222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2
Телефон приемной: Режим работы:с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням
e-mail: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.
горячая линия: +375 (1772) 5-55-72
С 21 по 28 декабря совместная акция спасателей и работников лесхоза «Дарим елку знатокам пожарного толку!» пройдет в Воложине.
Чтобы получить бесплатно новогоднюю красавицу, которая в преддверии праздников должна поселиться в каждом доме, покупателям необходимо будет ответить на вопросы в области безопасности. Таким образом организаторы акции решили не только создать настроение, но и напомнить и взрослым, и детям о жизненно важных правилах.
Акция будет проходить в течение часа с 17:00 до 18:00 21, 26 и 28 декабря на елочном базаре.
Дед Мороз тоже решил присоединиться к безопасному делу. 21 декабря он заглянет в гости и подарит елки тем, в чьих домах сверкают гирлянды, но не искрятся розетки, в чьих семьях тепло от любви, но не от перекаленной печи, в чьих домах живет не только Домовой, но и спасательный хранитель домашнего очага – автономный пожарный извещатель.
ГУ «Детско-юношеская спортивная школа Воложинского района» расположенная по адресу г. Воложин, ул. Партизанская, 15а, сдаёт в аренду нежилое помещение:
1. Под офис представительства «ФАБЕРЛИК РБ».
2. Розничная торговля спортивным питанием, спортивными товарами и спортивным инвентарем.
Главное католическое богослужение на Рождество Христово в этом году пройдет в костеле Святого Архангела Михаила, что в городском поселке Ивенец Воложинского р-на Минской области.
Рождественская служба начнется 24 декабря в 22.10. Планируется, что ее возглавит митрополит Минско-Могилевский архиепископ Тадеуш Кондрусевич.
Костел Святого Михаила Архангела в Ивенце – это выдающийся памятник архитектуры барокко. Он был возведен в 1749 году по инициативе Владислава Ваньковича. "Белый костел" неизменно привлекает туристов, выбирающих отдых в Беларуси, и входит в состав большинства экскурсионных, познавательных и религиозных туров по Беларуси.
Прямую трансляцию праздничного богослужения из Ивенецкого костела будет вести "Беларусь 1" - главный телеканал страны. Трансляция начнется сразу после информационной программы "Главный эфир". Также богослужение будет показано на канале "Беларусь 24", который вещает со спутников.
Нядаўна ў Мінску прайшло ўрачыстае мерапрыемства, дзе ўшаноўвалі лепшыя маладзёжныя экіпажы і маладых вадзіцеляў, якія паказалі высокія вынікі ва ўборачнай кампаніі 2017 года.
Перадавікоў жніва чакала шырокая праграма. Спачатку — наведванне Мінскага завода колавых цягачоў, знаёмства з вытворчасцю і тэхнікай. Экскурсія выдалася насычанай і карыснай, бо атрыманая інфармацыя спатрэбіцца ў прафесійнай дзейнасці. Яшчэ адны ўдзельнікі мерапрыемства — кіраўнікі раённых арганізацый прафсаюза АПК і тэрытарыяльных камітэтаў ГА «БРСМ» — паглядзелі экспазіцыю ў Нацыянальным гістарычным музеі.
У другой палове дня адбыўся абласны турнір па боўлінгу сярод маладзёжных лідараў уборачнай па выніках акцыі «Маладая Міншчына — за ўраджай!». Такое завяршэнне сезона стала добрай традыцыяй і праходзіць шосты год запар. Падчас мерапрыемства прайшла цырымонія ўзнагароджання дыпломамі і ўручэнне грашовых прэмій. Лепшымі работнікамі Валожынскага раёна сталі механік ААТ «Лоск» — Уладзіслаў Ярота, механізатар ААТ «Агра-Дубінское» — Аляксей Барэйка і Аляксандр Макарэвіч — вадзіцель КСУП «Падбярэззе».
Заліковая гульня ў боўлінг прайшла ў сяброўскай атмасферы, прадстаўнікі гаспадарак з усёй вобласці знаёміліся з калегамі, размаўлялі, абменьваліся вопытам. Але на дарожцы ігракам трэба было паказаць спрыт, трапнасць, праявіць свае спартыўныя здольнасці, уменне быць камандай. І тут хлопцы з нашага раёна адстаялі права быць у кагорце лепшых — каманда заняла другое месца.
