Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Падарункамi ад сельвыканкама былi адзначаны: самая старэйшая жыхарка вескi Кушаль Леакадзiя Iванаўна, якой споўнiлася 87 год, шматдзетная мацi Iваноўская Любоў Нiкадзiмаўна, якая выгадавала 4 дзяцей, самая актыўная жыхарка Iванчык Часлава Сцяпанаўна. Самадзейныя артысты Пяршайскага СДК падаравалi вяскоўцам музычныя нумары.  Цудоўны настрой дарыў усім запрошаным на свята народны гурт народнага гумару "Дубiнскiя фанабэры". Актыўны ўдзел у правядзеннi свята прынялi і самі жыхары вескi.

Среда, 12 июля 2017 14:38

«Прямая» телефонная линия

15 июля 2017 года (суббота) с 9.00 до 12.00 по телефону 55642 состоится «прямая» телефонная линия с заместителем председателя Воложинского райисполкома БРАЗОВСКИМ АЛЕКСАНДРОМ ВИКТОРОВИЧЕМ.

Вторник, 11 июля 2017 09:30

Прынцыповы інспектар

Нядаўна ў дзяжурную часць РАУС паступіў званок. Жыхар г. п. Івянец шукаў супрацоўніка дарожна-патрульнай службы, каб выказаць падзяку за падтрымку ў складанай сітуацыі.

Чалавек па ўласных справах знаходзіўся ў Валожыне. Ужо вечарэла, калі на вуліцы 50 гадоў БССР яго “Форд” заглух. Уладальнік аўто разгубіўся, стаў перабіраць у памяці сяброў, якім можна было б патэлефанаваць. На шчасце, у гэты час старшы лейтэнант Вадзім Іванавіч Пасека нёс баявое дзяжурства – на службовым аўтамабілі патруляваў рух на вуліцах райцэнтра.

Інспектар лічыць: яго місія не толькі ў тым, каб выяўляць парушальнікаў, але і дапамагаць людзям, таму і звярнуў увагу на чалавека, які мітусіўся ля адчыненага капота жалезнага сябра. Хутка пытанне з эвакуацыяй аўтамабіля было вырашана. Мужчына не запомніў прозвішча свайго выратавальніка. Моцна перажываў, што не падзякаваў за дапамогу.

Як патлумачыў намеснік начальніка РАУС Сяргей Аляксандравіч Гелда, сітуацыя ў дачыненні да Вадзіма Іванавіча тыповая. З аднаго боку, інспектар вызначаецца высокай патрабавальнасцю да аўтааматараў. Ён ніколі не закрые вочы на самыя нязначныя прыкметы таго, што чалавек за рулём можа быць нецвярозы. Аднак менавіта ён, не чакаючы просьбы аб дапамозе, заўсёды са спагадай працягне руку таму, хто сутыкнуўся на дарозе з праблемамі. Сяргей Аляксандравіч адзначыў, што В. І. Пасека – адзін з лепшых супрацоўнікаў аддзялення ДАІ. Яго цвёрдая пазіцыя ў дачыненні да парушальнікаў, адказнае стаўленне да службовых абавязкаў, уменне працаваць з людзьмі неаднойчы служылі падставай для заахвочвання. У асабістай скарбонцы чалавека ў пагонах – нагрудны знак “За самаадданую службу” II ступені, мноства падзяк рознага ўзроўню.

Вадзім Іванавіч з дзяцінства марыў стаць міліцыянерам. Тым не менш, яго шлях у прафесію лёгкім не быў. Пасля школы стаў навучэнцам Валожынскага прафесійнага сельскагаспадарчага ліцэя. Пасля была служба ў спецыяльным батальёне міліцыі ўнутраных войск Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Камандзіры цанілі адказнага старшага сяржанта, ён лічыўся лепшым намеснікам камандзіра ўзвода. Калі зноў вярнуўся да грамадзянскага жыцця, паступіў ва ўзвод міліцыі аддзялення Дэпартамента аховы. Скончыў гандлёва-эканамічны каледж, зараз мае дыплом Мінскага інавацыйнага ўніверсітэта. Пяць гадоў таму атрымаў прапанову перайсці на службу ў аддзяленне ДПС. Ён шчыра ўпэўнены: займаецца сваёй справай. Безумоўна, парушальнікі Правілаў дарожнага руху незадаволены няўмольнасцю прынцыповага афіцэра. Але прафесіянал з юрыдычнай адукацыяй пры выкананні сваіх абавязкаў кіруецца толькі літарай закону. Больш за ўсё перажывае за сітуацыі, падчас якіх цяжка высветліць: хто вінаваты, а хто – пацярпелы. Таму на дасканалае расследаванне складаных выпадкаў не шкадуе ні сіл, ні часу.

