Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

Пятница, 03 апреля 2020 10:04

Кляшчы выйшлі са спячкі

У сувязі з анамальна цёплай зімой актыўнасць кляшчоў стала праблемай на працягу ўсяго года.

Летась ва ўстановы аховы здароўя раёна па прычыне ўкусаў кляшча звярнуліся за дапамогай 247 чалавек. Зафіксаваны чатыры выпадкі заражэння Лайм-барэліёзам, два – клешчавым энцэфалітам. Найбольш пацярпелых аказалася на тэрыторыях Ракаўскага і Івянецкага сельсаветаў. Аналіз паказвае, што падчапіць кляшча можна не толькі ў лесе, але і на ўласным падворку ў вёсцы, на дачы, нават у горадзе.

Для таго, каб зменшыць пагрозу ад непрыемных крывасмокаў, рэкамендуецца ўжо з ранняй вясны паклапаціцца пра чысціню і парадак у дварах: ліквідуйце месцы з бытавымі і расліннымі адходамі, правядзіце працэдуры па знішчэнні мышэй і пацукоў, паколькі грызуны прыманьваюць кляшчоў.

Калі да вас прысмактаўся клешч, то выдаліць яго можна ў бальніцы або самастойна. Зацягніце на хабатку пятлю з ніткі і вырвіце, пакручваючы “вампіра” з боку ў бок, можна выкарыстаць пінцэт або набыць у аптэцы спецыяльнае прыстасаванне. Пасля працэдуры абавязкова вымыйце рукі, месца ўкусу апрацуйце спіртам. Не пазней чым за 72 гадзіны звярніцеся за дапамогай да тэрапеўта ці інфекцыяніста для прафілактычнага лячэння.

Цяпер глядзець любімыя тэлеперадачы можна без перапынку: тэлевізары акупіравалі ўсе пакоі, уключаючы кухню. Адлегласць ад экрана да вачэй мала каго хвалюе, хаця на самай справе яна павінна дасягаць 3-х метраў. Нярэдка маленькія дзеткі гадзінамі гуляюць прама перад працуючым тэлевізарам. А між тым гэта вельмі шкодна!

Даследаванні еўрапейскіх вучоных паказваюць, што ненармаваны прагляд тэлеперадач прыводзіць да павышэння артэрыяльнага ціску нават у дзяцей.

Катэгарычна забараняецца ўключаць і глядзець тэлевізар дзецям да 2-х гадоў, з парушэннямі нервовай сістэмы, з хваробамі вачэй і пасля хірургічных аперацый на вачах! У дашкольным узросце дазваляюцца тэлесеансы не больш за паўгадзіны (сумарна). 50 хвілін у дзень могуць глядзець тэлевізар дзеці ад 7 да 10 гадоў, больш дарослыя (11-18 гадоў) – 3 гадзіны.

Каб адвучыць дзіця ад бясконцага прагляду тэлеперадач, паспрабуйце прымяніць некаторыя правілы:

– не ўключайце тэлевізар у прысутнасці дзіцяці;

– не пакідайце працуючы тэлевізар у фонавым рэжыме;

– адключыце тэлевізар на той час, калі вы займаецеся з дзіцем творчасцю ці гульнёй;

– зараней дагаварыцеся з дзіцем, што пасля заканчэння мульціка вы выключыце тэлевізар;

– як мага больш часу праводзьце з малымі на прагулках, займайцеся спортам, наведвайце разнастайныя гурткі і секцыі.

Пятница, 03 апреля 2020 09:58

Акцыя «Тыдзень лесу-2020»

28 сакавіка стартавала штогадовая акцыя «Тыдзень лесу-2020». Яна праводзіцца па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ўжо 13 раз. Любы жадаючы можа звярнуцца ў лясніцтва і пасадзіць лес. У гэту цёплую суботу такіх жадаючых набралася нямала.