Нядаўна ў Мінску прайшло ўрачыстае мерапрыемства, дзе ўшаноўвалі лепшыя маладзёжныя экіпажы і маладых вадзіцеляў, якія паказалі высокія вынікі ва ўборачнай кампаніі 2017 года.
Перадавікоў жніва чакала шырокая праграма. Спачатку — наведванне Мінскага завода колавых цягачоў, знаёмства з вытворчасцю і тэхнікай. Экскурсія выдалася насычанай і карыснай, бо атрыманая інфармацыя спатрэбіцца ў прафесійнай дзейнасці. Яшчэ адны ўдзельнікі мерапрыемства — кіраўнікі раённых арганізацый прафсаюза АПК і тэрытарыяльных камітэтаў ГА «БРСМ» — паглядзелі экспазіцыю ў Нацыянальным гістарычным музеі.
У другой палове дня адбыўся абласны турнір па боўлінгу сярод маладзёжных лідараў уборачнай па выніках акцыі «Маладая Міншчына — за ўраджай!». Такое завяршэнне сезона стала добрай традыцыяй і праходзіць шосты год запар. Падчас мерапрыемства прайшла цырымонія ўзнагароджання дыпломамі і ўручэнне грашовых прэмій. Лепшымі работнікамі Валожынскага раёна сталі механік ААТ «Лоск» — Уладзіслаў Ярота, механізатар ААТ «Агра-Дубінское» — Аляксей Барэйка і Аляксандр Макарэвіч — вадзіцель КСУП «Падбярэззе».
Заліковая гульня ў боўлінг прайшла ў сяброўскай атмасферы, прадстаўнікі гаспадарак з усёй вобласці знаёміліся з калегамі, размаўлялі, абменьваліся вопытам. Але на дарожцы ігракам трэба было паказаць спрыт, трапнасць, праявіць свае спартыўныя здольнасці, уменне быць камандай. І тут хлопцы з нашага раёна адстаялі права быць у кагорце лепшых — каманда заняла другое месца.
У мінулую суботу на базе новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу прайшла раённая спартакіяда работнікаў галіны фізічнай культуры і спорту.
Аддзел адукацыі, спорту і турызму арганізаваў яе з мэтай больш шырокай папулярызацыі фізічнай культуры і спорту сярод насельніцтва і для прапаганды здаровага ладу жыцця.
У спаборніцтвах прынялі ўдзел трэнеры-выкладчыкі, трэнеры па спорце, інструктары-метадысты, настаўнікі фізічнай культуры, кіраўнікі фізічнага выхавання, ветэраны спорту са ўсяго раёна. Прысутных шчыра павіталі намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму па спорце і турызме В. В. Башаркевіч, старшыня Мінскай абласной арганізацыі “Ветэраны фізічнай культуры і спорту” А. В. Белавусава і галоўны суддзя спаборніцтваў – старшыня раённай арганізацыі “Ветэраны ФК і С” М. М. Рабцаў.
Кожны з удзельнікаў павінен быў паказаць свае здольнасці ў 6 відах праграмы спартакіяды: дартсе, кідках у баскетбольнае кольца, кулявой стральбе, скачках на скакалцы, скачках у даўжыню, плаванні. Спаборніцтвы па настольным тэнісе не ішлі ў залік.
Спартыўныя супрацьстаянні праводзіліся ў трох узроставых групах, асобна сярод мужчын і жанчын. Кожны працаваў на вынік, стараўся як мага лепш паказаць сябе, сваё майстэрства.
Пасля таго, як судзейская камісія падвяла вынікі, настаў доўгачаканы момант узнагароджвання. Сярод жанчын да 30-і гадоў перамагла Таццяна Стрэха, другое і трэцяе месцы занялі Вікторыя Южыцкая і Ірына Буйкевіч. Ва ўзросце ад 30-і да 45-і гадоў дыпломы I, II, III ступеняў атрымалі адпаведна Настасся Патлей, Наталля Колышка, Вольга Бітэль. У групе старэй за 45 гадоў перамогу святкавала Наталля Кавалевіч, Тамара Семяняга адстала ад яе на 4 балы.
