222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
3 декабря 2020 г. постановлением Совета Министров Республики Беларусь № 693 принята Национальная стратегия Республики Беларусь «Активное долголетие – 2030»
Разработка Национальной стратегии обусловлена интенсификацией процессов демографического старения населения, возникновением новых потребностей и возможностей для пожилых граждан, а также необходимостью создания условий для реализации их потенциала.
Цель Национальной стратегии – формирование общества для людей всех возрастов, создание условий для наиболее полной и эффективной реализации потенциала пожилых граждан, устойчивого повышения качества их жизни посредством системной адаптации государственных и общественных институтов к старению населения.
Национальной стратегией определены 6 основных задач, по каждой задаче – приоритетные направления действий и мероприятия, а также показатели, по которым будет производиться оценка выполнения Национальной стратегии.
Основными задачами Национальной стратегии являются:
Результатом реализации Национальной стратегии станет создание условий для самостоятельной, независимой и полноценной жизнедеятельности пожилых граждан, устойчивого повышения продолжительности, уровня и качества их жизни, активного и здорового долголетия, укрепления связей между поколениями.
Скандинавская ходьба для пожилых людей. Методические рекомендации
С октября 2020 года в Беларуси действует цифровое волонтерское движение #яонлайн, созданное по инициативе компании А1 в соответствии с международными принципами экологического, социального и корпоративного управления ESG. Его цель – открыть максимум возможностей мобильного интернета для людей, которые только начинают осваивать современные технологии.
Штогод са жніўня па верасень Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць дабрачынную кампанію “Збяром дзяцей у школу!”. Не стане выключэннем і 2021 год.
Не ва ўсіх бацькоў ёсць магчымасць купіць сваім дзецям неабходнае да новага навучальнага года. Акцыя прызвана дапамагчы і падтрымаць сем’і з нізкім узроўнем даходу, у тым ліку дзяцей, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, з інваліднасцю, бежанцаў, асоб, якія шукаюць прытулку і інш.
Далучыцца да дабрачыннай кампаніі можна двума спосабамі: перадаць школьныя прылады і канцылярскія тавары ў раённую арганізацыю БТЧК або пералічыць дабрачынную суму на набыццё неабходнага.
Сёлета дабрачынная кампанія распачнецца 2 жніўня і працягнецца да 15 верасня. Яе арганізатары заклікаюць усіх неабыякавых людзей дапамагчы сем’ям, у якіх няма магчымасці сабраць дзяцей да новага навучальнага года, каб тыя змаглі з радасцю пайсці ў школу.
Наш кар.
Д. В. СЦЕФАНОЎСКАЯ.
Раённы Савет ветэранаў запрашае да ўдзелу ў цікавых конкурсах жыхароў раёна, што выйшлі на заслужаны адпачынак і пры гэтым захавалі актыўную грамадзянскую пазіцыю, далі волю творчым памкненням, актыўна прапагандуюць здаровы лад жыцця, займаюцца добраўпарадкаваннем сядзіб, кватэр і пад’ездаў.
Конкурс пярвічных ветэранскіх арганізацый праводзіцца ў наступных намінацыях: “Клапатлівы сусед” (адлюстроўваецца развіццё валанцёрскага руху па прынцыпе “Ветэран – ветэрану”), “У авангардзе патрыятычных спраў” (удзел у патрыятычным выхаванні моладзі), “Духоўнасць. Культура. Здаровы лад жыцця” (паказваюцца актывісты рэлігійных арганізацый, творчых калектываў, прыхільнікі фізічнай культуры), “Арганізацыя работы пярвічкі” (адлюстроўваецца дзейнасць пярвічных ветэранскіх арганізацый).

“Ветэранскі падворак” – яшчэ адзін конкурс, у якім можа прыняць удзел любы чалавек паважанага ўзросту з горада ці вёскі, што пражывае ў прыватным доме ці кватэры шматпавярхоўкі. Тут ёсць магчымасць самавызначыцца ў такіх намінацыях, як “Ад прыроды – матэрыял, ад майстроў – талент” (падзелкі з дрэва, агародніны, садавіны), “Кветкавая фантазія” (кветкавае афармленне), “Сабе на карысць” (нарыхтоўкі з таго, што вырасла на прысядзібным участку), “Я на падвор’і не адзін” (наяўнасць хатніх жывёл), “Кветнік ля пад’езда” (адлюстроўваюцца кампазіцыі з кветак ля пад’ездаў, вырабы з дрэва і іншых матэрыялаў, якія размяшчаюцца ля шматкватэрных дамоў), “Добраўпарадкаванне ферм” (стварэнне адмысловых умоў працы для работнікаў МТФ, добраўпарадкаванне тэрыторый, кветнікі і дрэвы), “Лепшая прэзентацыя конкурсу”.
