222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
На свята ведаў, якое распачало новы 2021-2022 навучальны год, у гімназію № 1 г. Валожына завіталі намеснік старшыні Мінаблвыканкама Іван Маркевіч, намеснік старшыні райвыканкама Ігар Шакун, галоўны спецыяліст упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Тэрэза Кулеш. Іван Станіслававіч Маркевіч павіншаваў усіх прысутных са святам і ад імя Мінаблвыканкама ўручыў сертыфікат на набыццё мульціборда. Падарунак дасць яшчэ больш магчымасцей для ўмацавання і павышэння ўзроўня ведаў вучняў.
Анжэла РАДЫНА
Сёлетні Дзень ведаў стаў асабліва ўрачыстым і запімінальным для школьнікаў Гародзькаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа – сюды завіталі вялікія госці: першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Сяргей ЛЯЎКОВІЧ, старшыня Валожынскага раённага выканаўчага камітэта Яўген КРУКОВІЧ, начальнік ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама Таццяна Крыкала.
Вітаючы школьнікаў перад пачаткам новага навучальнага года, кіраўнікі адзначалі, што 1 верасня – асаблівая дата ў календары, незабыўнае і доўгачаканае свята, дарагое ўсім пакаленням, бо жыццёвы шлях кожнага ў многім вызначаецца школьнымі гадамі. Гэты ўрачысты дзень напоўнены ўсмешкамі і радаснымі чаканнямі, пачаткам новага этапу плённай, цікавай і творчай работы.
Словы віншавання і пажадання ўсім прысутным таксама выказалі дырэктар школы Таццяна ЧАБАЙ, старшыня Гародзькаўскага сельвыканкама Ганна САДОЎСКАЯ, дырэктар ААТ “Агра-Дубінское” Генадзь Каспяровіч.
Са святочнай нагоды школе былі ўручаны значныя і вельмі патрэбныя ў школьным працэсе падарункі: ад Мінскага аблвыканкама – інтэр’актыўная дошка, ад раённага выканаўчага камітэта - камп’ютар і прынтар, мясцовая гаспадарка падарыла 7 першакласнікам парты.
Першы ўрок у рабят пройдзе па тэме: “Адзінства беларускага народа – аснова незалежнай краіны”.
Дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі “Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй” 31 жніўня прызначана Святлана Іванаўна МУЧЫНСКАЯ.
Нарадзілася ў 1970 годзе ў вёсцы Дайнава Вялікая нашага раёна. Першую вышэйшую адукацыю атрымала ў Беларускім педагагічным універсітэце імя Максіма Танка на факультэце беларускай мовы і літаратуры, у 2012 годзе скончыла Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі па спецыяльнасці менеджмент устаноў прафесійнай адукацыі.
Працоўны шлях пачынала старшай піянерважатай Узбалацкай васьмігадовай школы, пасля была выхавальнікам яслей-сада № 4 г. Валожына, выхавальнікам прафесійна-тэхнічнага вучылішча № 208. Пяць гадоў адрабіла настаўніцай пачатковых класаў СШ № 2 райцэнтра. З 2001-а па 2006-ы гады яе работа ізноў была звязана з прафтэхадукацыяй раёна: спачатку на пасадзе сацыяльнага педагога ПТВ-208, затым – выкладчыка беларускай мовы і літаратуры.
Напачатку 2007 года С. І. Мучынская перайшла на работу ў раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр: адразу працавала загадчыцай аддзялення прытулку, з праз два гады ўзначаліла яго і з’яўлялася дырэктарам да назначэння на цяперашнюю пасаду.
Уважаемый потребитель газа!
Не за горами очередной отопительный сезон. В связи с этим, просим всех, кто еще не успел произвести проверку дымовых и вентиляционных каналов, а также газового оборудования, обязательно сделать это! В первую очередь это Ваша безопасность и безопасность Вашей семьи!!!
