222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
Першага верасня работнікі Ракаўскага цэнтра народнай творчасці наведалі павіншавалі з Днём ведаў былую настаўніцу Ракаўскай сярэдняй школы Шумскую Марыю Іванаўну 1935 года нараджэння. Марыя Іванаўна мае шэраг ганаровых грамат і падзяк за шматгадовую працу на ніве асветы. У 1975 годзе атрымала званне “заслужаны настаўнік Беларусі”, узнагароджана знакам “выдатнік народнай асветы”, медалямі “ветэран працы”, “выдатнік працы”.
В Судниковском сельском клубе 29 августа прошла беседа детьми и подростками «Спасём себя и мир от наркотиков». Проводили беседу заведующая сельским клубом Чеснок Т. П. и заведующая библиотекой Мойса Ж. Е. Они рассказали ребятам о разных видах наркотиков и их пагубном влиянии на здоровье человека. Все вместе обсуждали причины, которые приводят к употреблению наркотических средств. В конце мероприятия ведущие рассказали, как и где можно получить психологическую поддержку и помощь.
На базе Дубінскога сельскага цэнтра культуры 29 жніўня для ўдзельнікаў аб’яднання “Нашчадкі” ў рамках адзінага дня бяспекі была праведзена інфармацыйная гадзіна “Не искушайся”. Падлеткі гутарылі пра небяспеку, якую прадстаўляюць для жыцця і здароўя наркотыкі і другія псіхатропныя рэчывы.
Другога верасня ў Ракаўскім цэнтры народнай творчасці прашла пазнавальная гадзіна “Моладзь за здаровы лад жыцця” у рамках праграмы “Предупреждение наркомании и незаконного оборота наркотиков”. Мерапрыемства праведзена кіраўніком гуртка “Апельсін” Крук Ганнай Мікалаеўнай.
02.09.2021 г. у Ракаўскім цэнтры народнай творчасці прайшоў конкурс малюнкаў сярод дзяцей “Мы ідзем у школу” у рамках правядзення другога этапа Адзінага рэспубліканскага дня бяспекі.
01.09.2021г. у Ракаўскім ЦНТ Пятроўскай Лізаветай Станіславаўнай была праведзена гульнёва- забаўляльная праграма “Танцы, карагоды не выходязць з моды”. На мерапрыемстве прысутнічала 50 вучняў ДУА “Ракаўская сярэдняя школа”. Падчас гульнёвай праграмы былі праведзены карагоды, гульні, танцы.
Ваеннаслужачыя воінскай часці 30695 правялі ва ўстановах адукацыі «Урокі міру», прынялі ўдзел у школьных мерапрыемствах да Дня ведаў, першых уроках на тэму «У адзінстве беларускага народа – аснова незалежнай краіны». У СШ № 1 г. Валожына, у гімназіі № 1 г. Валожына і ў Пяршайскай СШ пабывалі лейтэнант Яўгеній Камінскі, маёр Дзмітрый Юхноўскі, капітан Станіслаў Вайтовіч. У сваю чаргу ў святочны дзень школьнікаў прынялі і на тэрыторыі воінскай часці.
Афіцэры падчас сустрэч з хлопчыкамі і дзяўчынкамі адзначалі ў прыватнасці, што Беларусь займае важную пазіцыю ў сістэме сучасных міжнародных адносін. Яна з’яўляецца членам Арганізацыі аб’яднаных нацый. Нашай краіне належыць значная роля ў функцыянаванні СНД і Еўразійскай эканамічнай супольнасці. У ходзе сустрэч падкрэслівалася: Рэспубліка Беларусь – незалежная суверэнная дзяржава. Асноўныя каштоўнасці яе народа – мір і стабільнасць, дзякуючы якім можна жыць, вучыцца, працаваць, будаваць і рэалізоўваць планы, ствараць сем’і, выхоўваць дзяцей. Гарантам захавання гэтых каштоўнасцей ва ўсе часы застаюцца Узброеныя Сілы, якія прызнаны аднымі з найбольш эфектыўных у рэгіёне Усходняй Еўропы і Азіі.
