Х абласное свята-конкурс майстроў ганчарства “Гліняны звон” прайшло ў Івянцы 30 ліпеня 2022 года.
Толькі раз у тры гады збіраюцца майстры ганчарнай справы, каб паказаць сваё ўменне, спрыт і абмяняцца досведам.
Удзельнікі 10 раёнаў Мінскай вобласці прынялі ўдзел у фестывалі-конкурсе.На працягу трох гадзін майстры ляпілі з гліны і "тачылі" на ганчарным крузе, спаборнічаючы на хуткасць і якасць, тэхнічнасць і мастацкі ўзровень, захаванне народных традыцый.
На працягу ўсяго свята са сцэне гучала музыка. Выступалі калектывы ДУК “Валожынскі раённы цэнтр культуры” і суседніх раёнаў.