222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
У канцы верасня работнікі сістэмы адукацыі сустрэліся ў прасторнай зале раённага кінатэатра “Юнацтва”. Нагода – традыцый нае прафесіянальнае свята, якое адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка. Як правіла, гэтаму мерапрыемству папярэднічае вялікая падрыхтоўчая работа. Робіцца ўсё, каб святочны восеньскі форум тых, хто сее разумнае, добрае, вечнае, прайшоў запамінальна, падарыў зарад бадзёрасці яго шматлікім удзельнікам. А іх звычайна збіраецца некалькі соцень. Сваіх прадстаўнікоў на святочнае мерапрыемства дэлегуюць усе працоўныя калектывы, не забываюцца арганізатары запрасіць і шаноўных ветэранаў працы. Так было і на гэты раз.
Мерапрыемства з нагоды Дня настаўніка – гэта, у першую чаргу, магчымасць падзякаваць за плённую працу майстрам педагагічнай справы, а таксама іх маладым паслядоўнікам. Гэта добрая падстава прааналізаваць ход спраў у навучальным працэсе, гэта і неабходнасць вызначыць задачы на бліжэйшую перспектыву. Прывітаў работнікаў адукацыі намеснік старшыні райвыканкама П. І. Бібік. Перад шаноўнай публікай выступіла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Н. А. Чарнышова, шчыра павіншаваў педагогаў, выхавальнікаў і ўсіх, хто мае дачыненне да справы адукацыі, старшыня раённага Савета дэпутатаў С. Ф. Глінскі. Прыемна было калегам пачуць словы прывітання з Днём настаўніка і з вуснаў старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі М. М. Камінскай.
Восеньскі педагагічны форум прайшоў на эмацыянальнай мажорнай ноце. Уся працяглая праграма мерапрыемства, падрыхтаваная педагогамі і вучнямі гімназіі №1 горада Валожына, перамяжоўвалася канцэртнымі нумарамі. Галоўнымі артыстамі на раённай сцэнічнай пляцоўцы былі юныя гімназісты, выхаванцы дзіцячых садкоў №6 і №3 райцэнтра, таленавітыя дзеці з СШ№ 2 горада Валожына, цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Яны дарылі педагогам сваё майстэрства, залацінкі таленту. Кожны канцэртны нумар гучаў як знак вялікай падзякі людзям, які япрацуюць у сістэме адукацыі раёна і якія ў мінулую пятніцу атрымалі заслужаныя ўзнагароды з нагоды Дня настаўніка.
У прыватнасці, граматай Міністэрства адукацыі адзначана настаўніца беларускай мовы і літаратуры Івянецкай СШ Аліна Генадзьеўна Ярмак, вучаніца якой атрымала дыплом 3-й ступені фінальнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове.
Ганаровыя граматы ўпраўлення адукацыі аблвыканкама ўручаны настаўніцы матэматыкі валожынскай гімназіі №1 Надзеі Анатольеўне Баркоўскай, намесніку дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Валожынскага сельгасліцэя Ірыне Сцяпанаўне Жытарук, загадчыцы Ракаўскага ясляў-сада Тамары Дзмітрыеўне Картыннік, дырэктару Вішнеўскага НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Але Віктараўне Клімковай, выхавальніку Валожынскага ліцэя Вользе Уладзіміраўне Незабудцы. Падзяку начальніка ўпраўлення адукацыі аблвыканкама атрымала дырэктар Івянецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Святлана Міхайлаўна Зайлянкова.
Раённы выканаўчы камітэт таксама адзначыў уклад у справу навучання і выхавання падрастаючага пакалення наступных педагогаў: Святланы Іванаўны Белановіч, Казіміра Іванавіча Біталя, Таццяны Валер’еўны Гарбачэўскай, Дзмітрыя Васільевіча Ажарэльева і іншых. А самая масавая калекцыя ўзнагарод удзельнікам мерапрыемства была ад раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму. Ганаровыя граматы і падзякі на свяце атрымалі 49 педагогаў і іншых работнікаў.
Пятнічнае мерапрыемства праходзіла ў двух тэматычных плоскасцях: афіцыйная частка і маштабная ярмарка-продаж, якая разгарнулася на пляцоўцы перад кінатэатрам “Юнацтва”. Кампазіцыі з агародніны і садавіны, саленні, варэнне, выпечка і кандытарскія вырабы дэманстравалі мастацкі і кулінарны талент педагогаў. Сувеніры з гліны, тэкстылю, цестапластыка, лялькі-траўніцы яшчэ раз пераканалі, як шмат умеюць ствараць дзеці пад клапатлівым кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў. Была арганізавана і бяспройгрышная латарэя.
Раённае мерапрыемства з нагоды Дня настаўніка доўжылася некалькі гадзін. Яно падарыла зарад бадзёрасці шматлікім удзельнікам, дало педагогам магчымасць пабачыцца са сваімі калегамі з іншых навучальных устаноў раёна, напоўніла душы пазітывам і святочным настроем.