І ў ходзе школьных мерапрыемстваў, і ў час экскурсіі па часці школьнікі паспелі задаць мноства пытанняў, на якія атрымалі ад ваеннаслужачых грунтоўныя адказы.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ
Аляксандр САНЮКОВІЧ уручае падарункі ветэранам Надзеі УСЦІЛКА, Ніне КАЛІКОЎСКАЙ і Софіі ВАСІЛЕЎСКАЙ.
На мінулым тыдні ў раённым Цэнтры культуры адбылася ўрачыстасць з нагоды 30-годдзя з дня стварэння адкрытага акцыянернага таварыства “Белаграпрамбанк”.
У святочным вечары прынялі ўдзел дзеючы калектыў установы і ветэраны працы. У якасці ганаровых гасцей завіталі намеснік старшыні райвыканкама Вольга Багатырова, старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Бібік, выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Андрэй Загорскі, дырэктар ЦБП № 605 Мінскага абласнога ўпраўлення № 500 ААТ “Ашчадны банк “Беларусбанк” Сяргей Патапчук. Кожны з іх звярнуўся да прысутных са словамі віншавання, удзячнасці і пажадання поспехаў у няпростай, але такой патрэбнай грамадзянам краіны справе.
Віктар ПАДГАЙСКІ і Таццяна Ціганіна.
Падарункі і шчырае віншаванне даслаў банкаўскім работнікам з Валожына і старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Павел Калаур, які з 1988 па 1993 гады кіраваў Белаграпрамбанкам у нашым райцэнтры. Віншавальны адрас зачытаў сённяшні начальнік Цэнтра банкаўскіх паслуг № 514 у горадзе Валожыне Рэгіянальнай дырэкцыі па Мінскай вобласці ААТ “Белаграпрамбанк” Віктар Падгайскі. У сваім выступленні Віктар Зянонавіч звярнуўся да старонак гісторыі, узгадаў прозвішчы Івана Крукава – першага кіраўніка ашчаднага банка, што быў адкрыты яшчэ да вайны, Канстанціна Сысоева, Уладзіміра Мышлёна, якія працягвалі справу ў пасляваенны час і кіравалі калектывам, калі той базіраваўся ў будынку, дзе зусім нядаўна размяшчалася друкарня. У 1970 годзе ўстанова пераехала ў новы будынак, у якім калектыў працуе і сёння. Неабходна заўважыць, што і вонкавы выгляд асабняка і ўнутранае аздабленне кабінетаў неаднаразова аднаўляліся з улікам патрабаванняў сучаснасці. Паслядоўна вялася і мадэрнізацыя тэхнічнага аснашчэння ўстановы. З 1993 па 2013 год кіравала валожынскай камандай Белаграпрамбанка Таццяна Ціганіна. Зараз паважаны ветэран працы ўзначальвае раённы Савет ветэранаў. Аднак у сваім кранальным выступленні жанчына, у чыёй працоўнай кніжцы толькі адзін запіс, адзначыла: яе душа і сэрца па-ранейшаму з калектывам.
Сённяшнія супрацоўнікі: Анастасія СЛЮНЬКОВА, Галіна ШЫРОКАВА і Хрысціна ЧЭРНІК.
Хвалюючай старонкай урачыстасці стала ўшанаванне лепшых работнікаў. Ганаровую грамату райвыканкама з рук В. С. Багатыровай атрымала Т. Ф. Ціганіна. Падзякай старшыні райвыканкама адзначаны ветэраны працы Алена Балашка і Ала Буйлава, спецыялісты Валянціна Лебедзева і Анастасія Слюнькова. Грамату раённага Савета дэпутатаў В. З. Падгайскаму ўручыў П. І. Бібік. Сам жа Віктар Зянонавіч узнагародзіў пахвальнымі лістамі спецыялістаў Анатолія Баркоўскага, Алену Дзяруга, Ірыну Малюшыцкую, Жанну Маркевіч, Аляксандра Пракаповіча, Алену Ціганіну, Хрысціну Чэрнік, Валянціну Шыманко, Галіну Шырокаву. Памятныя падарункі яшчэ да пачатку ўрачыстасці атрымалі ўсе былыя работнікі ўстановы. Таксама адбыўся прагляд фільма, які спецыяльна да юбілейнай даты створаны па ініцыятыве кіраўніцтва Белаграпрамбанка і апавядае пра кожную вяху яго станаўлення, пашырэння, мадэрнізацыі, супрацоўніцтва з іншымі, у тым ліку і замежнымі, банкамі. Святочны настрой прысутным дапамаглі стварыць артысты раённага Цэнтра культуры, якія падрыхтавалі для юбіляраў невялікую канцэртную праграму.