Для безопасной эксплуатации газового оборудования (плиты газовые, отопительные котлы, газовые водонагреватели (колонки), Вам необходимо:
содержать в исправном состоянии дымовые и вентиляционные каналы, обеспечивать проведение их проверки специализированными организациями:
для отопительного газового оборудования - перед отопительным сезоном;
для проточных газовых водонагревателей (колонки) в зависимости от материала, из которого они изготовлены (кирпичные - не реже одного раза в 3 месяца; асбестоцементные, гончарные, стальные, а также выполненные из специальных блоков жаростойкого бетона - не реже 1 раза в год);
обеспечить обязательное выполнение работ по техническому обслуживанию отопительных котлов и водонагревателей газовых (газовая колонка):
Техническое обслуживание газового котла – не реже 1 раза в год;
Техническое обслуживание газовой колонки – не реже 1 раза в год;
Техническое обслуживание газовой плиты – не реже 1 раза в 10 лет;
содержать газоиспользующее оборудование в чистоте, предохранять горелки газоиспользующего оборудования от загрязнения в процессе приготовления пищи;
обеспечивать сохранность технического паспорта на газифицированный объект, договоров на газоснабжение и техническое обслуживание газового оборудования;
по истечении нормативного срока эксплуатации газоиспользующего оборудования, (но не свыше 20 лет), произвести его замену или заключить договор со специализированной организацией на проведение диагностики его технического состояния в целях определения остаточного ресурса и возможности дальнейшей эксплуатации;
по предписанию газоснабжающей организации приобретать газоиспользующее оборудование для замены непригодного к дальнейшей эксплуатации;
Телефоны для справок для потребителей Воложинского района газоснабжения:
63-8-22(круглосуточно) ; 63-8-21 ( с 8-00 до 17-00, обед: с 12-00 до 12-45).
27 августа, в Пугачевском сельском доме культуры прошла беседа с подростками «Наркотики – это зло». В ходе беседы говорили о разных видах наркотиках, их влиянии на организм человека, были рассмотрены причины, которые чаще всего приводят к употреблению наркотических средств. Отдельно обсуждались физиологические и психологические нарушения, которые происходят у людей после употребления наркотиков. В конце беседы чувствовалось, что ребята поняли и осознали- какой ужас представляют наркотики.
1 сентября в школах нашей страны прозвенит первый звонок и позовёт детей на первый урок в 2021–2022 учебном году. В Воложинском краеведческом музее открылась выставка ко Дню знаний «Школьный архив» на которой представлены экспонаты из фондов музея: учебные пособия разных лет, канцелярские принадлежности, школьные альбомы – летописи с фотографиями. Современные школьники увидят учебники своих родителей, бабушек и дедушек.
У сярэдняй школы № 1 г. Валожына даўняя і багатая гісторыя. Тут ганарацца як настаўнікамі, якія ў розныя гады стваралі славу Валожыншчыне педагагічнай, так і выпускнікамі, чые дасягненні ў розных галінах народнай гаспадаркі заўсёды ўслаўлялі і ўслаўляюць і саму школу, і ўвесь раён.
Будынак школы ўведзены ў эксплуатацыю ў 1971 годзе. Таму яго вонкаваму выгляду і ўнутраным памяшканням не дастае сучаснасці. Аднак намаганнямі кіраўніцтва і ўсіх работнікаў у школе створаны цудоўныя ўмовы для вучняў, па колькасці якіх (616!) з СШ № 1 не можа параўнацца ніводная з гарадскіх устаноў адукацыі.
За летні перыяд праведзены касметычныя рамонты класаў, калідораў, спортзалы, харчаблока. Шыкоўны падарунак атрыманы ад Федэрацыі футбола. З яе ўдзелам на стадыёне абсталявана футбольная пляцоўка. Зараз свае спартыўныя здольнасці на ідэальна роўным зялёным пакрыцці вучні змогуць развіваць не толькі падчас урокаў, але і ў пазаўрочны час.
Прыгожа, утульна і на прасторным двары. Газоны, кусты, кветкі – усё ў парадку. Як заўважыла дырэктар Ірына Чаховіч, над тым, каб тэрыторыя вакол школы радавала кожнага, хто сюды завітае, працуе ўвесь калектыў. Найбольш слушныя прапановы заўсёды можна пачуць ад настаўнікаў Святланы Рубацкай і Марыны Шапуцька. Некалькі гадоў таму вялікую клумбу, што акружае помнік герою Савецкага Саюза Васілію Шчарбіну, вырашана было прысвячаць тэматыцы года. Вось вам і экалагічнае, і эстэтычнае, і патрыятычнае выхаванне! У бягучым годзе настаўнікі, іх выхаванцы і тэхнічны персанал пастараліся праз кветкі адлюстраваць сваё ўяўленне аб адзінстве.
Здаецца, зусім нядаўна адшумеў раённы выпускны баль у Валожыне, а ўжо можна падвесці некаторыя вынікі сёлетняй уступнай кампаніі.