В. І. Пасека – чалавек сямейны. Яго жонка Кацярына – медыцынская сястра рэанімацыйнага аддзялення – з разуменнем ставіцца да работы мужа. Маладыя людзі, апантаныя сваімі няпростымі прафесіямі, гадуюць дачушку Наталлю. Як прызнаецца Вадзім Іванавіч, сям’я – гэта тое месца, дзе ён перастае быць суровым інспектарам. Тут ён – любячы муж і пяшчотны тата. У гэтага сур’ёзнага з выгляду мужчыны цудоўнае пачуццё гумару. У свабодны ад дзяжурстваў час ён з задавальненнем раскажа пра кур’ёзы, якія часам здараюцца на дарозе. Пра трагічныя ж здарэнні стараецца не ўспамінаць.

Напачатку ліпеня супрацоўнікі ДАІ адзначалі дзень, калі пачаўся адлік гісторыі іх службы. 81 год назад была падпісана пастанова аб стварэнні Дзяржаўтаінспекцыі Беларусі. З нагоды прафесійнага свята і за выдатныя паказчыкі ў рабоце інспектар ДПС В. І. Пасека адзначаны Падзякай Упраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара

Вторник, 11 июля 2017 09:29

Мара збылася!

У адным з нумароў газеты мы расказвалі чытачам пра нашага маладога земляка, вядомага ў краіне спартсмена-стаера (бегуна на доўгія дыстанцыі), ураджэнца Вішнеўшчыны Сяргея ШАХРАЯ. Тады якраз надыходзіў час яму прызывацца на службу ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь. Менавіта з намі юнак падзяліўся запаветнай, дастаткова нетыповай для многіх яго аднагодкаў, марай: служыць меавіта ў войсках спецыяльнага прызначэння і абараніць права на нашэнне крапавага берэта.

Сёння Сяргей цалкам выканаў пастаўленыя перад сабой задачы. Нядаўна ён, як адзін з лепшых байцоў сваёй часці, быў заахвочаны пабыўкай. На малую радзіму салдат прыехаў ужо "крапавіком" – адным з прадстаўнікоў эліты спецназа. Заваяваць гэта права вельмі няпроста. Аднак С. Шахрай не толькі выдатна справіўся з выпрабаваннямі, але і праявіў сябе ўмелым стратэгам і тактыкам. І сёння малодшаму сяржанту воінскай часці 3214 даверана камандаваць 3-м аддзяленнем 3-а ўзвода роты разведкі спецыяльнага прызначэння.

Так трымаць!

Тэкст і фота
Сяргея САДОЎСКАГА

Вторник, 11 июля 2017 09:25

Бытавiчок

На любым кірмашы падворак раённага камбіната бытавога абслугоўвання прываблівае да сябе пакупнікоў.

На прадпрыемстве выпускаюць якасную прадукцыю, пры гэтым цэны на яе памяркоўныя. Таму выраблены тавар не залежваецца. Найбольшым попытам карыстаюцца верхняя вопратка, камізэлькі, спартыўныя касцюмы, пасцельная бялізна. Асартымент вырабаў пастаянна абнаўляецца, вывучаецца пакупніцкі попыт. Сёння работнікі швейнага цэха працуюць над калекцыяй асенніх куртак. Хутка іх можна будзе набыць у фірменным магазіне “Бытавічок”. У распрацоўцы знаходзіцца калекцыя школьнага адзення для дзяўчынак і хлопчыкаў. Шырокі асартымент сарафанаў, спадніц, штаноў, вырабаў з белага трыкатажу з’явіцца напярэдадні новага навучальнага года. Увесь пералік тавараў даступны і жыхарам райцэнтра, і насельніцтву сельскай мясцовасці.

Прадавец Н. С. ШЧУЦКАЯ з увагай адносіцца да кожнага пакупніка, заўсёды дасць слушную параду. Калі ў кліента ёсць асабістыя пажаданні, то Настасся Сяргееўна прапануе зрабіць індывідуальны заказ, які будзе поўнасцю адпавядаць яго запытам.

Анжэла РАДЫНА
Фота Віталя МЫШЛЁНА

Понедельник, 10 июля 2017 11:00

В области объявлена операция «Мак»

Она проходит ежегодно, с начала лета и до 15 сентября. В это время запрещен посев, выращивание и сбор мака и конопли.

