30 ліпеня 2017 года ўдзельнікі народнага літаратурна-мастацкага аб’яднання “Рунь” Валожынскага раённага цэнтра культуры пабывалі на свяце паэзіі і песні “Ракуцёўскае лета”, прысвечаным яркай, шматграннай творчасці Максіма Багдановіча, які летам 1911 года два месяцы жыў у Ракуцёўшчыне (цяпер Маладзечанскі раён), дзе ўсёй душою ўпітваў жывую родную мову, дзе так плённа працавалася над вершамі, якія склалі пасля яго адзіную прыжыццёвую кнігу “Вянок”.
Рунеўцы з цікавасцю пазнаёміліся з экспазіцыямі філіяла музея М.Багдановіча, пабывалі ля яго крыніцы. Падчас самой ўрачыстасці кіраўнік “Руні” В.Гіруць-Русакевіч прачытала верш, які прысвяціла Максіму Багдановічу.