Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Суббота, 06 мая 2017 15:13

День связи

В канун дня работников радио, телевидения и связи Воложинская районная организация РОО «Белая Русь» поздравила работников Воложинского узла электросвязи Минского филиала РУП «Белтелеком» с профессиональным праздником.


Председатель районной организациии Елена Клачко поздравила работников коллектива, поблагодарила за сотрудничество и вручила ценные подарки активистам объединения.

 

           72 года прошло  с тех пор, как окончилась самая страшная и кровопролитная в истории человечества война, которая унесла десятки миллионов жизней наших соотечественников.

            День Победы является одним из главных праздников в жизни каждого из нас. Подвиги наших дедов и прадедов навсегда останутся в наших сердцах, в нашей памяти, в сознании новых и новых поколений. И пока мы помним этот великий день, слава наших героев живет.

Дорогие ветераны! В этот знаменательный день примите самые теплые, самые искренние пожелания доброго здоровья, бодрости и оптимизма. Счастья, благополучия и мирного неба над головой!
            Пусть не сотрутся из нашей памяти победные дни сорок пятого. Пусть мир будет крепким, а между людьми царит взаимопонимание. Пусть дети узнают об ужасах войны лишь по истертым временем хроникам. С Великим праздником,   с   Днем Победы!

Воложинская районная организация

РОО «Белая Русь»

 

От всего сердца поздравляю вас с Днем Победы!

9 Мая - священный и дорогой для каждого праздник, который мы встречаем с особыми чувствами. В этот день мы склоняем головы перед светлой памятью бойцов, отдавших свои жизни ради независимости нашей страны, ради будущего. Мы благодарим представителей старшего поколения, которые вынесли тяготы и лишения страшной войны.

Мы всегда будем чтить подвиг всех, кто героически сражался на фронтах Великой Отечественной войны, трудился в тылу, восстанавливал страну в послевоенные годы.

Проходят десятилетия, но звезда Великой Победы сияет все ярче, являясь свидетельством силы духа нашего народа. Мужество, стойкость и самоотверженность поколения победителей живет в нашей памяти. И сегодня является примером для всех нас. Помогает добиваться успехов,

Уважаемые ветераны! Дорогие жители Воложинщины! Хочу пожелать вам и вашим близким крепкого здоровья, долголетия, благополучия и мирного неба над головой.

Председатель

Воложинского районного

исполнительного комитета               Николай Анатольевич Астрейко

 

От имени Минской областной организации ветеранов сердечно поздравляем всех с 72-ой годовщиной Победы в Великой Отечественной войне.

Как бы далеко не уходили от нас события Великой Отечественной войны, мы всегда будем помнить о героизме советских солдат, партизан и подпольщиков, тружеников тыла и всех тех, кто сложил голову в боях с фашизмом и кто умер от фронтовых ран в мирное время.

Вернувшиеся живыми после Победы возродили из пепла города и села, ещё краше построили новые дома, фермы и фабрики, вырастили новые поколения белорусов, настоящих патриотов своей земли.

Гордимся тем, что сегодня ещё много фронтовиков, партизан, тружеников тыла активно участвуют в деятельности ветеранских организаций, являются нашим золотым фондом.

Пусть памятники, мемориальные комплексы и братские могилы всегда напоминают нам о том, что мир также хрупок, как и сама человеческая жизнь, и бороться за него нужно постоянно и неустанно.

Желаем всем ветеранам Великой Отечественной войны, труженикам тыла, лицам, пострадавшим от последствий войны и всем жителям Минской области мирного неба над головой, счастья и достатка в ваших семьях.

С уважением,

Совет Минской областной организации ветеранов Белорусского общественного объединения ветеранов

Суббота, 06 мая 2017 10:12

Прием граждан

 11 мая 2017 года

с 10.00 до 11.00

 

в Воложинском районном

исполнительном комитете

 

проводит прием граждан

и представителей юридических лиц

 

Председатель Государственного комитета

по имуществу Республики Беларусь

 

Гаев Андрей Анатольевич

В компетенцию Госкомимущества входят вопросы, затрагивающие интересы граждан и представителей юридических лиц, в следующих сферах:

земельные отношения, охрана и использование земельных ресурсов, кадастровая оценка земель;

изъятие и предоставление земельных участков с учетом требований нормативных правовых актов, принятых в последнее время;

передача в собственность земельных участков, оформление свидетельств их государственной регистрации;

управление, распоряжение, приватизация, оценка и учет имущества, находящегося в собственности Республики Беларусь (за исключением приватизации жилых помещений государственного жилищного фонда);

техническая инвентаризация недвижимого имущества, совершение  регистрационных действий с ним;

именные приватизационные чеки "Имущество".

