Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

НИКОЛАЙ АСТРЕЙКО: «ОЧЕНЬ МНОГО РАБОТЫ»

В Ивенце вчера собрались руководители всех служб и предприятий, расположенных на территории городского поселка – на встречу к ним приехал председатель Воложинского райисполкома Николай Астрейко: «У вас проживает более пяти тысяч человек, и наша задача – заботиться о людях. И второе – мы решили взять хозяйство, которое находится рядом с Ивенцом, и решить его проблемы при наличии средств. Самая большая проблема Ивенца – детский сад, он включен в инвестпрограмму, и будет построен за полтора года. У нас впереди очень много работы, ваш населенный пункт очень перспективный».

Во время встречи обсудили вопросы ремонта дорог, крыш и дымоходов в старых многоквартирных домах – эти проблемы больше всего волнуют жителей Ивенца.  Кстати, Николай Астрейко обратился и к руководителям частных предприятий: «Нужно будет и вам напрячься, посмотрите свои территории и здания, свои предприятия, фасады, прилегающие территории - надо наводить порядок».

Минская волна, Тамара Вятская

Вторник, 23 января 2018 15:15

Прием граждан

24 января 2018 года с 9 до 10 часов в Воложинском районном исполнительном комитете проводит выездной прием граждан заместитель председателя Минского облисполкома СИРЕНКО ВИКТОР ИВАНОВИЧ.

Вторник, 23 января 2018 15:15

Пачынаецца ўсё з захаплення

У выставачнай зале народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца” па 31 студзеня будзе доўжыцца выстава вышыўкі Людмілы Садоўскай з в.Адамова “Пачынаецца ўсё з захаплення”. На выставе прадстаўлена больш 30-ці работ. Да большасці з іх аўтар напісала вершы. Вышыўка натхняе на духоўную тэму, тэму кахання, павагі да жанчыны. У тэме дзяцінства карціна “Анёлы” прысвечана тром сынам. На адкрыццё выставы былі запрошаны жыхары горада, навучэнцы ДУА “Валожынскі сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй”. Сардэчна запрашаем усіх наведаць выставу!

 

В Ивенце по инициативе монахов-францисканцев, которые служат в католическом приходе святого Михаила, 20 января состоялся Фестиваль рождественской песни.

Фестиваль проходил в восьмой раз. Площадкой музыкантов стал зал Ивенецкого дома культуры. Рождественские песнопения исполнили коллектив Ubi Caritas, хор местного прихода, вокальный ансамбль Ивенецкой детской школы искусств, семейный группа рода Лембовичей «Крона» из Ракова, семья Протасевичей из Першая.

Звучала и современная музыка – рождественский джаз исполнили Виктория и Валериан Янушкевичи из Ракова.

Приехали артисты из Гродно – вокально-инструментальный ансамбль Lechici.

Особым подарком для всех гостей фестиваля стало выступление приглашенных гостей. Лирники Алесь Лось и Василий Гринь дали слушателям возможность прикоснуться к богатой традиции лирницких кантов и псалмов, рок-исполнитель Пит Павлов и музыканты из капеллы «Папараць».

По материалам сайта catholic.by

Вторник, 23 января 2018 12:14

У АТМАСФЕРЫ АГУЛЬНАЙ РАДАСЦІ

 

Стала добрай традыцыяй у пачатку каляндарнага года праводзіць фестываль праваслаўных песнапенняў “Калядная зорка”.

Ён ужо даўно палюбіўся жыхарам Валожыншчыны і з’яўляецца сапраўднай творчай імпрэзай духоўнасці і вялікай хрысціянскай радасці Нараджэння Хрыстова, якую з нецярпеннем чакаюць і дарослыя, і дзеці.