Удзел у кожным з кірункаў магчымы да 1 верасня бягучага года. Пасля падвядзення вынікаў раённага этапу пераможцы ў асобных намінацыях прадставяць раён на вобласці. Заяўку неабходна падаваць у раённы Савет ветэранаў (кіраўнік Таццяна Фёдараўна Ціганіна). Адрас структуры: г. Валожын, плошча Свабоды, 4 (другі паверх), тэлефон 62814. Пры жаданні можна тэлефанаваць і ў рэдакцыю “Працоўнай славы”.
ВОСЬ ЯНА – АКТЫВІСТКА!
Старт раённаму конкурсу мы даём з прадстаўлення старшыні ветэранскай арганізацыі раённага камбіната бытавога абслугоўвання Дануты Сцефаноўскай. Хаця, канешне, большасць жыхароў райцэнтра добра ведаюць Дануту Вікенцьеўну і як старэйшага работніка арганізацыі, з якой звязана ўся яе працоўная дзейнасць, і як адну з актывістак касцельнага камітэта прыхода Святога Юзафа. А яшчэ перад намі адмысловая гаспадыня, апантаны кветкавод і выключная кулінарка.
Працоўны стаж Д. В. Сцефаноўскай у РКБА складае 56 гадоў. Пры гэтым прыёмшчыкам заказаў яна працуе і сёння. Дзе бярэ няўрымслівая асоба сілы і энергію на ўсе справы, як здолела захаваць жыццялюбства і бязмежны аптымізм пры безлічы жыццёвых праблем і турбот? Яе адказ вельмі просты: “Сакрэт у каранях”. Яна нарадзілася і вырасла ў Івянцы, дзе спакон веку жанчыны літаральна спаборнічаюць між сабой за пальму першынства ў кірунку ўмення весці гаспадарку. Да таго ж яе яшчэ ў дзяцінстве прывучылі да святой імшы. Праз усё жыццё адданая каталічка пранесла рэлігійнае светаўспрыманне, і ніякія перашкоды не здолелі пахіснуць яе веру. Сёння яна не проста вернік, а прыхаджанка, што з ахвотай выконвае любыя даручэнні святара, у прыватнасці, выключна на добраахвотнай аснове вядзе касцельную бухгалтэрыю.
Данута Вікенцеўна заўсёды была вялікай аматаркай раслін. Назіраць прыгажосць, клапаціцца пра яе зберажэнне для чалавека з адчувальнай душой – і абавязак, і вялікая радасць. Калі быў жывы муж, ва ўсім падтрымліваў жонку. Зараз, пасля таго, як аўдавела, жанчына многія рэчы робіць ці ўспрымае як даніну памяці свайму вернаму спадарожніку. Нядаўна пры падтрымцы суседзяў, калег і даўніх сяброў – мужа і жонкі Карачуноў – прыладзіла на сцяну дома выяву Маці Божай, зрабіўшы штосьці накшталт алтара. Абапал падвесіла кашпо з кветкамі. Атрымалася прыгожа і кранальна.


Кветкам – петуніі, юцы, герані, лілеі, самшыту і іншым – знайшлося месца і ў невялікім агародчыку ля дома, і на двары, і нават на верандзе.
Дарэчы, у дзень, калі да паважанай валожынкі завіталі мы са старшынёй раённага Савета ветэранаў Таццянай Ціганінай, на століку пад навесам нечаканых гасцей чакаў прыемны сюрпрыз – смачнае і неверагодна прыгожае жэле. Шыкоўны дэсерт майстрыха, якая з’яўляецца спецыялістам у розных галінах кулінарыі, упрыгожыла свежымі ягадамі. Скажу шчыра: візіцёры атрымалі асалоду.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара

Сяргей БРАЖАЛОВІЧ, Святлана МАРОЗ, Васіль БАЦЯН у гасцях у Я. Ф. МАЦАЛЬ.