Суббота, 06 мая 2017 08:33

Услаўлялі чалавека працы

    Напярэдадні Першамая ў РЦК прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Міжнароднага дня працы. Яго ініцыятарам і арганізатарам стала раённае аб’яднаннеарганізацый прафсаюзаў.


          Многія, асабліва пакаленне мінулага стагоддзя, з прыемнай настальгіяй узгадваюць першамайскія дэманстрацыі, якія праходзілі ў савецкі час з шырокім размахам і патрыятычнымі лозунгамі: “Мір. Праца. Май”. Усе ўслаўлялі мірнае неба, стваральную працу і квітнеючы май. Масавае шэсце паступова перамясцілася на іншыя святы, але ў календары гэты дзень па-ранейшаму застаецца чырвоным і выхадным. Зараз яго адзначаюць у 142 краінах свету.

Адрадзіць асноўны сэнс першамая вырашылі прафсаюзы. Бо кожны працуючы чалавек славіцца менавіта працай. На мерапрыемства запрасілі ветэранаў працы, старшыняў галіновых прафкамаў і пярвічных арганізацый, членаў прафсаюзаў калектываў. Вітаючы ўсіх прысутных у зале, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вераніка Віктараўна Загорская адзначыла, што новы час напоўніў Першамай новым сэнсам, але ён застаецца, перш за ўсё, святам працы, павагі да чалавека, які працуе на дабрабыт сваёй сям’і, свайго горада, сваёй краіны.

Адметнай асаблівасцю ўрачыстасці стала ўшанаванне сямейных дынастый Валожыншчыны. Сярод такіх –  сям’я Матуць, агульны стаж якой на Валожынскім філіяле ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат” складае 110 гадоў. Вялікі ўклад у справу навучання падрастаючага пакалення ўнесла сям’я педагогаў Брылеўскіх – справу бацькоў працягваюць два сыны і ўнучка. На ніве культуры шчыруе дынастыя Рэут-Жамоздзікаў, а старэйшына сямейства, Аляксандра Сяргееўна, і да гэтага часу паспяхова сумяшчае асноўную работу з творчасцю.

Словы прызнання за сумленную працу, стараннасць, адказнасць і паважлівыя адносіны да традыцый старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі РАА, спорту і турызму В. А. Красоўская выказала ветэранам педагагічнай справы, настаўнікам-наватарам Алене Сямёнаўне Рэут, Дануце Іванаўне Кручынскай, Васілію Фёдаравічу Герману, Святлане Леанідаўне Садоўскай, Аксане Віктараўне Жудрык. Ад прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу былі адзначаны бухгалтар ДУП “Валожынскае ПМС” Таццяна Міхайлаўна Бекіш, яе калега з ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” Алена Гаўрыілаўна Бацян, майстар вытворчага навучання Валожынскага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя Валянціна Валянцінаўна Рафаловіч, загадчыца ветэрынарнай аптэкі ветэрынарнай станцыі Марына Анатольеўна Янцэвіч, падзякі якім уручыў старшыня прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу В. С. Гідлеўскі.

 Т. У. Яныш, якая ўзначальвае прафсаюз работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, узнагародзіла старшыняў пярвічных арганізацый РТЦСАН Ніну Яўгеньеўну Радына, фінансавага аддзела райвыканкама Аксану Іосіфаўну Пашкоўскую, аддзялення Дэпартамента аховы Таццяну Рыгораўну Ляшкевіч.

              У сферы культуры заслужаныя падзякі з рук старшыні прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Н. П. Лоўчай атрымалі выкладчык дзіцячай школы мастацтваў Алег Фадзеевіч Каранеўскі і хормайстар РЦК Вера Уладзіміраўна Лявіцкая. Шмат прыемных слоў у свой адрас ад старшыні прафсаюза работнікаў аховы здароўя П. А. Ганчара пачулі ветэраны медыцыны раёна Хрысціна Міхайлаўна Караленка, Алена Леанідаўна Іода, Ларыса Сцяпанаўна Мехава, Тамара Мікалаеўна Шорнікава, Галіна Адамаўна Капусціна. Усе прафсаюзныя актывісты былі запрошаны на сцэну і атрымалі падарункі.

У той дзень, нягледзячы на зусім не першамайскае надвор’е, у глядзельнай зале было па-святочнаму ўзнёсла і ўтульна. Гучалі мілагучныя лірычныя песні ў выкананні салістаў РЦК, юных спевакоў эстраднай студыі “Праменьчыкі”. Яны сагравалі душу, напаўнялі радасцю і замілаваннем, адчуваннем пашаны і павагі да чалавека працы.

