Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Соб. инф.

Соб. инф.

Понедельник, 20 декабря 2021 16:28

Адданыя сябры фізкультуры і спорту

Наталля КОЛЫШКА падчас спаборніцтва па плаванні.

Раённая спартакіяда сярод работнікаў галіны фізічнай культуры і спорту адбылася ў мінулую пятніцу на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

Аддзел адукацыі, спорту і турызму штогод арганізоўвае яе з мэтай больш шырокай папулярызацыі фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і для прапаганды здаровага ладу жыцця.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел трэнеры-выкладчыкі, трэнеры па спорце, інструктары-метадысты, настаўнікі фізічнай культуры, кіраўнікі фізічнага выхавання, ветэраны спорту раёна. Усіх іх шчыра вітала намеснік начальніка аддзела па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Валянціна Башаркевіч.

Удзельнікі спартакіяды павінны былі паказаць свае здольнасці ў 5 відах праграмы. Жанчыны і мужчыны змагаліся за перамогу асобна.

Падчас спаборніцтва па дартсе.

Спаборніцтвы па дартсе праходзілі па сістэме “Вялікага раўнда”, калі кожны кідае па тры дроцікі па сектарах ад “1” да “20”, уключаючы цэнтр. Тут набралі найбольш ачкоў і, адпаведна, выйгралі Анатоль Шумчык і Таццяна Рак. Трохі адсталі ад іх і атрымалі граматы за 2-е месца Віктар Мянцюк і Наталля Колышка. 3-е месца занялі Назар Жалток і Дар’я Супрончык.

Работнікі галіны фізічнай культуры і спорту таксама выканалі па 10 кідкоў у баскетбольнае кольца са штрафной лініі, якая знаходзіцца на адлегласці 5,8 метра. Самую вялікую колькасць пападанняў прадэманстравалі ў гэтым спаборніцтве Дзмітрый Булакевіч і Сняжана Ланько. 2-е месца занялі Іван Філістовіч і Вераніка Татур, 3-е – Васілій Ажарэльеў і Ала Садоўская.

Кулявая стральба з пнеўматычнай вінтоўкі выконвалася са становішча стоячы з апорай на стойку ў мішэнь № 10 з адлегласці 10 метраў. У выніку самымі трапнымі аказаліся выстралы Дзмітрыя Булакевіча і Таццяны Рак. Нямнога не хапіла да перамогі Івану Філістовічу і Сняжане Ланько. У іх 2-я месцы. На трэцюю прыступку п’едэстала падняліся Аляксандр Цаюн і Аляксандра Некрашэвіч.

Мяч у баскетбольнае кольца кідае Арцемій ЦАЮН.

Набіванне футбольнага мяча на працягу дзвюх хвілін многім далося нялёгка. Пры выкананні практыкавання ўлічваліся толькі ўдары па мячы нагой. Калі ён датыкаўся да зямлі, спаборніцтва для ўдзельніка завяршалася. На гэтым этапе сярод мужчын найлепш паказаў сябе Вадзім Лясюк, сярод жанчын – Сняжана Ланько. 2-я месцы адпаведна ў Арцемія Цаюна і Дар’і Супрончык, трэція – Віктара Менцюка і Таццяны Рак.

Усім даспадобы прыйшлося плаванне вольным стылем на дыстанцыю 50 м. Сярод мужчын найменш часу на гэта спатрэбілася Назару Жалтку, трохі больш – Вадзіму Лесюку. На 3-м месцы аказаўся Генадзій Жалток.

Спаборніцтвы адбыліся ў цёплай сяброўскай атмасферы. Удзельнікі хваляваліся не толькі за сябе, але і за кожнага калегу, бо ўсе разам яны робяць адну справу – выхоўваюць маладое пакаленне, прывіваюць дзецям любоў да заняткаў спортам. Гэтыя людзі сапраўды любяць сваю справу і заслугоўваюць самых добрых слоў. Як паказала спартакіяда, усе яны знаходзяцца ў добрай фізічнай форме, і, зразумела, такія настаўнікі з’яўляюцца добрым прыкладам і для выхаванцаў.