«Працоўная Слава»





1-2 октября состоялся V фестиваль-конкурс песни Анны Герман "Эвридика". С 2014 года, фестиваль стал частью творческой жизни Народного инструментального ансамбля "Ars Longa". В репертуаре коллектива на сегодняшний день более 35 песен Анны Герман, а за плечами работа с белорусскими, польскими и российскими исполнителями песен великой певицы. И на V фестивале-конкурсе "Эвридика" ансамбль "Ars Longa" выступил в конкурсных прослушиваниях с 10 солистами и 3 вокальными ансамблями, а на гала-концерте исполнили песни с победителями конкурса, лучшими вокалистами предыдущих лет фестиваля и почётными гостями.
11 октября 2016 с 11.00 до 13.00 Минское областное объединение профсоюзов проводит «прямую линию»
Для получения консультаций по трудовому законодательству, вопросам охраны труда, социально-экономической направленности звоните:
в Белорусский профсоюз работников государственных и других учреждений по телефону (8017) 226 00 22;
в Белорусский профсоюз работников здравоохранения по телефону (8017) 327 41 17;
в Белорусский профсоюз работников культуры, информации, спорта и туризма по телефону (8017) 327 43 17;
в Белорусский профсоюз работников леса и природопользования по телефону (8017) 203 81 15;
в Белорусский профсоюз работников местной промышленности и коммунально-бытовых предприятий по телефону (8017) 327 36 22;
в Белорусский профсоюз работников образования и науки по телефону (8017) 327 59 71;
в Белорусский профсоюз работников потребительской кооперации по телефону (8017) 327 49 11;
в Белорусский профсоюз работников торговли по телефону (8017) 327 14 37;
в Белорусский профсоюз работников химической, горной и нефтяной отраслей промышленности по телефону (8017) 395 79 24;
в Белорусский профсоюз работников энергетики, газовой и топливной промышленности по телефону (8017) 223 31 49;
в Белорусский профсоюз работников строительства и промышленности строительных материалов по телефону (8017) 327 44 91;
в Минское областное объединение профсоюзов по телефону
(8017) 327 39 23
У святочны дзень 9 МАЯ вас чакаюць мерапрыемствы:
Плошча Свабоды
10.00. –урачысты мітынг, ускладанне вянкоў і кветак до помніка загінуўшым воінам.
Урачысты прыем у піянеры.
Святочны марш воінаў гарнізона, узорнага духавога аркестра Валожынская ДШМ і удзельнікаў узорнага клуба “Грацыя” РЦК.
10.45- святочны канцэрт “Неугосима память поколений», прысвечаны Дню Вялікай Перамогі.
Работа гандлевых кропак, атракцыенаў для дзяцей, “салдацкая каша”.
Кінатэатр “Юнацтва”
13.00 – ваенная драма “72 часа”. Уваход свабодны
19.00 – кінафільм “Экіпаж”. Кошт білетаў – 50000
21.00- кінафільм “Сомнія”. Кошт білета – 40000
Спартыўна-массавыя мерапрыемствы
7 мая, 11.00 – стадыен, адкрыты турнір па футболу
8 мая, 11.00 – в.Багданава, футбольны турнір памяці П.Падрэза
9 мая, 11.00 – стадыен, турнір па міні-футболу сярод навучэнцаў ДЮСШ
12.00–г.Валожын, турнір па шашках сярод ветэранаў.
Паважаныя жыхары Валожыншчыны!
Ад шчырага сэрца віншуем вас з вялікім і ўсенародна любімым святам – Днём Перамогі, а таксама з Днём Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь!
У гады Вялікай Айчыннай вайны беларускі народ, дзякуючы мужнасці, гераізму, з годнасцю вынес усе выпрабаванні ваеннага ліхалецця. Вялікая Перамога дасталася нам вялікай цаной. На перадавой, у партызанскіх атрадах, у падполлі змагаліся сапраўдныя сыны і дочкі Беларусі, якія не дазволілі фашысцкім захопнікам зламаць прагу да вольна гажыцця.
Радзіма – самая вялікая каштоўнасць, якую патрэбна зберагаць, самааддана любіць і паважаць, клапаціцца пра яе развіццё і дабрабыт, традыцыі і культуру. Мы цвёрда ўпэўнены – жах вайны не павінен паўтарыцца. Беларускі народ ведае цану міру і даражыць кожным мірным днём.
Павага да ветэранаў Вялікай Айчыннай – гэта павага да ўсіх, хто мужна абараняў беларускую зямлю, здабываў для нас мір. Паклон вам, нашы дарагія! Для маладога пакалення вялік ігонар – жыць і працаваць побач з такімі людзьмі. Моцнага вам здароўя і даўгалецця.
Жадаем міру, шчасця і дабрабыту ўсім жыхарам Валожыншчыны.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
8 мая на плошчы Свабоды валожынцаў чакае незвычайнае відовішча. Тут на нейкі момант спыняцца ўдзельнікі мотапрабегу “Мір і памяць”. Мэта членаў байкерскіх клубаў з Беларусі, Расіі і блізкага замежжа: наведаць воінскія пахаванні, брацкія магілы, іншыя памятныя мясціны, сустрэцца з мясцовай моладдзю.
Мотапрабег праходзіць па маршруце Глыбокае Віцебскай вобласці – Мядзел – Маладзечна – Валожын – Ліда. Байкеры сустрэнуцца з актывістамі БРСМ, прадстаўнікамі грамадскасці нашага горада ля брацкай магілы, абмяняюцца памятнымі сувенірамі. Ім будзе ўручаны флаг Валожына.