222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
Получить красивый и ровный загар - легко. Да и что может быть проще, спросите вы. Лежи себе на солнышке и загорай. Но и в этом, казалось бы, простом на первый взгляд деле есть много «подводных камней». Ведь солнце не прощает беспечности.
Всем ли можно загорать? Кому стоит поберечь свою кожу от воздействия солнечных лучей? Какое время самое благоприятное для загара? И так ли безопасно солнце?
Итак, правило первое. Загар и фототип кожи.
Почему некоторым достаточно провести на солнце совсем чуть-чуть – и красивый загар налицо? Другим же достаточно попасть под жаркие солнечные лучи – кожа покраснела, на теле практически ожог. Во многом это зависит от врожденного фототипа кожи.
И этот факт нужно учитывать. Если у вас белая, быстро краснеющая на солнце кожа и светлые глаза – загар не для вас. Лучше поберечься от воздействия ультрафиолетовых лучей, которым мы обязаны загаром. Обязательно используйте специальные солнцезащитные средства, одежду и избегайте палящего солнца. Правило второе. Солнечным ожогам - нет
Буквально «жариться» на солнце – опасно для здоровья. И это касается всех людей независимо от цвета кожи. Получить ожог можно в считанные десятки минут.
Солнечные лучи довольно агрессивны по своей природе. Бесконтрольный загар может привести к солнечным ожогам. Они, в свою очередь, способны спровоцировать развитие рака кожи и меланомы. Эпидемиологические и экспериментальные данные указывают на то, что ультрафиолетовое излучение — одна из ведущих причин развития практически 90 % всех раков кожи.
Факторами риска развития рака кожи являются количество ожогов в детстве с появлением пузырей (особенно более 2-3) и общая доза ультрафиолетового облучения, полученная в течение жизни. Если после отдыха вы заметили, что родинка увеличилась в размерах (стала приподниматься над кожей), контуры ее как бы «расплываются» по поверхности кожи, стали прерывистыми или появилось несколько оттенков цвета (черный, розовый, коричневый, белый) - обязательно проконсультируйтесь с врачом.
Правило третье. Кому загорать не стоит
Загорать не стоит тем, у кого на теле очень много больших пигментных невусов (родинок), особенно врожденных. Считается, что у тех людей, у кого их более 70-100, длительные солнечные «ванны» противопоказаны.
Помимо этого, загорать не рекомендуется во время приема некоторых лекарственных средств. Например, сульфаниламидов, тетрациклинов, противозачаточных таблеток и др. Эти лекарственные средства оказывают фотосенсибилизирующее действие (повышают чувствительность к солнечным лучам) и могут способствовать ожогу. Загар нежелателен также для людей с первым и вторым фототипом кожи.
Что касается белорусов, среди жителей нашей страны преобладают люди со вторым и третьим фототипами кожи. Поэтому не стоит забывать о правилах пребывания на солнце.
Категорически нельзя загорать также тем, у кого уже были онкологические заболевания или опухоли кожи.
Противопоказано долго находиться на открытом солнце малышам до 1 года. Такие дети должны находиться в тени. Одежду следует выбирать из натуральных тканей, легкую и светлую, прикрывающую не только туловище, но и руки, ноги. А для защиты кожи лица, которая в предпочтительно использовать головные уборы с полями или козырьком.
Правило четвертое. Загораем правильно
Золотое правило загара – умеренность. Начинать следует с 15 минут. Постепенно время можно увеличивать. Вместе с тем не стоит непрерывно лежать на солнце более 2 часов (даже если уже имеется загар). Без защитных средств – одежды, солнцезащитного крема – пребывание на солнце стоит ограничить 30-40 минутами.
Солнце наиболее активно в период с 10 до 15-16 часов. В это время лучше спрятаться в тень или перейти в помещение. Самый безопасный загар до 10 часов утра и после 16 часов дня. После купания нужно вытираться полотенцем. Капельки воды, которые остаются на коже, могут «сработать» как линзы увеличительного стекла и спровоцировать ожог кожи.
Ультрафиолетовое излучение достигает поверхности земли и в ясный день, и в облачную погоду. Так что к пребыванию на солнце, даже в безопасные часы, следует относиться осторожно. А если вы находитесь у водоема, то солнечные лучи отражаются от поверхности воды и от песка, и их воздействие многократно усиливается.
Кстати, ультрафиолетовые лучи спектра B, которые вызывают ожоги кожи, более активны в теплое время года с 10 до 16 часов. А вот ультрафиолетовые лучи спектра А круглый год в течение всего дня проникают в глубокие слои кожи. Летом, когда воздействие ультрафиолетовых лучей как спектра А, так и В наиболее активно, защита от солнца должна быть максимальной.
