222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
5 августа 2017 года (суббота)
с 9.00 до 12.00
по телефону 55241
состоится «прямая»
телефонная линия
с председателем
Воложинского районного
исполнительного комитета
АСТРЕЙКО
НИКОЛАЕМ АНАТОЛЬЕВИЧЕМ
30 ліпеня 2017 года ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры пабывалі на свяце паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”, прысвечаным яркай, шматграннай творчасці Максіма Багдановіча, які летам 1911 года два месяцы жыў у Ракуцёўшчыне (цяпер Маладзечанскі раён), дзе ўсёй душою ўпітваў жывую родную мову, дзе так плённа працавалася над вершамі, якія склалі пасля яго адзіную прыжыццёвую кнігу “Вянок”.
Рунеўцы з цікавасцю пазнаёміліся з экспазіцыямі філіяла музея М.Багдановіча, пабывалі ля яго крыніцы. Падчас самой ўрачыстасці кіраўнік “Руні” В.Гіруць-Русакевіч прачытала верш, які прысвяціла Максіму Багдановічу.
30 ліпеня 2017 года ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры пабывалі на свяце паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”, прысвечаным яркай, шматграннай творчасці Максіма Багдановіча, які летам 1911 года два месяцы жыў у Ракуцёўшчыне (цяпер Маладзечанскі раён), дзе ўсёй душою ўпітваў жывую родную мову, дзе так плённа працавалася над вершамі, якія склалі пасля яго адзіную прыжыццёвую кнігу “Вянок”. Рунеўцы з цікавасцю пазнаёміліся з экспазіцыямі філіяла музея М.Багдановіча, пабывалі ля яго крыніцы. Падчас самой ўрачыстасці кіраўнік “Руні” В.Гіруць-Русакевіч прачытала верш, які прысвяціла Максіму Багдановічу.
29 ліпеня у г.Мядзел майстры народнага аб’яднання народных майстроў “Скарбніца прынялі удзел у рабоце пляцоўкі “Рамесны карагод” на свяце возера Мястра, дзе правялі майстар-класы па выцінанцы, жывапісу, дэкупажу, пляценню з трубачак, ганчарству.
Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» праводзіць дабрачынную акцыю «Аднаўленне святынь Беларусі» з 2013 года.
За гэты час добраахвотнікі папрацавалі на 780 аб'ектах па ўсёй Беларусі. Задача – знаёмства дзяцей і моладзі з духоўнай і культурнай спадчынай Радзімы.
Валожынская крыніца – помнік, што знаходзіцца пад аховай дзяржавы. На яе тэрыторыі знойдзены ахоўныя расліны з Чырвонай кнігі, а таксама растуць віды, якія нячаста сустракаюцца ў Беларусі. У рамках акцыі валанцёры з мясцовага ліцэя папрацавалі на крыніцы: пафарбавалі плот, добраўпарадкавалі тэрыторыю, прыбралі смецце.
Акцыя будзе працягвацца далей, і ў ёй могуць паўдзельнічаць усе жадаючыя.
Капітан міліцыі Ігар МІХАЙЛАЎ службу на Валожыншчыне нясе вось ужо 6 гадоў. За гэты час паказаў сябе добрым прафесіяналам, станоўча характарызуецца кіраўніцтвам РАУС.
А яшчэ ў раёне знойдзецца нямала людзей, гатовых сказаць яму шчырае “дзякуй”. Летась Ігар Пятровіч выпадкова стаў сведкам аўтааварыі, не разгубіўся і ўратаваў жыццё жанчыне, вызваліўшы яе з-пад перакуленай легкавушкі. Сёлета дапамог адшукаць дачніцу, якая заблудзіла ў лесе.
…Чуткі аб тым, што аматары “ціхага” палявання вяртаюцца дадому з поўнымі кошыкамі лісічак, разляцеліся па садовым таварыстве каля вёскі Туркаўшчына імгненна і спакусілі пажылую кабету. Сонца ўжо кацілася на захад, калі яна надумалася сабраць трохі грыбоў на вячэру для сябе і мужа. Праз некаторы час знаходжання ў лесе жанчына зразумела, што заблудзілася. Пры сабе яна мела мабільны тэлефон, па якім і паведаміла на нумар “102” пра неспадзяваную бяду.
Атрымаўшы сігнал, аператыўнікі дзяжурнай службы тут жа звязаліся з участковым інспектарам міліцыі ракаўскай зоны Дзянісам Зубкоўскім. І. П. Міхайлаў у гэты час ужо адпачываў дома, у Ракаве, але пра здарэнне стала вядома і яму. Прыкінуўшы, што малады ўчастковы наўрад ці дастаткова знаёмы з навакольнымі лясамі, Ігар Пятровіч далучыўся да пошукаў.
