Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Пятница, 19 января 2018 13:56

ВЯЛІКАЕ ПАПАЎНЕННЕ

 

З нагоды юбілею Мінскай вобласці ў СШ № 2 горада Валожына прайшло мерапрыемства.

Дзяўчатам і хлопцам, якія сабраліся ў актавай зале, настаўніца гісторыі Аксана Пятровіч распавяла пра мінулае Міншчыны, геаграфічныя асаблівасці, гісторыка-культурныя каштоўнасці рэгіёну. З дапамогай фотапрэзентацыі нагадала пра добра вядомыя каталіцкія і праваслаўныя храмы, мемарыяльныя комплексы, тэатры, музеі. Экскурс атрымаўся аб’ёмным і досыць цікавым.

У другой частцы падзеі адбылася яшчэ адна ўрачыстасць. 40 навучэнцаў школы атрымалі членскія білеты і значкі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і былі прыняты ў шэрагі арганізацыі. У іх адрас прагучалі словы шчырых віншаванняў.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

 

У час, калі пераезд з правінцыі ў сталіцу – масавая з’ява, падпалкоўнік унутранай службы Дзмітрый КАСОЎСКІ змяніў мінскую прапіску на вясковую і вось ужо амаль два гады разам з сям’ёй жыве ў Дорах. На такі крок яму прыйшлося пайсці не па закліку сэрца, а па загадзе кіраўніцтва: атрымаў назначэнне ўзначаліць Валожынскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.

– Дзмітрый Яраслававіч, назначэнне абрадавала ці не?

– Перамены ў лёсе, а тым больш кардынальныя, азадачаць ці насцярожаць любога чалавека. Але ў сілавых структурах загады не абмяркоўваюць, іх выконваюць. Не скажу, што на новай пасадзе адразу адчуў сябе як рыба ў вадзе. Шмат цяжкасцей у першы час давялося зведаць, мяняючы гарадскі ўклад на вясковы. Пачаў з упарадкавання дома. Потым захацелася, каб і ўчастак вакол яго меў рэспектабельны выгляд. Паспрабаваў самастойна ўзараць зямлю і непрыкметна, як кажуць, уцягнуўся: пасадзіў пладовыя дрэвы, кусты, дайшла справа і да агарода. Развялі жыўнасць: двух сабак і ката. Яны ўмеюць выдатна падымаць настрой. Нават і не чакаў, што ўсё гэта пачне прыносіць такое задавальненне. З’явілася ўпэўненасць: у такім жыцці ёсць нешта правільнае, сапраўднае, натуральнае. У Мінску час траціш на дарогу да працы і назад, у таўкатні паміж людзей, машын, у асяроддзі каменных джунгляў ператвараешся ў нейкага робата і не здагадваешся, наколькі сам сябе абдзяляеш простымі чалавечымі радасцямі. Ужо тут, у Валожыне, саслужыўцы цікавіліся, ці сумую па тэатрах, кафэ, шыкоўных магазінах. Быццам бы я кожны дзень іх наведваў! Быў лічаныя разы…

– Вы ў Дорах па загадзе. А як зрэагавала жонка?

– Паехала за мной, як дзекабрыстка. Цяпер радуецца, калі на градах з’яўляюцца ўсходы, з задавальненнем прымае гасцей з ліку сталічных знаёмых, ганарыцца, што можа пачаставаць іх экалагічна чыстымі прадуктамі, вырашчанымі сваімі рукамі. Дачка таксама палюбіла Доры.

– Няўжо яны без слёз развіталіся з Мінскам?

– Змены адбыліся не такія і значныя. Жонка працу ў сталіцы не памяняла, дачка Лізавета там засталася вучыцца, займацца спортам. Яна ў нас плыўчыха, наведвае школу алімпійскага рэзерву, уваходзіць у юнацкую каманду па сінхронным плаванні, выдатна выступае ўжо і на міжнародных спаборніцтвах. Перад самым Новым годам дзяўчаты ездзілі ў Славакію, дзе заваявалі золата. Лічу, мы правільна зрабілі, што заахвоцілі Лізу да спорту. Дачка ў свае трынаццаць гадоў вызначаецца самастойнасцю, умее хутка прымаць рашэнні, прывучана да рэжыму. Мы даўно не пакуем ёй чамаданы перад паездкай за мяжу. Ліза гэта робіць сама. Уклад і яе жыцця з пераездам у Доры не вельмі змяніўся: у Мінску, каб паспець на першую трэніроўку, яна падымалася ў 5.45, а зараз – на 15 хвілін раней.

