222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
Кацярына НАДУЛІНА-ЗГІРСКАЯ,валанцёр групы “Дапаможам медыкам Валожыншчыны”:
– Ужо амаль два гады свет змагаецца з COVID-19. У першую хвалю, калі з-за невядомасці і навізны ўсё здавалася насамрэч намнога страшней, чым зараз, бо ні медыкі, ні людзі не ведалі, як змагацца з вірусам, калі ў аптэках быў дэфіцыт масак і антысептыкаў, а пульсаксіметраў, якімі вымяраюць сатурацыю, не хапала нават у бальніцах, мы з сябрамі сталі валанцёрамі і, як маглі, дапамагалі нашай паліклініцы і інфекцыйнаму шпіталю, што быў адкрыты на базе радзільнага аддзялення.
Ці быў у нас тады страх захварэць? Мы настолькі смела ўзяліся за справу, што проста не думалі пра гэта – было страшна толькі прынесці вірус сваім блізкім, таму што я была ўпэўнена, калі і перахварэю, то зусім бессімптомна, а пасля як-небудзь прыйду здаваць тэст на антыцелы і здзіўлюся таму, што яны ёсць.
Ішоў час. Зараз у любым магазіне можна набыць маскі і антысептыкі, урачы за гэтыя два гады выратавалі тысячы жыццяў людзей, пачалі з’яўляцца новыя штамы каранавіруса – кожны раз усё больш складаныя і складаныя. Сёлета летам нам прапанавалі прайсці абследаванне ў паліклініцы па праграме “Адзнака папуляцыйнага імунітэту да COVID-19” у Рэспубліцы Беларусь. Калі гаварыць прасцей – здалі кроў з вены і затым выявілі, ці ёсць у нас антыцелы, перахварэлі мы ці не. Праз нейкі час на пошту прыйшло пісьмо з вынікам даследавання: і, сапраўды, вельмі здзівілася, калі высветлілася, што за паўтара года (на той момант) не захварэла. Пасля падумала: а чаму здзіўляцца? Я ж заўсёды ў грамадскім месцы нашу маску і захоўваю дыстанцыю, стараюся менш мець зносіны з людзьмі і не наведваць масавыя месцы.
Яшчэ ў пачатку года ў нашай краіне пачалі вакцынаваць ад “кароны”, але былі некаторыя супрацьпаказанні, па якіх не змагла гэта зрабіць. Уся мая сям’я і сябры прышчапіліся адразу ж, калі з’явілася такая магчымасць. Для сябе вызначыла – зраблю прышчэпку ў 2022 годзе. Мне заставалася толькі спадзявацца на сваю адказнасць. Але, на жаль, не заўсёды ўсё залежыць ад нас. Калі, напрыклад, ты стаіш у магазіне, а ззаду ў чарзе жанчына без маскі ледзьве не лезе табе на шыю, хоць, здаецца, не засталося ніводнай гандлёвай кропкі ці грамадскага месца, дзе не было б напісана пра захаванне дыстанцыі і нашэнне масак. Калі мужчына на касе сварыцца з прадаўцом толькі таму, што тая папрасіла яго надзець маску. Калі падлеткі надзяваюць маску на вочы, на валасы, але зусім не па прызначэнні, і стаяць смяюцца – бо для іх гэта смешна.
Зусім не смешна – гэта страшна. Страшна тое, што людзі да канца не разумеюць, з якой праблемай сутыкнуўся ўвесь свет зараз. Успамінаецца адзін выпадак, калі была ў магазіне, і туды зайшла бабуля. Прадавец запыталася ў яе: “Бабуля, а дзе ж Ваша масачка?” На што тая адказала: “Ой, памру і добра, што мне тут засталося?!” Я не вытрымала і сказала: “А калі хтосьці памрэ з-за Вас?” І яна замоўкла. Сапраўды, носячы маску, мы ратуем не сябе, а кагосьці ад сябе, і, каб усе да гэтага адносіліся больш сур’ёзна, магчыма, сітуацыя па захворванні была б іншай.