Школьнікі Сакаўшчынскай, Пяршайскай школ, суполка джыпераў, работнікі лясгаса – больш за 120 чалавек у першы дзень акцыі высадзілі каля 50 тыс. дрэў у Румскім, Валожынскім, Пяршайскім лясніцтвах. Надвор’е спрыяла пасадцы, і пасля заканчэння ўсе маглі паласавацца свежым бярозавым сокам.

ДЛГУ «Валожынскі лясгас» дзякуе тым, хто прыняў удзел у акцыі «Тыдзень лесу-2020» і запрашае ўсіх, хто не паспеў далучыцца да дадзенага мерапрыемства, у любы зручны час паўдзельнічаць у ім. Дастаткова звярнуцца ў бліжэйшае лясніцтва.

Пятница, 03 апреля 2020 09:56

Валерый Лаўрэнцьевіч Швед

Для многіх хлопчыкаў горада Валожына сустрэча з Валерыем Лаўрэнцьевічам Шведам была значнай. Гэты чалавек здолеў заглянуць у дзіцячыя душы і сэрцы і запоўніў вольны час школьнікаў любімай справай.

Многія гараджане памятаюць каля возера абсталяваную спартыўную пляцоўку. Тут Валерый Лаўрэнцьевіч вучыў падлеткаў гуляць у старадаўнюю рускую гульню «Гарадкі». Кожны дзень на пляцоўцы чуўся грукат і вясёлы дзіцячы смех. Гульня стала вельмі папулярнай у Валожыне. Хутка выхаванцы Шведа маглі не толькі дэманстраваць свае спартыўныя здольнасці ў спаборніцтвах раённага і абласнога ўзроўняў, але і дабівацца перамогі.

А яшчэ Валерый Лаўрэнцьевіч кіраваў гуртком «Юны радыётэлеграфіст» у цэнтры дзіцячай творчасці. «Дзядзька Валера!» – так называлі яго хлопчыкі і пасля школы з задавальненнем беглі сюды. Тут яны вучылі азбуку Морзэ і адчувалі сябе сапраўднымі радыётэлеграфістамі. Шмат часу праводзіў настаўнік з вучнямі. Ён прывіваў падлеткам любоў да Айчыны, рыхтаваў іх да службы ў арміі. Многія былыя выхаванцы Валерыя Лаўрэнцьевіча Шведа і сёння з вялікай удзячнасцю ўспамінаюць свайго настаўніка.

Выхаванцы ДЮСШ прынялі ўдзел у першынстве Мінскай вобласці па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат 2005 г. н. і маладзейшых, што прайшлі ў г. Дзяржынску. Спаборніцтвы былі напоўнены азартам і саперніцтвам. Пераможцы ўзнагароджаны граматамі і медалямі.

У камандным заліку сярод юнакоў 2-е месца заваявалі Ягор Шчогалаў, Мікалай Шчогалаў і Уладзіслаў Адашкевіч. У Лізаветы Сучкевіч і Аліны Бункевіч 3-е месца сярод дзяўчат. У асабістым заліку 2-е месца заняла Аліна Бункевіч, трэція – Мікалай Шчогалаў і Лізавета Сучкевіч.

У Барысаве прайшло першынство Мінскай вобласці па настольным тэнісе сярод юнакоў і дзяўчат 2008, 2009 гадоў нараджэння і маладзейшых. Выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Валожынскага раёна дастойна выступілі і паказалі добрыя вынікі.

У камандным заліку сярод юнакоў 2008 г. н. 2-е месца занялі Станіслаў Язубец і Аляксей Самец, сярод дзяўчат 2008 г. н. 2-е месца ў Аліны Бункевіч і Веранікі Скадорва; сярод юнакоў 2009 г. н. таксама 2-е месца заваявалі Арцём Лобач і Дзяніс Лугоўскі, сярод дзяўчат гэтага ўзросту 3-е месца дасталося Яне Сівай і Вікторыі Карпук.