– А Вы ў дзяцінстве вызначаліся такой самастойнасцю?

– Хутчэй не. Мой лёс вырашалі бацькі. Вучыўся ў фізіка-матэматычнай школе, што па вуліцы Розы Люксембург. Пасля збіраўся паступаць у РТІ, аднак дома параілі пайсці ў вышэйшае пажарна-тэхнічнае вучылішча Міністэрства ўнутраных спраў, якое тады рыхтавала выратавальнікаў. У 1999 годзе было створана Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і 19 студзеня аб’яўлена прафесіянальным святам – Днём выратавальніка. Такім чынам, наша служба мае магчымасць святкаваць двойчы, бо ёсць яшчэ і Дзень пажарнай службы, які адзначаецца 25 ліпеня. Дарэчы, веданне дакладных навук вельмі дапамагло мне авалодаць выбранай спецыяльнасцю.

– Паглыбленае вывучэнне фізікі і матэматыкі не хацелася змяніць на нешта больш рамантычнае?

    – Вучыцца ў школе было вельмі цікава. Сумным прадметам лічыў літаратуру, а сачыненне – найскладанейшай задачай. Праўда, калі ўзначаліў аддзел пры абласным упраўленні МНС, то давялося пісаць шмат дакладаў. Не адразу, але справа пайшла, і мае даклады ацэньваліся станоўча. Матэматыка дапамагае развіваць аналітыку, логіку. Матэматык справіцца з гуманітарнымі прадметамі, а вось гуманітарыю дакладныя навукі могуць і не пакарыцца.

– Вас як “тэхнара” які від мастацтва захапляе?

– Аддаю даніну павагі ўсяму, што выклікае станоўчыя эмоцыі: кнігам, карцінам, кіно. Аднак каб сказаць, што вось без гэтага помніка ці тэатральнай пастаноўкі я адчую сябе абдзеленым, не магу. Ужо тут, на Валожыншчыне, ацаніў акапэльнае выкананне. Выступаюць з народнымі песнямі “Гасцінец” ці іншыя народныя калектывы раёна – радуецца і слых, і душа. Вельмі падабаецца ансамбль “Чысты голас”, асабліва тыя песні, што артысты выконваюць без музычнага суправаджэння.

– Дык лірыка ў Вас можна разбудзіць! Давайце паспрабуем гэта зрабіць, успамінаючы самыя прыемныя моманты дзяцінства.

– Зімовыя канікулы ў бабулі, у Пухавіцкім раёне! Можна было ўволю пакатацца на лыжах і каньках. Прыйдзеш стомлены ў хату, а бабуля дастае з-за засланкі вялізныя бульбяныя бліны. Пад’еў – і паляжаць на цёплую печ…

– Самі што-небудзь гатаваць умееце?

– Мая фірменная страва – бульбяныя клёцкі. Сам націраю бульбу, вымешваю, адварваю, гатовыя клёцкі падаю з падсмажанай грудзінкай і цыбуляй. Зімой часам гатую глінтвейн. Для гэтага бяру бутэльку паўсухога чырвонага віна, дабаўляю карыцу, гваздзіку, духмяны перац, мёд. Стаўлю на агонь і грэю, увесь час памешваючы, да тэмпературы 70 градусаў. Выдатны сродак, каб сагрэцца!

– Раскажыце, як вольны час праводзіце?

– Перавагу аддаю актыўнаму адпачынку: лыжныя і веласіпедныя прагулкі, паходы за грыбамі. Любімая пара года – залатая восень. Дастаткова з паўгадзіны пахадзіць па ціхім восеньскім лесе, каб прывесці душу ў раўнавагу. Ураджай з уласнага агарода, нават калі і сціплы, радуе.

– Радасць могуць падарыць і людзі. Які самы памятны падарунак Вы атрымалі?

– Самы памятны феерверк эмоцый – нараджэнне дачкі. Калі ўбачыў маю дзяўчынку ўпершыню: гэтыя вочкі, вусны, то быў шчаслівейшым чалавекам на свеце. Сям’я для мяне – галоўная каштоўнасць. Не тое што ў Дорах, на бязлюдным востраве не засумую, калі побач са мной будуць мае дзяўчаты – жонка Насця і дачка Ліза. Ахвотна падпарадкоўваюся іх загадам і зусім забываюся, што на рабоце я – начальнік.

