Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Понедельник, 30 июля 2018 10:22

Прием граждан

 

31 июля 2018 года с 12  до 13 часов в кабинете начальника филиала КУП «Минскоблдорстрой» - «ДРСУ №167» проводит личный прием граждан председатель Воложинского районного исполнительного комитета АСТРЕЙКО НИКОЛАЙ  АНАТОЛЬЕВИЧ.

Пятница, 27 июля 2018 15:55

ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ І СМУТКУ

 

      23 ліпеня ля мемарыяльнага комплексу “Загінуўшых чакаюць вечна” ў вёсцы Доры прайшоў мітынг, прысвечаны 75-й гадавіне жорсткай трагедыі: менавіта ў гэты дзень у 1943 годзе ў мясцовай царкве Пакрова Прасвятой Багародзіцы былі спалены зажыва 146 мірных жыхароў.

   У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, Дорскага сельвыканкама, педагагічны калектыў і школьнікі мясцовай адзінаццацігодкі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Малання Ігнацьеўна Мянцюк з Ласокіна, жыхары вёскі Доры і бліжэйшых населеных пунктаў, родныя і сваякі якіх загінулі ў той ракавы дзень, работнікі культуры раёна.

    Звяртаючыся да прысутных, старшыня Дорскага сельвыканкама Рамуальда Браніславаўна Іваноўская адзначыла, што 23 ліпеня – адна з сумных дат у гісторыі сельсавета, калі фашысты па-зверску знішчылі 308 чалавек.

    …На світанні эсэсаўскі атрад карнікаў уварваўся ў Доры, зганяючы мірных жыхароў у царкву. Ніхто не мог падумаць, што ў такім святым месцы яны прымуць пакутніцкую смерць. З жудаснага агню выратаваліся толькі некалькі чалавек, сярод якіх – Іван Рудовіч. З яго расказаў і стала вядома, што адбывалася ў той дзень. Немцы выганялі людзей з дамоў і прымушалі ісці ў храм: навошта – ніхто не ведаў. Некаторыя спрабавалі вырвацца, але не змаглі. У дзверы заганялі невялікімі групамі, у спешцы нехта падаў ля парога, іх білі нагамі, цягнулі за валасы. Пасля фашысты ўнеслі два бітоны бензіну, аблілі ім памяшканне, кулямётнай чаргой прайшліся па жывых мішэнях і падпалілі царкву. Дзікі крык, лямант і плач напоўнілі наваколле…

    Такі ж лёс напаткаў і вёску Лапіцы, дзе людзей сагналі ў хлеў і жывымі спалілі: са 125 чалавек палова – дзеці. У вёсцы сярэдняе Сяло былі спалены 78 мірных аднавяскоўцаў. Усяго на тэрыторыі сельсавета ў агні згарэлі 346 мірных грамадзян, на франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 73 змагары за Перамогу. 

    У памяць аб дорскай трагедыі на месцы, дзе калісьці стаяла царква, размешчаны мемарыяльны комплекс “Загінуўшых чакаюць вечна…”, які ўзвялі ўдзячныя землякі і нашчадкі. Яго аўтары – скульптар Мікалай Кандрацьеў, архітэктары Вольга Владыкіна і Станіслаў Федчанка – пастараліся, каб скульптуры і малыя архітэктурныя формы ўдала ўпісаліся ў рэльеф мясцовасці. Тварэнне розуму і рук чалавечых – гэта напамін пра тую страшную вайну, бязвінныя ахвяры, а таксама перасцярога будучым пакаленням, каб бераглі і захоўвалі мір.

У мітынгу прыняў удзел настаяцель прыхода храма Свята-Пакроўскай царквы айцец Павел Францішчык, які перад памінальнай паніхідай у сваёй пропаведзі асаблівую ўвагу звярнуў на цану чалавечага жыцця. Вельмі сумна, што трагедыя адбылася ў храме Божым – святым месцы, якое павінна аб’ядноўваць людзей, вучыць любіць адзін аднаго, прыносіць сябе ў ахвяру і жыць дзеля блізкага. У Бібліі напісана, што Бог стварыў чалавека дзеля вечнага жыцця. Напачатку стварэння зямлі на ёй не было ніякай несправядлівасці, Гасподзь адзначыў, што вельмі хораша ўсё атрымалася. І толькі з моманту здзяйснення чалавечай памылкі ў свет увайшлі беззаконнасць, пакуты, хваробы, і як вынік усіх грахоў – смерць, што спыняе фізічную дзейнасць. Сёння на нас ляжыць вялікая адказнасць: не дапусціць больш на зямлі кровапраліцця, бо сусвет быў створаны для жыцця, радасці і любові. Кожны наш крок, кожны ўчынак вызначае лёс сусвету, у якім мы жывём. Трэба помніць пра мінулае, каб такое больш ніколі не адбылося.

