222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
Следчымі Валожынскага раёна за апошнія 5 месяцаў распачаты 2 крымінальныя справы аб махлярстве.
Так, летам 2021 года 46-гадовай жыхарцы г. Мінска, якая мае дачны ўчастак у садовым таварыстве Валожынскага раёна, незнаёмыя 5 мужчын прапанавалі выканаць будаўнічыя работы на дачным участку за 5710 рублёў, на што дачніца пагадзілася і перадала грошы незнаёмым. Аднак “будаўнікі” падманулі мінчанку, завалодаўшы яе грашовымі сродкамі, на сувязь больш не выходзілі, а работы, якія абяцалі выканаць, не выканалі.
Аналагічная сітуацыя адбылася незадоўга да папярэдняй гісторыі: 27 красавіка мінчанін, 76-гадовы пенсіянер, што мае ўчастак у садовым таварыстве ў Валожынскім раёне, дамовіўся аб выкананні работ з невядомымі 4 мужчынамі, перадаўшы больш за 2000 рублёў, пасля чаго будаўнічыя работы мужчыны не выканалі і на сувязь ужо не выходзілі.
Па дадзеных фактах Валожынскім РАСК распачаты крымінальныя справы па ч. 1 арт. 209 КК Рэспублікі Беларусь.
Паколькі выпадкі падману грамадзян не з’яўляюцца адзінкавымі, просім грамадзян:
– заключаць адпаведныя дагаворы з тымі, хто выконвае будаўніча-мантажныя работы;
– аплачваць працу будаўнікоў па факце выкананых работ.
Лізавета БОРЫС,
следчы Валожынскага РАСК
В Воложинском районе проходит первый этап республиканской акции «В центре внимания – дети!». Ведь чаще всего в последние летние деньки родители вместе с детьми приходят в магазин, чтобы подготовиться к школе. А спасатели предлагают им освежить и пополнить багаж знаний в области безопасности.
Для привлечения внимания посетителей на прилавке размещены огнетушитель и пожарный извещатель с ярким ярлыком «Для детей, оставленных без присмотра». Заинтересованные покупатели разглядывают детскую одежду спасателя-пожарного. Спасатели напоминают родителям, насколько важно обучать детей правилам безопасности и насколько опасно оставлять их одних без присмотра.
- Всем известен тот факт, что детский травматизм является очень серьезной проблемой современного общества. Прежде всего, это происходит из-за беспечности взрослых, неосторожного поведения детей в быту, на улице во время игр, - рассказывают спасатели.
- Я часто разговариваю со своим сыном на тему безопасности, но это просто слова. А благодаря вашим играм и викторинам мой ребенок гораздо быстрее усваивает те правила безопасности, которым вы его учите, - поделилась своими впечатлениями одна из посетительниц магазина.

Госці з іншых раёнаў.
Сёння ў Валожыне ва ўрачыстай абстаноўцы адбылося адкрыццё новага будынка прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Валожынскім раёне.

Выступае старшыня райвыканкама Я.М.Круковіч.
Прывітанне ад артыстаў РЦК.
Ю.І.Лаўрэнаў
Пераразанне сімвалічнай стужкі.
У працэдуры пераразання стужкі сіняга колеру (колер Белдзяржстраху) прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Яўгеній Круковіч, намеснік генеральнага дырэктара Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах” Юрый Ігаравіч Лаўрэнаў, якія перад гэтым павіншавалі ветэранаў, дзеючы калектыў і гасцей урачыстасці са знакавым для Валожына і страхавой арганізацыі падзеяй.

Сімвалічны ключ у руках С.А.Бражаловіча.
Сімвалічны ключ з рук начальніка ўпраўлення матэрыяльна-тэхнічнага развіцця Белдзяржстраху Сяргея Віктаравіча Кулінковіча прыняў дырэктар валожынскага прадстаўніцтва Сяргей Анатольевіч Бражаловіч.

С.А. Бражаловіч знаёміць Я.М.Круковіча з інтэр’ерам будынка.
Пакой прыёму ежы.
В.Яблонская ў новым кабінеце.
З віншаваннямі з нагоды пераезду ва ўласны будынак да калектыву звярнуліся калега С. А. Бражаловіча з Маладзечна Ірына Іванаўна Завацкая і былы дырэктар Наталля Аляксандраўна Сіношына.
Кожны з выступоўцаў прыбыў на мерапрыемства з падарункам, і ў адказ атрымаў памятны сувенір. Вучнёўскія рукзакі, як падарунак ад арганізацыі, што клапоціцца пра дабрабыт грамадзян, дасталіся дзецям-школьнікам супрацоўнікаў.