Кастрычнік 2021 года. Нічога не прадвяшчала бяды. Менавіта ў гэту хвалю ў мяне чамусьці з’явіўся страх, якога дагэтуль не адчувала, але старалася па максімуме нікуды не хадзіць, а калі і патрэбна было – то вельмі хутка. Проста бачыла, што ўжо пачалі хварэць нават маленькія дзеці – і хварэць досыць цяжка, што вірус не шкадуе і нованароджаных, і цяжарных, і маладых, хто раней не быў у зоне рызыкі. Баялася недарэмна, таму што ўсё-такі захварэла. Запытаецеся, чаму? Гэта пытанне пакуль застаецца без адказу. Сапраўды, нават уявіць не магу, дзе і як заразілася. Усё пачалося як звычайная прастуда, таму на сто працэнтаў была ўпэўнена, што гэта менавіта яна: які кавід – я ж захоўвала ўсе меры перасцярогі. Адразу быў насмарк, але настолькі моцны, што некалькі дзён дыхала ротам. Праз два дні дадалася моцная ламата ў целе і слабасць – адчуванне, як у цябе вельмі высокая тэмпература, а па факце яна 36,5 градуса. Ужо на той момант закралася думка: штосьці тут не так, а на наступны дзень знік нюх. У мяне ўзялі пцр-тэст, але, чакаючы выніку, усё ведала і без яго. Праз пяць дзён увогуле не разумела, што адбываецца і дзе знаходжуся, а самае галоўнае, што непакоіла: калі ж стане лягчэй? Калі прыйшоў станоўчы вынік, а гэта быў шосты дзень хваробы, вечарам ні з таго, ні з сяго ўзнялася тэмпература, з’явіўся кашаль, які ўзмацняўся настолькі, што яго чулі суседзі за сцяной. Гэта значыць, аб папраўцы гаворкі не ішло – а наадварот.
На наступны дзень прыехала кантактная група, зрабіла рэнтген, і высветлілася, што пачынаецца пнеўманія. Давялося класціся ў бальніцу, бо стан толькі пагаршаўся. Узялі аналізы, назначылі лячэнне, і толькі на 10-я суткі крыху пасвятлела ў вачах. Хачу вельмі падзякаваць нашым паважаным урачам: яны настолькі турбуюцца, клапоцяцца і робяць усё магчымае для кожнага хворага, што хочацца нізка пакланіцца ім у ногі – за самаахвярнасць, за чуласць, спагаду, неабыякавасць, разуменне і падтрымку.
Ужо прайшлі тры тыдні з моманту, калі захварэла. Пакуль не ведаю, колькі спатрэбіцца часу, каб аднавіцца пасля віруса – ён настолькі непрадказальны: сёння быццам бы ўсё добра, а заўтра рэзка становіцца дрэнна. У бальніцы бачыла людзей пасля рэанімацыі: ведаеце, страшна пазіраць на тое, як дарослыя людзі не могуць самастойна рабіць элементарныя справы без дапамогі. Некалькі дзён пасля бальніцы проста прыходзіла ў сябе, праўда разумела, што лёгка “адкруцілася”, ніхто не мог прадказаць, што магло б здарыцца надалей.
Каранавірус не шкадуе нікога. Не магу заклікаць, магу толькі выказаць сваё меркаванне, і яно можа разыходзіцца з вашым. Першае, аб чым падумала пасля бальніцы: як толькі дазволіць самаадчуванне – адразу ж вакцынуюся. Хтосьці “за” вакцынацыю, хтосьці – “супраць”, але, толькі стварыўшы калектыўны імунітэт, мы зможам перамагчы каранавірус, а не ён нас. Пра прышчэпкі гавораць шмат, і многія гавораць не зусім праўдзівую інфармацыю. Калі вы сумняваецеся – пракансультуйцеся са спецыялістамі-медыкамі, няхай яны – тыя, хто непасрэдна з гэтым працуе і ў гэтым разбіраецца, – адкажуць вам на ўсе пытанні. Не слухайце суседку, якая прачытала незразумелы артыкул у інтэрнэце і пасля дае параду: варта прышчэплівацца ці не. З размоў са сваімі знаёмымі магу сказаць, што тыя, хто прышчапіўся і захварэў, сапраўды перахварэлі намнога лягчэй і хутчэй паправіліся.