    У старасты вёскі Макрычаўшчына Івана Іванавіча Грышчука, які прыйшоў ушанаваць памяць землякоў, падчас дорскай трагедыі згарэлі пяцёра сваякоў. Яго бацька служыў у польскай арміі, і калі пачуў стрэлы, адразу ж уцёк у лес. А многія вяскоўцы, па сваёй наіўнасці і прастаце, давяралі тамтэйшаму мясцоваму кіраўніцтву, якое сцвярджала, што немцаў не трэба баяцца: калі завітаюць у хату, сустрэць гасцінна – напячы яешні і запрасіць за стол. Тыя ж, калі бачылі ў хаце людзей, адразу забівалі ўваходныя дзверы і падпальвалі жытло. Уцячы ці вырвацца з пекла не ўдавалася нікому.

    Не змагла стрымаць слёз і ўраджэнка вёскі Зарэчча Валянціна Лявонцьеўна Баркун, у дзявоцтве Марачэўская – у пекле загінулі бабуля, цётка, яе дачка з маленькім дзіцем. Аддаць даніну павагі сваім родным яна прыйшла разам з мужам і ўнукамі, якія ўсклалі на магілу продкаў жывыя кветкі. “Трэба, каб нашы ўнукі ведалі сваіх памерлых родных, наведвалі магілы, дзе яны пахаваны. Памяць – гэта галоўнае для тых, каго няма побач з намі”, – адзначыла жанчына.

     У Дорскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе пры падтрымцы членаў Сеткі Міру нямецкага хрысціянскага саюза дарослых і маладых быў створаны музейны пакой.

    У сваім звароце яны адзначаюць: “Мы актыўна змагаемся за мір і прымірэнне, цесна супрацоўнічаем у гэтым кірунку з арганізацыямі Валожынскага раёна. Да гэтага моманту, праз 70 гадоў пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў, адноўлены падмурак спаленай немцамі царквы. На падмурку і каля яго ўзвышаюцца магілы забітых людзей. Помнік быў створаны ў 1991 годзе, так з’явіўся мемарыял “Загінуўшых чакаюць вечна…”. У 1995 годзе Патрыярх рускай праваслаўнай царквы Алексій заклаў першы камень новай царквы на адлегласці 200 метраў ад старой, спаленай у вайну. Дзякуючы ахвяраванням прыхаджан храма, спонсарскай дапамозе і непасрэднаму ўдзелу Сеткі Міру ХСДМ была пабудавана новая царква – Пакрова прасвятой Багародзіцы. У лістападзе 1997 года тут адбылося першае набажэнства. 8 мая 2015 года былі прадстаўлены 12 інфармацыйных стэндаў. Нам бы хацелася, каб асабліва маладыя людзі даведаліся пра тое, што адбылося ў вёсцы Доры, змаглі зрабіць патрэбныя вывады з гісторыі і больш усвядомлена адносіцца да будучыні. Як наступнае пакаленне, мы нясём адказнасць, каб тое, што адбылося, больш не паўтарылася. Такім чынам, вёска Доры і мемарыяльны комплекс могуць стаць месцам памяці”. 

На 12-ці інфармацыйных стэндах на рускай і нямецкай мовах змешчаны ўспаміны мясцовых жыхароў, відавочцаў жудасных падзей: Юзэфы Кулік і Івана Рудовіча. Таксама расказваецца пра карніцкія атрады эсэсаўцаў і спецаперацыі, якія яны праводзілі.

На прыём грамадзян, які правёў на бягучым тыдні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання па Маладзечанскай сельскай выбарчай акрузе № 73 Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ, запісаліся 5 чалавек, яшчэ адна жанчына завітала да парламентарыя з асабістай просьбай. Кожны зварот быў дэталёва разгледжаны, пісьмовыя адказы заяўнікі атрымаюць ва ўстаноўленыя законам тэрміны. Усім, хто прыйшоў у той дзень да дэпутата за падтрымкай, быў на месцы «выдадзены» вычарпальны алгарытм дзеянняў для паспяховага вырашэння хвалюючых пытанняў.