Врач-гигиенист
(заведующий отделом гигиены) С.А. Марчик
правила безопасного загара
В связи с принятием постановления Главного государственного санитарного врача Российской Федерации от 02.07.2021 № 17 изменены правила въезда иностранных граждан на территорию Российской Федерации.
Граждане государств - членов Евразийского экономического союза и Республики Таджикистан с 10 июля 2021 г., а граждане Азербайджанской Республики, Республики Молдова, Республики Узбекистан, Туркменистана — с 1 сентября 2021 г. при пересечении Государственной границы Российской Федерации подтверждают наличие отрицательного результата лабораторного исследования материала, отобранного не ранее чем за три календарных дня до прибытия на территорию Российской Федерации, на COVID-19 методом полимеразной цепной реакции (ПЦР) с использованием мобильного приложения «Путешествую без COVID-19».
На основании изложенного, просим организовать информирование лиц, убывающих автомобильным транспортом с территории Республики Беларусь в Российскую Федерацию, о необходимости наличия отрицательного результата лабораторного исследования на инфекцию COVID-19 с использованием мобильного приложения «Путешествую
без COVID-19».

Куратар Алена Канстанцінаўна КУЦУК і майстар вытворчага навучання Мікалай Антонавіч КАМІНСКІ выводзяць сваю групу ў імправізаваную залу.

Выконваючая абавязкі дырэктара Марына Міхайлаўна ВІРШЫЧ уручае грамату Таццяне ВАРАНЕЦ
Сёлета ўстанову адукацыі закончылі 57 юнакоў і дзяўчат. Пад бурныя апладысменты бацькоў і гасцей свята яны разам з куратарамі і майстрамі вытворчага навучання выйшлі ў імправізаваную залу. Ганаровую місію ўручэння дакумента аб адукацыі ажыццявіла выконваючая абавязкі дырэктара Марына Віршыч. Навучэнцы чатырох груп па чарзе падымаліся на сцэну. У гэтыя хвалюючыя хвіліны кожны прысутны адчуваў гонар за моладзь, што ў бліжэйшы час прыступіць да сваіх прафесіянальных абавязкаў на першых працоўных месцах. Маладыя спецыялісты атрымалі размеркаванне на швейныя фірмы і фабрыкі “Юнона”, “Eliz” і “Людміла”, ільнокамбінат, ААТ “Агра-Дубінское”, КСУП “Пяршаі-2014”, СГУ “Бабровічы” і іншыя гаспадаркі раёна і вобласці.

Двайное свята ў матулі двух выдатных выпускнікоў Франца і Івана ПУПА. У гэты дзень юнакі атрымалі не толькі дыпломы, але і былі ўзнагароджаны граматамі за актыўны ўдзел у творчым жыцці ліцэя, годныя паводзіны, мэтанакіраванасць, ад прэзідыума раённай арганізацыі ТВВОД – за актыўны ўдзел у рабоце па прадухіленні гібелі людзей на водах, у дадатак Франц стаў пераможцам у намінацыі “Спартсмен года”. Сама ж Наталля Міхайлаўна адзначана падзячным лістом за дастойнае выхаванне сыноў.
Марына Міхайлаўна таксама ўручыла дваццаці васьмі маладым людзям граматы за выдатныя поспехі ў вучобе, дастойныя паводзіны, актыўны ўдзел у творчым жыцці ліцэя, дабрыню, спагадлівасць, неабыякавыя адносіны да тых, хто побач, мэтанакіраванасць. Падзячныя лісты ад адміністрацыі і педагагічнага калектыву ўстановы за дастойнае выхаванне сваіх сыноў і дачок атрымалі бацькі 17 выпускнікоў. Узнагароджванне за дасягненні ў спорце правяла кіраўнік фізічнага выхавання Ганна Івашкевіч. 9 юнакоў і дзяўчат атрымалі з яе рук дыпломы пераможцаў у намінацыі “Спартсмен года”.

Таццяна Мікалаеўна САКАЛОВА з сынам Яраславам.
Падчас урачыстасці Дыплом I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь атрымаў навучэнец Уладзіслаў Таўгень за перамогу ў Рэспубліканскім конкурсе “ТэхнаЁлка”. Дыпломамі I і II ступеняў Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама былі ўзнагароджаны выкладчык Таццяна Шумская і майстар вытворчага навучання Анатоль Карповіч.
Шмат добрых слоў віншаванняў і настаўленняў прагучала ў адрас выпускнікоў ад выкладчыкаў, бацькоў, малодшых навучэнцаў ліцэя. Музычныя нумары падарылі ім выхавацель Марына Яцкевіч, першакурснік Мікіта Салано Пірагоў.