Заўтра ў Маладзечне адбудзецца абласная ўрачыстасць з нагоды юбілейнай даты, на якой узнагародамі праўлення ААТ “Белаграпрамбанк” плануецца адзначыць і прадстаўнікоў Валожыншчыны.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара
СВЕДЕНИЯ О ТРАНСПОРТНЫХ СРЕДСТВАХ, ЗАРЕГИСТРИРОВАННЫХ ЗА ОРГАНИЗАЦИЯМИ ПО СОСТОЯНИЮ НА 01.01.2021, ЗАГРУЖЕНЫ В ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ ПЛАТЕЛЬЩИКА.
Министерство по налогам и сборам Республики Беларусь информирует организации о загрузке в сервис «Личный кабинет плательщика» сведений ГАИ в отношении зарегистрированных за организациями транспортных средствах, выпущенных начиная с 1992 года.
Данные сведения размещены в разделе «Сведения о транспортных средствах», перейдя в который можно просмотреть информацию о принадлежащих организации транспортных средствах, зарегистрированных в органах ГАИ по состоянию на 01.01.2021.
Предлагаем Вам ознакомиться с размещёнными сведениями и, при необходимости, обратиться в регистрационное подразделение ГАИ для корректировки сведений о таких транспортных средствах.
Для плательщиков – организаций в I - III кварталах предусмотрена уплата авансовых платежей по транспортному налогу следующим образом:
1) за I квартал - в размере 1/4 годовой суммы налога, исчисленной исходя из наличия транспортных средств на 1 января отчетного года. Уплата производится не позднее 22 марта текущего года;
2) за II квартал - в размере 1/4 годовой суммы налога за отчетный год, исчисленной исходя из наличия транспортных средств на 1 апреля отчетного года. Уплата производится не позднее 22 июня текущего года;
3) за III квартал - в размере 1/4 суммы налога за отчетный год, исчисленной исходя из наличия транспортных средств на 1 июля отчетного года. Уплата производится не позднее 22 сентября текущего года.
Налоговую декларацию (расчет) по транспортному налогу с организаций за 2021 год необходимо представить в налоговый орган не позднее 21 февраля 2022 года (20 февраля – выходной день) и при необходимости доплатить транспортный налог не позднее 22 февраля 2022 года.
Управление перспективного развития и информационной открытости
Министерства по налогам и сборам Республики Беларусь (Пресс-центр)
т.: (017) 229 79 29 (33)
У сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці за шматгадовую добрасумленную працу і прафесіяналізм Ганаровымі граматамі райвыканкама ўзнагароджаны дырэктар і вядучы эканаміст Валожынскага філіяла дзяржаўнага прадпрыемства “Мінаблпаліва” Міхаіл РАДЫНА і Ганна РУБАЦКАЯ. Падзяк старшыні райвыканкама ўдастоены вадзіцель Канстанцін БОБРЫК і трактарыст Віктар САЕВІЧ. Свае ўзнагароды яны атрымалі з рук старшыні раённага Савета дэпутатаў Пятра Бібіка і кіраўніка спраў райвыканкама Наталіі Жукоўскай, якія адзначылі, што арганізацыя стабільна паказвае высокія вынікі працы і з’яўляецца лепшай у паліўна-энергетычным комплексе раёна. Калектыў пад кіраўніцтвам Міхаіла Ігнацьевіча шмат разоў перамагаў на абласным узроўні.
Тэкс і фота Анжэлы РАДЫНЫ