У дзявяты раз фестываль сабраў сваіх прыхільнікаў у Валожынскім раённым Цэнтры культуры. Як і заўсёды, на яго завітала вялікая колькасць удзельнікаў і гледачоў. Зала з цяжкасцю ўмясціла жадаючых паслухаць юных музыкантаў. Выступалі харавыя калектывы, вакальныя ансамблі і асобныя выканаўцы з дзіцячых школ мастацтваў раёна, а таксама наведвальнікі Нядзельных школ Валожынскага благачыння. Тэматыка ўсіх выступленняў была звязана са светлым святам Нараджэння Хрыстова. Музыка ў выкананні ўдзельнікаў “Каляднай зоркі” паланіла не толькі слых, але і душу. Вакальныя творы гучалі асабліва кранальна і хвалююча.

Фестываль стаў яркай падзеяй. Ён стварыў атмасферу агульнай ціхай радасці вялікай хрысціянскай урачыстасці, усяліў у душы і сэрцы дзяцей і дарослых надзею і любоў, зрабіў іх больш добрымі і спагадлівымі.

Прысутныя доўга не разыходзіліся. Удзельнікі і гледачы перамяшаліся, зліліся ў адно цэлае, разам фатаграфаваліся, абменьваліся ўражаннямі. Напрыканцы імпрэзы ўсе атрымалі салодкія падарункі.

“Калядная зорка” яшчэ раз паказала, якая вялікая работа вядзецца з дзецьмі ў нашым раёне. Хочацца сказаць шчырае дзякуй усім, хто працуе ў сферы культуры. Гэтыя таленавітыя, улюблёныя ў выбраную справу людзі не лічацца з асабістым часам і шчодра дораць свой талент іншым. Кожны дзень імі робіцца высакародная справа па духоўна-маральным выхаванні падрастаючага пакалення, прывіваюцца эстэтычны густ, любоў да прыгажосці. У іх нялёгкай прафесіі неабходна мець вялікую душу і моцны характар, а таксама невычарпальную крыніцу творчасці. Фестываль праваслаўных песнапенняў ладзіцца работнікамі культуры для таго, каб зберагчы сапраўдныя чалавечыя каштоўнасці і духоўнасць, бо дзеці – наша будучыня, ім будаваць, шанаваць і далей захоўваць сваю спадчыну. Дай Бог сілы ўсім, хто ўносіць уклад у выхаванне нашчадкаў.

     Благачынны Валожынскай акругі,

настаяцель прыхода Святых Роўнаапостальных

цара Канстанціна і царыцы Алены ў Валожыне

протаіерэй Дзмітрый АГІЕВІЧ

 

Нядаўна на старонках сацыяльных сетак рэдакцыі газеты з’явілася цікавая інфармацыя. Нам даслаў пісьмо індывідуальны прадпрымальнік з Мінска Сяргей Яўгенавіч Дзербун, які мае дачу ў вёсцы Кашчэлічы нашага раёна. Гэты чалавек блізкі да творчасці, займаецца канцэртнай дзейнасцю, арганізацыяй міжнародных фестываляў, конкурсаў і іншых падобных мерапрыемстваў. І, нават прыехаўшы ў вёску адпачыць ад клопатаў, ён не здрадзіў справе сваёй душы… Падрабязна пра падзею расказвае ў звароце сам Сяргей Яўгенавіч.

“Добры дзень, шаноўная рэдакцыя. Хачу вам расказаць пра невялікі праект, які мы з суседзямі-дачнікамі правялі ў вёсцы. Яшчэ ў лістападзе аб’явілі конкурс на лепшае навагодняе афармленне дамоў «Мы разам зробім свет прыгажэйшым!». Адпаведныя аб’явы размясцілі на слупах, але, па праўдзе кажучы, не верылі, што бабулі і дзядулі адгукнуцца на прапанову.    