Майстар вытворчага навучання Алена Юр’еўна КАРПОВІЧ з выпускной групай робяць здымак на памяць.
Ад імя ўсіх выпускнікоў выступіла Ганна Лашук. Яна выказала шчырыя словы ўдзячнасці работнікам ліцэя, якія на працягу трох гадоў з дня ў дзень думалі і клапаціліся пра іх, бацькам за самаадданую, усеабдымную, безумоўную любоў. Вельмі кранальна і пранікнёна прагучала песня “Маміны рукі” ў выкананні Таццяны Варанец.
На заканчэнне мерапрыемства па традыцыі прадстаўнікі выпускных груп прынялі ўдзел у пасадцы туй на Алеі выпускнікоў. Пройдуць гады, павялічыцца колькасць дрэўцаў, як і колькасць маладых людзей, якім установа адукацыі дала пуцёўку ў дарослае жыццё, а ў ліцэі будуць радавацца сустрэчам з былымі навучэнцамі і гасцінна расчыняць дзверы для новых. Хутка пачнецца чарговая ўступная кампанія. У Валожынскім сельскагаспадарчым прафесіянальным ліцэі чакаюць кожнага юнака і дзяўчыну, што пасля заканчэння дзевяці класаў школы вырашаць менавіта тут набываць далейшую адукацыю.
Анжэла РАДЫНА,
фота аўтара
5 ліпеня ў 4 гадзіны раніцы выратавальнікам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары ў прыватным доме ў вёсцы Зарэчная Вішнеўскага сельсавета.
У выніку пажару знішчаны дах дома, веранда, пашкоджаны пакоі, сумежныя з верандай. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
Як стала вядома выратавальнікам, у момант пажару ў доме знаходзіліся два чалавекі, якія спакойна спалі, нічога не падазраючы. Толькі дзякуючы суседу, які рана прачнуўся і ўбачыў, што гарыць веранда, ім удалося выратавацца. Ён забраўся праз адкрытае акно, так як праз дзверы ўвайсці магчымасці ўжо не было, хутка разбудзіў гаспадароў дома і дапамог выбрацца на свежае паветра.
Паклапаціцеся аб сваёй бяспецы сёння, бо заўтра можа быць ужо позна! Своечасова адрамантуйце пячное ацяпленне, замяніце старую электраправодку, не перагружайце электрычную сетку, не пакідайце без нагляду электрычныя прыборы, уключаныя ў разетку, не курыце ў памяшканні. Беражыце сябе!
Уладзіслаў КІЗІК, вучань 10 класа СШ № 1 г. Валожына
У беларускай мове ёсць прыгожае і непаўторнае слова – талака. Талакой беларусы ўзворвалі поле, убіралі ўраджай, талакой і адпачывалі. Менавіта ў гэтым слове заключаецца менталітэт беларусаў – дзейнічаць разам. Невыпадкова 2021 год у нашай краіне аб’яўлены Годам народнага адзінства.
Жыць адзінай нацыяй – галоўная каштоўнасць любой дзяржавы. А ўсё пачынаецца з адзінства сям’і, яе каштоўнасцей.
Мая сям’я бярэ пачатак з двух родаў: Кізік і Конаўка, якія, у сваю чаргу, з’яўляюцца нашчадкамі Вайткевічаў і Альшэўскіх. Менавіта гэтыя прозвішчы падарылі мне жыццё, перадалі вопыт, навучылі любіць родны край. Вывучаючы радаслоўную, я многае даведваюся з гісторыі Валожыншчыны, многаму вучуся ў сваіх продкаў. Яны не сталі вядомымі, не здзейснілі нічога адметнага – яны проста жылі па справядлівасці і даражылі асабістым гонарам і гонарам свайго роду.
Мой прапрадзед Альшэўскі Барталамей нарадзіўся ў Пінскім павеце Мінскай губерні ў другой палове XIX стагоддзя. Да канца стагоддзя ён чамусьці перасяліўся ў вёску Букатова Ашмянскага павета Віленскай губерні. Па сямейных паданнях прапрадзед “пацярпеў” з-за адданасці каталіцкай веры. Так можна меркаваць, улічваючы гістарычныя падзеі 1860-х гадоў, але мне здаецца, што патомкі Барталамея хацелі крышачку прыхарошыць жыццё продка. Думаю, Барталамей Альшэўскі проста знайшоў больш выгадныя ўмовы працы, наняўшыся служыць батраком у маёнтак прагрэсіўнага графа Храбтовіча. Тут, у наваколлі мястэчка Вішнева, мой прапрадзед ажаніўся, выгадаваў дванаццаць дзяцей. Усе яны былі дастойнымі свайго бацькі: сумленныя працаўнікі, якія любілі зямлю і марылі пра яе. Толькі ў 1921 годзе сын Барталамея Франц змог набыць надзел зямлі, які ў хуткім часе давялося раздзяліць паміж сынамі.
