Адрес:

222357, г. Воложин, пл. Свободы, 2

Телефон приемной:

+375 (1772) 5-55-72

Режим работы:

с 8.30 до 13.00 и с 14.00 до 17.30 по будням

горячая линия: +375 (1772) 5-55-72

×

Предупреждение

JUser: :_load: Не удалось загрузить пользователя с ID: 54

15 ноября в ГУО «Вишневская детская школа искусств» состоялся концерт представителей Белорусской государственной филармонии. В программе концерта была представлена классическая, современная и народная музыка в исполнении лауреатов международных конкурсов Натальи Корсак, Николая Марецкого и Марии Ромейко на домре, мандолине и фортепиано.

Понедельник, 28 ноября 2016 10:22

Конкурс рисунков «Зимний пейзаж»

В ГУО « Вишневская детская школа искусств»  прошёл конкурс рисунков учащихся отделения изобразительного искусства «Зимний пейзаж».

Пятница, 25 ноября 2016 17:19

Час праведзены с карысцю

Дзеці – гэта наша будучыня. А каб яна была бяспечнай, трэба ўжо цяпер пачынаць укладаць усе сілы ў іх навучанне. Бо ведаючы правілы пажарнай бяспекі, заўсёды можна прыняць правільнае рашэнне ў выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, а таксама зрабіць усё для таго, каб такіх сітуацый не ўзнікала.

Менавіта з мэтай навучання дзяцей, асноўным правілам пажарнай бяспекі, работнікі Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведваюць установы адукацыі раёна. Адно з навучальна- гульнявых заняткаў нядаўна прайшло ў сярэдняй школе №1 горада Валожына. Вельмі было прыемна сустрэцца з першаклашкамі, з якімі яшчэ гэтым летам размаўлялі аб важных і патрэбных правілах у дзіцячым садзе. Дзятва з радасцю сустрэла інспектара прапаганды, якая правяла цікавы занятак, дзе дзеці ўспомнілі аб тым, да чаго можа прывесці іх звычайнае свавольства з агнём, прычыны пажараў, як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару, куды тэлефанаваць і што казаць. Цешыць тое, што школьнікі вельмі шмат успомнілі з таго, аб чым ім расказвалі ў дзіцячым садзе. Яны ахвотна падзяліліся сваімі ведамі і выпадкамі з іх невялікага жыццёвага вопыту і паразважалі над тым, чым маглі скончыцца некаторыя іх учынкі. На гэтым занятку хлапчукі і дзяўчынкі пабывалі ў ролі ратавальнікаў, прагледзелі навучалае відэа, разгадалі складаную крыжаванку, загадкі, а таксама весела і з карысцю правялі час.

Пятница, 25 ноября 2016 17:16

Аб правілах у цікавай форме

У рамках трэцяга этапу акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» у Валожынскім сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі прайшло мерапрыемства, на якім у чарговы раз нагадалі аб шкодзе курэння.

Усіх навучэнцаў падзялілі на тры групы. Групы па чарзе мяняліся. З першай групай занятак правёў урач-рэнтгенолаг установы аховы здароўя "Валожынская раённая паліклініка", які ў цікавай форме раскрыў тэму ўплыву курэння на здароўе чалавека. Другой групе навучэнцаў першы сакратар раённага камітэта грамадскай арганізацыі БРСМ дала магчымасць абмеркаваць тэму "Для чаго людзі кураць і што мы ведаем аб цыгарэтах?" Трэцяя група працавала з інспектарам прапаганды Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якая прапанавала ліцэістам аформіць агітацыйныя плакты "Я супраць курэння ў ложку!" Інспектар таксама распавяла аб выпадках гібелі людзей, якія здарыліся ў гэтым годзе ў раёне па прычыне курэння ў ложку ў стане алкагольнага ап’янення.

Навучэнцы ліцэя актыўна задавалі пытанні, якія іх цікавяць і атрымалі кампетэнтныя адказы. Актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі прызы, а ўсе астатнія - памяткі аб мерах пажарнай бяспекі.

Пятница, 25 ноября 2016 17:12

Не прапальвай сваё жыццё!!!

Курыць ці не - гэта, вядома, справа асабістая. Ніхто і ніколі не зможа забараніць чалавеку гэтага рабіць. Але калі гэта згубная звычка наносіць шкоду не толькі здароўю, але і жыццю чалавека, ужо варта задумацца.