Чатырнаццаць выпускнікоў устаноў сярэдняй адукацыі раёна па выніках навучання і выхавання былі ўзнагароджаны залатымі і сярэбранымі медалямі. Якасць атрыманых ведаў лепшыя выпускнікі школ раёна пацвердзілі сваім паступленнем у вышэйшыя навучальныя ўстановы.
Стаў студэнтам самай прэстыжнай ВНУ краіны – Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта – выпускнік гімназіі № 1 г. Валожына Андрэй Лушноў. Цяпер ён будзе атрымліваць ІТ-адукацыю на факультэце радыёфізікі і камп’ютарных тэхналогій. Наталля Лебедзева з СШ № 1 г. Валожына будзе вывучаць сучасныя замежныя мовы на факультэце сацыёкультурных камунікацый, каб пасля заканчэння стаць перакладчыцай. У галоўную ВНУ краіны паступіла і Кацярына Навумчык з Івянца.
Выпускніца сярэдняй школы № 1 райцэнтра Вікторыя Бітэль, гімназіст Радыён Таўгень і вучаніца сярэдняй школы № 2 Валерыя Богдан праз пяць гадоў стануць выкладчыкамі замежных моў. Спецыяльнасць сваёй мары яны будуць атрымліваць у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце.
Медаліст з Івянецкай сярэдняй школы Ігар Савіцкі стаў студэнтам факультэта інфармацыйных тэхналогій Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Ігар будзе спасцігаць складаную і вельмі цікавую спецыяльнасць – “Штучны інтэлект”. Спецыялістам па камп’ютарным праектаванні стане пасля заканчэння гэтай жа ВНУ выпускнік гімназіі Ілля Таўгень. Тут жа працягне сваю адукацыю Андрэй Сівы з сярэдняй школы № 2.
Аліна Кулак пасля заканчэння педагагічнага класа СШ № 1 залічана ў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка на спецыяльнасць “Пачатковае навучанне”. Педагагічныя спецыяльнасці таксама абралі для сябе медалісткі з сярэдняй школы № 2 Вераніка Віршыч і Алёна Стэльмах. Алёна паступіла ў інстытут інклюзіўнай адукацыі на спецыяльнасць “Алігафрэнапедагогіка”, а Вераніка будзе вучыцца на лагапеда на педагагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Здзейснілася мара Яны Санюковіч, якая скончыла СШ № 1 г. Валожына. Дзяўчына стала студэнткай прэстыжнага фармацэўтычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Факультэт інжынерынга і тэхналогій сувязі Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі выбрала для сваёй далейшай адукацыі выпускніца сярэдняй школы № 1 Паліна Жук.
Хочацца павіншаваць усіх выпускнікоў з пачаткам новай, напэўна, самай цікавай старонкі ў іх жыцці, якая будзе напоўнена ростам творчага і інтэлектуальнага патэнцыялу і першымі крокамі да набыцця прафесіяналізму. Гады вучобы праляцяць вельмі хутка, маладыя людзі стануць высокакваліфікаванымі спецыялістамі ў сваіх галінах. І яны павінны ведаць, што іх чакаюць не толькі на прадпрыемствах і ва ўстановах краіны, але і на малой радзіме – на Валожыншчыне.
У добры шлях, выпускнікі-2021!
Аляксандр ЧОРНЫ,
настаўнік гісторыі
СШ № 1 г. Валожына
Алена Ігнацьеўна БАРАХОЎСКАЯ:
У перадапошні жнівеньскі дзень Алена Ігнацьеўна БАРАХОЎСКАЯ з Валожына адзначыла прыгожую юбілейную дату. Больш за тры дзясяткі гадоў яна адпрацавала ў бібліятэчнай сістэме раёна. Работу сваю не проста любіла – ёй жыла. Як сама зазначае, кожны дзень ішла, як на свята, з радасцю і магла працаваць, калі б гэта было патрэбна, 24 гадзіны ў суткі. Пацвярджэннем такой самаадданасці сталі 18 грамат рознага ўзроўню, сярод якіх – за значны ўклад у справу ўмацавання дзяржаўна-рэлігійных адносін; ад Беларускага фонду культуры за развіццё нацыянальнай культуры; за работу ў раённай прафсаюзнай арганізацыі і развіццё прафсаюзнага руху; большая частка – за добрасумленную працу ў бібліятэчнай сістэме раёна.
