222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
Диалог организовали на базе одного из фермерских хозяйств Раковского сельсовета. Участники поделились результатами совместной инициативы и дальнейшие перспективы развития территориального бренда “Валожынскія гасцінцы”. Кроме того, были обозначены и планы на этот год. В их числе - реализация инициатив по занятости слабозащищенных категорий населения в сельской местности и инвалидов.
Старонкі гісторыі і сённяшні дзень Ракава
Па ўсталяванай традыцыі кожнае лета ў купальскую ноч палаюць вогнішчы на беразе рэчкі Іслач, што вякамі ахоўвае самабытнае мястэчка Ракаў. Упершыню пісьмова яно ўзгадваецца ў дакуменце вялікага князя літоўскага Казіміра Ягелончыка ў 1465 годзе пры дараванні магнатам Кезгайлам.
Славілася мястэчка адмысловымі ганчарамі, майстрамі па вырабе сельгасмашын: сячкарань, сеялак, арфаў, малатарняў. Дзейнічалі чатыры вадзяныя млыны, цагельня, тартак, гарбарня. Адкрыліся царкоўна-прыходская школа, рамеснае і народнае вучылішчы.
Наведвала Ракаў польская пісьменніца Эліза Ажэшка, якая ўзнагародзіла яго тытулам “паўночныя Афіны”. Свае лісты дасылаў ракаўскім сябрам рускі літаратар Леў Талстой.
На пачатку мінулага стагоддзя Ракаў упрыгожыў мураваны з чырвонай цэглы ў гатычным стылі касцёл Маці Божай Святога Разарыя, шпілі якога і сёння ўзвышаюцца над сядзібамі. Мястэчка сфарміравалася як культурны цэнтр розных канфесій: праваслаўнай, уніяцкай, каталіцкай, іўдзейскай. Тут нарадзіліся польскія славіст прафесар Мар’ян Здзяхоўскі і яго брат пісьменнік Казімір Здзяхоўскі, раманіст Сяргей Пясецкі, яўрэйскія літаратурны крытык Уры Фінкель і празаік, драматург Берл Бацвіннік, беларускія паэт Віктар Шніп, прафесар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, акадэмік Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі Вячаслаў Рагойша, доктар фізіка-матэматычных навук Казімір Янушкевіч.
Іншым становіцца ўклад жыцця. Раней на кожным падворку была жывёла. Больш як тысяча галоў кароў налічвалася ў гаспадароў, а цяпер і дзясятка няма. І дарма: сырадой мацуе здароўе. Мяне маці лячыла свежым малаком ад пячайкі. Раніцай конаўку вып’еш — і цудоўна сябе адчуваеш. Для страўніка вельмі карысна, усе вітаміны траў у сырадоі.
У апошнія гады тэмпы будаўніцтва прыватнага жылля ўпалі. Банкі прыпынілі выдачу пазык. Але попыт на ўчасткі не падае. На аўкцыёне, які праводзіцца штомесячна, раскупаюцца і самыя дарагія ўчасткі па цане 14—16 тысяч рублёў. Камісію з шасці чалавек узначальвае старшыня сельсавета Аляксандр Мякінка.
— Хто больш заплаціць, таму і дастаецца надзел, — далучаецца да размовы Аляксандр Антонавіч. — Выручаныя грошы накіроўваем на добраўпарадкаванне населеных пунктаў. На новабудоўлях пракладваем дарогі, водаправод, электрыфікуем іх. Купілі і ўстанавілі дзіцячыя пляцоўкі ў садзіках. Паставілі альтанкі, разбілі кветнікі. Каля каталіцкіх могілак дзякуючы спонсару ўкладваем тратуарную плітку. Заклалі парк каля брацкай магілы. На тэрыторыі населеных пунктаў спілоўваем старыя дрэвы, ачышчаем ад кустоўя дарогі. У перспектыве плануем газіфікаваць жылыя кварталы.
Для навасёлаў ёсць рабочыя месцы ў трох санаторыях, доме-інтэрнаце для псіхічна хворых, сярэдняй школе, бальніцы, сельгаспрадпрыемстве “Тарасава”, філіяле раённай жыллёва-камунальнай службы, лясніцтве і ў прыватных фірмах. Летам дзейнічаюць дзіцячыя аздараўленчыя лагеры. Многія мясцовыя жыхары працуюць у сталіцы, да якой рукой падаць. Пастаянна курсіруюць маршруткі, аўтобусы.