Яшчэ больш упартая барацьба разгарнулася ў мужчын. Сярод тых, каму да 30-і гадоў, на 1-ю, 2-ю і 3-ю прыступкі п’едэстала гонару ўзышлі Максім Цімаховіч, Аляксей Садоўскі і Аляксей Сасноўскі. Ва ўзроставай групе ад 30-і да 45-і гадоў пераможцамі сталі Сяргей Шаўлюк (I), Дзмітрый Булакевіч (II), Дзмітрый Язубец (III). Найбольшая колькасць удзельнікаў аказалася ў групе мужчын, якім за 45 гадоў. Гэта ўжо ветэраны спорту. Прызавыя месцы размеркаваліся сярод іх наступным чынам: дыплом I ступені атрымаў Васіль АЖАРЭЛЬЕЎ, II – Іван ФІЛІСТОВІЧ, III – Генадзій ЖАЛТОК (на фота).
Дастойна прайсці спаборніцтвы ўсім пераможцам дапамаглі майстэрства і добрая фізічная форма, якія наогул уласцівы нашым работнікам галіны фізічнай культуры і спорту. Гэтыя людзі сапраўды адданыя сваёй справе і заслугоўваюць добрых слоў. Зразумела, што такія настаўнікі з'яўляюцца добрым прыкладам і для сваіх выхаванцаў.
Анжэла РАДЫНА,
фота аўтара
Магазін райспажыўтаварыства “Мерыдыян”, які абслугоўвае жыхароў мікрараёна Сельгастэхніка ў Валожыне, напярэдадні Новага года парадаваў сваіх наведвальнікаў не толькі асартыментам, але і святочным афармленнем. Нават такая капрызная і непрадказальная асоба, як паэтычная Муза, гэта ацаніла і “падкінула” рыфму:
І зал гандлёвы так змяніўся,
Так мішурою заіскрыўся,
Што проста глянуць было люба –
Хоць ты вядзі яго да шлюба…
Здзівіць чымсьці су-часнага чалавека – справа вельмі складаная. Таму адзначыць фантазію прадаўцоў “Мерыдыяна”, загадчыцы магазіна Алы Міхайлаўны Піраговай трэба абавязкова. Адчуваецца, што тут з любоўю і веданнем справы расстаўлены тавары, не пашкадавана сіл і творчай энергіі пры ўпрыгожванні памяшкання гірляндамі і аплікацыямі. Вядома, такому дэкору ў перыяд зімовых свят аддаюць перавагу і іншыя гандлёвыя кропкі. Аднак калектыў “Мерыдыяна” аказаўся больш аператыўным. Да таго ж работнікі ўспомнілі, што ўсё новае – добра забытае старое – і аднавілі выпуск насценгазеты. Першы нумар “Мерыдыяначкі” (такую назву далі газеце) апісвае іх працоўныя будні, раскрывае планы на будучыню. Не забыты і пакупнікі: ім адрасаваны рэклама, віншаванні, найлепшыя пажаданні.
Наведвальнікі магазіна ў сваю чаргу таксама не скупяцца на добрыя словы. Жыхарка Валожына Ала Рэут расказала, што бывае ў “Мерыдыяне” ледзь не кожны дзень і заўважае шматлікія перамены ў лепшы бок: стала больш тавараў, палепшылася іх якасць і разнастайнасць, радуе вока выкладка. Але асабліва з прыходам Алы Міхайлаўны змяніліся прадаўцы. Яны – сама ветлівасць і добразычлівасць. Кожнага, хто завітаў да іх, сустракаюць як найлепшага госця, радуюцца яго прыходу і стараюцца, каб ніхто не пакінуў магазін без пакупак.
Правільнасць падыходу новай загадчыцы да сваіх абавязкаў пацвярджаюць і эканамічныя паказчыкі. Пры падвядзенні вынікаў работы за 11 месяцаў магазін паказаў дынаміку развіцця рознічнага тавараабароту на 103,2 працэнта, што вышэй, чым запланавана.