Мой прадзед Вікенцій – сапраўдны селянін. І ўсё ж ён разумеў, што адукацыя дзяцей – важная і сур’ёзная справа. Адзін з яго сыноў вывучыўся на сталяра; другі – на краўца; трэці, гонар бацькі, стаў ветфельчарам. Тады, у далёкія 1940-1950-я гады, прадзед наўрад ці мог уявіць, што ўсе яго ўнукі (а іх восем чалавек) атрымаюць вышэйшую адукацыю, і праўнукі працягнуць гэту традыцыю. Яны працуюць у розных сферах: адукацыя, праграмаванне, бухгалтэрыя, сувязь. Але іх аб’ядноўвае пачуццё гонару за род, любоў да гэтага месца, адкуль выйшлі іх бацькі.
У свайго дзеда Казіміра Конаўкі я запазычыў цікавасць да гісторыі Беларусі. Мой дзед – вельмі дапытлівы чалавек, які пастаянна займаецца самаадукацыяй. У лютым гэтага года ён адзначыў 90-гадовы юбілей, а яго светламу розуму і цвярозасці думкі можна пазайздросціць. Дзяцінства дзядулі прыйшлося на ваенны час, таму пра школьнае жыццё ён узгадвае з гумарам: “У першы клас пайшоў пры паляках – пачалася Другая сусветная вайна. Праз два гады ізноў пайшоў у першы клас, але ўжо пры саветах – ізноў прагрымела вайна. Трэці раз пайшоў у першы клас ужо пры немцах. Вось такія мае “ўніверсітэты”. Пасля вайны дзед чатырнаццацігадовым падлеткам-мужычком ледзьве-ледзьве скончыў чатыры класы. Не да вучобы было: старэйшы ў сям’і, давялося дапамагаць бацьку па гаспадарцы. Усё жыццё Казімір Аляксандравіч Конаўка працаваў на зямлі, у калгасе. А вечарамі чытаў Біблію, падручнікі дочак, мастацкую літаратуру. Ён – патрыёт любімай Беларусі і ўпэўнены, што кожны чалавек павінен размаўляць і маліцца на роднай мове.
Другога дзеда, на жаль, я не бачыў. Ён памёр за два гады да майго нараджэння. З успамінаў бацькі і бабулі ўяўляю яго так: майстар на ўсе рукі. Аб гісторыі роду Кізік ведаю мала, але ўзмоцнена працую над гэтай пакуль што тайнай. Нядаўна на адным з сайтаў знайшоў дакумент, у якім паведамляецца пра гераічнае мінулае прадзеда па лініі бацькі. Высветлілася, што Кізік Фёдар Якаўлевіч ваяваў у наступальных баях на поўначы горада Варшава ў складзе Другога беларускага фронта. У 1944 годзе быў паранены, узнагароджаны медалём “За баявыя заслугі”.
Я ганаруся сваімі продкамі. Я люблю сваю сям’ю, бо гэта самая галоўная каштоўнасць, якая ўсіх нас аб’ядноўвае.
26.06.202 около 23:35 часов, 38-летний житель г. Минска, управляя легковым автомобилем Вольво ХС60 при движении по 65 км автодороги Минск-Гродно, в направлении г. Минска, по 1-ой полосе движения на не освещенном участке дороги совершил наезд на пешехода, 35-летнего жителя г. Воложина, который двигался на встречу движения по центру 1-ой полосы, который от полученных телесных повреждений скончался на месте ДТП.
В рамках уголовного дела устанавливаются свидетели, которые могут располагать имеющими значение, для уголовного дела сведениями о событии вышеуказанного ДТП.
ОГАИ Воложинского РОВД обращается с просьбой до граждан, которые могут располагать имеющими значение для уголовного дела сведениями о событии вышеуказанного ДТП обратится в Воложинский РОВД по адресу: г. Воложин, пл. Свободы, 17, либо по телефонах: 8-01772-55444 (ОГАИ РОВД), 8-01772-55302 (РОВД), 8-017-2190907 (УСК по Минской области).

Пры падтрымцы аддзела занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама ў канікулярны перыяд традыцыйна ладзіцца другасная занятасць непаўналетніх.