Алена ЗАЛЕСКАЯ,

З 21 па 23 красавіка “узорны” фальклорны гурт “Вянок” (маст. кір. Пятроўская Е.С.) прыняў удзел у VII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання”, якая адбылася у Мінску, у комплексе архітэктуры і побыту “Строчыцы”. У канферэнцыі прынялі ўдзел як вядучыя айчынныя фалькларысты, этнаінструментаведы, культуролагі, так і госці з Польшчы, Літвы, Расіі, Украіны. Падчас майстар-класаў “Вянок” прадставіў аўтэнтычныя рэгіянальныя песні, танцы, музыку.

Пятница, 05 мая 2017 15:25

Майстар вострага пяра

 

Учора Сямён Уладзіміравіч ЛОМАЦЬ адзначыў 88-ы год нараджэння, а сёння святкуе сваё прафесіянальнае свята – Дзень друку. Так атрымалася, што выпадковы выбар прафесіі стаў яго прызваннем і сэнсам усяго жыцця. Журналістыцы ён аддаў 35 гадоў працы, 20 з якіх быў рэдактарам нашай раённай газеты “Працоўная слава”. Член Саюза журналістаў СССР з 1967 года, журналісцкі псеўданім – Сямён Падгорны.

Пісаць пра майстра пяра няпроста і вельмі адказна, тым больш, калі ён быў тваім непасрэдным кіраўніком напачатку прафесійнага станаўлення. Але сёння, сама ўжо з’яўляючыся амаль што ветэранам раёнкі, магу з упэўненасцю сказаць, што Сямён Уладзіміравіч быў і журналістам, і кіраўніком ад Бога. У той час газету называлі чацвёртай уладай, а рэдактар лічыўся значнай асобай у раёне, у калектыве карыстаўся заслужаным аўтарытэтам: яго паважалі за высокі прафесіяналізм, разумнае кіраванне творчымі людзьмі, дзе кожны ўспрымае сябе як майстра слова, за інтэлігентнасць і тактоўнасць. Ён умеў так па-майстэрску, вельмі далікатна і акуратна выправіць рукапіс, каб не згубіўся сэнс напісанага і почырк аўтара. Наадварот, пасля тэкст быў толькі ў выйгрышы. А гэта сапраўдны талент!..

Родам С. У. Ломаць з аднайменнай вёскі Вішнева суседняга Смаргонскага раёна. Працоўны шлях распачаў у 1954 годзе, калі дэмабілізаваўся з арміі: уладкаваўся літработнікам у газету “Сталінскі шлях” Свірскага (цяпер Мядзельскага) раёна. За пяць гадоў працы ў рэдакцыі асвоіў прафесіі фотакарэспандэнта і карэктара. Пасля скасавання раёна непрацяглы час працаваў у Варапаеўскай газеце “Пастаўскі шлях”. Напачатку шасцідзясятых як здольнага і перспектыўнага маладога работніка яго накіравалі інструктарам у Мядзельскі райкам партыі, а адтуль – у Вышэйшую партыйную школу, па тым часе самую элітную навучальную ўстанову, якая давала выпускнікам грунтоўныя веды і з’яўлялася кузніцай кіраўніцкіх кадраў савецкай эпохі. Там Сямён Уладзіміравіч скончыў аддзяленне журналістыкі і быў прызначаны загадчыкам сельскай гаспадаркі ў Мядзельскую раённую газету.

Трэцяга верасня 1970 года С. У. Ломаць узначаліў Валожынскую газету і стаў шостым па ліку рэдактарам з моманту яе першага выхаду ў друк у кастрычніку 1939 года. З гэтага часу пачынаецца самы росквіт раёнкі, і паступова штогод павялічваецца колькасць падпісчыкаў. Так, пік папулярнасці ў насельніцтва “Працоўнай славы” прыйшоўся на 1990 год, калі яе тыраж складаў амаль 9,5 тысячы экзэмпляраў! Газета тады прыходзіла ў кожны дом, без яе не магла абысціся ні адна сям’я. У 1974 годзе за афармленне і паліграфічнае выкананне калектыў рэдакцыі быў названы лепшым у абласным конкурсе сярод раённых і аб’яднаных газет, а ў 1976-м за выдатную арганізацыю масавай работы Саюз журналістаў СССР прысудзіў валожынскай раёнцы адну з самых прэстыжных тады ўзнагарод – прэмію імя М. І. Ульянавай з уручэннем Дыплома I ступені.

У рэдакцыі ў тыя гады вялася мэтанакіраваная работа па падрыхтоўцы ўласных кадраў: існавала школа рабселькараў. Будучых спецыялістаў падбіралі з ліку школьнікаў на вёсцы, вучылі пісаць матэрыялы ў газету і давалі заданні, а пасля накіроўвалі на вучобу на аддзяленне журналістыкі Белдзяржуніверсітэта. Шмат працавалі і з мясцовымі пазаштатнымі аўтарамі, якія меліся ў кожным працоўным калектыве. У выніку перад выхадам на заслужаны адпачынак Сямёна Уладзіміравіча напрыканцы 1989 года рэдакцыя была поўнасцю ўкамплектавана журналісцкімі кадрамі. Таксама многія з былых рабселькараў сталі вядомымі журналістамі ў іншых газетах і нават на радыё.