Сапраўдны дэндрапарк у цэнтры Ракава — сядзіба Рагойшаў, на якую правяла мяне праз свой падворак Леакадзія Налецкая. З яе дачкою Вольгай Шэінай мы працавалі на Беларускім радыё. Кароткім выдаўся век прыгажуні Волькі. Маленькіх сыноў Аляксея і Яўгена пакінула сіротамі. Цяплом сваіх сэрцаў падтрымліваюць Леакадзію Іванаўну суседзі Таццяна і Вячаслаў Рагойшы, шлюбу якіх сёлета спаўняецца паўвека. У Адэсе на навуковай канферэнцыі пазнаёміліся львоўская аспірантка Таццяна Кабржыцкая і малады беларускі вучоны Вячаслаў Рагойша. У Ракаве гулялі вяселле.
На мемарыяльнай дошцы, прымацаванай два гады таму на ракаўскім доме Рагойшаў, пазначана, што сюды па-сяброўску наведваўся класік беларускай літаратуры Уладзімір Караткевіч. Маладажонам пісьменнік пажадаў: “Малю аб вечным і адзіным: хай будзе шчасны на вякі шлюб Беларусі і Украіны, шлюб Львова й Іслачы-ракі”.
Трох сыноў выхавалі Таццяна Вячаславаўна і Вячаслаў Пятровіч. Іх дом стаў Меккай для шматлікіх гасцей. Былую гаспадарчую стадолу Вячаслаў Пятровіч з сынамі пераабсталявалі ў своеасаблівы музей, дзе сабраны ўнікальныя экспанаты, адлюстраваны жыццёвы шлях гаспадара “ад падпаска да акадэміка”. У вершы, прысвечаным 550-гадоваму юбілею мястэчка, які адзначаўся пад дэвізам “Мы маем гонар свой. Мы маем Ракаў”, Вячаслаў Рагойша назваў яго “пярсцёнкам на валожынскай руцэ”.
Па ініцыятыве акадэміка створаны грамадскі камітэт Ракаўскіх чытанняў. Раз у два гады ладзяцца навуковыя канферэнцыі — Ракаўскія чытанні, якія набылі статус міжнародных.
Цікавы музей-сядзібу стварыў у цэнтры Ракава на бацькоўскім падворку кандыдат мастацтвазнаўства Фелікс Янушкевіч. Пра гісторыю, этнаграфію і культуру гэтага прысталічнага куточка расказваюць і экспанаты краязнаўчага музея сярэдняй школы. Войны ХХ стагоддзя пакінулі ў Ракаве крывавы след. У Вялікую Айчынную нямецка-фашысцкія захопнікі зажыва спалілі больш за тысячу вязняў яўрэйскага гета і знішчылі мястэчка. Каля помнікаў на брацкай магіле і ў цэнтры аграгарадка заўсёды вянкі і кветкі. На ракаўскіх могілках навечна спачываюць вядомы польскі кампазітар Міхаіл Грушвіцкі, які пісаў музыку на словы Уладзіслава Сыракомлі, оперны спявак заслужаны артыст Украіны Вячаслаў Кабржыцкі, беларуская пісьменніца Тамара Чабан і журналістка Вольга Налецкая, продкі вядомага амерыканскага палітычнага дзеяча Збігнева Бжазінскага.
Шаноўна адносяцца ракаўчане да культурнай спадчыны. Традыцыйную беларускую дуду рэканструяваў музыка Тодар Кашкурэвіч. Цудоўна засвоіў рэдкі інструмент выпускнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва Максім Палуйчык. На свістульках выводзіць народныя мелодыі яго дзесяцігадовы сын Андрэйка.
Традыцыі старажытнага мястэчка развіваюцца ў Цэнтры народнай творчасці, якім кіруе Хрысціна Лямбовіч. Высокія ўзнагароды на ўсебеларускіх і замежных фестывалях і конкурсах атрымліваюць заслужаны аматарскі калектыў — фальклорны гурт “Гасцінец” і узорны фальклорны гурт “Вянок”. Выступленні іх упрыгожаць купальскае свята і традыцыйны “Ракаўскі фэст”, які звычайна праводзіцца ў апошнія дні лета.
Па матэрыялах газеты “Сельская газета”
Нездарма людзі кажуць: “Хто ўлетку цяньку шукае, той узімку галадае!” Земляробы СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз» не з тых, хто дарэмна будзе траціць каштоўны летні час. На нарыхтоўцы кармоў зараз заняты 15 адзінак тэхнікі, працуюць 5 вадзіцеляў і 10 механізатараў. Па стане на 21 чэрвеня запас вітаміннай зялёнай масы складае 1250 тон кармавых адзінак, ці 22,3 працэнта да задання. А гэта – 4,61 цэнтнера кармавых адзінак на адну ўмоўную галаву.