Вёскі Туркаўшчына, Гіравічы і Шапавалы ўтваралі той трохвугольнік, дзе блукала жанчына. Супрацоўнікі міліцыі аб’язджалі на аўтамабілі лясныя дарогі адну за другой, уключалі сігнальную сірэну. Ужо добра сцямнела, а грыбніца паведамляла, што да яе не даносяцца ніякія гукі. Вышукальнікаў гэта не здзіўляла: мясцовасць тут узгоркавая, можна знаходзіцца побач, але не чуць адзін аднаго. Капітан І. П. Міхайлаў стараўся высветліць, які лес яе акружае, ці ёсць побач лініі электраперадач, прасекі, дарогі. Па прыкметах зарыентаваўся, куды прыкладна зайшла пацярпелая. І вось нарэшце жанчына радасна паведаміла: “Іду на сігнал!”
Пошукі доўжыліся гадзіны дзве і завяршыліся станоўча. Дачніца дзякавала сваім выратавальнікам, гаварыла, што і падумаць не магла аб такой прыгодзе, бо грыбнік яна вопытны, ніколі ў лесе не гублялася. Прасіла нават не паведамляць яе мужу пра здарэнне, а то раптам не дазволіць ёй больш хадзіць па грыбы…
Ігар Пятровіч Міхайлаў і яго калегі ўпэўнены: нічога звышнатуральнага не здзейснілі. Сітуацыю спрасціла тое, што жанчына пастаянна была на сувязі.
Ды і служба такая: не дапускаць складаных сітуацый, захоўваць правапарадак…
Сяргей Міхайлавіч ШАЛКОЎСКІ – механізатар ААТ “Агра-Дубінское”. Усё яго жыццё звязана з гэтай гаспадаркай – былым калгасам “Зара”, дзе працавалі бацькі.
Пачаў уносіць свой уклад у агульную справу хлапчуком – разам з сябрамі дапамагаў сельгаспрадпрыемству ў перыяды ўборкі. Былы вучань Узбалацкай васьмігодкі з маленства прывучаны не цурацца ніякай работы. У яго роднай школе існавалі выдатныя традыцыі працоўнага навучання: вучні самі апрацоўвалі вопытны ўчастак, гадавалі трусоў, дзяжурылі па сталовай, пасля ўрокаў самі прыбіралі класы, а дома стараліся падтрымаць старэйшых сваякоў у іх гаспадарчых клопатах. Таму юнакам і дзяўчатам было даволі лёгка адаптавацца ў дарослым жыцці. Сяргей Міхайлавіч яшчэ ў той час “захварэў” тэхнікай і бачыў сябе толькі за рулём трактара.
Адразу пасля заканчэння Валожынскага ПТВ-208 прыйшоў у калгас механізатарам. З той пары мінула ўжо 27 гадоў. Шмат рознай тэхнікі асвоіў за гэты перыяд. Не адзін сезон адпрацаваў на камбайне падчас уборачных кампаній, быў у ліку тых, хто па намалотах перавысіў планку ў тысячу тон.
За зімовы перыяд Сяргей Міхайлавіч разам з калегамі прыклаў максімум намаганняў для таго, каб падрыхтаваць тэхнічны арсенал гаспадаркі да выхаду на палеткі. Здаецца нядаўна шчыравалі на сяўбе, а ўжо надышоў час жніва. Мы засталі механізатара ў полі, калі ён займаўся ўборкай азімага рапсу.
На чарговы прыём грамадзян да дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па Маладзечанскай выбарчай акрузе № 73 І. С. Маркевіча запісаліся 9 чалавек, яшчэ некалькі жыхароў Валожыншчыны прыйшлі ў надзеі на дзейснае вырашэнне турбот без папярэдняга паведамлення. Іван Станіслававіч уважліва выслухаў кожнага…
Практыка калегіяльнага правядзення такіх прыёмаў (акрамя заяўнікаў, на іх прысутнічаюць і прадстаўнікі службаў і ведамстваў, ад якіх залежыць вырашэнне ўзнятых пытанняў) і на гэты раз прынесла плён. Хоць, трэба заўважыць, некаторыя праблемы, з якімі прыйшлі людзі да дэпутата, маглі быць вырашаны нашмат раней, пры непасрэдным звароце ў адпаведную інстанцыю альбо да раённай улады. Аднак чамусьці магчымасцю не скарысталіся, хоць гэта і з’яўляецца асноўным правілам. Некаторыя з запісаных на прыём не з’явіліся: іх клопаты вырашыліся загадзя. Да прыкладу, адным з такіх быў жыхар аграгарадка Сакаўшчына Мікалай Сцяпанавіч Шчуцкі, што звярнуўся да дэпутата з просьбай пасадзейнічаць у падсыпцы вуліцы Школьнай перад прыездам замежнай дэлегацыі…
Першай на прыём да І. С. Маркевіча трапіла жыхарка аграгарадка Пяршаі Алена Уладзіленаўна Ігнатовіч. Яна доўгі час спрабуе вырашыць з гаспадаркай жыллёвую праблему, аднак з-за юрыдычных тонкасцяў заканадаўства сітуацыя вырашаецца не на карысць жанчыны. Паколькі гэта сям’я жыве ў прадастаўленай КСУП “Пяршаі-2014” кватэры, Іван Станіслававіч зрабіў сустрэчную прапанову: туды выедзе спецыяльная камісія, ацэніць ступень пашкоджанняў і правядзе пры неабходнасці рамонт. Зацікаўленыя службы атрымалі адпаведнае даручэнне.