У асабістым заліку сярод юнакоў і дзяўчат 2008 г. н. трэція месцы занялі Станіслаў Язубец і Аліна Бункевіч, сярод юнакоў 2009 г. н. 2-е месца ў Арцёма Лобача.

Ініцыятыўныя супрацоўнікі краязнаўчага музея натхніліся ідэяй – разам з чытачамі газеты акунуцца ў эпоху, якая мінула не так даўно, але ўспрымаецца людзьмі па-рознаму.

Экспазіцыя музея налічвае вялікую колькасць старых фотаздымкаў, на кожным – імгненне нечага асабістага жыцця або агульныя падзеі, непазнавальныя знаёмыя краявіды…

У новай рубрыцы будуць прадэманстраваны рэдкія фатаграфіі, пададзены сапраўдныя факты. Нас чакае сустрэча з простай, але затое самай праўдзівай гісторыяй Валожыншчыны…

ДУ «Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах» нагадвае, што ў адпаведнасці з правіламі карыстання маламернымі суднамі і базамі (збудаваннямі) для іх стаянак, а таксама Правіламі плавання па ўнутраных водных шляхах Рэспублікі Беларусь не дапускаюцца да эксплуатацыі:

– незарэгістраваныя маламерныя судны, што падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі і класіфікацыі;

– маламерныя судны, якія не прайшлі тэхнічны агляд;

– судны з парушэннем норм абсталявання і камплектацыі.

Тым, хто жадае трапіць на прыём у інспекцыю, нагадваем, што ў студзені-сакавіку звычайна налічваецца да 5 наведвальнікаў у дзень, а для красавіка-мая характэрны наплыў аматараў воднага транспарту (у дзень ад 50 да 70 чалавек).

11 красавіка з 9.00 да 15.00 у Валожыне будзе арганізаваны выязны прыём грамадзян (вул. Матросава, д. 1, РГА БТПР).

Грамадзянам неабходна загадзя паклапаціцца пра гатоўнасць судна да бяспечнай эксплуатацыі. У выпадку адсутнасці права на кіраванне маторным суднам з падвясным лодачным маторам магутнасцю больш за 5 конскіх сіл неабходна прайсці курс навучання і атрымаць адпаведнае пасведчанне. На сённяшні дзень вядзецца набор у адпаведныя групы слухачоў.

Бяспека на вадзе перш за ўсё залежыць ад нас саміх, ад таго, як кожны ўладальнік эксплуатуе сваё судна, ад тэхнічнага стану судна, забяспечанасці сродкамі выратавання і бяспекі.

Дзяржаўная інспекцыя па маламерных суднах пераканаўча просіць не ажыццяўляць выхады на ваду пры неспрыяльных умовах надвор’я і не парушаць правілы карыстання маламернымі суднамі.

Нагадваем суднаўладальнікам, што навігацыйны перыяд для эксплуатацыі маламерных суднаў 2020 года ў нашай краіне пачаўся з трагічных выпадкаў. Загінулі 4 чалавекі.

Помніце, ваша жыццё ў вашых руках!

Па пытаннях, звязаных з маламернымі суднамі, можна звяртацца на Стаўбцоўскі ўчастак ДІМС ці тэлефанаваць па нумарах: 8-029 9307233, 8-01717 42558.

На базе сярэдняй школы № 2 г. Валожына адбылося раённае метадычнае аб’яднанне педагогаў-арганізатараў «Спецыфіка прымянення інтэрактыўных тэхналогій у рабоце педагога-арганізатара».

Мерапрыемства праходзіла ў фармаце творчай лабараторыі і традыцыйна складалася з вучэбна-метадычнага і практычнага этапаў.

Вопыт работы сваёй установы прадставіла педагог-арганізатар СШ № 2 Святлана Макоўская. Яна правяла практыкум «Мы разам – гэта выдатна!»

Педагог-арганізатар цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна Антаніна Трацэўская пазнаёміла прысутных з выкарыстаннем інтэрактыўных тэхналогій у рабоце з дзіцячымі і маладзёжнымі грамадскімі аб’яднаннямі.