Ветэраны працы.
Дзеючы калектыў.
Да сапраўднага часу валожынскія страхавыя работнікі арандавалі памяшканні ў пошты, і вось нарэшце прыгожы двухпавярховы асабняк на вуліцы Партызанскай, узведзены на сродкі Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага страхавога прадпрыемства “Белдзяржстрах” гасцінна расчыніў свае дзверы як для калектыву прадстаўніцтва, так і для кліентаў. Зараз тут адмысловыя ўмовы для працы кожнага з 27 штатных супрацоўнікаў. Новы дом прафесіяналаў страхавой справы аснашчаны пакоем для прыняцця ежы, памяшканнем для архіва. У кабінетах новая мэбля і аргтэхніка. Тэрыторыя і ўсе ўнутраныя памяшканні прыстасаваны для наведвання людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара
22 жніўня работнікі Ракаўскага цэнтра народнай творчасці і удзельнікі самадзейнаці сумесна з старшынёй Ракаўскага сельвыканкама Мякінка А.А. правялі свята вёскі Дубашы і Барок “Вёсачка, любая, мая”. Для жыхароў вёсак і іх гасцей гучалі песні, танцы, музыка ў выкананні Заслужанага аматарскага фальклорнага калектыву “Гасцінец”.
25 жніўня ўзорны фальклорны калектыў “Вянок” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці выступіў з канцэртнай праграмай “Сардэчна вітаем” ў Ракаўскай сярэдняй школе перад удзельнікамі раённай настаўніцкай канферэнцыі.
Абмен вопытам – цудоўная форма павышэння прафесійнага ўзроўню кіраўнікоў і спецыялістаў устаноў, прадпрыемстваў і грамадскіх аб’яднанняў. Калі ж узаемныя візіты ладзяцца прадстаўнікамі розных раёнаў, эфектыўнасць абмену павышаецца ў разы.


На гэтым тыдні ў госці да Валожынскага прадстаўніцтва Беларускага таварыства інвалідаў завіталі актывісты і валанцёры Стаўбцоўскага прадстаўніцтва. Спачатку госці зазірнулі ў Івянец, дзе знаходзіцца офіс лідара райарганізацыі Віктара Субача. Наяўнасць у кабінеце ўсяго неабходнага для работы, уключаючы набор аргтэхнікі і Інтэрнэту, заставіў гасцей прызнацца ў “прыступе белай зайздрасці”.



Наступным пунктам праграмы стаў Валожын, а дакладней аддзяленне дзённага наведвання для людзей з інваліднасцю тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, з якім у таварыства даўнія ўзаемакарысныя стасункі. Тут гасцей сустрэла загадчык аддзялення Таццяна Акушка. Віктар Альгертавіч расказаў пра схему ўзаемаадносін з сацыяльнай установай, Таццяна Вітальеўна правяла экскурсію па памяшканнях аддзялення, расказала пра работу спецыялістаў, адносіны з наведвальнікамі і іх сем’ямі. Гасцей шчыра ўразіла матэрыяльная база ўстановы, а таксама добра наладжаная сістэма падтрымкі і рэабілітацыі людзей з інваліднасцю.