А. І. Барахоўская нарадзілася ў вёсцы Дайнава Івянецкага сельсавета. Бацька, Ігнат Вацлававіч Янушэвіч, быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны медалём “За перамогу над Германіяй”, ордэнам “Крыж Грунвальда” і медалём “Вольнасць Збыценства”. Ваяваў у гаўбічнай артылерыі, дзе атрымаў тэхнічныя веды, таму пасля дэмабілізацыі працаваў трактарыстам. Маці, Марыя Аляксандраўна, рабіла ў калгасе, а дома яе чакала работа ў “другую” змену: трымалі вялікую гаспадарку, каб пракарміць сям’ю з 7 чалавек. Мама скончыла поўны курс польскай школы “на выдатна”. Вельмі любіла чытаць – кнігі замежных, а потым рускіх і беларускіх класікаў, а таксама энцыклапедычныя выданні. Нам асабліва падабаліся зімнія вечары: седзячы на печы, слухалі яе аповеды. Алена Ігнацьеўна ўзгадвае: калі ў інстытуце праходзілі дзіцячую літаратуру (а патрэбна было многа прачытаць), то аказалася, што з казкамі Шарля Перо, Братоў Грым, Андарсана і іншымі вядома з дзяцінства, толькі не ведала аўтараў. Менавіта ад матулі яна навучылася бачыць і цаніць прыгажосць. І выраз “Прыгажосць уратуе свет” стаў яе крэдам па жыцці.
Вучыцца давялося ў трох школах: пачатковай Дайноўскай, васьмігадовай Каменскай і сярэдняй Івянецкай. Аб усіх настаўніках – найлепшыя ўспаміны. Гэта былі прафесіяналы, педагогі з вялікай літары: Ірына Лук’янаўна Леванчук, Мацільда Валяр’янаўна Ждановіч, Вера Еўсцігнееўна Пячаткіна і многія-многія іншыя.
Вышэйшую адукацыю атрымала пасля заканчэння Мінскага інстытута культуры па спецыяльнасці “Бібліятэказнаўства і бібліяграфія”. А. І. Барахоўская распавядае: “Я надзвычай моцна люблю сваю прафесію. Прайшла ўсе бібліятэчныя пасады: ад непрэстыжнай – загадчыцы перасоўнага фонду – да дырэктара цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы. Рабіла самааддана, адказна і з вялікім задавальненнем.
Калі ў 1974 годзе прыехала ў Валожынскую раённую бібліятэку, там працавалі толькі 5 чалавек пад кіраўніцтвам Марыі Сцяпанаўны Трыч. Як самай маладой мне даручылі масавую работу. І я апантана ўзялася за справу. Мы праводзілі чытацкія канферэнцыі, дыспуты – як у чытальнай зале, так і ў школах, у вайсковай часці. Часта Марыя Сцяпанаўна па запрашэнні школ пасылала мяне на правядзенне класных гадзін, дзе рабіла агляд кніг і перыядычных выданняў.
Праз дзесяць гадоў перавялі на пасаду намесніка дырэктара цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы па рабоце з дзецьмі, і месца працы перамясцілася ў дзіцячую бібліятэку, дзе адпрацавала 13 гадоў. Гэта быў час крэатыўнай, насычай і вельмі творчай дзейнасці побач з цудоўным, дружным калектывам. Успамінаецца, як наша дзіцячая бібліятэка першая ў раёне прымала ўдзел у рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры” ў пачатку 2000-х гадоў. Пры бібліятэцы дзейнічаў лялечны гурток, які неаднаразова займаў прызавыя месцы на абласных конкурсах.
Менавіта ў гады маёй працы ўтварыўся клуб “Кругагляд”. Дарэчы, ён дзейнічае і цяпер, чым ганаруся. У рамках клуба з рознай узроставай групай дзяцей праводзіліся пасяджэнні, ранішнікі, тэатралізаваныя ўрокі, інсцэніроўкі, літаратурныя гульні, канферэнцыі, абмеркаванні, прэмьеры кніг і часопісаў. На працягу многіх гадоў выхаванцы клуба “Кругагляд” удзельнічалі ў абласным злёце “Юныя таленты Міншчыны”, дзе з падачы бібліятэкі літаратурныя творы дзяцей чыталі знакамітыя беларускія пісьменнікі Артур Вольскі, Мікола Чарняўскі, Раіса Баравікова. Пробы пяра нашых дзяцей гучалі па раённым, абласным і рэспубліканскім радыё, друкаваліся ў літаратурных зборніках і часопісах. Бывала, што па 40 лістоў набірала на друкаванай машынцы (кампьютараў не было) вершы юных паэтаў. Яшчэ і рэдагавала іх, каб можна было прадставіць знакамітаму абласному журы.