Як расказаў трактарыст гаспадаркі Славік ГОБРЫС, распачата закладка трэцяй сянажнай ямы. Праца ўскладняецца пагоднымі ўмовамі, даводзіцца дасушваць сена ў валках на полі. За свой амаль саракагадовы механізатарскі стаж Славік Фёдаравіч сутыкаўся і не з такімі праблемамі. Ён запэўнівае, што пры гаспадарскім падыходзе, руплівасці кожнага ўдзельніка “зялёнага” жніва, неабходны запас кармоў для жывёлы будзе забяспечаны.
Калі для С. Ф. Гобрыса касьба – справа звыклая, то для маладога вадзіцеля “МАЗа” Юрыя ХРАЛОВІЧА сёлета яна дэбютная. Яшчэ нядаўна хлопец працаваў у сталіцы, але вырашыў кардынальна памяняць жыццё. Таму прыехаў на радзіму продкаў, засяліўся ў дзедаву хаціну, збіраецца ў хуткім часе абзавесціся сям’ёй. Ён стараецца ўнікнуць у сельскія клопаты і спадзяецца, што гаспадарку не падвядзе. Старэйшыя калегі раяць яму браць прыклад з Аляксандра Эдуардавіча Пратасевіча – аднаго з лепшых вадзіцеляў.
Алена ЗБІРЭНКА,
фота аўтара
З 16 па 18 чэрвеня на маляўнічым узбярэжжы Іслачы, непадалёк ад вёскі Міхалова, прайшоў раённы турыстычны злёт. Удзел у ім прынялі 16 каманд з арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама грамадскіх аб'яднанняў Валожыншчыны. Такім чынам, на паляне ў імправізаваных, творча аформленых лагерах практычна на тры дні пасяліліся каля 300 чалавек. Па кампетэнтных сведчаннях, гэта рэкордная колькасць аматараў здаровага ладу жыцця і актыўнага адпачынку на прыродзе за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў!
Праверыць свае фізічныя здольнасці, паспрачацца ў спрыце і таленце ў ракаўскія ваколіцы прыехалі каманды раённага выканаўчага камітэта, аддзела адукацыі, спорту і турызму, камбіната бытавога абслугоўвання, сельгасліцэя, лясгаса, ільнокамбіната, Валожынскага філіяла Белаграпрамбанка, цэнтральнай раённай бальніцы і раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, в/ч 30695, вузла паштовай сувязі, аддзела па надзвычайных сітуацыях, спартсмены з КСУП "Падбярэззе" і "Пяршаі-2014", а таксама прадстаўнікі клуба івянецкіх ветэранаў спорту "СКІВ". Адметна, што сёлета не праігнаравалі турзлёт і прадстаўнікі прыватнага бізнесу: сярод іншых выступала і івянецкая каманда ПУП "Бібік А. К." пад назвай "Ганна".
Традыцыйна першы дзень турзлёту пачаўся з уладкавання і творчага афармлення лагераў: удзельнікі мітусіліся, ставілі палаткі, напілоўвавалі "стратэгічны" запас дроў, раскладвалі вогнішчы, рыхтавалі стравы, паралельна ствараючы розныя "разынкі", разлічаныя на перамогу ў конкурсе на лепшае месца пражывання.
Афіцыйнае ж адкрыццё турзлёту прайшло бліжэй да вечара на галоўнай сцэне мерапрыемства. Прывітаўшы ўдзельнікаў, намеснік старшыні райвыканкама Пётр Іосіфавіч Бібік пажадаў прыемнага настрою і добрых вынікаў у спартыўных практыкаваннях, запланаваных судзейскай калегіяй на наступныя дні.
І гэтыя пажаданні пачалі спраўджвацца непасрэдна ў той жа вечар, калі каманды запрасілі на спаборніцтвы па перацягванні каната. Паколькі аўтар гэтых радкоў быў непасрэдным удзельнікам усіх выпрабаванняў у складзе каманды райвыканкама, ён можа смела канстатаваць: было няпроста. Асабліва, калі пасля жараб'ёўкі выпала паспрачацца сілай, тэхнікай і масай са спартсменамі-прафесіяналамі "СКІВ". Дарэчы, яны па выніках перацягвання і занялі першае месца. Паралельна праводзіўся конкурс на трапнасць – турзлётаўцы гулялі ў дартс. Тут першынствавала каманда КСУП "Пяршаі-2014", а другую і трэцюю прыступку гонару занялі прадстаўнікі сельгасліцэя і раённага вузла паштовай сувязі.