У бягучым годзе ветэраны і дзеючыя супрацоўнікі Белдзяржстраху плануюць адзначыць 100-годдзе службы, што створана і працуе з мэтай абароны інтарэсаў насельніцтва ў кірунку зберагання здароўя і маёмасці.
Падрыхтоўка да будучай урачыстасці ўжо распачата. Нядаўна група спецыялістаў Валожынскага прадстаўніцтва на чале з дырэктарам здзейсніла даволі сімвалічны візіт – наведалася ў вёску Дуды Вішнеўскага сельсавета, дзе пражывае Ядвіга Феліксаўна Мацаль, якая таксама, як і арганізацыя-юбіляр, стаіць на парозе стагоддзя. Паважанай жыхарцы шаноўныя госці даставілі віншавальны адрас ад галоўнага страхоўшчыка Беларусі і шыкоўны прадуктовы набор.

Калектыву дома-інтэрната ўручылі сертыфікат.
Дабрачынная акцыя закранула і Ракаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат. Каб парадаваць пражываючых ва ўстанове, шчодрыя дабрачынцы даставілі ім мноства салодкіх падарункаў, а на паляпшэнне матэрыяльнай базы дырэктару інтэрната Віталію Прыёмку дырэктар прадстаўніцтва Белдзяржстраху Сяргей Бражаловіч уручыў сертыфікат на 2 тысячы рублёў.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ
Наталля СКРАБЕЦ побач з новай машынай.
Вытворчасць – справа жывая. Каб мець прыбытак, неабходна пастаянна клапаціцца пра якасць прадукцыі, аб’ёмы выпушчаных тавараў, пашырэнне рынкаў збыту. Галоўныя крокі на гэтым шляху – падрыхтоўка кваліфікаваных кадраў і паступовае аднаўленне тэхнічнай базы.
Калі з першым пунктам у ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” заўсёды наглядаецца стабільнасць, то другі, па меркаванні дырэктара Паўла Кухарэнкі, патрабуе абдуманых, добра ўзважаных з пункту гледжання эканомікі дзеянняў. Тэхніка, якой абсталяваны ліцейны цэх прадпрыемства, паступова старэе. Некаторыя з 62 тэрмапластмашын (асабліва тыя, што набываліся яшчэ да 2000 года) з цягам часу пачынаюць даваць збой. Да таго ж з’яўляюцца дастаткова энергазатратнымі. У сувязі з гэтым у пачатку года кіраўніцтва арганізацыі прыняло рашэнне аб набыцці дзвюх новых машын. 15 сакавіка абстляванне было ўпершыню запушчана, і з таго дня, так бы мовіць, старанна адпрацоўвае зрасходаваныя на яго грошы – 111 тысяч рублёў.
Па меркаванні начальніка цэха Сяргея Брынчыкава, акупіцца тэхніка даволі хутка. Галоўнае, каб заказы на пластмасавыя вырабы не змяншаліся. Сёння з гэтым парадак. Геаграфія супрацоўніцтва цэха даволі шырокая – Мінскі трактарны завод, такія гіганты, як “Атлант”, “Амкадор” і многія іншыя прадпрыемствы. Спадзяванні на павелічэнне аб’ёмаў выпускаемых дэталей звязаны і з уласнай распрацоўкай прадпрыемства – рэмкамплектамі для даільных установак. На невялічкія, але вельмі неабходныя складальнікі абсталявання малочнатаварных комплексаў у Гомельскім даследчым інстытуце спецыяльна заказвалі адмысловую рэцэптуру і формы. Зараз вядзецца апрабацыя.

Новай тэхнікай задаволена і адна з лепшых ліцейшчыц РАПТ Наталля Скрабец. Жанчына працуе на прадпрыемстве 7 гадоў. Нядаўна выйшла з дэкрэтнага водпуску. Маладую працаўніцу прыемна ўразіла новая тэхніка, алгарытм працы з якой лёгкі і зразумелы. Машыны могуць штампаваць дэталі ў рэжыме аўтамата (калі закладзена толькі адна прэс-форма) ці як паўаўтамат (калі прэс-формы неабходна мяняць). Браку амаль не даюць, энергіі бяруць мала, а працаваць без перапынку могуць хоць цэлыя суткі.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара
Правядзенне падпісной кампаніі для калектыву валожынскага ўчастка паштовай сувязі Маладзечанскага РУПС Мінскага філіяла РУП “Белпошта” – пара гарачая. Супрацоўнікі арганізацыі імкнуцца не проста аднавіць папярэднюю падпіску, але і павялічыць колькасць экзэмпляраў.