Я бясконца ўдзячна маім калегам у дзіцячай бібліятэцы Наталлі Паўлаўне Лоўчай, Алене Іванаўне Трасцянка, Святлане Аляксееўне Янкоўскай, Марыне Мікалаеўне Хількевіч, Святлане Ірэневушаўне Шабаль – прафесіяналам, аддадзеным любімай справе.
Праўда, там мне прыйшлося займацца яшчэ і рамонтам. Вось, напрыклад, мянялі вокны. Выразалі большыя, работа аб’ёмная. На той час інструментаў сучасных не было: сякера, піла, малаток і цвікі. Акно выразалі, рабочы дзень скончыўся, будаўнік пілу на плечы і за дзверы. А я яго за руку і кажу: “Як закрыю бібліятэку, тут жа дзяржаўная маёмасць: дзверы замкну, а замест акна – дзюрка?” Ці яшчэ прыклад: падлогу ўзарвалі, праводку вырвалі, і работнікі прапалі. Звярнулася ў арганізацыю: кажуць, няма, усе занятыя. Прайшла ў кабінет начальніка, села і сказала: “Аб’яўляю забастоўку і не выйду нават ноччу”. Спецыялісты хутка знайшліся. Многа было нюансаў, але рамонт таго каштаваў: правялі водаправод, каналізацыю, замест печак падключылі да гарадской цепласеткі, і ў дзіцячую бібліятэку прыйшла цывілізацыя.
Але чалавек думае, а Бог распараджаецца. І ў 1999 годзе мяне перавялі на пасаду дырэктара цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы. Праца мне была добра знаёмая: ведала раён, бібліятэкараў (86 чалавек і 52 бібліятэкі) і ўсе напрамкі дзейнасці. Акрамя штодзённай дзейнасці, давялося ізноў уключыцца ў будаўніцтва. Бібліятэкі не ацяпляліся, не рамантаваліся, раённую бібліятэку залівала каналізацыя 5-павярховага дома, у падвале якога яна і знаходзілася. Выпрасілі памяшканне старога ўнівермага. Скажу смела: мяне нішто не палохала. Побач былі 20 аднадумцаў-бібліятэкараў, аддзел культуры пад кіраўніцтвам вельмі творчага, ініцыятыўнага, няўрымслівага, маладога начальніка Сяргея Уладзіміравіча Шаблыкі, якія ва ўсіх справах падтрымлівалі і дапамагалі. Чатыры гады дырэктарства ўспамінаю з асалодай і вялікай павагай да неверагодна дружнага калектыву. Гэта быў час, напоўнены творчасцю, пошукам і дасягненнямі.
Напачатку двухтысячных мяне пераводам назначылі начальнікам аддзела інфармацыі райвыканкама. У абавязкі ўваходзілі стасункі з рэлігійнымі і ветэранскімі арганізацыямі, суполкамі нацыянальных меншасцей, прафсаюзамі, перыядычнымі і інфармацыйнымі выданнямі раёна. У большасці гэта былі людзі, на 100 працэнтаў аддадзеныя справе. А кіраўнікі нацыянальных меншасцей, асабліва Саюза палякаў на Беларусі – Эма Барадака і Тарэса Келер, наогул, апантаныя сваёй працай. Усе напрамкі дзейнасці падказваў старшыня райвыканкама Іван Станіслававіч Маркевіч. Неацэнную дапамогу ў вырашэнні многіх пытанняў аказвалі Анатолій Мікалаевіч Кулак, Сяргей Сяргеевіч Маляўскі, Ганна Іванаўна Трухоўская – вельмі ўдумлівыя і мудрыя прафесіяналы, якія глыбока ведалі псіхалогію чалавека”.
…А. І. Барахоўская і зараз вядзе актыўны лад жыцця: з’яўляецца старшынёй клуба “Лэдзі”, створанага пры дзённым аддзяленні для пажылых людзей. І гэта невыпадкова. Бо па жыцці яна была і застаецца сапраўднай лэдзі: велічнай, грацыёзнай, далікатнай, паважнай, прыгожай і абаяльнай, нягледзячы на ўзрост. З юбілеем Вас, шаноўныя Алена Ігнацьеўна! Няхай гады і надалей будуць няўладныя над Вамі! Здароўя моцнага, простага чалавечага шчасця, Божай ласкі і апекі ва ўсім.
Алена ЗАЛЕСКАЯ