Напрыклад, на асенніх канікулах вучні Ракаўскай, Гародзькаўскай, Дорскай, Суднікаўскай школ, гімназіі і СШ № 2 г. Валожына рамантавалі мэблю. Работа, якая з улікам усіх патрабаванняў заканадаўства ў дадзеным кірунку была арганізавана ўжо гэтым летам аб’яднала юнакоў і дзяўчат з Івянецкай, Багданаўскай, Сакаўшчынскай, Пугачоўскай школ, гімназіі і СШ № 2 г. Валожына ў вытворчыя брыгады, што займаліся рамонтам школьных крэслаў, пакраскай агароджаў. Пры Івянецкай школе нават быў наладжана пашыў пасцельнай бялізны. Пазней працоўны дэсант высадзіцца ў ААТ “Агра-Дубінское”, КСУП “Гародзькаўскае”, ААТ “Суднікаўскі”, ААТ “Багданаўскае”, ДП “Валожынскае”, РУП “Валожынскі жылкамунгас”.
Наш кар.
Удзельнікі брыгады Максім ВАХОВІЧ, Мікіта ІОДА, Мікіта УРБАНОВІЧ, Настасся КУРЛЕНЯ, а таксама Сяргей МІКЕНЯ, Марына ІОДА, Святлана НЯФЁДАВА, Ілона МАКАРЭВІЧ, Алена КЛАЧКО.
У рамках Тыдня моладзі, які супаў з перыядам арганізацыі работ па другаснай занятасці непаўналетніх, у Валожыне прайшоў Дзень працы. Падрыхтавалі і правялі мерапрыемства з удзелам членаў працоўнай брыгады гімназіі № 1 г. Валожына супрацоўнікі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама пры падтрымцы некаторых арганізацый райцэнтра.

З раніцы ў гімназіі адбылася сустрэча юнакоў і дзяўчат, каму аддзел занятасці прадаставіў магчымасць заробку падчас фарбавання агароджы вакол установы адукацыі, з намеснікам начальніка ўпраўлення Марынай Іода і спецыялістам аддзела занятасці Святланай Няфёдавай. Дырэктар гімназіі Алена Клачко пахваліла вучняў-дзевяцікласнікаў (некаторыя працуюць другі год) за іх якасную работу і пажадала ў далейшым жыцці дабівацца поспеху і павагі ад людзей праз метанакіраванасць і намаганні. Свае пажаданні юным працаўнікам выказалі і госці, а таксама іх непасрэдны кіраўнік педагог-арганізатар Ілона Макарэвіч. Марына Аляксандраўна перадала гімназістам спецыяльна падрыхтаваныя пакеты з прафарыентацыйнай літаратурай, расказала пра цэнтр занятасці і як ён можа дапамагчы маладым людзям, у якіх, напрыклад, паступленне ў ВУЗ ці СУЗ не адбылося з першага разу.



Намеснік дырэктара ДЛГУ “Валожынскі лясгас” Сяргей Мікеня прыбыў у гімназію не з пустымі рукамі. Ён прывёз шэсць туй. Сяргей Мікалаевіч адзначыў, што арганізацыя, якую ён прадстаўляе, аб’ядноўвае 380 чалавек. Працуюць яны па больш чым 20 спецыяльнасцях, аднак кожны прафесіянал лесу самым пачэсным абавязкам лічыць пасадку дрэў. Пад яго кіраўніцтвам хлопцы і дзяўчаты ў той жа дзень высадзілі зялёны падарунак на тэрыторыі ўстановы адукацыі.
У першы ў сваім жыцці Дзень працы вучні сумесна з прадстаўнікамі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне з мэтай пашырэння кругагляду адносна прафесій, што існуюць на прадпрыемствах райцэнтра, пабывалі ў райаграпрамтэхніцы, на вытворчым участку Маладзечанскага малочнага камбіната, завіталі ў арт-кафэ “Мы разам” на базе цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара
З лёгкім адценнем зайздрасці прыхіляюся перад людзьмі, якім характэрна адметнасць ва ўсім. Жывуць па сваім, уласнай рукой напісаным сцэнарыі, не залежаць ад чужой думкі. Наконт любой падзеі маюць пэўнае меркаванне. Займаюцца любімай справай, нават калі яна не зразумелая іншым і не прыносіць прыбытку. А яшчэ для іх не існуе праблемы ўзросту, бо душа ў чалавека з няўрымслівай натурай заўсёды маладая. Усё гэта пра нашу сённяшнюю гераіню – ураджэнку вёскі Навасёлкі, пазней – валожынку, а ў апошнія гады – жыхарку Вішнева Марыю ТРАПАШКА, якая днямі адзначыла 80-годдзе.