У практычнай частцы на музейнай пляцоўцы члены аб’яднання «Наследнікі» СШ № 2 правялі экскурс «Беларуская хатка. Побыт нашых продкаў: куток ільноапрацоўкі», міні-квэст «Музейныя загадкі».

У цэнтры бяспекі жыццядзейнасці актывістка клуба выратавальнікаў-пажарных «Ліквідацыя», вучаніца 11 класа Кацярына Бацян і інспектар Валожынскага РАНС

Л. Сівец адпрацавалі навыкі мадэліравання зададзеных сітуацый з выкарыстаннем сучасных тэхнічных сродкаў навучання «Разам за бяспеку!». Яны расказалі, што рабіць, каб не трапіць у надзвычайную сітуацыю і як правільна з яе выйсці ў выпадку, калі пазбегнуць гэтага не ўдалося. Таксама правялі практычныя заняткі на інтэрактыўных пляцоўках «Правілы паводзін на вадаёмах у зімовы перыяд» і «Правілы выкліку аварыйна-выратавальных службаў».

Завяршылася мерапрыемства інтэлектуальна-забаўляльнай гульнёй «Поле цудаў», якую правяла Кацярына Латышава з вучнямі 6-7 класаў. Падчас яе рабяты паказалі сваю эрудыцыю і кемлівасць, праявілі творчыя і разумовыя здольнасці. Пераможцам стаў вучань 7 «Б» класа Мікіта Станкевіч.

Сустрэча прайшла ў сяброўскай атмасферы, кожны ўдзельнік метадычнага аб’яднання паказаў сваю актыўнасць і набыў новы каштоўны вопыт.

Пятница, 03 апреля 2020 09:39

Агульная генеральная ўборка

Па распараджэнні райвыканкама ў красавіку аб’яўлены месячнік навядзення парадку на зямлі.

У першую чаргу патрабуюць увагі і працавітых рук сельскагаспадарчыя аб’екты. Усё, што не абгароджана, не пафарбавана, не прыбрана, трэба давесці да ладу. Добраўпарадкавання чакаюць населеныя пункты, могілкі, месцы захавання адходаў. Патрабаванні чысціні будуць прад’яўляцца і членам дачных кааператываў, таварыстваў.

Грамадзяне павінны памятаць, што нарматыўныя правілы дзейнічаюць і падчас навядзення парадку на зямлі. Так, нельга вывозіць бытавое смецце, будаўнічыя адходы, старыя габарытныя рэчы і няспраўныя тэхнічныя прыборы на несанкцыянаваныя звалкі. Усё, што вы хочаце выкінуць, падвозьце да кантэйнерных пляцовак. Пакідайце там, нават калі кантэйнеры запоўнены. Здараецца, што непатрэбныя рэчы людзі адвозяць у лес, выкідваюць на абочыну дарогі, пакідаюць у іншых забароненых месцах. Супрацоўнікі інспекцыі па ахове прыроды і навакольнага асяроддзя паклапаціліся пра ўстаноўку вялікай колькасці фотапастак. Калі хтосьці трапіць у аб’ектыў відэакамеры, то заплаціць не толькі штраф, згодна з Кодэксам аб адміністрацыйнай адказнасці, але і пакрые матэрыяльны ўрон, нанесены прыродзе.

Такія ж санкцыі прадугледжаны для тых, хто будзе займацца паламі травы на сваіх прысядзібных участках. Паліць сухастой небяспечна як з пункту гледжання пажарных, так і прыродаахоўных арганізацый, бо агонь шкодзіць глебе, знішчае жывых істот у ёй. Не забывайцеся, што і за спілаванае дрэва па-за сваім участкам вы будзеце пакараны рублём. Перад тым, як ссекчы старое ці гнілое дрэва, парайцеся з прадстаўніком мясцовай улады, напішыце адпаведную заяву ў сельвыканкам ці райвыканкам. Толькі атрымаўшы дазвол, можна прыступаць да ліквідацыі небяспекі!

