Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Пятница, 28 июля 2017 15:37

29 июля - прямая линия МЧС

В субботу, 29 июля, Министр по чрезвычайным ситуациям Республики Беларусь Владимир Александрович Ващенко проведёт прямую телефонную линию. Задать свой вопрос можно 29 июля, в субботу, с 9:00 до 12:00 по телефону +375 17 229 35 90.
Пятница, 28 июля 2017 15:35

ЯЕ "КАНЁК" – МЕДЫЯМАРКЕТЫНГ

 

Людміла ЗУБАК скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці  “Менеджмент сацыяльна-культурнай сферы” ў 2016 годзе.

     Атрымала прафесію культуролаг-менеджар. На размеркаванні прапанавалі пасаду ў Валожынскім РЦК. Да пераезду ў Валожын аднеслася з пазітывам: да Мінска недалёка, ды праца цікавая. Справы на новым месцы ладзіліся с самага пачатку: малады спецыяліст адразу акунулася ў заняткі, а дружны калектыў дапамог адаптавацца і разабрацца з цяжкасцямі. І вось ужо другі год Людміла працуе метадыстам па клубнай рабоце. У яе абавязкі ўваходзіць арганізацыйная дзейнасць, напісанне справаздачнасці і планаў функцыянавання клубнай сістэмы Валожыншчыны, а гэта 14 устаноў: 11 вясковых ДК, аўтаклуб, Івянецкі ДК і Валожынскі РЦК. Самы напружаны час – афармленне гадавой дакументацыі. У гэты складаны і адказны перыяд дзяўчына “гарыць” на рабоце. Зараз асвойвае новую прафесіянальную галіну – займаецца медыямаркетынгам – развіццём старонак Валожынскага РЦК у сацыяльных сетках. У вольны час Людміла як аматарка хакея глядзіць трансляцыі матчаў, наведвае лядовыя пляцоўкі і ўвогуле любіць актыўны адпачынак.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

Пятница, 28 июля 2017 15:35

САКРЭТЫ ПАСПЯХОВАЙ УБОРКІ

 

      Практычныя заняткі па пытаннях арганізацыі і кантролю якасці ўборкі ўраджаю рапсу і зерневых культур прайшлі ў аўторак на базе СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз” пад старшынствам кіраўніка раённай вертыкалі ўлады М. А. Астрэйкі. У семінары-вучобе прынялі ўдзел галоўныя інжынеры і аграномы сельгасарганізацый раёна.

    Пытанням уборкі рапсу надаецца вельмі вялікая ўвага, бо ён з’яўляецца крыніцай высакаякаснага расліннага алею і кармавога бялку. Да таго ж, салому гэтай культуры можна паспяхова выкарыстоўваць у якасці арганічных угнаенняў. Яшчэ адзін важны аспект: цана на рапс перавышае ў 3-3,5 раза кошт зерневых культур, што дае магчымасць сельгаспрадпрыемствам атрымліваць добры прыбытак. Напрыклад, сёлета яго закупляюць па 734 рублі за 1 тону.

    Якасць уборкі рапсу ў многім залежыць ад падрыхтоўкі камбайнаў і прафесіяналізму камбайнераў. Таму асаблівая ўвага падчас семінара-вучобы была звернута на дадатковую герметызацыю асобных вузлоў і элементаў зернеўборачнай тэхнікі, якая дазваляе пазбегнуць уцечкі рапсу.

    Сёлета на ўборцы рапсу ў раёне задзейнічаны 41 камбайн – у асноўным “КЗС-1218” і “Лексіёны”. Каб тэхніка працавала без збояў і якасна ўбірала ўраджай, у Валожынскім сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі створана група па тэхналагічнай настройцы і праверцы герметызацыі з ліку інжынерна-тэхнічных работнікаў, якой кіруе дырэктар навучальнай установы Уладзімір Іванавіч Мітрошчанкаў. Штодзень яны выязджаюць на палеткі і разам з камбайнерамі правяраюць не толькі, як праводзіцца ўборка рапсу, але і сочаць за работай ворыўных агрэгатаў – узорванне глебы таксама мае вялікае значэнне ў тэхналагічным працэсе.

    Па стане на 26 ліпеня ў сельгаспрадпрыемствах убраны 1289 гектараў рапсу, што складае 35,9 працэнта ад пасяўной плошчы. Намалочны 2037 тон масланасення рапсу пры сярэдняй ураджайнасці па раёне 15,8 цэнтнера з гектара. Самую большую ўраджайнасць рапсу атрымліваюць у КСУП “Сугвазды-агра” – 28,3 ц/га. Больш за 25 цэнтнераў з гектара маюць у СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз”, у ТАА “Адамова” ўраджайнасць складае 22,2 ц/га. У астатніх гаспадарках атрымліваюць з гектара ад 11,4 да 19,2 цэнтнера.