Міхаіла Аркадзьевіча Невядомскага ведаюць у раёне многія. Старшыня райарганізацыі Беларускага таварыства інвалідаў па зроку звярнуўся да парламентарыя і па асабістым, і па грамадскім пытаннях. Першае заключалася ў просьбе дапамагчы бацькам, што жывуць у Пяршаях, пазбавіцца ад надакучлівай праблемы пастаянных падтапленняў дваровай тэрыторыі і гаспадарчых пабудоў, якія рэгулярна адбываюцца ўвосень і вясной. Другое тычылася недастатковага выканання службамі прадпісанняў, прынятых у рамках сустрэч членаў таварыства з кіраўніцкім корпусам. Уважліва вывучыўшы ўзнятыя аспекты з дапамогай спецыялістаў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў даручыў тэрмінова разабрацца з бядой вяскоўцаў, прыцягнуўшы ўсе ведамствы, ад якіх залежыць выкананне фронту работ. Сярод такіх – упраўленне капітальнага будаўніцтва, жылкамунгас і лясная гаспадарка.
Маладая шматдзетная матуля з райцэнтра Хрысціна Янкоўская стаіць у чарзе на атрыманне жылля ў адным з гарадскіх інтэрнатаў, аднак карэнным чынам яе клопаты не вырашаюцца ўжо трэці год. А ўся справа ў тым, што ўладальнік інтэрнатаў – РУП “Валожынскі жылкамунгас” – мае тры чаргі на засяленне, і ў гэтых спісах шмат людзей. Парламентарый параіў кіраўніцтву жыллёва-камунальнай гаспадаркі перагледзець склад другой чаргі і ўключыць туды сем’і, якія выхоўваюць траіх і больш дзяцей (па заканадаўстве, найпершае права ўладкавацца ў інтэрнат маюць работнікі арганізацыі). Так справа Хрысціны будзе “рухацца” хутчэй.
Жыхар Валожына Іван Уладзіміравіч Канапелька таксама мае турботы з падтапленнем двара. Для пазбаўлення ад лішняй вільгаці неабходна зрабіць дрэнажную канаву, аднак тэхніка не можа праехаць на тэрыторыю сядзібы чалавека з-за агароджавых пліт, якія належаць ДЛГУ “Валожынскі лясгас”. Хутка пліты будуць зняты і праблемы не стане.
У Івана Іванавіча Шакуна з Белакорца прэтэнзія да жылкамунгаса: ён заплаціў істотную суму за вываз смецця, але дагавора на аказанне такой паслугі ў пенсіянера няма, таму і машына да яго не даязджае. З гэтай сітуацыяй будуць разбірацца вельмі ўважліва. А для пачатку ля дома дзядулі вырашана паставіць кантэйнер.
Шматдзетная сям’я Разумейчыкаў з вуліцы Савецкай райцэнтра, не паспеўшы ўехаць у новую кватэру ў кааператыве “Альянс-2010”, сутыкнулася з істотнымі агрэхамі будаўніцтва, дапушчанымі падрадчыкам. На скаргі прадстаўнікі будаўнічай кампаніі адказваюць са спазненнем, а сітуацыя тым часам пагаршаецца. Іван Станіслававіч узяў гэты зварот на асабісты кантроль. Таксама ён даручыў адпаведным службам за бюджэтны кошт выправіць праблему перыядычнага затаплення падвала ў 6-м пад’ездзе дома № 124. Яшчэ два звароты, якія паступілі да парламентарыя, тычыліся рамонту дарог у вёсках Душкава і Бурнейкі, і адзін чалавек звярнуўся па асабістым пытанні.
Падсумоўваючы вынікі прыёму, Іван Станіслававіч адзначыў важнасць сумеснай працы па дапамозе жыхарам раёна, якія часта проста не ў стане вырашыць спрэчныя пытанні ўласнымі сіламі, а таксама нагадаў пра неабходнасць жорсткай выканальніцкай дысцыпліны. Калі гэтыя складальнікі будуць падтрымлівацца на належным узроўні, праблем сапраўды стане менш!