Для тых, хто збіраецца навесці парадак на сваім падворку і самастойна адвесці смецце, нагадваем, што ў раёне існуюць два міні-палігоны для адходаў – у вёсках Монькі і Пятрова.

Пятница, 03 апреля 2020 09:37

Сямейнае шчасце без межаў

Нядаўна, завітаўшы ў ЗАГС, я пазнаёмілася з неверагодна цікавай парай, якая ў той дзень атрымлівала пасведчанні аб нараджэнні двайнят. Мы разгаварыліся. Аказалася, што прыгажуня Юлія Борыс – ураджэнка Валожына, а яе бязмежна абаяльны муж Георгій Гергедава – грамадзянін Грузіі. Разам маладыя людзі ўжо некалькі гадоў. У лютым бягучага года іх сям’я павялічылася роўна напалавіну – на свет з’явіліся Міа і Лука.

Бацькі Георгія родам з Абхазіі, але сам юнак нарадзіўся ў Тбілісі. У сталіцы сваёй краіны ён атрымаў адукацыю (мае дыплом фінансіста), пэўны час працаваў з бацькам – інжынерам-будаўніком, затым заняўся развіццём уласнага бізнесу.

Юля – выпускніца лінгвістычнага ўніверсітэта. Добра валодае англійскай, італьянскай, іспанскай мовамі. Яшчэ са студэнцкіх гадоў прывыкла да падарожжаў. У яе асабістым спісе замежных краін, дзе давялося пабываць, каля дваццаці пунктаў. З нарачоным сустэлася падчас вандроўкі па Грузіі. Па словах Георгія, русавалосая, усмешлівая красуня адразу прыцягнула яго погляд.

Яны пазнаёміліся. На шчасце ўзаемная сімпатыя аказалася настолькі моцнай, што нават пасля расставання не забылі адзін пра аднаго. Падтрымлівалі сувязь з дапамогай паведамленняў, тэлефонных званкоў, скайпа. Першае ж навагодняе свята сустрэлі разам. І ўжо летам, дарэчы, у Іспаніі, юнак зрабіў дзяўчыне прапанову. Але тая… адмовіла. Разумнай і разважлівай беларусцы здавалася, што яшчэ вельмі рана гаварыць пра стварэнне сям’і. Тэмпераментны ж каўказец у сваіх пачуццях не сумняваўся і шчыра не разумеў, чаму трэба чагосьці чакаць. Ён зрабіў усё дзеля таго, каб каханая змяніла думку.

У той час малады чалавек амаль не размаўляў па-руску. Юля ж, вядома, грузінскай мовай не валодала. Але тут на выручку маладым людзям прыйшла іх адукаванасць. Абое добра ведаюць англійскую мову. Мужчына і зараз раз-пораз збіваецца на еnglish, які, на жаль, я асабіста не разумею. У падобных выпадках верная жонка і аднадумца дапамагае мужу сфармуляваць яго думкі. Гутарыць пры дапамозе мікса з розных моў (мяне ўвесь час зносіла ў бок беларускай) аказалася цікава. Георгій прызнаўся: па-беларуску не зразумеў ніводнага слова, але ад самога гучання прыйшоў у захапленне. Юля паведаміла, што ўжо трошкі разумее грузінскую гутарку. Муж і жонка дамовіліся абавязкова вывучыць родныя мовы адзін аднаго.

Сёння яны працуюць як фрылансеры ў сферы рэкламы. Работа з дапамогай Інтэрнэту дае ім адчуванне поўнай свабоды. Апошнія некалькі месяцаў жывуць у Валожыне. Сюды ж прыехала і маці Георгія. Разам з беларускімі сватамі жанчына дапамагае моладзі гадаваць малышоў, а заадно асвойвае азы беларускай кухні, пры гэтым шчодра дзеліцца сакрэтамі сваёй. Малады чалавек прызнаўся, што вельмі любіць беларускія стравы. У першую чаргу – дранікі і бліны з мачанкай з грыбамі. У захапленні і ад беларускага варыянта далмы – галубцоў. Яму вельмі спадабаўся Валожын, таму з непадробленай павагай цікавіцца яго мінуўшчынай.