Старшыня Стаўбцоўскай арганізацыі Зінаіда Катлашэўская адзначыла, што на Валожыншчыне яна не ўпершыню, і з В. А. Субачам іх звязваюць па-сапраўднаму шчырыя сяброўскія зносіны. Разам са сваім намеснікам Марынай Халецкай яна ўручыла памятныя сувеніры гасцінным гаспадарам, а супрацоўніца цэнтра народнай творчасці вёскі Ябланеўка Стаўбцоўскага раёна Ала Янская выканала песню Булата Акуджавы “Вінаградная костачка”, якую з задавальненнем падпявалі як прадстаўнікі Стаўбцоўшчыны, так і валожынцы. Падарункі для калег і аднадумцаў з суседняга раёна падрыхтаваў і прымаючы бок.
Развітаўшыся з Валожынам, дэлегацыя накіравалася ў вёску Белакорац, дзе інжынер-эколаг заказніка “Налібоцкі” правяла пазнавальную экскурсію. У альтанцы на беразе Іслачы падарожнікам прапанавалі паходны абед, пасля чаго паездка прадоўжылася ў пасёлак Першамайскі да помніка партызанам, ва ўрочышча Вялае да рэзідэнцыі графа Тышкевіча і на Пагарэльскае возера, дзе знаходзяцца могілкі 1600 года.
Завяршылася насычаная праграма ў Івянцы. Падчас развітання Віктар Альгертавіч падзяліўся з калегамі гуманітарнай дапамогай, якую атрымаў ад адной з арганізацый Мінскай вобласці.
Госці актыўна выказвалі захапленне ад убачанага ў час візіту. Ім спадабаўся і гарысты ландшафт райцэнтра, і ўтульнасць гарадскога пасёлка, чысціня на іх вуліцах. Уразіла безліч памятнікаў архітэктуры і памятных месцаў. Асабліва шмат цёплых слоў было выказана ў адрас Віктара Субача, які, не зважаючы на ўласную інваліднасць па досыць складаным захворванні, здолеў наладзіць выключна дзейсную работу па падтрымцы не толькі інвалідаў, але і шматдзетных сем’яў, адзінокіх грамадзян.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ
Фота аўтара і Віктара СУБАЧА
В рамках профсоюзной акции «Собери портфель к школе» председатель районного объединения профсоюзов Вероника Загорская и председатель районной организации Белорусского профсоюза работников образования и науки Мария Каминская вручили портфели воспитанникам ГУО «Воложинский ЦКРОиР», которые придут в 1 класс, а также совместно с председателем районной организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса Викентием Адамовичем вручили портфели будущим первоклассникам из многодетных семей.
У перыяд, калі большасць бацькоў, чые дзеці з’яўляюцца школьнікамі, заняты набыццём неабходных для вучобы рэчаў, у раённым аддзеле ўнутраных спраў прайшла сустрэча кіраўніцтва і супрацоўнікаў, у сем’ях якіх выхоўваюцца трое і больш дзяцей.
Трое дзяцей у сем’ях:
намесніка начальніка РАУС падпалкоўніка Аляксандра Акушкі;
намесніка начальніка аддзела аховы грамадскага парадку і прафілактыкі
маёра Аляксея Ярашэвіча і яго жонкі, старшага інспектара Ірыны Ярашэвіч;
старшага ўчастковага інспектара капітана Дзяніса Богдана;
старшага інспектара ДА ,маёра Наталлі Шапарэвіч;
міліцыянера-вадзіцеля, прапаршчыка Віктара Брылеўскага.
Чацвёра дзяцей у сям’і старшага інспектара Таццяны Сухадолец.
Не ўсе шматдзетныя бацькі змаглі прысутнічаць на сустрэчы, службовыя абавязкі для людзей у форме – заўсёды на першым месцы. Аднак грашовыя сертыфікаты на набыццё канцылярскіх тавараў у адным з магазінаў Валожына ўсім, хто адсутнічаў, абавязкова будуць перададзены.
Да тых, каму служба дазволіла завітаць у залу пасяджэнняў райаддзела, звярнуўся начальнік РАУС Дзмітрый Вяроўчык. Ён пажадаў шматдзетным бацькам і іх нашчадкам здароўя і поспеху ў службе і вучобе, затым асабіста ўручыў падарункі.
Як адзначыў Аляксандр Акушка, у вялікім і дружным калектыве супрацоўнікаў міліцыі Валожынскага райаддзела мноства цудоўных традыцый. Падтрымаць шматдзетныя сем’і напярэдадні 1 верасня – адна з іх.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара
Председатель Воложинского районного объединения профсоюзов Вероника Загорская и председатель районной организации Белорусского профсоюза работников агропромышленного комплекса Викентий Адамович 25 августа приехали поблагодарить передовиков сельского хозяйства Чишевича Геннадия Сильвесторовича и Чишевича Дмитрия Геннадьевича КСУП «Сивица», Драневича Дмитрия Мечеславовича и Драневича Юрия Мечеславовича, Маковика Леонида Александровича, Баюса Дмитрия Федоровича КСУП «Воложинское», Петровского Виталия Константиновича КСУП «Першаи-2014» за их нелёгкий и столь важный для страны и всего белорусского народа труд.
Пожелав труженикам села производственных успехов, здоровья и благополучия, профсоюзные лидеры вручили аграриям благодарственные письма и памятные подарки.
У суботу, 21 жніўня ў Старых Дарогах праходзіла VIII – абласное свята-конкурс майстроў ткацства “Матчыны кросны”. Конкурс праводзіцца адзін раз у тры гады. Гэтым разам ён сабраў больш за 70 чалавек з 16 раёнаў Мінскай вобласці. На галоўных вуліцах горада размясціліся ткацкія мястэчкі з майстрыхамі ў вышыванках самага рознага ўзросту. Наш раён на конкурсе прадстаўлялі ўдзельнікі гуртка “Ткачыкі” Ракаўскага ЦНТ Літвінковіч Юлія і Дробыш Дар’я начале з кіраўніком гуртка Хрысцінай Станіславаўнай Лямбовіч.