Пасля таго, як судзейская камісія, што была зыцверджана загадам упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, падвяла вынікі, настаў доўгачаканы момант узнагароджвання. Медалі і граматы пераможцам уручыла Валянціна Башаркевіч.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Калі гутарка заходзіць пра такую прафесію, як энергетык, у маім асабіста ўяўленні паўстае вобраз сур’ёзнага мужчыны, брутальнага прафесіянала-інжынера, які як рыба ў вадзе адчувае сябе ў выключна адказнай гаспадарча-эканамічнай дзейнасці. Аднак бывае так, што спецыялістамі ў галіне распрацоўкі, вытворчасці ці эксплуатацыі сістэм, прызначаных для цеплавога ці электрычнага забеспячэння, становяцца і жанчыны. Яны смела атрымліваюць адпаведную адукацыю, спасцігаюць нюансы прафмайстэрства на вытворчасці, займаюць кіруючыя пасады…

Перад намі менавіта такая прадстаўніца прыгожай палавіны чалавецтва. Алена Рыгораўна САЕВІЧ – галоўны энергетык РУП “Валожынскі жылкамунгас”. Амаль трыццаць гадоў таму яна разам з мужам скончыла факультэт энергетыкі Беларускага агратэхнічнага ўніверсітэта і прыбыла ў якасці маладога спецыяліста на Валожыншчыну. Падчас гутаркі з ёй мяне ў першую чаргу цікавіла пытанне, што становіцца падставай для таго, каб юная, вельмі жаноцкая дзяўчына зрабіла выбар на карысць падобнаму занятку. Алена Рыгораўна з усмешкай патлумачыла: для яе, чалавека, які з дзяцінства любіць дакладнаць і парадак ва ўсім, мае схільнасць да фізікі і матэматыкі, у гэтым няма нічога надзвычайнага.

У 2001 годзе ў яе працоўнай кніжцы з’явіўся першы запіс: “Энергетык жылкамунгаса”.  Затым ён дапаўняўся словамі “вядучы” і “галоўны”. Безумоўна, за гэты час яна ўдасканаліла прафесійны ўзровень, стала карыфеем у аднойчы выбранай справе, навучылася працаваць у камандзе. Дарэчы, што тычыцца каманды. Як вядома, большасць спецыялістаў, задзейнічаных у арганізацыі работы па цепла і энергазабеспячэнні, – мужчыны, а слова “галоўны” пры абазначэнні яе пасады, канешне ж, сведчыць пра тое, што даводзіцца гэтымі мужчынамі кіраваць. Як жа спраўляецца Алена Рыгораўна з падначаленымі? Адказ, як кажуць, на паверхні: каб не спраўлялася, не працавала б.

Сама ж упэўнена: ёй вельмі шанцуе на людзей. Усе калегі – граматныя, удумлівыя спецыялісты. Да таго ж кожны падзяляе галоўны прафесійны прынцып свайго непасрэднага кіраўніка: “На работу чалавек павінен прыходзіць дзеля таго, каб займацца даручанай справай. Астатняе – ці да 8.00 ці пасля 17.00”. Дарэчы, ужо другі раз у падначаленне да яе паступіла дзяўчына, што сведчыць пра ўсё больш актыўнае пранікненне жанчын у прафесіі, якія яшчэ нядаўна лічыліся выключна мужчынскімі. Мяне цікавіла, ці будзе са спецыяліста карысць? На што пачула: “З любой жанчыны заўсёды будзе карысць”. І тут жа ўзгадала першага настаўніка ў прафесійнай дзейнасці. Гэта былы інспектар энерганагляду Алена Уладзіміраўна Макар. Менавіта яна, падзялілася ў свой час з пачынаючым прафесіяналам ведамі і практычнымі навыкамі, дала асноўныя парады, у прыватнасці, і ў кірунку выстройвання чалавечых адносін у калектыве.

