнікаў лесу і прыродакарыстання, работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, арганізацый Валожынскага раёна. Усе яны – людзі з вялікім сэрцам і адкрытай душой, тыя, хто спяшаецца дапамагчы і падтрымаць.
Вялікую дэлегацыю гасцей выхаванцы сустракалі шчаслівымі ўсмешкамі і гучнымі воклічамі на тэрыторыі ўстановы – менавіта тут ля ўпрыгожанай ёлачкі разгарнулася і само святочнае мерапрыемства. Усіх прысутных прывітала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама Ірына Жданюк. “Мы рады, што Валожыншчына сёння таксама ўліваецца ў адзінае сэрца Беларусі!”, — адзначыла Ірына Леанідаўна.







З самай чароўнай і казачнай зімовай парой дзяцей віншавалі Дзядуля Мароз і Снягурачка, а пасля разам вадзілі карагоды, фатаграфаваліся на памяць. Дырэктар Івянецкага дома-інтэрната Алена Перашкевіч падзякавала паважаным гасцям за падарункі і тую ўвагу, якую яны аказалі менавіта іх сацыяльнай установе. “Рабяты чакалі вас, рыхтаваліся і сёння вельмі задаволены, – падкрэсліла Алена Сігізмундаўна. – Бо Новы год – самае любімае свята не толькі для дзетвары, але і для дарослых. Гэта асаблівы час, напоўнены чараўніцтвам, чаканнем чагосьці таямнічага і незвычайнага”.

Прыемныя ўражанні ад удзелу ў акцыі атрымалі і самі ўдзельнікі мерапрыемства.

Уладзімір ФІЛІМОНАЎ, старшыня Мінскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў:
– З Івянецкім домам-інтэрнатам сябруем на працягу многіх гадоў і вельмі даражым гэтым сяброўствам. Дзякуючы кіраўніку краіны закладзена такая цудоўная традыцыя, як дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. А дзеці – гэта і ёсць той скарб, які ўсіх аб’ядноўвае. Наша задача – падарыць ім часцінку дабра, радасці, зрабіць больш шчаслівымі. Бо клопат пра дзяцей – клопат пра нашу будучыню, пра нашу любімую Беларусь. Невыпадкова сённяшняя акцыя арганізавана ў фармаце патрыятычнага аўтапрабегу, каб паказаць наша адзінства ва ўсіх добрых пачынаннях.

Аляксандр ОСІПАЎ, намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце і агульных пытаннях ААТ “Мінскі малочны завод № 1”:
– Мы ўпершыню прымаем удзел у акцыі. У падарунак прывезлі салодкія пачастункі, якія выпускаюцца на прадпрыемстве: малочныя кактэйлі, сыркі, тваражкі – іх любіць уся дзетвара. Таксама падарылі ноўтбук, каб рабяты мелі магчымасць спасцігаць сучасныя лічбавыя ўстройствы і займацца на іх. Асабіста для мяне візіт у Івянецкі дом-інтэрнат – гэта добрыя прыемныя імгненні, якія ўдаюцца не так часта.

Андрэй ШУЛЬГА, намеснік генеральнага дырэктара ДА “Жыллёва-камунальная гаспадарка Мінскай вобласці”:
– Хочацца падзякаваць Мінскі аблвыканкам, што арганізаваў розныя ведамствы: сабраліся разам, калонай вылучыліся, прыехалі, павіншавалі дзяцей. Бачна, дом-інтэрнат вельмі дагледжаны, выхаванцы задаволеныя і клопатам, і ўвагай. Сама атмасфера здзівіла і зачапіла – перапаўняюць пазітыўныя эмоцыі: прыемна, калі ад цябе людзі радуюцца, захапляюцца, што нешта добрае пакідаееш пасля сябе.
18 учащихся XI классов Ивенецкой средней школы, в рамках реализации пилотного проекта по проведению экскурсий для учащихся X-XI классов, посетили за счёт средств бюджета Национальную библиотеку Беларуси.
В ходе обзорной экскурсии познакомились с историей библиотеки, художественным оформлением, архитектурными особенностями зданиями, посетили музей книги, познакомились с лучшими образцами печатного дела, изданными на протяжении веков в разных уголках мира, познакомились с рукописными и старопечатными книгами.
Ребята полюбовались панорамой г. Минска и его окрестностей с обзорной площадки.
![]() |
|
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
![]() |
В начале 2021 года Национальная академия наук Беларуси объявила Республиканский конкурс творческих работ, посвящённых Году народного единства. Конкурс проводился по 7 номинациям: «Песни нашей земли», «Стихи и рассказы о своей земле», «Краеведческие тропы», «Язык моей страны», «Изобразительное искусство», «Фото и видео изображения», «Произведения народных мастеров». В конкурсе было представлено более 1500 произведений различных жанров. Из общего количества присланных работ жюри отобрало лучшие работы в 7 номинациях.
В Национальной академии наук Беларуси состоялось торжественное награждение победителей Республиканского конкурса, победителями стали свыше двухсот человек самых разных профессий и возрастов и среди них учащаяся 4 класса государственного учреждения образования «Воложинская детская школа искусств» ОВСИЕНКО Екатерина, выступившая в номинации «Изобразительное искусство» и за свой творческий труд награждена дипломом 111 степени и ценными подарками.
В начале 2021 года Национальная академия наук Беларуси объявила Республиканский конкурс творческих работ, посвящённых Году народного единства. Конкурс проводился по 7 номинациям: «Песни нашей земли», «Стихи и рассказы о своей земле», «Краеведческие тропы», «Язык моей страны», «Изобразительное искусство», «Фото и видео изображения», «Произведения народных мастеров». В конкурсе было представлено более 1500 произведений различных жанров. Из общего количества присланных работ жюри отобрало лучшие работы в 7 номинациях.
В Национальной академии наук Беларуси состоялось торжественное награждение победителей Республиканского конкурса, победителями стали свыше двухсот человек самых разных профессий и возрастов и среди них учащаяся 4 класса государственного учреждения образования «Воложинская детская школа искусств» ОВСИЕНКО Екатерина, выступившая в номинации «Изобразительное искусство» и за свой творческий труд награждена дипломом 111 степени и ценными подарками.
Во время шествия Дедов Морозов и Снегурочек, районный комитет ОО "БРСМ" поздравлял жителей и гостей города с наступающим праздником. В рамках данного мероприятия присутствующим были вручены открытки.
Приближается Новый год, время делать добро и дарить радость каждому, кто в этом нуждается. 27.12.2021 г. в рамках акции "Чудеса на Рождество" РК ОО "БРСМ" совместно с ТЦСОН поздравили и вручили подарки замечательным многодетным семьям.
Приближается Новый год, время делать добро и дарить радость каждому, кто в этом нуждается. 27.12.2021 г. в рамках акции "Чудеса на Рождество" РК ОО "БРСМ" совместно с ТЦСОН поздравили и вручили подарки замечательным многодетным семьям.