В случае пребывания незаконных плантаций их уничтожают. Хозяев – находят и наказывают. Так, в 2017 году было привлечено к ответственности более 30 лиц. Правоохранители области также просят сообщать о незаконных посевах. Если вы увидели плантации мака или конопли – обязательно сообщайте об этом в милицию.

Пятница, 07 июля 2017 15:36

Народнае свята “Купалле”

Ажыўлена-людна было каля возера ў цэнтры г.Валожына вечарам 6 ліпеня. Тут, як і бывала на працягу многіх гадоў, калектыў раённага цэнтра культуры ладзіў для валожынцаў народнае свята “Купалле”. Пачалі свята Купава (Вера Лявіцкая), Купаліш (Уладзімір Ціханоўскі) і Купалінка (Аксана Квач), якая выйшла на сцэнічную пляцоўку з песняй “Купалінка”. А яе сяброўкі-купаўкі, удзельнікі ўзорнага Клуба “Грацыя”, прыгожа карагодзілі-танчылі пад гэтую песню…

Тэматычнымі народнымі песнямі, гульнямі, карагодамі, танцамі з майстар-класам парадвалі ўсіх прысутных удзельнікі Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурта “Гасцінец” з Ракаўскага цэнтра народнай творчасці.

У цудоўным выкананні ўдзельнікаў народнага гурта народнай песні “Сваякі” гучалі вясёлыя песні, падпяваць якія запрашалі ўсіх прысутных.

Не абышлося, вядома ж, без купальскага ачышчальнага вогнішча, кідання вяночкаў у возера, шукання чароўнай Папараць-кветкі… Сапраўднае воднае шоу прадэмантравалі супрацоўнікі МНС.

На працягу ўсяго вечара працавалі надзімныя горкі для дзяцей, жадаючыя маглі сфатаграфавацца каля жартоўнага шчыта “Друзья”, купіць салодкую вату, папкорн, сувенір.

Закончылася Купалле святочнай дыскатэкай.

Пятница, 07 июля 2017 15:31

Народнае свята “Купалле”

Ажыўлена-людна было каля возера ў цэнтры г.Валожына вечарам 6 ліпеня. Тут, як і бывала на працягу многіх гадоў, калектыў раённага цэнтра культуры ладзіў для валожынцаў народнае свята “Купалле”. Пачалі свята Купава (Вера Лявіцкая), Купаліш (Уладзімір Ціханоўскі) і Купалінка (Аксана Квач), якая выйшла на сцэнічную пляцоўку з песняй “Купалінка”. А яе сяброўкі-купаўкі, удзельнікі ўзорнага Клуба “Грацыя”, прыгожа карагодзілі-танчылі пад гэтую песню…

Тэматычнымі народнымі песнямі, гульнямі, карагодамі, танцамі з майстар-класам парадвалі ўсіх прысутных удзельнікі Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнага гурта “Гасцінец” з Ракаўскага цэнтра народнай творчасці.

У цудоўным выкананні ўдзельнікаў народнага гурта народнай песні “Сваякі” гучалі вясёлыя песні, падпяваць якія запрашалі ўсіх прысутных.

Не абышлося, вядома ж, без купальскага ачышчальнага вогнішча, кідання вяночкаў у возера, шукання чароўнай Папараць-кветкі… Сапраўднае воднае шоу прадэмантравалі супрацоўнікі МНС.

На працягу ўсяго вечара працавалі надзімныя горкі для дзяцей, жадаючыя маглі сфатаграфавацца каля жартоўнага шчыта “Друзья”, купіць салодкую вату, папкорн, сувенір.

Закончылася Купалле святочнай дыскатэкай.

Пятница, 07 июля 2017 14:01

Купалле

6 ліпеня, Пяршайскі СДК, правёў народнае свята “Купалле”. На свяце было шмат прысутных, якія з задавальненнем удзельнічалі ў гульнёвай праграме, вадзілі карагоды. Усе дзяўчаты, у канцы свята, пусцілі на ваду свае вяночкі з пажаданнямі шчаслівай долі.

Традыцыйна было запалена купальскае вогнішча. Святочны купальскі настрой падаравалі ўсім удзельнікам артысты-аматары Пяршайскага сельскага дома культуры.

Пятница, 07 июля 2017 13:58

Мір пачынаецца з мяне

Штогод Беларусь прымае ўдзел у міжнароднай акцыі “Бег Міру” – самай працяглай факельнай эстафеце ў свеце. На мінулым тыдні ўдзельнікі “Peace Run” перасеклі мяжу нашага раёна, дзе да іх далучыліся прадстаўнікі Валожынскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы.