Наступны дзень пачаўся таксама са спаборніцтваў. На гэты раз – па паркавым валейболе. У гэтай дысцыпліне не было роўных зноў жа івянецкім ветэранам спорту.
Неўзабаве суддзі паклікалі ўдзельнікаў турыстычнай эстафеты: ім належала праплыць некаторую адлегласць на байдарках, потым – прайсці на хуткасць па нацягнутым канаце, пераадолець падвясное бервяно і вяровачныя пяцелькі, перабрацца праз "каньён" уніз галавой, спусціцца з высокага берага альпінісцкім метадам і вярнуцца на другі бераг рэчкі праз перакладныя бярвёны. Вымушана пакупаліся многія, але ніхто не застаўся ў крыўдзе. Ладзіліся і многія іншыя конкурсы – на лепшую страву, самую прыгожую пару і інш. Стомленасць ад насычанага дня суправаджалася прыемным задавальненнем выдатна праведзеных выхадных...
На вялікі жаль, не абышлося без непрыемнасцяў. У ноч з суботы на нядзелю лагеры некалькіх каманд "наведалі" невядомыя зладзеі. Яны паквапіліся на матэрыяльныя каштоўнасці і прадукты харчавання. Спадзяёмся, супрацоўнікі міліцыі, якія адразу ж узяліся за расследаванне, знойдуць нахабнікаў, што прынеслі шкоду і сапсавалі людзям настрой.
У нядзелю былі падведзены вынікі турзлёту, узнагароджаны пераможцы. Першае месца заваявалі супрацоўнікі РАНС, "сярэбраны медаль" дастаўся спартсменам воінскай часці 30695, а "бронза" – камандзе "Ганна" ПУП "Бібік А. К." з Івянца. Віншуем пераможцаў!
Сяргей САДОЎСКІ, фота аўтара
Насенне, якое выкарыстоўваецца на сяўбу, павінна быць якасным, бо ад гэтага залежыць ураджайнасць сельскагаспадарчых культур. А ці з’яўляецца яно сапраўды такім, можна ўпэўніцца толькі пасля праверкі ўзораў у дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін. Тут выдадуць і адпаведныя дакументы на пасяўныя і сартавыя якасці правераных культур.
У Валожынскай інспекцыі працуюць спецыялісты, якія дасканала ведаюць сваю справу. Узначальвае яе Валянціна Іванаўна Скадорва, Таццяна Іванаўна Гарбачэўская – намеснік начальніка, Таццяна Уладзіміраўна Сівая і Анастасія Дзям’янаўна Крук – вядучыя аграномы. Прафесіяналізму гэтым жанчынам не займаць, яны выконваюць службовыя абавязкі ў адпаведнасці з патрабаваннямі часу, хутка і дакладна.
Паслугамі інспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін карыстаюцца 27 арганізацый, 21 з іх знаходзіцца на тэрыторыі нашага раёна, астатнія – за межамі. Праверка вядзецца круглы год, але найбольшую актыўнасць сельгаспрадпрыемствы праяўляюць са жніўня па сакавік. Звяртаюцца сюды таксама фермеры і індывідуальныя прадпрымальнікі. Пасля правядзення аналізаў выдаецца дакумент на тэрмін ад 2 месяцаў да года. Работнікі інспекцыі заўсёды гатовы пракансультаваць, як правільна ачысціць і захаваць насенне. Яны адзначаюць, што добрай якасці матэрыял кожны год у ААТ “Багданаўскае” і СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз”.
Хапае заявак і вясной, калі правяраецца ўсходжасць насення, якое завозіцца з-за мяжы і ідзе на продаж. З пачатку года ў інспекцыю паступілі 634 ўзоры пасяўнога матэрыялу, якасць якога неабходна было выявіць перад тым, як пакласці ў глебу. Работа напружаная, аб’ёмная, але пасля можна быць упэўненым у тым, што сяўба праведзена высакаякасным матэрыялам. Штодзённая карпатлівая праца дазваляе інспекцыі паспяхова спраўляцца з даведзеным планам аказання платных паслуг. За 4 месяцы з пачатку гэтага года тут зарабілі каля 6 тыс. рублёў.
Для якаснага правядзення аналізаў у арганізацыі ёсць усё неабходнае абсталяванне: тэрмастаты, сушыльныя шафы, вагі аналітычныя, зернямлын і інш. З партый падрыхтаванага насення адбіраюць пробы, якія затым правяраюцца на чысціню, усходжасць, вільготнасць і заражанасць шкоднікамі. Такая ж работа праводзіцца і з элітным пасяўным матэрыялам, які завозіцца з-за межаў раёна. Па колькасці праводзімых даследаванняў Валожынская інспекцыя ўваходзіць ў дзясятку самых загружаных па вобласці. За мінулы год спецыялістамі было праверана 2355 узораў насення і 9270 саджанцаў пладовых сартоў. Пры гэтым колькасныя паказчыкі ніякім чынам не адбіваюцца на якасці.