Амаль трыццаць гадоў С. У. Ломаць знаходзіцца на пенсіі, але заўсёды сочыць за сваім любімым выданнем, з’яўляецца яе галоўным рэцэнзентам і крытыкам. І калі заходзіць размова пра гады працы ў ёй, адразу ж ажывае і маладзее на вачах. Здаецца, ветэран журналістыкі гатовы зноў, як пяецца ў Песні журналістаў: “Трое суток шагать, трое суток не спать – ради нескольких строчек в газете, если снова начать, я бы выбрал опять бесконечные хлопоты эти…”

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Пятница, 05 мая 2017 15:24

Валожын без бар’ераў

 

На базе аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН адбылося пасяджэнне рабочай групы, што працуе над стварэннем плана мерапрыемстваў па паляпшэнні інфраструктуры, а таксама якасці сацыяльных і турыстычных паслуг у раёне.

План будзе рэалізаваны ў рамках праекта “Валожын без бар’ераў: умацаванне магчымасцей для прадастаўлення сацыяльных і рэкрэацыйных паслуг людзям з інваліднасцю”, што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам пры падтрымцы райвыканкама, грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў”, Мясцовага фонду садзейнічання міжнароднаму дыялогу і супрацоўніцтву “Інтэракцыя”, грамадскага аб’яднання “Адпачынак у вёсцы”.

У абмеркаванні будучага глабальнага дакумента прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Пётр Бібік, старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Глінскі, бухгалтар праекта Людміла Дубоўская, старшыня грамадскай арганізацыі “Адпачынак у вёсцы” Валерыя Кліцунова, прадстаўнікі фонду “Інтэракцыя” на чале са старшынёй Ірынай Івановай, кіраўнік Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі, гаспадары аграсядзіб Дзмітрый Наканечны, Аляксандр Сталярскі, Васіль Шакун, старшыня Валожынскай структуры беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам, загадчыца дзённага аддзялення для маладых інвалідаў ТЦСАН Ларыса Шчарбачэвіч, псіхолаг Алена Жданюк, эксперт Міхаіл Пліско, старшыні абласной і раённай структур Беларускага таварыства інвалідаў Уладзімір Патапенка і Віктар Субач.

“Развіццё і паляпшэнне якасці сацыяльных паслуг для людзей з інваліднасцю і прадастаўленне гэтай катэгорыі грамадзян турыстычных паслуг нельга разглядаць паасобку”, – адзначыў намеснік старшыні райвыканкама П. І. Бібік.

У рамках праекта ў Налібоцкай пушчы ўжо створана экалагічная сцежка. Гэта толькі частка турыстычнага прадукту “Даступны Валожын”, што ў хуткім часе будзе дапоўнены рознымі відамі адпачынку для людзей з інваліднасцю. Пяць пастаўшчыкоў турыстычных паслуг атрымаюць гранты з фонду праекта для адаптацыі сваіх аграсядзіб да патрэб мэтавай катэгорыі насельніцтва. Плануецца таксама адкрыццё турыстычна-інфармацыйнага і рэкрэацыйнага цэнтра, дзе будуць размешчаны хостэл, канферэнцзала са спецыяльным абсталяваннем для людзей, якія дрэнна бачаць і чуюць. Цэнтр стане першай такой установай у нашай краіне.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ,

фота аўтара

 

4 мая 2017 года ў раённым цэнтры культуры трымалі творчую справаздачу літаратурна-мастацкае аб’яднанне “Рунь” і Клуб “Грацыя” названай установы .  Тэматычным выступленнем, дзе ўласныя вершы і песні “рунеўцаў”, грацыёзнае дэфіле  ўдзельніц “Грацыі”  так прыгожа  дапаўнялі і аздаблялі адно другое, гэтыя калектывы  ў чарговы раз дастойна пацвердзілі ганаровыя найменні “народны калектыў” і “ўзорны Клуб”.

Цёпла і сардэчна сустракалі кожны нумар прысутныя ў зале. А гэта былі не толькі родныя выступоўцаў, але і іх сябры, калегі і нераўнадушныя да творчасці землякоў жыхары Валожына.

На завяршэнні выступлення шчырыя словы ўдзячнасці за самаадданую творчую працу названым аматарскім калектывам і іх кіраўнікам Валянціне Францаўне Русакевіч і Інэсе Сяргееўне Іода выказаў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вікенцій Мікалаевіч Адамовіч. Высока ацэнена праца “Руні” і “Грацыі” камісіяй з Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці.

Страница 1981 из 2145

Задайте вопрос