Цікава, што чалавек, які дакладна разумее прыроду энергетычных патокаў і безлічы іншых фізічных з’яў, не толькі з павагай ставіцца да пытанняў веры, але і з’яўляецца прыхаджанкай храма. Яна ўвогуле не любіць змешваць асабістыя і прафесійныя бакі свайго жыцця. Дома, з мужам, дзецьмі і ўнукамі, яна такая, якой, па маім меркаванні, павінна быць жонка, маці, бабуля, –  вельмі дамашняя і ўтульная, выключная гаспадыня. Ёй падуладны розныя віды рукадзелля, догляд за свойскай жывёлай і безліч іншых заняткаў. Калі побач няма мужа, тут жа ўспомніць пра тое, што яна інжынер, і без лішняга роздуму возьме ў рукі адвёртку ці іншы інструмент. Да таго ж мае добра акрэсленае меркаванне па ўсіх прадметах, якія лічыць для сябе цікавымі. Камусьці паўплываць на яе думку адносна такіх паняццяў, як “дабро” і “зло”, “любоў”, “сяброўства”, “доўг”,  “сумленне”, немагчыма. Ёй, начытанай, дасведчанай, аматарцы тэатральнага мастацтва і літаратуры, даволі складана мірыцца з грубасцю, хамствам, нецэнзурнай лексікай. Аднак перад намі – аптымістка, якая ўпэўнена: жыццё цудоўнае! Яна з надзеяй глядзіць у будучыню, таму, хоць вельмі паважае вопыт, апантана верыць у маладосць. Раіць сваім равеснікам і больш дарослым людзям у многім слухаць юных, рухацца за імі.

Гледзячы на гэту жанчыну, верыш: яна жыве менавіта так, як сцвярджае. Таму і выглядае неверагодна молада і па-сапраўднаму энергічна. Алена Рыгораўна шчыра, ад усёй душы дасылае віншаванні са святам дарагім яе сэрцу калегам. Яе пажаданне  прагучала наступным чынам: “Любіце жыццё, клапаціцеся пра сябе і сваіх блізкіх, аддана служыце справе жыцця, стварайце дабрабыт для сем’яў, атрымлівайце асалоду ад дня бягучага, верце ў цудоўны дзень заўтрашні і ніколі не забывайце, што светам правіць любоў”.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

Понедельник, 20 декабря 2021 16:08

У рэжыме праўды

На мінулым тыдні ў Маладзечне прайшла дыялогавая пляцоўка ў рамках рэалізацыі рэспубліканскага праекта “У рэжыме праўды”. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі дэпутацкага корпуса, працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, ідэалагічны і прафсаюзны актыў Валожыншчыны.

Праект прапанавала Беларускае таварыства “Веды” ў гадавіну гістарычнага рэферэндуму 1996 года з мэтай абмяркоўваць важныя пытанні з грамадскасцю. На гэты раз спікерам выступіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы, член Канстытуцыйнай камісіі і рабочай групы Ігар Марзалюк. Ён падрабязна спыніўся на зменах і дапаўненнях, якія ўнесены ў Асноўны закон краіны.

“Канстытуцыя – гэта магчымасць цывілізавана і спакойна развіваць нашу краіну без насілля на вуліцах і забойстваў, – адзначыў парламентарый. – Наш шлях – праз закон, і ўсе змены павінны быць законнымі. Мы даём зменам зялёную карту і цывілізаваную дарогу, мы да іх гатовыя. Тыя, хто хацеў перамен, адкрывайце і чытайце праект Канстытуцыі. Хтосьці гаварыў, што неабходна абмяжоўваць прэзідэнцкую ўладу двума тэрмінамі – у Асноўным законе гэта ёсць. Хацелі пераразмеркавання функцый, большага ўзмацнення незалежнасці судовай улады і ролі палітычных партый – гэта таксама ёсць. Мноства пераразмеркаваных паўнамоцтваў перадаецца прэм’ер-міністру, Савету Міністраў, Палаце прадстаўнікоў. Мы імкнёмся захаваць устойлівасць развіцця нашай краіны. Мы не хочам, каб, як у іншых савецкіх рэспубліках, якія калісьці былі брацкімі народамі, ненавідзелі адзін аднаго, забівалі, раздзіралі сваю краіну. Іншага шанцу пабудаваць наш нацыянальны дом – утульны, спакойны, дзе кожны мае магчымасць самарэалізацыі, але ўжо без чужых грошай, без подласці, цывілізаваным шляхам, у нас няма”.

Ігар Марзалюк падкрэсліў, што праект новай Канстытуцыі ў некалькі разоў больш дэмакратычны і адлюстроўвае тыя змены, якія адбыліся ў краіне.