Пазітыўны настрой гэтай цудоўнай сям’і перадаўся і мне, і спецыялісту ЗАГСа Ірыне Субач, якая з радасцю павіншавала маладых бацькоў з нараджэннем дачушкі і сыночка. Ірына Аляксандраўна (між іншым, аднакласніца і сяброўка Юліі) ад шчырага сэрца пажадала міжнацыянальнай сям’і Борыс-Гергедава здароўя, шчасця і радасці як на прасторах Валожыншчыны, так і пад сонечным небам прыгажуні Грузіі.

И если правительства всех стран принимают меры, чтобы защитить своих граждан от болезни и не допустить паники, то мошенники разных мастей специально подогревают градус этой паники, чтобы воспользоваться ситуацией в своих целях. Жертвами мошенников, как правило, становятся люди пенсионного возраста, которые часто верят на слово и не требуют документов. Такие мошенничества уже регистрируются в странах-соседях, а учитывая, что у криминала нет границ, вполне возможно, что такие случаи были уже у нас.

Способы «сравнительно честного отъёма денег у населения» ограничиваются только фантазией аферистов. В страхе перед опасным вирусом люди готовы тратить деньги, причём, не задумываясь о суммах, когда им обещают медицинские маски, препараты и приборы, которые могут не только защитить, но и вылечить, если человек уже заразился. Причём «наука настолько шагнула вперёд» что лечебные свойства приобретают даже приборы, на первый взгляд, никак не связанные с медициной. Спецодежда водопроводчиков, цветастые юбки и платки торговок постельными принадлежностями и посудой меняются на белые халаты или специальные костюмы, перед которыми широко открываются двери во все дома и квартиры, даже в те, где совсем недавно различных торговцев, «газовиков» и «водопроводчиков» даже и на порог бы не пустили. Последние сомнения разбиваются увесистыми фразами «По решению Правительства…», «В целях борьбы с короновирусом…», «Если хотите выжить…». Главное для мошенников, это попасть в дом и напугать хозяина болезнью, а затем предложить «надёжное средство» её профилактики и лечения. И здесь уже предложат:

- «дефицитные и пропавшие из всех аптек» медицинские маски, минимум на порядок дороже их реальной стоимости;

- различные таблетки и вакцины, хорошо еще, если они окажутся хотя бы просто безопасными для здоровья;

- биологически-активные добавки к пище, укрепляющие иммунитет, правда, без каких либо сертификатов;

- «за сравнительно символическую цену» предложат продезинфицировать все комнаты в доме, но будьте готовы, что «дезинфекторы» прихватят с собой обнаруженные в ходе «обработки» деньги и ценные вещи.

Выманивают деньги и «бесконтактным» способом:

- под предлогом перечисления средств от имени различных организаций и учреждений мошенники получают персональные данные владельцев банковских карточек и переводят уже их деньги на свои счета;

- в Интернете появились мошеннические магазины, веб-сайты, учётные записи в соцсетях утверждающие, что они продают различные медицинские товары от масок и дезрастворов до вакцин и таблеток, но вместо получения обещанных товаров ничего не подозревавшие люди теряют деньги.

Уважаемые граждане, если к вам обратились с подобными или похожими предложениями, не спешите их принимать, не удостоверившись в личностях «помощников». Обо всех незнакомцах, развернувших в вашем населённом пункте бурную деятельность под предлогом борьбы с коронавирусом, сообщайте в органы внутренних дел по телефону «102».

ОВД Воложинского райисполкома

Страница 1585 из 2150

Задайте вопрос