Хачу пажадаць усім моцнага здароўя. Беражыце сябе, адносцеся да каранавіруса вельмі сур’ёзна: насіце маскі ў грамадскіх месцах, захоўвайце дыстанцыю. Нельга думаць, што вас ён не кране. Паверце майму вопыту – перахварэць нават у лёгкай форме – цяжка. Толькі тады, калі кожны пачне ўсведамляць сваю адказнасць перад іншымі людзьмі, разумець, што ад яго паводзін залежыць жыццё іншага чалавека, мы зможам штосьці змяніць. Калі адчуваеце сябе дрэнна, заставайцеся дома, не распаўсюджвайце вірус далей. Давайце зробім жыццё нашых урачоў, якія цэлыя суткі зараз змагаюцца за нашы жыцці, хоць крышачку лягчэйшым. Вялікі дзякуй ім за работу!
Вельмі спадзяюся, што гэта хутка скончыцца, і мы зажывём, як і раней. Усё залежыць толькі ад нас саміх.
Юлія СТАНІЛЕВІЧ працуе бухгалтарам у Валожынскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Прыйшла сюды ў 2014 годзе пасля заканчэння Навапольскага аграрна-эканамічнага каледжа. За досыць невялікі працоўны шлях праявіла сябе вельмі добрасумленным і адказным работнікам. Паспела атрымаць вышэйшую адукацыю ў Гродзенскім аграрным універсітэце па спецыяльнасці “Бухгалтарскі ўлік і аўдыт”, а падчас пандэміі, калі захварэла галоўны бухгалтар, Юліі Юр’еўне даверылі выконваць яе абавязкі. І яна досыць добра з імі спраўлялася. За старанне кіраўніцтва райбальніцы адзначыла маладую перспектыўную работніцу Ганаровай граматай установы аховы здароўя.
Тэкст і фота Алены ЗАЛЕСКАЙ
Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам – Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
7 лістапада – знамянальная дата ў летапісе многіх народаў, якая вызначыла ход сусветнай гісторыі. Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла новую эпоху ў развіцці чалавецтва, увасобіла такія асноватворныя прынцыпы, як права нацый на самавызначэнне, павага да людзей працы, сацыяльная справядлівасць. Гэты дзень стаў сімвалам пераўтварэння жыцця, памяці аб энтузіязме першых савецкіх будоўляў, пакланення перад мужнасцю тых, хто абараняў Радзіму, хто верыў у светлую будучыню і ішоў на подзвіг у імя ідэі. Яна адкрыла выхадцам з рабочых і сялян дарогу да адукацыі, навукі, каштоўнасцей культуры, дапусціла іх да кіравання дзяржавай.
З імем Кастрычніцкай рэвалюцыі мы звязваем шматлікія перамогі, здзяйсненні і працоўныя дасягненні нашага народа, якія і сёння працягваюць заставацца прадметам асаблівага гонару. Сёння наша краіна ўпэўнена ідзе ўласным шляхам развіцця.
Няхай гэта свята будзе напамінам пра высокія ідэалы і высакародныя мэты, прымусіць кожнага з нас яшчэ раз задумацца пра пройдзенае і будучае, дапаможа прыйсці да згоды, узаемапавагі і стварэння. Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
В Беларуси на 1 ноября привились против гриппа более 753 тыс. человек. Такая информация размещена на сайте Республиканского центра гигиены, эпидемиологии и общественного здоровья, сообщает БЕЛТА.