Прысутныя абмеркавалі тэму станаўлення інстытута рэферэндуму ў гістарычным і сучасным кантэкстах, а таксама вызначылі яго ролю ў сістэме народаўладдзя краіны. Акрамя таго, падчас сустрэчы былі агучаны пытанні нарматыўна-прававога рэгулявання падрыхтоўкі і правядзення рэферэндуму ў Беларусі.

Пётр БІБІК,старшыня раённага Савета дэпутатаў:

– Размова атрымалася сапраўды ў рэжыме праўды. Ігар Марзалюк сам непасрэдна распрацоўваў дапаўненні і валодае вялікім аб’ёмам інфармацыі, вельмі даступна растулмачыў асноўныя змены і дапаўненні ў Канстытуцыю. Шмат было гутарак аб пераразмеркаванні паўнамоцтваў, і сёння мы пачулі пра функцыі прэм’ер-міністра і кабінета міністраў – ад моманту фарміравання да іх паўнамоцтваў, пра справаздачы за сваю работу перад парламентам. Размова ішла пра ролю Усебеларускага народнага сходу, а менавіта пра тэрміны яго паўнамоцтваў, перыядычнасць работы і тыя функцыі, якія яны будуць ажыццяўляць: гэта назначэнні цэнтральнай выбарчай камісіі, суддзяў Канстытуцыйнага суда і права вызваляць ад пасады Прэзідэнта ў выпадку парушэння Канстытуцыі. Развіццё краіны знаходзіцца на тым этапе, калі павінны быць змены, якія дазваляюць захоўваць устойлівасць развіцця дзяржавы.

Анжэла ТЫШКЕВІЧ, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама:

– Па выніках праведзенай дыялогавай пляцоўкі для сябе зрабіла вывад: на рэферэндум трэба абавязкова ісці – мы выбіраем не проста новаю рэдакцыю Канстытуцыі, мы выбіраем будучыню нашай краіны. А ўлічваючы рэаліі сённяшняга часу, выбіраць яе трэба разам.

Вікторыя ТРАХІМОВІЧ, член Маладзёжнага парламента пры Мінскім абласным Савеце дэпутатаў:

– Як прадстаўніку маладога пакалення мне неабыякава тэма захавання гістарычнай праўды пра Вялікую Айчынную вайну. Яркі прыклад пра выхаванне патрыятызму ў яўрэйскіх дзяцей прывёў Ігар Марзалюк. У адукацыйнай праграме школ ёсць такі момант ваенна-патрыятычнага выхавання, як арганізацыя паездак у знакавыя месцы для яўрэя. Кожнае яўрэйскае дзіця пасля дасягнення ім 14 гадоў разам з класным кіраўніком і сваім класам садзіцца ў самалёт і ляціць у Бухенвальд, Асвенцым – на суткі… І вось гэтыя падлеткі з дарагімі айфонамі праходзяць баракі, ім даецца тая ж самая ежа, якую вымушаны былі есці вязні: ад аднаго выгляду на яе робіцца дрэнна, а іх прымушаюць гэта есці, прымушаюць там спаць, дакрануцца да кальцыніраваных касцей. І калі яны раніцай выходзяць з баракаў усе ў слязах, іх строяць і гавораць толькі адну фразу: “Вось што бывае з яўрэямі, якія не могуць трымаць зброю ў руках і абараняць сваю Радзіму!”

Павел САРОКА, галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі:

– Адкрыты дыялог пакінуў толькі станоўчыя эмоцыі, бо Ігара Марзалюка ведаю асабіста. Ён цудоўны аратар – усё расказаў даступна і зразумела. Каб лепш ведаць гісторыю нашай Беларусі, усім раю прачытаць яго кнігі. Лічу, што на рэферэндум абавязкова трэба ісці, бо гэта грамадзянскі абавязак кожнага чалавека.

График

проведения публичных слушаний перед населением по вопросам объемов и качества оказываемых услуг, реализации инвестиционных проектов и программ в сфере жилищно-коммунального хозяйства на 2022 год

П/П

Тема публичных слушаний

Наименование организации, проводящей публичные слушания

Место проведение публичных слушаний

Время проведения публичных слушаний

1.

1. Отчет об объемах, качестве и стоимости оказываемых услуг в сфере жилищно-коммунального хозяйства за 2021 год.