    Амаль усё масланасенне рапсу адразу ж ідзе на продаж. Так, на ЗАТ “Аблрапсаграсэрвіс” пастаўлена 1100 тон, ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” – амаль 80 тон, больш за 150 тон прададзена Гарадзейскаму цукроваму камбінату і 27 тон – Маладзечанскаму камбінату хлебапрадуктаў.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

 

У дні летніх канікул прайшоў ХIII Міжнародны фестываль-конкурс “Artisticsummer” у рамках праекта “Караван культуры” Заходняе Памор’е, горад Волін (Польшча). У конкурсе ўдзельнічалі дзіцячыя калектывы з Расіі, Беларусі, Польшчы, Украіны, Эстоніі, Казахстана, Германіі, Нідэрландаў.

Творчыя выпрабаванні праходзілі ў дзвюх намінацыях: інструментальная творчасць (салісты і ансамблі) і дэкаратыўна-прыкладное і выяўленчае мастацтва.

    Гран-пры конкурсу заваяваў ансамбль "Менестрэлі" Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам акардэаністкі Кацярыны Дварэцкай. У выкананні пераможцаў прагучалі “Сонечныя акуляры” Е. Аджэхоўскі і вядомы саўндтрэк з кінафільма “Піраты Карыбскага мора” ў аўтарскай аранжыроўцы.

    У намінацыі “Інструментальная творчасць (сола)” у катэгорыі 10-12 гадоў другое месца прысуджана вучаніцы 6 класа Ракаўскай ДШМ, цымбалістцы Святлане Балабан (выкладчыца К. Сеніна), якая выканала “Беларускую польку” Пукста.

    Акрамя непасрэдна конкурсу ўсе дзеці і настаўнікі ўдзельнічалі ў майстар-класах па цыркавым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, наведвалі інтэграваныя заняткі з вядомым у Польшчы саксафаністам, педагогам і дырыжорам дзіцячага аркестра ўдарных інструментаў Валерыем Бур’яненкам. Вынікам такіх заняткаў стала выкананне ўсімі ўдзельнікамі песні на польскай мове.

    На трэці фестывальны дзень “Менестрэлі” прынялі ўдзел у сумесным канцэрце на свяце “Дні Воліна”. Там педагогам былі ўручаны падзячныя пісьмы ад бургамістра горада. За час знаходжання ў Польшчы юныя музыканты атрымалі шмат станоўчых эмоцый, новыя ўражанні ад актыўнага адпачынку на Балтыйскім узбярэжжы, экскурсій у розныя гарады краіны. Як сапраўдныя менестрэлі, яны наведалі Мальборк, Гданьск, Шчэцін і іншыя гарады, пазнаёміліся з іх славутасцямі.

Наталля ШТЭЙНЕР

Фота прадастаўлены дырэкцыяй

Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў

Пятница, 28 июля 2017 15:33

112 тон насення

Прадстаўнік ДУП “Валожынскае ПМС” Пётр Генадзьевіч АЛЕКСАНДРОВІЧ шчыруе на палях ААТ “Агра-Вішнеўскі” – займаецца ўборкай рапсу. Мясцовы жыхар, ён ужо 8-ы сезон падчас уборачнай кампаніі накіроўваецца сваёй арганізацыяй у гаспадарку. Таксама, як і працаўнікі сельгаспрадпрыемства, турбуецца за будучы хлеб, які, дарэчы, абяцае быць добрым. З-за надвор’я ўборка пачалася пазней, чым у мінулыя гады, але намалот за першыя пяць дзён радуе. Ураджайнасць складае 13,6 ц/га. На камбайне “КЗС-1218” Пётр Генадзьевіч намалаціў 112 тон насення. Засталося ўбраць каля 25 гектараў засеянай плошчы. На гэтым камандзіроўка для вопытнага механізатара не скончыцца. Разам з вішнеўцамі ён будзе змагацца за ўраджай-2017 да апошняга коласа.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Фота Сяргея БОБРЫКА

Пятница, 28 июля 2017 12:33

Чытанне адкрывае свет

 

Дашкольны ўзрост называюць самай першай прыступкай на шляху фарміравання асобы. З ранняга ўзросту маленькі чалавек імкнецца да самастойнасці, спрабуе спазнаць усё новае. Адным з важных  фактараў, якія спрыяюць усебаковаму развіццю дзіцяці, з’яўляецца чытанне і наведванне бібліятэкі, бо менавіта кніга вучыць яго назіраць за навакольным  светам, вучыць марыць, развіваць уяўленне і фантазію. І вельмі важна, каб кніга ўвайшла ў жыццё маленькага чалавека як мага раней.