– Вы дамасед ці любіце падарожжы?

– Я не вельмі шмат падарожнічаў. Бываў ва Украіне, на Львоўшчыне. Гэта радзіма майго бацькі. Ездзіў у госці да сваякоў у Піцер. Неяк раз давялося наведаць Германію.

– Назавіце самыя ганебныя чалавечыя заганы.

– Прытрымліваюся той думкі, што лепш горкая праўда, чым салодкая мана. Ілгуноў не люблю і з павагай ставіцца да чалавека, які лжэ, не магу. Непрыемна бачыць, як дарослы чалавек выкручваецца, прыдумвае апраўданні, каб абяліць сябе. Памылка – непрыемнасць, часам вялікае зло. Але пазбегнуць іх у жыцці не ўдавалася ніводнаму чалавеку. Трэба заўсёды гаварыць праўду! Гэтаму вучу і дачку.

– Пра што марыце?

– Што такое мара? Нешта летуценнае, нерэалістычнае. Трэба ставіць мэты і дабівацца іх, рашаць задачы, якія падкідвае жыццё. Цяперашняя мая мэта – вывесці наш аддзел на лідзіруючыя пазіцыі. Патэнцыял у калектыву ёсць, штосьці ўжо і зроблена.

– Паколькі выйшлі на прафесіянальную сцежку, то раскажыце, які працэнт здарэнняў адбываецца па прычыне легкадумства?

– Калі гаварыць пра пажары, то 100 працэнтаў узгаранняў, у тым ліку і з трагічным зыходам, адбываюцца з-за легкадумства. Запытайцеся любога чалавека, і ён раскажа, як правільна эксплуатаваць электрапрыборы, газавае абсталяванне. Але прымяняць свае веды на практыцы некаторыя не спяшаюцца. Чамусьці кожны ўпэўнены: бяда можа здарыцца з кім заўгодна, толькі не з ім і яго блізкімі. Вось і апошняга пажару, які адбыўся ва Улазавічах і панёс жыцці дваіх чалавек, можна было пазбегнуць. Чаго ў тры гадзіны ночы мужчыну захацелася тэрмінова закурыць у ложку ды яшчэ будучы ў стане алкагольнага ап’янення? Ён што, не ведаў пра небяспеку? Хутчэй за ўсё ведаў, бо менавіта з такім кантынгентам працуюць нашы інспектары групы прапаганды і навучання. Прагрэс рухаецца наперад, развіваюцца навука і тэхніка, з’яўляюцца новыя сродкі масавай агітацыі, а вось спрадвечныя чалавечыя слабасці застаюцца. 

Вядома, чым вышэй узровень агульначалавечай культуры, чым лепш ідуць справы ў эканоміцы, тым больш стабільнасці ў грамадстве. Канец мінулага стагоддзя на постсавецкай прасторы характарызаваўся цяжкім эканамічным становішчам. Тады і назіраўся самы пік узнікнення розных пазаштатных сітуацый, у тым ліку і пажараў. Цяпер, пагадзіцеся, жыллёвы фонд адрамантаваны, грамадскія ўстановы і адміністрацыйныя будынкі адпавядаюць патрабаванням бяспекі, чым значна зніжана магчымасць узгаранняў. Ды і нашы грамадзяне, набыўшы дарагія машыны, нерухомасць, сталі клапатлівымі гаспадарамі, асцярожнымі пры абыходжанні з агнём і гаручымі рэчывамі.

Паляпшаецца і матэрыяльнае забеспячэнне пажарнай службы. Яшчэ не так даўно галоўнымі “памочнікамі” былі “ЗІЛы” з цыстэрнамі ўмяшчальнасцю 2,5 тоны вады, што давала магчымасць бесперабойнага тушэння агню толькі 7 хвілін, а зараз на ўзбраенне паступаюць дзесяцітоннікі.

Карыстаючыся момантам, хачу павіншаваць сваіх калег з прафесіянальным святам, пажадаць ім здароўя і дабрабыту, а таксама, каб менш у нашым жыцці было пазаштатных сітуацый. Таму заклікаю жыхароў раёна не забывацца пра правілы бяспекі, берагчы жыццё сваё і сваіх блізкіх, маёмасць.