Еўрапейская каманда стартавала ў Галвеі (Ірландыя) 26 красавіка. Спартсмены прабеглі праз Велікабрытанію, Галандыю, Германію, Францыю, Швейцарыю, Італію, Славенію, Аўстрыю, Чэхію, Славакію. У Польшчы яны падзялілася на тры каманды і ўзялі курс на беларускія гарады Брэст, Гродна, Гомель. У Гомелі да бегуноў далучыліся прадстаўнікі Украіны. Расіяне стартавалі 9 чэрвеня ў Маскве. У Оршы яны стварылі дзве групы і накіраваліся ў Віцебск і Магілёў. Такім чынам, 2 ліпеня пяць поўнасцю сфарміраваных каманд прыбылі ў абласныя цэнтры нашай краіны. У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь адбыўся старт прабегаў у напрамку Мінска. Па ходзе маршрутаў да людзей у спартыўнай форме далучаліся мясцовыя аматары бегу.

У склад вялікай міжнароднай каманды уваходзяць грамадзяне 25 дзяржаў, у тым ліку Велікабрытаніі, Германіі, Галандыі, Італіі, Грузіі, Казахстана, Латвіі, Літвы, ЗША і інш. Беларусь удзельнічае ў акцыі 21-ы раз з 1993 года. А пачалося ўсё ў 1987 годзе, калі пачынальнік Шры Чынмой выступіў з цікавай ініцыятывай. З таго часу прабег прайшоў па 155 краінах. Энтузіясты пераадолелі адлегласць у 600 тыс. км (16 разоў вакол экватара!).

Удзельнікі эстафеты – людзі розных прафесій. Іх вопыт, ступень падрыхтоўкі таксама не аднолькавыя – у кожнага свой узровень. Напрыклад, сярод членаў каманды, чый маршрут пралягаў праз наш раён, ёсць 3 чалавекі, якія прымалі ўдзел у 6-10-дзённых забегах у Нью-Ёрку. Актывісты руху ўпэўнены: праносячы факел міру, яны робяць крок да гармоніі, будуюць мост між культурнымі і сацыяльнымі адрозненнямі, што раз’ядноўваюць нацыі.

Валожынцы сустрэлі атлетаў-факеланосцаў на трасе Гродна-Мінск. Віталі гасцей начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікенцій Мікалаевіч Адамовіч і намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Валянціна Валер’еўна Башаркевіч. Гурт народнай песні “Сваякі” парадаваў прыгожымі беларускімі песнямі. Ад жыхароў шчодрага краю спартсменам уручылі прыгожы, духмяны каравай. На час, калі міжнародная група аднадумцаў пераадолела адлегласць ад мяжы раёна да райцэнтра, яе членамі сталі юныя валожынцы – выхаванцы аддзялення лёгкай атлетыкі ДЮСШ.

Хлопчыкі і дзяўчынкі з гонарам вытрымалі няпростае выпрабаванне і прывялі ўсю групу на плошчу Свабоды. У скверы, што ля райвыканкама, адбыўся імправізаваны мітынг, падчас якога прадстаўнікі розных краін усклалі кветкі да воінскага захавання. Валожынскім бегунам і арганізатарам сустрэчы былі ўручаны міжнародныя сертыфікаты як сведчанне ўдзелу ў акцыі. Хвілінай маўчання прысутныя ўшанавалі памяць тых, хто аддаў жыцці ў барацьбе з фашызмам. Вандроўнікі ад спорту адзначылі прыгажосць і гасціннасць беларускай зямлі, падзяліліся ўражаннямі ад святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Гродна, Мастах і Скідзелі.

Як адзначыў капітан каманды Андрэ Моцны (інжынер-праграміст з Чэхіі), эстафета – гэта магчымасць падпісацца пад простым і зразумелым для кожнага чалавека пасланнем: “Мір пачынаецца з мяне!”. Любы, хто пажадае, можа паўдзельнічаць у гэтай незвычайнай акцыі – прабегчы некалькі кіламетраў ці метраў, патрымаць у руцэ факел і, такім чынам, стаць часткай самай вялікай у свеце спартыўнай каманды.

8 ліпеня ўсе пяць галін прабегу збяруцца разам на Мінскай кальцавой дарозе і фінішуюць у сталіцы на плошчы Перамогі, каб разам адзначыць 30-годдзе эстафеты.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара

Страница 1958 из 2145

Задайте вопрос