    Да першага наведвальніка, які вядзе спрэчку з РУП «Валожынскі жылкамунгас» па карыстанні вадой, падведзенай да дачнага жылога дома з парушэннем існуючых сёння правіл, па даручэнні Івана Станіслававіча выедзе спецыяльна створаная камісія. Яе члены правядуць рэвізію, разбяруцца з дакументацыяй, паставяць лічыльнік расходу вады, заключаць дагавор і такім чынам здымуць канфлікт.

    З калектыўнай просьбай прыйшлі да дэпутата жыхары дамоў у межах горада, якія прызнаны непрыдатнымі для жыцця. Людзей у свой час запэўнілі, што пры здачы ў эксплуатацыю адной з новабудоўляў іх адселяць у забраніраваныя для гэтых мэт кватэры. Аднак апошняга не адбылося. Чаму, парламентарый высвятляў у загадчыка сектара жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама. Аказваецца, тую шматпавярхоўку хоць і пабудавалі, аднак фінансаванне на браню не паступіла. Таму дом аўтаматычна атрымаў іншы статус і перасяліцца ў яго цяпер нельга.

    І. С. Маркевіч узяў вырашэнне гэтага пытання пад асабісты кантроль. Ён параіў заяўнікам паўторна атрымаць пацвярджэнні на права адсялення. З гэтымі дакументамі ён звернецца ў аблвыканкам, каб пасадзейнічаць выдзяленню бюджэтных сродкаў на ўключэнне дадатковай мэтавай жылплошчы пры будаўніцтве ў райцэнтры новага шмакватэрнага дома.

    Акрамя таго, дэпутат Палаты прадстаўнікоў даручыў работнікам жылкамунгаса правесці неабходны рамонт у цяперашніх кватэрах будучых перасяленцаў.

    Чарговы раз было закранута пытанне пракладвання каналізацыйнай сеткі па вуліцах Валожына, размешчаных большай часткай за кірмашовай плошчай. Сёння такую патрэбу маюць 415 домаўладанняў на 18-і вуліцах. Як паведаміў галоўны інжынер РУП «Валожынскі жылкамунгас» Ігар Іванавіч Ляшкевіч, на гэтыя мэты, па папярэдніх разліках, патрабуецца 1 мільён 165 тысяч рублёў. Таму жадаючым трэба ў тэрміновым парадку ствараць кааператыў і ад яго імя аддаваць праект на экспертызу/дапрацоўку. Толькі ў гэтым выпадку стане вядома канкрэтная сума, якую неабходна будзе выдаткаваць кожнаму члену кааператыва.

    А ў завяршэнне прыёму грамадзян парламентарый аказаў дзейсную дапамогу пенсіянерцы з Валожына, якая сутыкнулася з сур’ёзнымі цяжкасцямі ў барацьбе за ўласнае здароўе.

Сяргей САДОЎСКІ,фота аўтара

Пятница, 27 июля 2018 15:53

ПЫТАННІ ВЫРАШАЛІСЯ СТАНОЎЧА

Падчас выязнога прыёму грамадзян, які правёў на Валожыншчыне першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Ігар Мікалаевіч МАКАР.

    Згодна з папярэднім запісам, першымі да чыноўніка звярнуліся за парадай і дапамогай трое жыхароў дома № 4, размешчанага па вуліцы Савецкай райцэнтра. Іх праблема доўжыцца не першы год і з цягам часу становіцца ўсё больш вострай. Гутарка ішла пра правядзенне капітальнага рамонту будынка.

    Акрамя іншых прадстаўнікоў службаў і ведамстваў, на прыёме прысутнічаў і дырэктар РУП «Валожынскі жылкамунгас» Міхаіл Міхайлавіч Унучак. Ён растлумачыў заяўнікам паслядоўнасць запланаваных дзеянняў. Указаны дом уключаны ў план рэканструкцыі (інфармацыя пра гэта раней публікавалася ў раённай газеце), ужо заказаны адпаведны праект. На рамонт будуць выдзелены бюджэтныя сродкі. Магчыма, на час правядзення работ запатрабуецца адсяленне жыхароў дома, гэта пытанне сёння вырашаецца. Непасрэдная рэалізацыя справы пачнецца ў 2019 годзе.