Основной акцент в кампании вакцинации сделан на профилактических прививках наиболее уязвимым контингентам населения, у которых риск неблагоприятных последствий после гриппа очень высок, и тем, для кого велика опасность заразиться гриппом.
Вакцинировались от гриппа уже около 14% населения, которое относится к группе с высоким риском неблагоприятных последствий болезни. Это дети от шести месяцев до трех лет, дети от трех лет и взрослые с хроническими заболеваниями и иммунодефицитными состояниями, люди старше 65 лет, беременные женщины.
Прививито около 15% населения из группы высокого риска заражения гриппом. Активнее всего вакцинируются люди, которые находятся в учреждениях с круглосуточным режимом пребывания (дома ребенка, интернаты). Что касается медицинских и фармацевтических работников, привиты более 39%.
Кроме того, вакцинированы около 2% других категорий населения. Кампания продолжается.
Источник: БЕЛТА
На предстоящих выходных свой первый день рождения отметит экорынок «Валерьяново», рассказали МЛЫН.BY в главном управлении торговли и услуг Миноблисполкома.
Так, 7 ноября в 12:00 торговый комплекс «Валерьяново» приглашает всех желающих отпраздновать вместе свой первый день рождения.
В программе мероприятий: концерт, лотерея
от виновника торжества, мастер-классы, квест «Собери и получи приз», фотозоны, дегустации и скидки на фермерскую продукцию. Гостей будут встречать веселые герои из мультфильмов.
Также в выходные, 6 и 7 ноября на прилегающей территории торгового комплекса «Валерьяново» (Минский район, д. Валерьяново, ул. Логойская, д. 5А) будет работать рыбная ярмарка.
В ней примут участие рыбхозы Червенского, Березовского, Солигорского районов и Любанский рыбокомбинат. Предприятия в широком ассортименте представят на ярмарке свою продукцию: рыбу живую и полуфабрикаты из нее, вяленую, замороженную рыбу, а также горячего и холодного копчения, «Царскую Уху».
Источник: minsk-region.gov.by
Глава государства Александр Лукашенко подписал распоряжение о выделении Минздраву дополнительных средств из резервного фонда Президента Республики Беларусь в сумме Br140 млн. Об этом БЕЛТА сообщили в пресс-службе белорусского лидера.
Средства будут направлены на приобретение вакцин против COVID-19, а также лекарственных препаратов, в том числе противоопухолевых, противотуберкулезных, сердечных и иных.
Это позволит обеспечить качественное оказание медицинской помощи, в том числе плановой, бесперебойную поставку в организации здравоохранения лекарственных средств, включая вакцины.
Источник: belta.by
Президент Беларуси Александр Лукашенко сегодня во Дворце Независимости вручил государственные награды школьнику Роману Когодовскому и спасшим его медицинским работникам.
"Наверное, это самая трогательная церемония во Дворце Независимости за всю историю. Сегодня Первый наградит Рому Когодовского, который спас братика из пожара. Во Дворце рядом с сыном-героем и мама (которая провела рядом с ним больше 100 дней в больнице). Отметят и команду врачей, которые боролись за жизнь Ромы", - информирует Telegram-канал "Пул Первого".
До начала церемонии для ее участников провели экскурсию по Дворцу Независимости.
Как сообщалось БЕЛТА, Рома Когодовский на своих руках вынес из огня двухлетнего брата Ваню и тут же потерял сознание. Помимо ожогов, на его лице и руках были порезы от разбитого стекла, через которое ему пришлось пройти. 29 апреля Рому на вертолете транспортировали в Республиканский ожоговый центр больницы скорой медицинской помощи Минска.
Ситуацию с мальчиком, пострадавшим во время пожара в деревне Сидоровичи Мядельского района, держал на контроле лично глава государства Александр Лукашенко.
В консилиумах по выработке методов лечения для Ромы принимали участие министр здравоохранения, лучшие врачи разных профилей республики. Несколько консилиумов было проведено с участием российских коллег.