Якая ж радасць пасялілася ў сэрцы, калі, гледзячы на нас, вяскоўцы таксама з вялікім энтузіязмам і фантазіяй упрыгожылі свае хаткі – і звонку, і ўнутры! 1 студзеня мы купілі падарункі і прайшлі па ўсіх сядзібах у Кашчэлічах, уручылі падзячныя лісты і салодкія прысмакі. Лепшай узнагародай для нас сталі іх слёзы радасці... Было вельмі прыемна, што, не зважаючы на гады, гэтыя людзі імкнуцца быць бліжэй да моладзі. Яны запрашалі нас у госці, расказвалі пра сваё жыццё, частавалі, як родных. А потым мы зрабілі агульнае фота…”

Рэдакцыя газеты дзякуе аўтару і за дасланы тэкст з фотаздымкамі, і за праяўленую чуласць, і за падораную вяскоўцам радасць. Узрост не мае значэння, бо праз усё жыццё з чалавекам крочыць надзея на цуда. Дзякуючы цеплыні нераўнадушных сэрцаў, і ўвасобіліся ў жыццё маленькія, але такія прыемныя кашчэліцкія дзівосы…

Вторник, 23 января 2018 12:08

Назначэнні

З 11 студзеня 2018 года на пасаду дырэктара ААТ "ПМК-188"

назначаны Міхаіл Аляксандравіч КОСІК

2301201801

 

 

 

Нарадзіўся ў 1985 годзе ў Валожыне. У 2012-м скончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. З 2004-га распачаў працоўны стаж, уладкаваўшыся наладчыкам абсталявання ў ААТ "Валожынская райаграпрамтэхніка". Пасля працаваў мулярам у ААТ "ПМК-188", быў майстрам ТДА "Энергасталь", начальнікам будучастка Валожынскага РБУ, галоўным інжынерам ТАА "Олвермантаж", інжынерам у адным са структурных падраздзяленняў райвыканкама. Апошняя пасада перад назначэннем – вядучы спецыяліст КДУП "Упраўленне капітальнага будаўніцтва Валожынскага раёна".

 

 

 

 

З 15 студзеня 2018 года

на пасаду галоўнага ўрача Валожынскага РЦГіЭ

назначаны Павел Мікалаевіч САРОКА

2301201802

 

 

Нарадзіўся ў 1977 годзе ў г. Бабруйску Магілёўскай вобласці. Працоўную дзейнасць пачаў фельчарам у Дарожнай бальніцы. Скончыў Бабруйскае медыцынскае вучылішча, а потым Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Працаваў урачом-гігіеністам, пасля – загадчыкам аддзела гігіены ў Бабруйскім РЦГіЭ. Затым – урачом-гігіеністам, загадчыкам гігіены працы, загадчыкам санітарна-гігіенічнага аддзела ў Дарожным ЦГіЭ на чыгуначным транспарце. З 2012-га быў назначаны загадчыкам аддзялення гігіены працы ДУ «Мінскі АЦГЭіГЗ», а з 2014-га стаў галоўным урачом ДУ «Смалявіцкі РЦГіЭ». Пазалетась скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Кіраванне персаналам».

 

 

 

 

 

18 студзеня 2018 года

старшынёй раённай арганізацыі ТВВОД быў абраны

Іван Мікалаевіч СУХАДОЛЕЦ

2301201803

Ён ураджэнец вёскі Стайкі, у 1985 годзе закончыў Сакаўшчынскую сярэднюю школу, прызваўся ў армію. Службу праходзіў у войсках КДБ. Пасля дэмабілізацыі працаваў вадзіцелем у розных структурах, а з 1995 па 2014 год – у падраздзяленнях МНС раёна. Апошнім часам Іван Мікалаевіч служыў старшым матросам-выратавальнікам Сакаўшчынскага выратавальнага паста.

Тэлефон для сувязі з новым кіраўніком структуры: 8-029 9819726 (МТС).

 

Па традыцыі, у студзені супрацоўнікі РАУС праводзяць аналіз сваёй работы за папярэдні перыяд. На мінулым тыдні ў зале пасяджэнняў райвыканкама прайшоў прадстаўнічы сход, на якім былі агучаны вынікі аператыўна-службовай дзейнасці за 2017 год.