У рамках другога этапу акцыі «Не прапальвай сваё жыццё!» у Валожынскім раёне праходзяць сустрэчы з працоўнымі калектывамі арганізацый. У сваіх выступленнях ратавальнікі тлумачаць асноўныя правілы пажарнай бяспекі, нагадваюць, як карыстацца першаснымі сродкамі пажаратушэння, заклікаюць устанавіць у доме аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі,  не пакідаць дзяцей без нагляду. Асаблівую ўвагу ратавальнікі звяртаюць  на шкоду, якую прыносіць курэнне. Бо гэта звычка не толькі шкодзіць здароўю, але і можа стаць прычынай пажару. Такім чынам, чалавек, які курыць, можа нашкодзіць не толькі сабе, але і прынесці няшчасце іншым людзям.

У завяршэнне кожнай сустрэчы, ратавальнікі ўручаюць ўсім памяткі на супрацьпажарную тэматыку і яшчэ раз заклікаюць адмовіцца ад гэтай згубнай звычкі.

Пятница, 25 ноября 2016 17:05

Шануйце сваё жыццё!!!

У Валожынскім раёне стартавала пажарна-прафілактычная акцыя "Не прапальвай сваё жыццё!", скіраваная на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні.

Згодна плану, першы этап акцыі актывісты клуба юных ратавальнікаў-пажарных «Ліквідацыя» сумесна з актывістамі раённага камітэта грамадскай арганізацыі «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» правялі на аўтавакзале
г. Валожына. Падчас правядзення мерапрыемства па гучнай сувязі гучала інфармацыя супрацьпажарнай тэматыкі. Юныя памочнікі ратавальнікаў нагадвалі пасажырам аб небяспецы курэння ў ложку, асабліва - у нецвярозым стане. Ды і ў цэлым нядбайна кінутыя незатушаныя запалкі і недакуркі часта абгортваюцца буйным пажарам з вялікімі матэрыяльнымі стратамі. А яшчэ ратавальнікі прыводзілі прыклады вогненных трагедый, якія адбыліся ў раёне дзе нядбайныя і нецвярозыя курцы аказваліся ахвярамі сваіх небяспечных звычак. А такіх у Валожынскім раёне сёлета 5 чалавек.

Юныя ратавальнікі раздавалі маляўнічыя навучальныя буклеты і памяткі і заклікалі ўсіх шанаваць сваё жыццё.

Акцыя "Не прапальвай сваё жыццё!" у Валожынскім раёне працягваецца.

У рамках тыдня фальклора у Дубінскім СЦК прайшла фальклорная вечарына “Дакрануцца сэрцам”. Удзельнікамі мерапрыемства былі вучні Гародзькаўскай сярэдняй школы. У час вечарыны прайшоў майстар-клас Зміцера Мурашка “Знаёмства з музычным інструментам – Беларуская дуда”, майстар-клас удзельнікаў аб’яднання “Бацькаўшчына” па пражы нітак на калаўроце “Адкуль прыйшла нітка”, майстар-клас Юліі Літвінавай па вырабу тасемак і матузкоў “Нітачка-вяровачка”. Завяршалі мерапрыемства гульні з дзецьмі “Цыбулька” і “Баба”.

Четверг, 24 ноября 2016 14:59

Прямая линия

30 ноября 2016 г. с 9.00 до 12.00 по телефону 55445 будет проведена "прямая линия" с начальником управления по труду, занятости и социальной защите Садовским Леонидом Викентьевичем по вопросу помещения пожилых граждан в дома-интернаты, определения на социальные койки.

17 лістапада 2016 года, у рамках тыдня фальклору, у Сакаўшчынскім СЦК прайшоў майстар-клас і выстава “Падарожжа ў мінулае” па прыгатаванню страў і травяных напояў. Удзельнікам мерапрыемства расказвалі пра лекавыя травы, а на прыканцы мерапрыемства, дзеці самі вучыліся заварваць з іх настоі.

В воскресенье, 27.11.2016 года, в Воложинском РЦК пройдёт концерт «Хоть и осень пришла – ни минуты покоя» клуба ветеранов труда «Верас».

Начало концерта – 15.00

Страница 2024 из 2143

Задайте вопрос