Гутарыла Алена ЗБІРЭНКА

Пятница, 19 января 2018 13:55

ВІНШУЕМ ПЕРАМОЖЦАЎ

 

Адбыўся III этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, у якім прынялі ўдзел 13 вучняў з 5 устаноў адукацыі Валожынскага раёна.

У ліку пераможцаў абласнога этапу аказаліся чацвёра. Гэта вучаніца 10 класа сярэдняй школы № 1 Марыя Цмыкава, якая ўзнагароджана дыпломам III ступені па прадмеце “Працоўнае навучанне” (настаўніца І. Л. Кербедзь), вучань 10 класа Івянецкай сярэдняй школы Рэнат Кагал – дыпломам III ступені па фізіцы (настаўніца А. В. Ламака), вучаніца 10 класа гэтай жа ўстановы адукацыі Дар’я Бібік – дыпломам III ступені па беларускай мове і літаратуры (настаўніца А. Г. Ярмак).

Дыплом I ступені па працоўным навучанні заваяваў вучань 9 класа гімназіі № 1 горада Валожына Антон Віршыч, гэтаму прадмету яго навучае Аляксандр Антонавіч Кербедзь.

Вучаніца 10 класа Вішнеўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад-сярэдняя школа Яна БІТЭЛЬ са сваёй настаўніцай біялогіі Вольгай Іванаўнай МАРКОВІЧ занялі першае месца ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ.

Абарона праектаў праходзіла на базе Мінскага дзяржаўнага абласнога ліцэя. Журы высока ацаніла работу “Фенавоблік папуляцый котак вёсак Вішнеўскага сельсавета Валожынскага раёна Мінскай вобласці”. Тэма была выбрана не выпадкова, Яна вельмі сімпатызуе гэтым дамашнім жывёлам. На працягу амаль двух гадоў дзяўчына пад кіраўніцтвам Вольгі Іванаўны вывучала катоў такіх населеных пунктаў, як Вішнева, Подберазь, Лаўскі Брод, Сіняя Гара, Ластаянцы. Больш за тры месяцы вялася апрацоўка назапашанага матэрыялу па акрасе катоў па стандартнай методыцы даследавання. Вынікі параўналі з данымі іншых мясцовасцей. Найбольш блізкімі да вішнеўскіх аказаліся дамашнія любімцы з Рэчыцы. Юны навуковец тлумачыць гэта размяшчэннем населеных пунктаў, дзе вывучалі фенавоблік, недалёка ад аўтамагістралі Мінск-Вільнюс і чыгункі, а таксама вялікай колькасцю дачнікаў, якія прывозяць з сабой сваіх гадаванцаў. За праведзеную навуковую работу Яна атрымала дыплом I ступені ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама.

Анжэла РАДЫНА

Пятница, 19 января 2018 08:36

Пяснярцы роднага краю

 

17 студзеня, у дзень, калі ў далёкім 1893 годзе ў Віленскім рымска-каталіцкім касцёле Святога Якава хрысцілі будучую беларускую паэтэсу Канстанцыю Буйло, у гасцёўні народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры адбылася сустрэча-ўспамін “Пяснярка роднага краю” да 125-годдя з дня яе нараджэння. На мерапрыемства запрасілі навучэнцаў Валожынскага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя.

На аформленым да юбілею слаўнай зямлячкі століку – яе партрэт, кнігі, іншыя матэрыялы па тэме жыцця і творчасці Канстанцыі Буйло. Канстанцыя Антонаўна ў маленстве і юнацтве жыла ў розных мясцінах Валожыншчыны, хадзіла гэтымі сцяжынамі, наталялася іх прыгажосцю і захацела знайсці вечны спачын у Вішневе. Менавіта тут яна напісала ўсім вядомы верш “Люблю”, які стаў песняй-гімнам роднаму краю; тут спаткалася з Уладзіславай Станкевіч (будучай жонкай Янкі Купалы), з якой шчыра сябравала пасля ўсё жыццё. У Вішневе Канстанцыя спасцігала не толькі школьную навуку, але і навуку годна, з любоўю жыць у маці Уладкі – Эміліі Манэ, якая ў юнацтве прыехала сюды з Францыі, каб вучыць дзяцей графа Храптовіча.