Удзел у рабоце форуму прынялі кіраўнікі іншых праваахоўных структур: пракурор раёна юрыст 1 класа С. А. Габруковіч, старшыня суда Валожынскага раёна А. В. Зянько, начальнік раённага аддзела Следчага камітэта падпалкоўнік юстыцыі В. Л. Юрэвіч. Прымаў справаздачу намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў аблвыканкама палкоўнік І. Л. Падвойскі. Першым слова ўзяў начальнік РАУС І. У. Шакун.

У сваім выступленні Ігар Уладзіміравіч падрабязна расказаў пра ўсе кірункі дзейнасці аддзела, даў аб’ектыўную характарыстыку крымінагеннай абстаноўцы ў раёне, звярнуў увагу на ўпушчэнні і недапрацоўкі ў паўсядзённай рабоце, акрэсліў тыя задачы, якія неабходна рашаць у бліжэйшай будучыні, і ўказаў на магчымыя метады іх рашэння. 

Перад тым, як спыніцца на дакладзе начальніка РАУС, хацелася б нагадаць: жыхары раёна ставяцца да міліцыі з павагай і вераць у яе дапамогу. Бываючы ў розных кутках Валожыншчыны, размаўляючы з людзьмі, не раз даводзілася чуць станоўчую ацэнку дзейнасці праваахоўных органаў. Так, ёсць людзі – іх хлебам не кармі, а дай напіцца гарэлкі, паскандаліць, якім сумленне не забараняе абкрасці старога ці малога, падняць руку на слабейшага. Але ж хіба ў гэтым міліцыя вінаватая? Дзесяць Божых запаведзяў парушаюцца, што ўжо гаварыць пра людскі закон…

Падчас выступлення І. У. Шакуна стала зразумелым: міліцыя ставіць перад сабой мэту не толькі схапіць злачынца. Куды важней – не дапусціць, каб чалавек, схільны да антыграмадскіх паводзін, учыняў злое, уступаў у спрэчкі з законам, атручваў жыццё навакольным.

За мінулы год у калектыву РАУС ёсць прычыны для гонару: не зарэгістравана забойстваў, нанясення цяжкіх цялесных пашкоджанняў, згвалтаванняў, разбояў, расце колькасць раскрытых злачынстваў, зменшылася ўдзельная вага супрацьпраўных дзеянняў на сямейна-бытавой глебе і сярод непаўналетніх, павялічылася эфектыўнасць работы па выяўленні вінаватых асоб. Аднак заслугоўвае крытыкі “тармажэнне” па выяўленні фактаў незаконнага абароту наркотыкаў, гандлю людзьмі, парушэння антыкарупцыйнага заканадаўства.

Асаблівую заклапочанасць кіраўніцтва РАУС выклікаюць недастатковы ўзровень прэвентыўных мер і прафілактыкі правапарушэнняў, рост рэцыдыўнай злачыннасці. Адна з прычын выяўленых недахопаў – неўкамплектаванасць штату. Здараецца, што нейкае падраздзяленне вымушана аказваць дапамогу іншаму, а ў выніку падае эфектыўнасць у абаіх.

Сваё бачанне бягучага моманту і перспектывы акрэслілі таксама намеснікі начальніка РАУС В. У. Кішко, С. В. Латышаў, С. А. Гелда. Даволі працяглую палеміку і канструктыўную крытыку выклікала выступленне начальніка крымінальна-выканаўчай інспекцыі А. Я. Бараноўскага.

У цэлым жа было прынята рашэнне прызнаць работу РАУС адпавядаючай патрабаванням. Што датычыцца канкрэтных вывадаў, то яны закранулі самыя розныя аспекты. Так, у самы бліжэйшы час неабходна актывізаваць аператыўна-пошукавыя мерапрыемствы адносна некаторых асоб, якія ўчынілі злачынствы і зараз хаваюцца ў Расійскай Федэрацыі. У месцах масавых гулянняў і адпачынку грамадзян будуць выяўляць тых, хто знаходзіцца ў стане наркатычнага ап’янення. На аўтадарогах узмоцняць кантроль за незаконным перамяшчэннем таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, паліва, чорных і каляровых металаў, алкаголю.