У вясенне-летні перыяд работнікі інспекцыі праводзяць апрабацыю – выязджаюць на поле і правяраюць пасевы на адпаведнасць з заяўленым сортам. Тыя, дзе сустракаюцца культурныя прымесі, выяўляюцца хваробы, засмечанасць, палегліца, выбракоўваюцца. У выніку выдаецца акт апрабацыі і пасведчанне.
Рэалізацыя і выкарыстанне насення раслін, сартавыя і пасяўныя якасці якіх не пацверджаны дакументамі, а таксама сорту, не ўключанага ў дзяржаўны рэестр, забараняецца.
Анжэла РАДЫНА,
фота аўтара
В целях обеспечения качественного торгового обслуживания населения района всеми группами товаров, продукцией собственного производства, продукцией мясоперерабатывающей и молочной промышленности, сельскохозяйственной продукцией, продовольственными и непродовольственными товарами, кулинарными и кондитерскими изделиями собственного производства, 24 июня 2017 года на площади Свободы г.Воложина будет организована ярмарка выходного дня с участием организаций торговли и общественного питания, организаций промышленности, сельскохозяйственных организаций, крестьянских (фермерских) хозяйств.
Сегодня в сквере на площади Свободы г. Воложина возле братской могилы прошел памятный митинг, посвященный Дню памяти и скорби. Состоялась церемония возложения цветов, а председатель районного Совета депутатов С.Ф. Глинский и управляющий делами райисполкома А.Н. Уланчик возложили к братской могиле венок. Память погибших почтили минутой молчания.
22 июня 1941 года — одна из самых печальных дат в истории Беларуси — День памяти и скорби — день начала Великой Отечественной войны. Этот день напоминает нам о всех погибших в боях, замученных в фашистской неволе, умерших в тылу от голода и лишений.
Мы скорбим по всем, кто ценой своей жизни выполнил святой долг, защищая в те суровые годы наше Отечество.
“Ходзяць чуткі, што ў хуткім часе аматары «ціхага палявання” вымушаны будуць плаціць падатак за збор грыбоў і ягад. Мяне гэта хвалюе, бо ў летне-асенні перыяд выручка ад здачы і продажу дароў лесу складае важкую частку нашага сямейнага бюджэту. Ці можна даведацца, які падатак налічаць тым, хто збірае, а потым рэалізуе грыбы ці ягады?”
Аляксандр Пупко,
Ракаўскі сельсавет.
Сяргей Мікалаевіч МІКЕНЯ,
намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце
ДЛГУ “Валожынскі лясгас”:
– 31 снежня 2016 года ўступіў у сілу новы Лясны кодэкс Рэспублікі Беларусь. Там і сапраўды ёсць артыкул, які прадугледжвае плату за пабочнае лесакарыстанне і нарыхтоўку другасных лясных рэсурсаў, але гэта датычыцца толькі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Звычайныя грамадзяне, што любяць збіраць грыбы і ягады для ўласнага карыстання ці для іх продажу на базары, здачы ў нарыхтоўчыя пункты, падаткам абкладацца не будуць. Для аматараў “ціхага палявання” ўсё застаецца, як і было раней. У артыкуле 44 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь агаворана: “Грамадзяне маюць права свабодна знаходзіцца на тэрыторыі ляснога фонду і без дазвольных дакументаў бясплатна ажыццяўляць для задавальнення ўласных патрэб збор дзікарослых ягад, грыбоў, пладоў, арэхаў і іншых (акрамя драўніны) лясных рэсурсаў”. Бясплатна, на падставе ляснога білета, грамадзяне могуць размяшчаць у лесе вуллі і пасекі, сенаваць, пасвіць скаціну.
Для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў памер падатку будзе прывязаны да базавай велічыні і налічвацца згодна з пастановай Савета Міністраў “Аб устанаўленні таксавага кошту за пабочнае лесакарыстанне і нарыхтоўку другасных лясных рэсурсаў, карыстанне ўчасткамі ляснога фонду ў культурна-аздараўленых, турыстычных, іншых рэкрэацыйных і(ці) спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, спартыўных, навукова-даследчых і адукацыйных мэтах”.
24 июня с 9.00 до 12.00 состоится «прямая телефонная линия» с первым заместителем председателя райисполкома Александром Николаевичем Шифриным. Звоните по телефону 55441.