В поддержку юного героя в Беларуси была запущена акция: люди записывали видео со словами поддержки Роме и его родителям.
Ранее глава государства подписал указ, в соответствии с которым Рома Когодовский награжден орденом "За личное мужество".
Государственными наградами и Благодарностями Президента отмечены также заслуги работников Городской клинической больницы скорой медицинской помощи Минска, которые были задействованы в лечении Романа от ожогов, полученных при спасении брата.
За многолетний плодотворный труд, высокий профессионализм, значительный личный вклад в оказание медицинской помощи населению медалью "За трудовые заслуги" награждены комбустиолог-хирург (заведующий) детского ожогового отделения Игорь Зеленко и анестезиолог-реаниматолог отделения анестезиологии и реанимации (ожоговых больных с палатами интенсивной терапии) Марина Маркевич.
Благодарности Президента за многолетний плодотворный труд, образцовое выполнение служебных обязанностей, значительный личный вклад в оказание медицинской помощи населению удостоены врач - анестезиолог-реаниматолог, заведующая отделением анестезиологии и реанимации (ожоговых больных с палатами интенсивной терапии) Лариса Золотухина и операционная медицинская сестра операционного отделения Валентина Казарезова.
Декан хирургического факультета БелМАПО, главный внештатный комбустиолог Министерства здравоохранения Алексей Часнойть награждается медалью Франциска Скорины.
Источник: belta.by
У чацвер у Валожыне ля фізкультурана-аздараўленчага комплексу ва ўрачыстай абстаноўцы была адкрыта ўніверсальная спартыўная пляцоўка, абсталяванне якой дазваляе аматарам здаровага ладу жыцця займацца валейболам, баскетболам, стрытболам, гуляць у хакей, катацца на каньках.
Старшыня райвыканкама Яўгеній Круковіч, выступаючы перад прысутнымі, а гэта прадстаўнікі мясцовай улады, жыхары горада, выхаванцы школ і ДЮСШ, педагогі і фізкультурнікі, заўважыў, што спорт, любая фізічная актыўнасць увогуле – важныя складальнікі здароўя і як след – працягласці жыцця чалавека.
Новы спартыўны аб’ект створаны па ініцыятыве райвыканкама пры фінансавай падтрымцы Галоўнага ўпраўлення спорту і турызму Мінаблвыканкама.
Ганаровае права правесці цырымонію пераразання сімвалічнай стужкі і тым самым даць старт рабоце пляцоўкі вядучыя ўрачыстасці прадаставілі кіраўніку раёна Яўгенію Круковічу, старшыні раённага Савета дэпутатаў Пятру Бібіку і намесніку старшыні райвыканкама Ігару Шакуну.
Са славамі ўдзячнасці да іх звярнуўся дырэктар ДЮСШ Дзмітрый Ажарэльеў.
Турнір па стрытболе сярод выхаванцаў аддзялення баскетбола ДЮСШ стаў лагічным завяршэннем важнага для Валожыншчыны мерапрыемства.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара
С пользой провели первые дни осенних каникул учащиеся ГУО «Раковская средняя школа» Буцень Анна, Кулик Андрей, Янушкевич Иона под руководством учителя физической культуры Олейник Ирины Ивановны и педагога дополнительного образования ГУО «Центр творчества детей и молодежи Воложинского района» Перепеча Ксении Васильевны. Дети и педагоги участвовали в обучающем тренинге по спортивному туризму, который прошел с 01 по 03 ноября 2021 г. в Дзержинском районе. Обучающий тренинг провели педагоги дополнительного образования ГУДО «Дзержинский районный центр туризма и краеведения». Ребята учились проходить короткую дистанцию спортивного туризма: навесную переправу, параллельные перила, маятник, скальный участок, траверс. С хорошим настроением ребята вернулись домой, где полученный опыт впоследствии передадут своим сверстникам.



Туристические объекты района