2. Об инвестициях в организацию жилищно-коммунального хозяйства и приобретение современной техники и оборудования в рамках Указа Президента Республики Беларусь от 02 апреля 2015 г.  

Районное унитарное предприятие «Воложинский жилкоммунхоз»

Докладчик руководитель организации ЖКХ

г. Воложин,

пл. Свободы, 3

(Здание РЦК)

31 марта 2022 г. с 18.00-20.00

2.

1. Отчет руководителя жилищно-коммунального хозяйства перед населением о выполненных работах по благоустройству и содержанию улично-дорожной сети.

2. Предложение населения Воложинского района по благоустройству города Воложина на последующие годы.

Районное унитарное предприятие «Воложинский жилкоммунхоз»

Заместитель председателя райисполкома, сектор жилищно-коммунального хозяйства райисполкома

г. Воложин,

пл. Свободы, 3

(Здание РЦК)

22 сентября 2022 г. с 18.00-20.00

                                                                                                                               

Выбор профессии – это шаг, который определяет взрослую жизнь каждого человека. Какую профессию выбрать и  как быть востребованным на рынке труда в будущем? Какая профессия принесет и удовольствие, и финансовое благополучие? Подростку трудно ответить на эти вопросы, потому что он не знаком с миром профессий и ещё ни разу в жизни не работал. Взрослому человеку бывает ещё труднее найти своё призвание, кардинально изменить свою жизнь, если выбор специальности в подростковом возрасте оказался неудачным. Именно поэтому, так важно знакомить учащихся с различными профессиями, которые они могут выбрать для дальнейшей реализации своих навыков. Так для учащихся 9 «Б» класса была организована экскурсия в ГУО «Воложинский сельскохозяйственный профессиональный лицей», где ребята познакомились с различными специальностями, которым обучают в лицее.

Понедельник, 20 декабря 2021 10:05

«Холокост! Уроки памяти…»

В Воложинском краеведческом музее прошёл урок памяти «Трагические страницы Холокоста»  для учащихся 11 класса  средней школы №1 города Воложина. Старшеклассники познакомились с трагедией Холокоста на территории Воложинского района.  Материал урока содержал документальные сведения и свидетельские показания очевидцев тех страшных  событий.  

Сегодня вопрос  геноцида белорусского народа в годы Великой Отечественной войны и в послевоенный период обсуждается на государственном уровне. С принятием этого закона невозможно будет исказить  и переписать нашу историю в  угоду фашиствующей демократии коллективного Запада.

Такие уроки памяти  знакомят  подростков не только с этими страшными событиями, но и развивают способность к сопереживанию, воспитывают стремление противостоять жестокости и насилию.

Понедельник, 20 декабря 2021 10:04

«Холокост! Уроки памяти…»

В Воложинском краеведческом музее прошёл урок памяти «Трагические страницы Холокоста»  для учащихся 11 класса  средней школы №1 города Воложина. Старшеклассники познакомились с трагедией Холокоста на территории Воложинского района.  Материал урока содержал документальные сведения и свидетельские показания очевидцев тех страшных  событий.  

Сегодня вопрос  геноцида белорусского народа в годы Великой Отечественной войны и в послевоенный период обсуждается на государственном уровне. С принятием этого закона невозможно будет исказить  и переписать нашу историю в  угоду фашиствующей демократии коллективного Запада.

Такие уроки памяти  знакомят  подростков не только с этими страшными событиями, но и развивают способность к сопереживанию, воспитывают стремление противостоять жестокости и насилию.

Понедельник, 20 декабря 2021 10:03

Уникальность Налибокской пущи

Учащиеся 1-го и 2-го курса ГУО «Воложинский сельскохозяйственный профессиональный лицей», которые занимаются в кружке «Краевед», посетили краеведческий музей. Для ребят была проведена экскурсия по экспозиции «Природа и экология Налибокской пущи».

 Информация о жизни и повадках животных, населяющих леса пущи, была интересной и познавательной. Лицеисты познакомились с редкими видами млекопитающих и птиц, которые занесены в Красную книгу Беларуси. Многих обитателей Республиканского ландшафтного заказника «Налибокский» ребята увидели на выставке впервые.

Страница 507 из 788

Задайте вопрос