Алена ЗБІРЭНКА
Фота Сяргея БОБРЫКА
У жыцці кожнага чалавека здараюцца пэўныя падзеі, якія неабходна ўзаконіць у дзяржорганах. Вось ужо цэлае стагоддзе рэгістрацыяй актаў грамадзянскага стану займаюцца супрацоўнікі ЗАГС.
У 1917 годзе, амаль адразу пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, быў прыняты дакумент аб аддзяленні царквы ад дзяржавы, таму ўзнікла неабходнасць фарміравання ведамаснай структуры, што магла б рэгістраваць шлюбы, нараджэнне дзяцей, факты смерці. Першы дэкрэт Савецкай улады аб сям’і, падпісаны старшынёй Савета Народных Камісарыятаў У. Ульянавым (Леніным), называўся “Аб грамадзянскім шлюбе, аб дзецях і аб вядзенні кніг актаў стану”. Прыняты ён 18 снежня 1917 года. Дата лічыцца днём стварэння органаў ЗАГС.
У Заходняй Беларусі, у тым ліку і ў Валожынскім раёне, аддзелы сталі дзейнічаць толькі пасля ўз’яднання Усходняй Беларусі з Заходняй у 1939 годзе. Да гэтага часу асноўныя падзеі ў жыцці чалавека фіксаваліся ў метрычных кнігах цэркваў, касцёлаў, сінагог.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны работа службы некалькі разоў падвяргалася значным перабудовам. Паступова ўзнікла традыцыя правядзення ўрачыстых рэгістрацый шлюбаў. Быў устаноўлены тэрмін на роздум для жадаючых стварыць сям’ю.
Да 1956 года кіраўніцтва органамі ЗАГС ажыццяўлялася Міністэрствам унутраных спраў, пасля гэтыя паўнамоцтвы ўсклалі на мясцовыя Саветы народных дэпутатаў. З 1957 года структурай кіруе Міністэрства юстыцыі.
Сёння на Валожыншчыне рэгістрацыю актаў грамадзянскага стану праводзяць: аддзел ЗАГС, Івянецкі пасялковы выканаўчы камітэт, сем сельвыканкамаў.
З 1944 па 1969 гады аддзел размяшчаўся ў будынку раённай міліцыі. У 1969 годзе, калі пабудавалі райвыканкам, ЗАГСу выдзелілі два кабінеты. Урачыстыя рэгістрацыі шлюбаў праводзіліся тады ў Доме культуры, кінатэатры, гарсавеце, клубе калгаса імя Леніна. У 1985 годзе ў будынку Валожынскага сельвыканкама для работы аддзела адвялі два памяшканні. У 2010 годзе тут быў праведзены капітальны рамонт. Зараз кабінеты і зала для ўрачыстасцей маюць сучасны выгляд, іх дызайнерскае рашэнне поўнасцю адпавядае прызначэнню.
З цягам часу работа ЗАГС пастаянна ўдасканальвалася. Сёння спецыялісты выконваюць 14 адміністрацыйных працэдур па заяўным прынцыпе “адно акно”. Сярод іх: устанаўленне бацькоўства, усынаўленне, змена прозвішча, імені, імені па бацьку, скасаванне шлюбу, узнаўленне страчаных запісаў, унясенне змяненняў у запісы актаў грамадзянскага стану, выдача паўторных пасведчанняў, даведак і інш. Па ініцыятыве Міністэрства юстыцыі пастаянна папаўняецца пералік паслуг, у тым ліку рэгістрацыі шлюбаў па індывідуальным сцэнарыі, выязныя рэгістрацыі.
Узначальвалі аддзел у розныя часы, уносячы значны ўклад у яго работу, Вера Юльянаўна Кулакова, Вольга Іванаўна Журкевіч, Браніслава Канстанцінаўна Хадзінская, Тамара Міхайлаўна Зуёнак. З 1990 года ўзначальвае службу Тамара Уладзіміраўна Яныш. За выдатную працу кіраўнік аддзела ЗАГС узнагароджана граматамі і падзякамі, нагрудным знакам “За адзнаку” II ступені, занесена ў Кнігу гонару і двойчы на Дошку гонару Міністэрства юстыцыі. Разам з ёй шмат гадоў плённа працуе галоўны спецыяліст Вольга Уладзіміраўна Цялеўка.
Валянціна КРАЎНЕВІЧ,
фота аўтара