Зараз кожны з нас стараецца лічыць грошы і без вялікай ахвоты выдзяляе штосьці з сямейнага бюджэту на нематэрыяльныя рэчы, тым не менш большасць жыхароў раёна не ўяўляюць свайго жыцця без таго, каб хаця б некалькі разоў у тыдзень не дастаць з паштовай скрынкі любімую газету ці часопіс. У некаторых аматараў друкаваных СМІ такіх выданняў некалькі.
Як паведаміла начальнік участка Святлана Лугіна, сярод газет на тэрыторыі Валожыншчыны безумоўны лідар наша “Працоўная слава”. Затым ідуць такія грамадска-палітычныя газеты, як “СБ. Беларусь сегодня”, “Мінская праўда”, “Сельская газета” і іншыя. Сярод людзей пенсіённага ўзросту ўжо шмат гадоў застаюцца папулярнымі газеты “Друг пенсионера”, “Народный доктор”, “Советчица”, часопіс “Я на пенсии”. Маладыя жанчыны любяць чытаць часопісы “Кудесница”, “Домашний”, Цветок”, “Домашние цветы”, а іх равеснікі-мужчыны часта не супраць падпісацца на газету “Паляўнічы і рыбалоў”, часопіс “За рулём”. Клапатлівыя бацькі, якія старанна прывучаюць дзяцей да чытання, не шкадуюць грошай на арганізацыю дастаўкі сваім нашчадкам часопісаў “Непоседа”, “Рюкзачок” і “Детской газеты”. На шчасце ў каталозе можна выбраць выданне на любы ўзрост і густ. Паштальёны з вопытам добра разумеюць псіхалогію падпісчыкаў. Таму нават тым, хто сумняваецца, абавязкова дадуць слушную параду.
Усяго на трэці квартал бягучага года жыхары Валожыншчыны выпісалі 12160 экзэмпляраў.
Адно з лепшых аддзяленняў паштовай сувязі ў раёне – Бабровіцкае. Тут штодня прымае наведвальнікаў Ларыса ТУР. Маладая і энергічная жанчына ва ўстанове, за дзейнасць якой нясе адказнасць два гады, і загадчык, і аператар, і паштальён. Мясцовыя жыхары, кожны па сваёй патрэбе, імкнуцца трапіць у памяшканне пошты ў першай палавіне дня – ведаюць, пасля абеду Ларыса Вітальеўна накіруецца па звыклым маршруце (прыкладна 8 кіламетраў), каб даставіць па адрасах паштовыя адпраўленні і перыёдыку. У сярэднім ёй даводзіцца завітаць у 70 двароў. Самыя напружаныя дні – аўторак і пятніца. Менавіта так выходзіць раённая газета, якую па сцвярджэнні паштальёнаў, чытаюць усе, нават тыя, хто яе не выпісвае.
З гэтым меркаваннем згодна і жыхарка Бабровічаў Валянціна Рубацкая. Мы пазнаёміліся з былой даяркай, калі тая завітала ў аддзяленне, каб набыць машынку для закатвання хатняй кансервацыі. Валянціна Дзмітрыеўна ад душы пахваліла бабровіцкую паштовую работніцу за выключнае абслугоўванне, адзначыла добры асартымент прадуктаў, што прапаноўваюцца пакупнікам. Не забыла шаноўны ветэран сельскагаспадарчай галіны і нашу газету. Па яе словах, дарослае насельніцтва вёскі ў сваёй большасці – адданыя прыхільнікі менавіта нашага выдання.
Дарэчы, нам, тым, хто стварае раёнку, надзвычай прыемны гэты і іншыя водгукі нашых чытачоў. Шчырае дзякуй вам, дарагія сябры, за вернасць. Нізкі паклон уважлівым чытачам, якія знаходзяць час на зваротную сувязь з карэспандэнтамі. Мы заўсёды гатовы выслухаць вашы парады, крытыку, пажаданні. Заставайцеся з намі!