Марыя Іосіфаўна – вядомы на Валожыншчыне музыкант і педагог. Шмат гадоў плённа працавала ва ўстановах культуры і адукацыі. Пасля выхаду на заслужаны адпачынак працягвае творчую самарэалізацыю – піша музыку і вершы, спявае і іграе на аргане падчас набажэнстваў у касцёле Адведзін Найсвяцейшай Панны Марыі, актыўнічае на Фэйсбуку, выдала некалькі зборнікаў са сваімі музычнымі і літаратурнымі набыткамі. Пры гэтым абаяльная жанчына застаецца пяшчотнай матуляй, цешчай, бубуляй і прабабуляй.
Усе мы родам з дзяцінства
Улічваючы яе таленты, можна было б дапусціць, што вырасла сярод моцна адукаваных людзей. На самай справе, продкі – звычайныя сяляне. Для іх бясконцая праца на зямлі стала сродкам самавызначэння. І дзяцей – сына і дачку – рыхтавалі да падобнай будучыні. Матуля і бацька былі цудоўнымі людзьмі, непазбаўленымі творчага пачатку і жыццёвай мудрасці. Маці, вельмі музыкальная ад прыроды, тонка адчувала кожны гук і ад душы абуралася, калі хтосьці “галёкаў” неўпапад. Яна апантана любіла жывых істот і дзяцей вучыла міласэрна ставіцца нават да розных жучкоў-павучкоў, часта паўтарала: “Усе хочуць жыць, яны – таксама…” Жанчына, відавочна, мела добрую інтуіцыю – без вывучэння біялогіі адчувала ўзаемасувязь звёнаў у прыродным ланцужку. Бацька таксама славіўся адметнасцю. Ён не выгаворваў літару “р”, але па-майстэрску будаваў гутарку так, што абыходзіўся без яе. Літаральна кожнае слова тут жа падмяняў адпаведным сінонімам ці цэлым выразам. Пра тое, як Юзюк Гаўрыс трапна гуляе са словамі, каб пазбегнуць “цяжкай” літары, у наваколлі хадзілі легенды.
У палоне стэрэатыпаў
І ўсё ж, што значыць знаходзіцца ў палоне стэрэатыпаў, Марыя Іосіфаўна ведае з дзяцінства. Вучыцца дзецям не забаранялі, наадварот, хвалілі за добрыя адзнакі, аднак стаўку на іх адукацыю не рабілі. Таму, калі Марыйка скончыла 7 класаў Навасёлкаўскай школы і пажадала працягваць вучобу ў Вішневе, бацька ў катэгарычнай форме сказаў сваё “не!”. У выніку яна некалькі гадоў займалася хатняй гаспадаркай, вучылася шыць, вязаць, вышываць. Сітуацыя задавольвала ўсіх, акрамя самой дзяўчынкі. Ёй, энергічнай, кемлівай, паўсядзённасць здавалася невыноснай, вабіла музыка, хацелася па-сапраўднаму паглыбіцца ў чароўны свет гарманічных гукаў, асвоіць музычны інструмент, дзяліцца талентам з людзьмі. Яны з братам рабілі спробы ўласнымі рукамі змайстраваць балалайку, а з дапамогай умельца-суседа – нават цымбалікі. Дзіўна, але штосьці з гэтага выходзіла. Нязграбныя з выгляду самаробкі гучалі. Але адораная дзяўчына з адчаем усведамляла: не тое.
У кожнага бывае шанц
Вядома, што калі чалавек моцна да чагосьці імкнецца, жыццё абавязкова дашле яму шанц. Вось так атрымалася і ў яе. Старшыня калгаса шукаў музыканта ў клуб. У гэты час у Валожыне наладзілі курсы для акампаніятараў, так бы мовіць, калгасных баяністаў. Кіраўнік гаспадаркі ведаў пра здольнасці дзяўчыны і менавіта ёй прапанаваў узяцца за справу. Ах, як ёй гэтага хацелася! Вучоба, выкладчыкі, інструмент, работа… Але дома ідэю ўспрынялі без энтузіязму. Было ўсё – спрэчкі, крыўдныя словы, слёзы. Аднак прыроджаная мудрасць падказвала юнай асобе: “Другой магчымасці можа і не быць. Не здавайся!” Не здалася.