Думаю, няма патрэбы паглыбляцца больш дэталёва ў спецыфіку работы праваахоўнікаў. Скажу адно: свой доўг і абавязкі яны ведаюць, задачы кіраўніцтвам пастаўлены, шлях выканання таксама вызначаны. Спадзяёмся, што планы міліцыі са справай не разыдуцца. Многае ж, пагадзіцеся, залежыць і ад кожнага з нас, ад таго, наколькі мы законапаслухмяныя, уважлівыя, спагадныя.  

Напрыканцы мерапрыемства сабраныя выслухалі палкоўніка з УУС аблвыканкама І. Л. Падвойскага. Ён, у прыватнасці, адзначыў: “Неабходна прыкласці ўсе сілы на павелічэнне эфектыўнасці ў рабоце. Аддзел працуе стабільна, але мае патэнцыял для большых здзяйсненняў. Так, упушчэнні па выніках мінулага года ёсць, але гэта прычына мабілізавацца, а не адчайвацца…”

Самым прыемным момантам стала ўзнагароджанне лепшых супрацоўнікаў міліцыі. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь сёлета медалі “За бездакорную службу III ступені” атрымалі старшы оперупаўнаважаны групы па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю Аляксандр Акушка і капітан міліцыі, оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Уладзімір Рэут. Пагоны з новымі зорачкамі і чарговае званне атрымаў старшы ўчастковы, інспектар міліцыі Аляксей Букштановіч. Ён стаў маёрам. А ўчастковы інспектар Аляксандр Ерахавец з гэтага дня – старшы лейтэнант.

Тэкст і фота Алены ЗБІРЭНКА

           

Счастливое детство – это хорошая, дружная семья, где ребенок учится быть добрым и благодарным, трудолюбивым и заботливым, это возможность получать образование, развивать творческие способности, находить общий язык со сверстниками и взрослыми. Не каждому так повезло…

Дети нуждаются в любви и заботе родных, близких  людей. И если её нет, то в нашей стране  заботится и  защищает ребёнка государство независимо от форм правления.

Комиссии по делам несовершеннолетних   впервые созданные в 1918 году, на протяжении всей своей истории    играют важную роль в решении проблем защиты детей от жестокости, насилия, негативных влияний социальной  сред, делают все возможное, чтобы в жизни каждого ребенка появился смысл, радость и надежда.

Членами комиссии  всегда были и есть люди,  болеющие душой за каждого ребёнка,  оказавшегося в непростой жизненной ситуации,  умеющие  ему помочь, высококвалифицированные специалисты  в своём деле.

            20 января 2018 года в центре культуры   г. Воложина на торжественном собрании   чествовали    людей, которые   не жалеют  сил, чтобы оградить детей от недетских проблем, помочь им вырасти настоящими, достойными людьми.

 Воложинская районная организация РОО «Белая Русь» вручила  ценные подарки людям,  которые  многие годы отдавали  и отдают  этой ответственной и нужной работе свой профессионализм, душевные силы, терпение, неизменно проявляя чуткость и большую любовь к детям-   Семиной  Надежде Валерьевне, Пуркалик Ядвиге Ивановне, Гончару Павлу  Олеговичу, Ивановской Ольге Викентьевне, Карачуну Олегу Александровичу и Жданюк Ирине Леонидовне.

 

Понедельник, 22 января 2018 10:10

ПРОФСОЮЗНЫЙ ПРИЕМ ГРАЖДАН

25 января 2018 г. и Воложинском районном объединении профсоюзов, пл. Свободы, 4 каб. 20 (здание военкомата) с 14.00 до 16.00 состоится профсоюзный прием граждан правовым инспектором труда Апанасенко Геннадием Васильевичем по вопросам, касающимся разъяснений норм законодательства, регулирующим сферу трудовых и связанных с ними правоотношений. Предварительная запись на прием 23.01.2018 с 9.00 до 11.00 по телефону 58935.

Страница 1903 из 2145

Задайте вопрос