    Дадатковая просьба аб неабходнасці тэрмінова адрамантаваць дахавае пакрыццё таксама вырашылася станоўча. Першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама даручыў жыллёва-камунальнай службе закрыць гэта пытанне сёлета.

    Яшчэ адзін заяўнік звярнуўся да Ігара Мікалаевіча па пытанні выдзялення зямлі для вядзення фермерскай гаспадаркі. Ён займаецца гадоўляй быкоў, іх у чалавека ўжо 50. Непаразуменні ўзніклі з сельгаспрадпрыемствам, на тэрыторыі якога і дзейнічае фермер. Мужчына прайшоў усе неабходныя працэдуры, атрымаў узгадненне ў аблвыканкаме, а вось на месцы яму падпісваць заключны дакумент не спяшаюць. У выніку справа зноў і зноў адкладваецца.

    І. М. Макар выслухаў тлумачэнні кіраўніка ўказанага таварыства, папярэдзіў аб недапушчэнні фармалізму ў рабоце. Затым чыноўнік выклікаў прадстаўніка землеўпарадкавальнай службы і даў абодвум даручэнне выехаць на месца, разабрацца ў сітуацыі і вырашыць яе ў самы кароткі час. Зразумела, на карысць пакрыўджанага доўгім чаканнем гаспадара.

Сяргей САДОЎСКІ,

фота аўтара

Пятница, 27 июля 2018 15:51

Весткі з АПК

У ААТ “Агра-Дубінское” завяршылі ўборку азімага рапсу. Хоць ураджайнасцю культуры ў гаспадарцы не задаволены, з улікам неспрыяльнага надвор’я, вынік досыць паспяховы. Намалочана 270 тон.

    Значны ўклад у агульную справу ўнесены механізатарамі Барысам Мікалаевічам НОВІКАМ і Аляксеем Уладзіміравічам БАРЭЙКАМ. Здымкі зроблены ў дзень, калі дажыналіся апошнія гектары.

   Цяпер дубінскія аграрыі распачалі актыўную ўборку азімай пшаніцы ў Сугваздах і азімага жыта ў Ганчыцах. Каманда камбайнераў засяроджана на тым, каб як мага хутчэй завяршыць гэту справу. 

 

Тэкст і фотаВалянціныКРАЎНЕВІЧ

Пятница, 27 июля 2018 15:51

Да ведама

 

31 ліпеня ў 10.30 адбудзеццасправаздачна-выбарны сход

пярвічнай гарадской арганізацыі ветэранаў.

    Просьба да членаў арганізацыі прыбыць на мерапрыемства ва ўказаны час у будынак райваенкамата, 2-і паверх.

Раённы Савет ветэранаў

Воложинская РОС ДОСААФ (12 человек) - на торжественном открытии чемпионата мира по вертолетному спорту 24.07.2018 на аэродроме Липки.

В Минской области проводится анкетирование на тему коррупционных проявлений

В Минской области проводится анкетирование на тему коррупционных проявлений

Среда, 25 июля 2018 16:36

“Гуляй, вёска”

22.07.2018г. для жыхароў вёскі Сівіца  было арганізавана свята  “Гуляй, вёска”. На свяце выступілі:  народны ансамбль “Вянец”, ансамбль цыганскай песні “Ромалэ” Івянецкага Дома культуры , удзельнікі мастацкай  самадзейнасці Суднікаўскага сельскага клуба і  Сівіцкай бібліятэкі –клуба. Для жыхароў была арганізавана гандлёвая кропка, дзе можна было набыць салодкую вату і другія прысмакі.

На свяце прысутнічала старшыня Івянецкага сельвыканкама Яновіч Іна Раманаўна, усім юбілярам былі ўручаны падарункі, а юбіляраў было шмат, амаль пяцьдзесят чалавек, не забылі старажылаў вескі і самых маленькіх жыхароў, падарункі былі прадстаўлены прафсаюзам “ААТ Сівіцкі”. Пасчаслівіла жыхарам вескі Сівіца, для іх праспяваў Віталій Карпанаў удзельнік группы “Дразды”, уражэнец вескі Сівіца.

   

  

 

Страница 1859 из 2148

Задайте вопрос