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара
В ГУО "Дошкольном центре развития ребенкаг.п. Ивенец" прошёл увлекательный, весёлый праздник мыльных пузырей. Солнечная, тёплая погода и небольшой ветерок были помощниками в фейерверке пузырей. Переливаясь цветами радуги, пузыри поднимались в небо. Было интересно наблюдать, как дети бегали по поляне и ловили их. На протяжении праздника дети играли в игры, читали стихи, пели песни, отгадывали загадки. Герои праздника – клоун Клёпа и Гоша, помогли найти ребятам клад. Дети были в восторге и получили массу положительных эмоций.
Информацию подготовил заместитель заведующего по основной деятельности Т.С. Скиба
В 2017-2018 гг. на базе агроусадьбы «За мосточком»» в деревне Замостяны Воложинского района была открыта инклюзивная площадка для наблюдения за птицами. В рамках местной инициативы «Птица в объективе» на берегу Саковщинского водохранилища (река Западная Березина) была построена смотровая площадка, закуплено оборудование – бинокли, подзорные трубы, фотоаппараты, мультимедийное оборудование. Пожилые люди и инвалиды, посещающие отделения дневного пребывания государственного учреждения «Воложинский территориальный центр социального обслуживания населения», с самого начала принимали активное участие в благоустройстве площадки, т.к. центр был партнером проекта. С тех пор пожилые люди взяли над площадкой шефство.
15.07.2021 года в рамках работы экологической образовательной программы «Эко-возраст. Эко-жизнь» пожилыми гражданами, посещающими отделение дневного пребывания для граждан пожилого возраста центра, на берегу водохранилища проведена благотворительная экологическая акция по уборке территории вокруг места наблюдения за птицами. Акция прошла под девизом: «Большая забота − малой реке». Пожилые люди очистили берег от мусора, привели в порядок беседку и прилегающую территорию, понаблюдали за птицами с помощью высокоточной оптики. Наши пенсионеры считают, что наблюдение за жизнью пернатых – не только одно из самых человечных хобби, но и полезный для психики досуг, который не ставит перед людьми никаких рамок и вместе с тем формирует позицию здорового образа жизни и активного долголетия.
По вопросу предоставления выплаты к школе необходимо обращаться в территориальный центр социального обслуживания населения в соответствии с регистрацией по месту жительства (месту пребывания) одного из родителей ребенка (г.Воложин, ул.Мира, 8, тел.801772 6 80 74).
Необходимые документы: заявление, справка о месте жительства и о составе семьи, справка учреждения образования о том, что ребенок является учащимся в 2021-2022 учебном году, выписка карт-счёта ОАО «АСБ Беларусбанк» (для тех, у кого нет карточки Беларусбанка, выплата будет производиться в кассе центра).
Выплата единовременной материальной помощи к учебному году многодетным семьям осуществляется на каждого учащегося обучающегося в учреждениях общего среднего и специального образования (на уровне общего среднего образования) в размере до 30 процентов бюджета прожиточного минимума действующего на 31.07.2021 (БПМ – 273,27 руб.).
Справочно: В рамках выполнения пункта 11 мероприятий подпрограммы «Семья и детство» Государственной программы «Здоровье народа и демографическая безопасность Республики Беларусь» на 2021 – 2025 годы.
Во исполнение п. 22 Плана мероприятий по подготовке учреждений образования Минской области к 2021/2022 учебному году от 18.05.2021, выплату к школе планируется произвести до 1 сентября 2021 года.
Семьям (гражданам), оказавшимся по объективным причинам в трудной жизненной ситуации, нарушающей нормальную жизнедеятельность, при условии, что их среднедушевой доход составляет не более 1,5 величины критерия нуждаемости предоставляется государственная адресная социальная помощь в виде единовременного социального пособия.
Обращение за предоставлением данного вида материальной поддержки носит заявительный характер и осуществляется путем подачи по утвержденной форме заявления и документов, необходимых для назначения помощи, в службу «одно окно», орган по труду, занятости и социальной защите в соответствии с регистрацией по месту жительства (месту пребывания) (г.Воложин, пл.Свободы, 2, тел. 8 01772 5 73 31 - служба «одно окно», г.Воложин, пл.Свободы, 2, каб.2, тел.8 01772 5 81 97 - управление по труду, занятости и социальной защите).
По состоянию на 19.07.2021 в Воложинском районе единовременная помощь к школе оказана 186 семьям на 377 школьников на сумму 24505,00 рублей.