Пра ўсё гэта і распавядалі юным ліцэістам кіраўнік і ўдзельнік “Руні” Валянціна Гіруць-Русакевіч і Аляксандр Кулак. Успаміны самой Канстанцыі Буйло агучыла Марыя Шакун, а ў выкананні маладых “рунеўцаў” гучалі цудоўныя вершы слыннай зямлячкі. Аздобілі сустрэчу песні “Мой родны кут…” (на сл.Я.Коласа) і, вядома ж, “Люблю” Канстанцыі Буйло, якія выканалі салісткі РЦК Вера Лявіцкая і Таццяна Рыснік”; а таксама мультымедыйная прэзентацыя.

Завяршылася мерапрыемства “Гімнам Валожынскай зямлі”, які на словы ўдзельніка творчай суполкі валожынцаў Сяргея Маляўскага напісаў вядомы беларускі кампазітар Эдуард Зарыцкі.

 

По прогнозам синоптиков в ближайшие дни дорожные условия будут осложнять снег и метель, на отдельных участках дорог гололедица.

Водителям следует учитывать, что состояние проезжей части на протяжении маршрута может резко меняться. Наиболее сложными условия движения могут быть на спусках, подъемах и закруглениях, на продуваемых участках дорог. Будьте особенно внимательны при проезде пешеходных переходов. Выбирайте безопасную скорость движения и дистанцию, избегайте резких маневров и торможений. Не забывайте пристегиваться. Перед поездкой обязательно очистите автомобиль от снега и льда, заполните бачок омывателя ветрового стекла незамерзающей жидкостью. Планируйте свои маршруты с учетом возможных заторовых ситуаций, выезжайте заранее.

Пешеходам необходимо помнить, что автомобиль на скользкой дороге иногда не имеет технической возможности вовремя остановиться. Поэтому переходить проезжую часть необходимо только в установленных местах, убедившись, что авто успели остановиться. В условиях недостаточной видимости и темное время суток обязательно обозначать себя световозвращающими элементами!

Рекомендуем заранее подготовить транспортное средство к эксплуатации при низких температурах. Обязательно необходимо проверить уровень технических жидкостей в автомобиле. Особое внимание следует обратить на исправность аккумулятора и системы отопления.

В сложных погодных условиях работа личного состава дорожно-патрульной службы ГАИ ориентирована на оказание помощи участникам дорожного движения. Организован круглосуточный мониторинг состояния улично-дорожной сети с целью обеспечения безопасности дорожного движения, своевременной организации работ по уборке снега и ликвидации зимней скользкости.

12 января участниками клуба «Верас» была организована концертно-развлекательная программа, приуроченная к рождественским праздникам «Гори, гори звезда Рождественская». В рамках мероприятия, помимо концертной программы, проводились различные игры, конкурсы, в которых участвовали как сами участники клуба «Верас», так и гости мероприятия.

Четверг, 18 января 2018 10:37

«Карнавальная ночь на новый лад»

В Воложинском районном центре культуры праздничные мероприятия продолжаются. Так, 14 января, в связи с празднованием Старого нового года, прошло мероприятие, под названием «Карнавальная ночь на новый лад» по мотивам советского фильма Эльдара Рязанова «Карнавальная ночь».

Четверг, 18 января 2018 10:35

«В гостях у домовёнка Кузи»

В период с 23 по 28 декабря в Воложинском районном центре культуры и Бобровичском культурно-спортивном центре прошли детские утренники «В гостях у домовёнка Кузи». 

 

Штогадовы фестываль праваслаўных песнапенняў “Калядная зорка” традыцыйна, ужо дзявяты раз прайшоў у канцэртнай зале раённага Цэнтра культуры ў г.Валожыне.  

Удзельнікі фестываля – наведвальнікі Нядзельных школ Валожынскага благачыння, а таксама харавыя калектывы  дзіцячых школ мастацтваў раёна.

Свята распачалося з прывітальнага слова айца Дзмітрыя Агіевіча – настаяцеля прыхода святых роўнаапостальных Канстанціна і Алены ў Валожыне.

Са сцэны гучала шмат прыгожай музыка, якая паланіла ўсіх прысутных, стварала ўзнёслы настрой. Тэматыка выступленняў – гэта вялікая хрысціянская ўрачыстасць – Нараджэнне Хрыстова.

Напрыканцы гэтага мерапрыемства і артысты, і ўсе прысутныя ў зале атрымалі салодкія падарункі.

Страница 1905 из 2145

Задайте вопрос