З мэтай  выхавання любові да чытання і кнігі, фарміравання патрэбы звятрацца да кнігі ў пошуку адказаў на ўзнікаючыя пытанні, у Валожынскай дзіцячай бібліятэцы  рэалізуецца  мэтавая праграма  па прапагандзе і падтрымцы дзіцячага чытання для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту “Чытанне адкрывае свет”. Праграма ўзгоднена з начальнікам раённага аддзела адукацыі, спорта і турызма. Уключае тры накірункі: “Пазнай свет з кнігі” (работа з дзецьмі дашкольнага ўзросту), “Чытача гадуем ў сям’і”  (работа з сям’ёй), “Свет вакол нас” (работа з дзецьмі малодшага школьнага ўзросту).

Менавіта у рамках першага раздзела праграмы – “Пазнай свет з кнігі”, на базе бібліятэкі,  адукацыйная  пляцоўка  “МАМАКІДС” (Валожынскага РСПЦ)  праводзіла заняткі для дзяцей да 3 гадоў. У чытальнай зале “Малышок” спецыяліст Валожынскага РСПЦ праводзіла развіваючыя заняткі, а бібліятэкары падбіралі  літаратуру, якая адпавядае тэматыцы заняткаў.

Сумесна з “МАМКІДС” сёлета прайшоў першы у нашым горадзе букросінг. У праграме быў абмен кнігамі, удзельнікі лялечнага гуртка “Сонейка” паказалі казку “Тры парасяці”,  спецыяліст Валожынскага РСПЦ праводзіла  с децьмі развіваючыя заняткі.

 

Министерство иностранных дел Республики Беларусь сообщает о приёме заявок на получение бывшими советскими военнопленными в Германии единовременного денежного пособия в размере 2500 евро на основании принятого германским Бундестагом решения 21 мая 2015г.

Согласно указанному решению право на получение выплат распространяется на военнослужащих Вооружённых Сил ССР, находившихся в период с 22 июня 1941 г. по 8 мая 1945 г. в германских лагерях военнопленных. Пособие выплачивается германской стороной на добровольной основе и адресуется непосредственно потерпевшим либо уполномоченным ими лицам.

Министерство иностранных дел информирует, что крайний срок подачи заявок истекает 30 сентября 2017 г.

Форма заявки представлена на сайте Федерального ведомства централизованных служб и нерешённых имущественных вопросов ФРГ (BADV)

http://www.badv.bund.de/DE/OffeneVermoegensfragen/AnerkennungsleistungSowjetischeKriegsgefangene/russisch/start.html.

Четверг, 27 июля 2017 12:00

СОБЕРЕМ ДЕТЕЙ В ШКОЛУ

 

«Семья и школа – это берег и море. На берегу ребёнок  делает свои первые шаги, а потом перед ним открывается необозримое море знаний, и курс в этом море прокладывает школа…»

Л.Кассил

Подготовить ребёнка к школе, приобрести необходимые принадлежности не каждому под силу. Дети из многодетных, малообеспеченных семей, дети, которые находятся в социально опасном положении, нуждаются в помощи в подготовке к школе.

День Знаний – самый долгожданный день для тех, кто впервые переступит школьный порог. Давайте вместе поможем будущим маленьким школьникам войти в мир Знаний действительно как на праздник! Пусть дети, которые проходят реабилитацию в отделении приюта УО «Воложинский государственный районный социально-педагогический центр», почувствуют Вашу заботу и внимание!

Всех, кто может оказать помощь в подготовке к школе нашим детям, просим обращаться по адресу: г. Воложин, ул. Партизанская, 15, социально-педагогический центр, с 08.00 до 17.00. Контактные телефоны: 8044-7404157, 8044-7466905.

Четверг, 27 июля 2017 10:24

Психологическая помощь

1. Круглосуточные телефоны для экстренной психологической помощи Минского областного клинического центра «Психиатрия-наркология»:

+375(17) 202-04-01

+375(29) 899-04-01

2. Телефоны для записи на приём в УЗ «Минский областной клинический центр «Психиатрия-наркология» (психологическая, сексологическая помощь) для жителей Минской области:

+375(29) 101-73-73

+375(29) 774-66-59

+375(17) 331-90-64

Адрес: г.Минск, ул.П.Бровки, 7

Сайт: www.mokc.by

Среда, 26 июля 2017 15:22

Прямая телефонная линия

29 июля 2017 года (суббота)

с 9.00 до 12.00

по телефону  54373

состоится «прямая»

телефонная линия

с председателем

Воложинского районного

Совета депутатов

ГЛИНСКИМ

СЕРГЕЕМ  ФРАНЦЕВИЧЕМ

Страница 1954 из 2145

Задайте вопрос