Вучыцца было цяжка. Нотная грамата для тых, хто “з нуля”, аказалася складанай. А штодзённыя паездкі ў Валожын сталі сапраўдным выпрабаваннем. Да таго ж уласнага інструмента не мела, а гэта запавольвала яго асваенне. Вытрымаўшы ўсе баталіі з бацькамі і ўрэшце атрымаўшы іх падтрымку, яна не магла збочыць з абранай дарогі. Кіраўнік калгаса купіў ёй, цяпер ужо штатнаму акампаніятару, баян. Яна зайграла! Нарэшце складаны інструмент ажыў у руках. Ды яшчэ як! Самым прыемным быў момант, калі ўпершыню выкананне дачкі пачуў бацька. Гэты знаходлівы і востры на язык мужчына быццам знямеў. Вось жа табе! Трэба верыць у сваіх дзяцей! З той пары ўсе канчаткова ўсвядомілі: Марыя – музыкант. Яна стала працаваць акампаніятарам у клубе і рыхтавацца да паступлення ў Маладзечанскае музвучылішча. Была магчымасць трапіць адразу на другі курс, каб не адно але. Не мела пасведчання аб заканчэнні музычнай школы. І ўсё ж літаральна ў апошнюю хвіліну дабілася праслухоўвання, і яе прынялі!
Музыка ў душыяе гучыць
З той пары нават паўсядзённасць гэтай жанчыны напоўнена музыкай. Спачатку працавала ў клубах, затым перайшла ў адукацыю. Працавала настаўнікам у Сакаўшчынскай, Кражынскай, Шчаўканаўскай, Румскай, Няроўскай школах, у СШ № 1, у школе-інтэрнаце. Майстэрства Марыі Трапашка як музычнага кіраўніка і яе выхаванцаў-выканаўцаў ацэнена на шматлікіх фестывалях і конкурсах. У тым ліку на рэспубліканскім конкурсе “Магутны Божа” ў Магілёве. Члены журы і гледачы кожны раз прыходзілі ў захаплення ад шматгалосся юных спевакоў. “Дзеці без музыкальнай падрыхтоўкі спяваюць, быццам анёлы”, – такія каментарыі часта гучалі ў іх адрас, у тым ліку і ў прэсе. Дарэчы, валожынцы, што былі вучнямі настаўніка Марыі Трапашка, успамінаюць яе ўрокі спеваў, як вельмі сур’ёзны і важны прадмет, параўноўвачы яго з фізікай і матэматыкай.
Адукаваная і таленавітая
Недавучыўшыся ў дзяцінстве, яна ў гэтым кірунку ўзяла ад жыцця ўсё, што змагла. Пасля таго, як атрымала сярэднюю спецыяльную адукацыю, зразумела: павінна ісці далей. Шэсць гадоў з’яўлялася студэнткай-завочніцай філалагічнага факультэта Белдзяржуніверсітэта. Менавіта ў той час рэалізавала сваю прагу да чытання. Многія творы, што былі ў спісе абавязковых, засталіся любімымі на ўсё жыццё. А асабістае знаёмства са многімі вядомымі пісьменнікамі – у той час выкладчыкамі дапамагло сфарміраваць адмысловы літаратурны густ. Філалагічная адукацыя пашырыла гарызонты, зрабіла таленавітага педагога яшчэ больш запатрабаваным. Шмат гадоў сумяшчала выкладанне музыкі і спеваў з урокамі беларускай і рускай мовы і літаратуры.
Яна іграе на фартэпіяна, электрамузыкальным інструменце, аргане. Апошні – яе вялікая любоў і сродак умацавання ўзаемаадносін з верай. Продкі былі католікамі, толькі вучоба ў савецкай школе і гады працы ў той жа сістэме не спрыялі фарміраванню рэлігійнага светапогляду. Аднак яе заўсёды цягнула ў касцёл. Ужо ў свядомыя гады пачала наведваць богаслужэнні, нарэшце стала касцельным арганістам. Арган пад яе рукамі не проста гучыць, – спявае, натхняе вернікаў на шчырую малітву. Голас Марыі Іосіфаўны нельга назваць вялікім, затое валодае яна ім прафесійна і, як кажуць спецыялісты, дастае з яго ўсё магчымае.
Хто ведае, якіх вышынь дасягнула б гэта жанчына, калі б у ранняй маладосці не давялося марнаваць час і сілы на непатрэбныя перашкоды на шляху адукацыі. У адным яна ўпэўнена, ніколі б не стала кіраўніком ці публічнай асобай. “Маё прызванне – вучыць іншых і ствараць музыку”, – сама акрэсліла свае магчымасці. Так, перад намі таленавіты, але, на жаль, не прызнаны афіцыйна кампазітар. А ў яе партфоліа больш за сотню песень рэлігійнай і свецкай тэматыкі. Многія, як кажуць, пайшлі ў народ – гучаць у розных касцёлах, нават на набажэнствах, што транслююцца па тэлебачанні, некаторыя даступныя ў Інтэрнэце, а іншыя спявае для родных і блізкіх.
Самадастатковасць – аснова жыцця
Двойчы ўдава, Марыя Іосіфаўна ўжо ў паважаныя гады з’ехала ў сельскую мясцовасць і ніводнага разу пра гэта не пашкадавала. У Вішневе, дзе, здаецца, само паветра пранізана духам даўніны і духоўнасці, ёй добра. Дом, сад, агарод, любімыя жывёлы, а яшчэ камп’ютар і інструмент, за якім і нараджаюцца калі шчымлівыя, а калі жыццярадасныя мелодыі. Перад сном – томік дарагіх сэрцу Ніла Гілевіча ці Рыгора Барадуліна. А затым возьме ды і занатуе ўласны радок, што народзіцца ў думках, а мо перакладзе штосьці з рускай ці ўкраінскай мовы на беларускую. Па просьбе жыхароў наваколля яна заўсёды гатова адпець дарагіх ім сваякоў, што пайшлі з жыцця. Гэты абавязак усклала на сябе сама і, незважаючы на дрэннае самаадчуванне (што калі-нікалі бывае) ці іншыя праблемы, нясе яго з годнасцю. Раней, калі была маладзейшай і здароўе мела – дай Божа, часта адчувала стому, незадаволенасць. У той час і сама б не паверыла, што ў паважаным узросце знойдзе сілы для столькіх спраў. Ёй цікава ўсё творчае, прыгожае, вытанчанае. Скардзіцца, абмяркоўваць жыцці іншых людзей, даваць нікому не патрэбныя парады – гэта не пра яе. Яна нават са сваімі дачкой, зяцем, сынам, нявесткай, 2 унукамі і 2 унучкамі, якія падарылі чатырох праўнучак, здолела наладзіць лёгкія, не пабаюся гэтага слова, элегантныя сяброўскія адносіны. Самадастатковаць – асноўнае слова, што напісала ў яе характарыстыку само жыццё.
Яе ЛёС – яе тварэнне
Ні дня без радка. Гэта крэда расійскага пісьменніка з беларускімі каранямі Юрыя Алешы можна прымяніць і да нашай зямлячкі. Штодня з пад яе рукі выходзяць радкі нот і тэкстаў. Нядаўна пераклала на родную мову некалькі твораў Амара Хаяма. Вось той, што лічыць найбольш блізкім для сабе:
Так-так, жыццё – імгненне.
Таму цані яго,
у ім бяры натхненне.
Яно так пойдзе, як ты павядзеш.
Заўсёды памятай, яно –
тваё тварэнне!
Падумай: чорны хлеб у радасць
быць нам можа,
А чорная душа – не дай ты, Божа!
Пагадзіцеся, атрымалася прыгожа. Я думаю таму, што перакладчык праз сэрца прапусціла сказанае персідскім мудрацом. Яна і сама сапраўдны філосаф, бо даўно навучылася ў любым імгненні знаходзіць падставу для радасці, зараджаць аптымізмам тых, хто побач, і пастаянна нагадваць сабе: “Я яшчэ не ўсё паспела!”
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара
На протяжении пяти дней 10 молодых людей с инвалидностью и 10 волонтеров примут участие в мероприятиях марафона. Участники события - 5 инвалидов из г. Бреста и 5 инвалидов Воложинского района, а также 10 волонтеров будут проживать на базе филиала «Туристический информационный и рекреационный центр» ГУ «Воложинский территориальый центр социального обслуживания населения». На базе центра будет проводиться командное обучение участников по подготовке мероприятий на тему здорового образа жизни, различные тренинги, мастер-классы. Организаторами и партнерами данного веломарафона являются: ОО «Адра», Воложинский РИК, районная организация ОО «БелОИ», БОМОО «Инвалид и среда», велоклуб «РаДея», ГУ «Воложинский ТЦСОН».
Фестиваль с интерактивными площадками, увлекательными спортивными соревнованиями, выставками, эстафетами, праздничным концертом пройдет и в г.Воложине 15 июля возле здания ФОКа в 16.00.
В рамках марафона 14 июля состоится велопробег «Налибокская пуща» с участием инвалидов, волонтеров и всех желающих. Старт в 11.00 от дома культуры (ул. Пионерская, 5) г.п. Ивенец. Маршрут пробега около 30 километров. В программе предусмотрены остановки на отдых с познавательными экскурсиями, возможностью сбора ягод, лесных цветов и трав для фито чая. Финишировать планируется на экологической тропе «Белокорец», где участников ждет интересная экскурсия и дружеский ужин.
Приглашаем всех желающих весело, интересно и с пользой для здоровья провести время вместе с нами!